Прывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" я Севярын Квяткоўскі

НазваПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" я Севярын Квяткоўскі
Дата канвертавання17.01.2013
Памер26.07 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1109abloha1

Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аБЛОЗе” я – Севярын Квяткоўскі.

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Выканкам аб’яднаных дэмакратычных сілаў абвесьціў пра пачатак перадвыбарчай інфармацыйнай кампаніі "Расплюшчы вочы". Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч заявіў: “Галоўная мэта кампаніі – распавесьці людзям праўду пра сытуацыю ў краіне”. І што кампанія будзе пачатая з выданьня налепак, “якія будуць зьмяшчаць кароткую інфармацыю пра палітычнае і сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі”. Вось водгукі з форуму “Tut.by”:

”Ёлкі-палкі. Тут газавы канфлікт высьпявяе, ідзе інфармацыйная вайна паміж беларускімі і расейскімі СМІ, а гэтыя як бы ў баку назіраюць”.

“Ды лухта гэта ўсё. Каму падабаецца жыць у такім грамадзтве, таму хоць расплюшчвай вочы, хоць … у вочы – ўсё Божая раса”.

“Што значыць “распавесьці людзям праўду”? Сытуацыя ў краіне людзям зразумелая па ўласнай кішэні і наяўнасьці альбо адсутнасьці ўражаньняў ад рэпрэсіўнага дзяржапарату. Будуць спрабаваць пераканаць кагосьці, што ён жыве горш на падставе нейкага рэйтынгу?”

У незалежным інфармацыйным рэсурсе Belarus.indymedia.org аўтар пад textile разважае пра важнасьць пытаньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і бягучай палітычнай сытуацыі: “ЖКГ закранае інтарэсы практычна кожнага грамадзяніна Беларусі. Цяперашняя сытуацыя характаразуецца агульным адчуваньнем крызісу сыстэмы, пра што гаворыць сама афіцыйная прапаганда”. Далей аўтар спасылаецца на некаторыя афіцыйныя лічбы: “Ад 2000 па 2005 год цэны на прадукты і тавары павялічыліся на 6 разоў, а тарыфы на паслугі ЖКГ – на 50 зь лішкам”. Аўтар зьвяртаецца да людзей левых і лібэральных поглядаў – якімі мусіць быць стратэгія дзеяньняў у выпадку росту грамадзянскага незадаволенасьці?

У сеціве зьявіўся новы сайт ”За свабоднае веравызнаньне”. Сярод іншага тут зьмешчаны зварот вернікаў пратэстанскай грамады “Новае Жыцьцё”, якія прыпынілі галадоўку за вяртаньне сабе малельнага дому, на які прэтэндуе Менгарвыканкам. Вернікі падалі касацыйныя скаргі, і цяпер чакаюць адказу ад вышэйшых чыноўнікаў: “Нясіце адказнасьць за тыя абяцаньні, якія вы даеце грамадзянам вашай краіны”, -- пазначаецца ў звароце.

Працяг агляду беларускага сеціва – у другой палове гадзіны.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начной аблозе\" я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начной аблозе" блукаю ў беларускім сеціве я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начной аблозе” блукаю ў беларускім сеціве я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начной аблозе\" я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне! Разам з вамі ў "Начной аблозе" я Севярын Квяткоўскі
У пераліку мусяць быць такія дадзеныя, як назва тэрарыстычнай арганізацыі, найменьне органу, які рэгістраваў І юрыдычны адрас тэрарыстычнай...

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начной аблозе\" я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
Перад тым асаблівы статус мелі адно парлямэнтары І судзьдзі. У інфармацыі зазначана, што ўказ ня будзе публікавацца, бо “з-за магчымай...

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начной аблозе\" я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць сытуацыю зь беларускай дзяўчынкай Вікай Мароз, якая ня хоча вяртацца зь Італіі. Сям’я, дзе...

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начной аблозе\" я Севярын Квяткоўскі iconПрывітаньне, разам з вамі ў "Начную аблогу" беларускае сеціва бяру я Севярын Квяткоўскі
Прывітаньне, разам з вамі ў “Начную аблогу” беларускае сеціва бяру я – Севярын Квяткоўскі

Прывітаньне, разам з вамі ў \"Начной аблозе\" я Севярын Квяткоўскі iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org

База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка