У суполцы Жывога журналу "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі




НазваУ суполцы Жывога журналу "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
Дата канвертавання17.01.2013
Памер26.4 Kb.
ТыпДокументы
Padb1019abloga


Прывітаньне!


У суполцы Жывога журналу “Беларуская палітыка” community.livejournal.com/by_politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску і габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў Беларусі. Сярод водгукаў на гэта наступныя:


— Малайцы габрэі, умеюць у позу станавіцца.


— Ды хоть ты ненавідзь габрэяў (цыганоў, расейцаў, амэрыканцыаў ці іншыя народы), мей розум не выстаўляць свае комплексы на агульнае ганьбаваньне.


— Просты калгасны хлопец. Палітэсу не навучаны. Ці варта зьдзіўляцца, што яго пасьля такіх прамоваў прымаюць толькі ў Маскве ды Тэгеране...


Гэтая ж тэма актыўна абмяркоўваецца і на форуме парталу tut.by. Кика: «Канешне, так крута, як пра Гітлера, ужо ня будзе, але яшчэ пару разоў, як са Скарынам, тата мог бы і аджэч».


serge_sp: «Ды адмажацца тата, неўпершыню, скажа, што ён праваслаўны юдэй, што Скарына дапамагаў тору перакладаць, і наогул, калі крэдыт Ізраіль дасьць, дык усе вуліцы перайменуюць у ізраільскіяе гарады».


Maverick: “Паважаю габрэяў. Моцны народ. Годны павагі. І яны прымушаюць сябе паважаць. А нам, беларусам, ужо не локшыну на вушы вешаюць, а натуральна в лайно апускаюць».


Bullet: “Асноўны момант ва ўсім гэтым тое, што сказаць такое можа кожны пакрыўджаны жыцьцём, хто абвінавачвае ва ўсіх сваіх няўдачах габрэяў, іншаплянэтцянаў і г.д., але не Прэзыдэнт Краіны».


Карыстальнік insurhent ва ўласным дзёньніку insurhent.livejournal.com распавёў, як ён праходзіў мэдкамісію ў ваенкамаце: «Наступным праходзiў стаматоляга. Iм аказаўся акурат той дзядзька, якi апошнi далучыўся да нашай размовы ў габiнэце псыхiятра. Дзядзька зьдзiвiў тарашкевiчаўскiм вымаўленьнем словаў "плëмба", "даляр", "Эўропа".


Пытаю: «Адкуль такое цудоўнае вымаўленьне?»


— «Свабоду» штодня слухаю...» Выходзiў я з ваенкамату са стойкiм адчуваньнем таго, што Zянон ужо наблiжацца да межаў нашае Айчыны й ужо амаль з жаданьнем несьцi сьвятло беларускага слова ў камуфляжныя масы».


Алесь Кавалёў ніша на Сайце народных навінаў з усіх куткоў www.bulletinonline.org пра тое, што ўпершыню зруйнаваньне старога будынку ў Горадні ня выклікала пратэстаў насельніцтва: «Тут звычайна трымалі мясцовых дэмакратаў. Райаддзел міліцыі мясьціўся ў двухпавярховай камяніцы, якой прыблізна сто гадоў, але пераехаў у новы будынак. Спэцпрыёмнік стаяў у падворку, рабочыя з адбойнымі малаткамі вярнуліся, каб зраўнаць будынак зь зямлёю. У ім пад арыштам сядзелі многія гарадзенскія актывісты, перш за ўсё з БНФ, зь іншых партый, з Саюзу палякаў. Былы палітвязень і адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Валеры Леванеўскі пяць разоў апынаўся тут за кратамі, пачынаючы з 1999 году. Ахоўнікі яму расказвалі:  у 1930-я гады ў камяніцы была стайня, якую ператварылі у вязьніцу. Паводле Леванеўскага, умовы там горшыя, чымсьці ў турме, у якой ён апынуўся пазьней за сваю палітычную дзейнасьць. Гэта папросту сьвінарнік, гаворыць Валеры».


На гэтым «Начная аблога» разьвітваецца з вамі. Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconУ жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У жж-суполцы “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconБлогер L u f t на суполцы Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не
Жывога журналу minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconКамэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў
Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў Беларусі. Сярод водгукаў...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconБлогер L u f t на стужцы жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі
Жж-суполкі minsk by community livejournal com/minsk by адгукнуўся на навіну пра тое, што экспэрты міністэрства юстыцыі не падтрымалі...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconУ суполцы Жывога Журналу by politics
Ну й абмеркаваньне крыху прагледзеў. У свой час да абмеркаваньня не дабраўся, пра што шкадую, канечне. Як заўсёды ў камэнтарах шчыруе...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумы парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconУ суполцы Жывога журналу by politics
Кастусь Каліноўскі. У гэты ж дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня зацьвердзіў вышэйшую ўзнагароду...

У суполцы Жывога журналу \"Беларуская палітыка\" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
С у кут загнаў, Лукашэнка намякае на тое, каб Казулін прашэньне цару падаў. yuryDG: “Пасьля гісторыі з музыкамі ўсе ўжо зразумелі,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка