Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед!




НазваІі ліст другі Мой даражэнькі Караед!
Дата канвертавання17.01.2013
Памер32.94 Kb.
ТыпДокументы
ІІ

Ліст другі


Мой даражэнькі Караед!

Са сьмяротнай “асалодай” адзначаю, што твой паднаглядны пакаяўся і стаў хрысьціянінам. Я спадзяюся, што ты не песьціш у сэрцы надзею, быццам бы пазьбегнеш звычайнага пакараньня! Мяркую, што нават у хвіліны посьпеху ты наўрадці суцяшаешся ёй. Таму бліжэйшым часам мы павінны выправіць сытуацыю! Ня варта адчайвацца, ёсьць сотні гэткіх дарослых, якія пасьля пакаяньня няшмат пабылі ў Варожым табары і вярнуліся да нас. Пакуль яшчэ ўсе ягоныя звычкі, як душэўныя так і цялесныя, надзвычай карысныя для нас.


Адным з найлепшых нашых хаўрусьнікаў зьяўляецца сама Царква. Толькі зразумей мяне правільна. Безумоўна, я ня маю на ўвазе тую самую Царкву, якая прасьціраецца скрозь прастору і час і ўкараняецца ў вечнасьці, грозная, быццам войска са штандарамі. Да нашага гора, гэтае відовішча прыводзіць у трымценьне нават самага дасьведчанага спакусьніка. Але на нашае шчасьце гэтая Царква амаль ня бачная для гэтых людзей. Твой паднаглядны бачыць толькі напалову пабудаваны псэўдагатычны будынак з непрыбранай будаўнічай пляцоўкай. Уваходзячы ў яе, ён бачыць толькі мясцовага бакалейніка з алейным выразам твару, які мітусьліва прапануе яму маленькую выцьвілую кнігу зь літургічнымі тэкстамі, якія ён яшчэ зусім ня можа зразумець, і яшчэ адну кнігу ў пацёртым пераплёце з шэрагам вытрымак з розных рэлігійных псальмаў, збольшага кепскіх, і ў дадатак малым шрыфтам.

Калі ён нарэшце сядзе на сваю лаву і азірнецца, то ўбачыць якраз тых суседзяў, якіх звычайна імкнецца пазьбягаць. Ты павінен моцна абапірацца на гэтых суседзяў. Няхай ягоныя думкі пераходзяць ад такіх слоў, як напрыклад “цела Хрыста” непасрэдна да твараў на наступнае лаве. Насамрэч, па-сутнасьці, якія людзі знаходзяцца на тае наступнае лаве – ня шмат значыць. Магчыма нават, ты ведаеш аднаго зь іх, як вялікага Ваяра ў Варожым войску. Гэта ня мае сэнсу. Дзякуючы нашаму Бацьку, твой пацыент дурнаваты. А калі раптам нехта зь іх будзе фальшыва сьпяваць, альбо хадзіць у рыпучых ботах, ці , магчыма, будзе мець падвойнае падбародзьдзе, а можа дзівацкую вопратку – тады пацыент абавязкова будзе лічыць, што іх рэлігя таксама дзівацкая. Як ты бачыш, на гэтым этапе ён уважае сваё “Хрысьціянства” за “звышдухоўнае”, але ж гэта занадта гучна сказана. У ягонае галаве пануюць тогі, сандалі, латы і босыя ногі. Зразумелы факт, што людзі, якія атачаюць яго ў Царкве апранаюцца па-сучаснаму, стаў для яго праўдзівым камянём спатыкненьня. Ні ў якім разе не давай яму магчымасьці пазбавіцца гэткага ўражаньня. Нават не давай шанцу задацца пытаньнем, якімі ж ён жадае бачыць астатніх прыхаджанаў. Ты павінен пільнаваць, каб ягоная сьвядомасьць была як мага болей засмужанай. Бо тады ты цэлую вечнасьць будзеш забаўляцца, наводзячы ў ім тую самую яснасьць, якая ўласьціва пеклу.


Ты павінен цяжка працаваць падчас расчараваньня і рэзкага спаду, які, безумоўна, надыйдзе ўжо ў першыя тыдні пасьля пакаяньня. Вораг дапушчае гэткае расчараванье на парозе ўсякага чалавечага зьдзяйсьненьня. Яно заўжды зьяўляецца, калі хлопчык, які захапляецца ў малодшае школцы гісторыямі Адысея, пачынае цяжка працаваць, каб вывучыць грэцкую мову. Яно ж надыходзіць, калі закаханыя пасьля вясельля пачынаюць вучыцца сумеснаму жыцьцю. Гэта суправаджае ўсякую чалавечую справу, калі яна пераходзіць са сфэры мараў да працоўнае рэчаіснасьці. Вораг жа гэтак рызыкуе з-за сваёй дзівацкай фантазіі, бо верыць, быццам здолее ператварыць гэтыя гідкія маленькія чалавечыя стварэньні ў тое, што Ён называе “вольнымі” паклоньнікамі і служыцелямі. То бок у “сыноў”, як Ён іх называе, упарта прыніжаючы ўвесь духоўны сьвет гэкай незвычайнай любоўю і ўзаемадачыненьнямі з гэтымі дзьвюхногімі. Не жадаючы пазбавіць іх свабоды, Ён адмовіўся прымусам ці гвалтам весьці іх да мэтаў, якія ставіць перад імі, з-за іх звычак і незвычайнага ўпадабаньня. Ён прагне, каб яны крочылі “самастойна і добраахвотна”. У гэтым і палягае наш шанец. Але памятай і тое, што ў гэтым прыхавана і нашая найбольшая небясьпека. Калі яны пасьпяхова пераадолеюць гэты “пустынны” пэрыяд, то куды менш будуць залежаць ад уласнага эмацыйнага стану, і спакушаць іх будзе надзвычай складана.


Дагэтуль я пісаў табе, што людзі з суседняй лавы не пакідаюць аніякіх рацыянальных падстаў для расчараваньня. Аднак жа, так безумоўна станецца, і твая задача надзвычай аблегчыцца, калі высьветліцца, што жанчына ў недарэчным капелюшы – фанатычная карцёжніца, а мужчына ў рыпучых ботах – хцівец, скнара і хабарнік. У такім выпадку ты павінен трымаць наводдаль ад яго пытаньне: “Калі я, такі які ёсьць, магу называць сябе хрысьціянінам, чаму тады рэлігія людзей на суседняе лаве празь іх недахопамі зьяўляецца крывадушнай ці звычаем?” Ты можаш спытацца, ці магчыма каб гэткая відавочная думка прамінула ягоны розум. Але, дарагі Караед, гэта цалкам верагодна. Калі ты будзеш ладна абыходзіцца зь ім, гэта проста ня прыйдзе яму да галавы. У яго ж яшчэ няма трывалага зьвязку з Ворагам, таму няма і праўдзівае скоранасьці. Што б ён ні казаў пра сваю грахоўнасьць, нават схіліўшыся на калені, - гэта ня больш за мармытаньне папугая. У глыбіні душы ён яшчэ перакананы, што дужа ўшанаваў Ворага праз сваё пакаяньне, і мяркуе, быццам дэманструе вялікую скоранасьць наведваньнем Царквы разам з абмежаванымі і “недалёкімі” людзьмі. Трымай яго ў такім стане як мага даўжэй.

Твой любячы дзядзька

Баламут.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconМой даражэнькі Шашалёначак
У той час людзі зьвярталі ўвагу на тое, ці тая або іншая рэч мае пацьверджаньне. А калі ўжо нешта было сьцверджана, яны насамрэч...

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconГаспадар ты мой, гаспадар ты мой! гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі
Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан...

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconPraesens indicatīvi passīvi
Пажар знішчае горад. Горад знішчаецца пажарам. Вучні чытаюць байкі паэтаў. Байкі паэтаў чытаюцца вучнямі. Я дасылаю ліст сябру. Ліст...

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconСамастойная работа Дзяленне натуральных лікаў
За 180 мінут адзін самалет можа праляцець 2 340 000 м, а другі за 360 мин – 2 340 000 м. У колькі разоў адзін самалет за 1 мінуту...

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconГэты ліст табе адрасуе дзяўчынка з далёкай краіны, што называецца Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у
Беларусь. Мяне завуць Славяна. Я жыву ў адным з цудоўнейшых гарадоў Слоніме. Ён стаіць у маляўнічым кутку Беларусі, у вярхоўі Немана,...

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconI. элементы вектарнай алгебры § Накіраваныя адрэзкі. Вектары
А з н а ч э н н е. Адрэзак называецца накіраваным, калі вызна-чаны парадак задання яго канцоў. Калі – першы пункт (пачатак), – другі...

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconАх, якая над Гайнай купальская ноч!
За шчасце звацца іменем тваім — Паклон, паклон табе, мой родны краю! Ты — мой, я — твой: усюды І ва ўсім!

Іі ліст другі Мой даражэнькі Караед! iconЛекция первая
Позвольте прежде всего заметить, что мой родной язык не английский, и поскольку мой английский не слишком хорош, я прошу прощения...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка