Урок-спаборніцтва: "Хлеб-усяму галава"




НазваУрок-спаборніцтва: "Хлеб-усяму галава"
Дата канвертавання28.10.2012
Памер23.7 Kb.
ТыпУрок
Урок-спаборніцтва: “Хлеб—усяму галава”.

Тэма:аднародныя члены сказа.

Мэта :падагульняць і замацоўваць веды пра аднародныя члены сказа;

удасканальваць навыкі пастаноўкі знакаў прыпынку пры аднародных

членах сказа, у сказах з абагульняльнымі словамі пры аднародных

членах сказа;вызначаць сінтаксічную ролю аднародных членаў сказа;

развіваць творчую дзейнасць вучняў; выхоўваць павагу да хлеба

і людзей,што яго здабываюць.

Абсталяванне: малюнкі на тэму “Хлеб”.

Эпіграф:

Спрадвеку

Чалавеку

хлеб

Адной з найпершых

Быў патрэб.

Народ назваў, відаць,

таму

Хлеб

галавою

ўсяму.(А.Вольскі)

Ва ўступным слове паведамляецца, што ўрок на тэму “Аднародныя члены сказа” пройдзеў форме спаборніцтваў, абгрунтоўваецца назва “Хлеб—усяму галава”, звяртаецца ўвага на эпіграф.


Урок-спаборніцтва “Хлеб-усяму галава”

1.Арганізацыйны момант.

2.Уступнае слова настаўніка.

3.Праца па тэме.

I.Абарона эмблем:

1-я каманда “Колас”:

Як я полем іду, гнецца колас ка мне,

З ім маркотнай душой ціха шэпты вяду

Колас чуе ўсё ў зачарованым сне,--

Колас гнецца ка мне як я полем іду.

( Я.Купала)

2-я каманда “Хлеб”:

Хлеб –вялікае багацце.

Хлебам слаўны родны край.

У сталоўцы , у школе, у хаце

Хлеб цані і паважай.

(А.Вольскі)

ІІ. Размінка.

1.Якія члены сказа называюцца аднароднымі?

2.Якія члены сказа (сінтаксічную функцыю улічыць) могуць быць аднароднымі?

3.Расказаць пра пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах (без абагульняльных слоў).

4.Расказаць пра знакі прыпынку пры абагульняльных словах у сказах з аднароднымі членамі.

ІІІ.Конкурс-эстафета(заданне на картках).

Трэба ў парадку чаргі (гэта значыць па аднаму вучню) скласці сказы з дадзенымі аднароднымі членамі і падкрэсліць аднародныя члены сказа адпаведнай рыскай.

Картка 1.

А)Салавей, шпак, малінаўка,сініца, жавранак.

Б)Баравік, падасінавік, лісічка, сыраежка.

В)Нёман,Прыпяць,Убарць,Дзвіна.

Г)Карова, авечка, свіння, каза.

Картка2.

А)Бурак, морква, агурок, цыбуля.

Б)Асіна, бяроза,дуб, клён.

В) Нарач,Свіцязь, Бяздоннае,Мядзел.

Г) Лось, воўк, заяц, ліса.

ІV.Конкурс сачыненняў на тэму “Хлеб

V.Па схемах скласці сказы і запісаць (складае кожны вучань у камандзе). З праверкай.

1.а і а,а і а.

2.а, а, а.

3.а і а, а і а—О.

4.О: а, а, а.

VI. Конкурс капітанаў .

Назваць (хто больш) прыказак, прымавак, скорагаворак пра хлеб.

4.падвядзенне вынікаў.

5.Дамашняе заданне Паўт. 18.Практ.212(вусна).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconУрок истории «Аграрная реформа П. А. Столыпина Урок литературы «Сказка К. Г. Паустовского «Теплый хлеб»
Муниципальное общеобразовательное учреждение Верхнеспасская средняя общеобразовательная школа Рассказовского района

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconАбагульняючы ўрок у 11 класе Інтэлектуальнае спаборніцтва
Абсталяванне: мультымедыйны праектар, 2 камп’ютэры, гукавы генератар, гучнагаварыцель, праваднікі, ліст са следам

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconУрок-спаборніцтва. Абсталяванне: Магнітафон І дыскі з запісамі песень. Пейзажныя замалёўкі на тэму «Падарожжа па Беларусі»
Запісы (на дошцы, плакатах ці на слайдах) выказванняў мастакоў слова пра Радзіму

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconПротокол №2 рассмотрения и оценки котировочных заявок
Предмет запроса котировок: хлебобулочные изделия (СанПиН 4 1249 03)- хлеб пшеничный- 19 600 шт.(400 гр.), хлеб ржаной – 8 300 шт.(650...

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconУрок пазакласнага чытання ў 3-м класе
Калі матэрыял будзе сабраны, настаўнік разам з вучнямі сістэматызуе яго, дае кансультацыі кожнай групе паасобку. Усяму класу даецца...

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconРыгор Барадулін "Мы – беларусы"
Якія прыказкі, прымаўкі, дасціпныя выслоўі выкарыстаў паэт у вершы? «Хлеб-соль падносім для гасцей», «…каўшамі пеннымі частуем»....

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" icon1. Выберыце з прыведзеных сказаў толькі двухсастаўныя неразвіты
Чомга – невялікая птушка. 2 Яна крыху большая за качку. 3 У яе невялікая галава. 4 На галаве ззаду пучкі пер’я

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок-спаборніцтва: \"Хлеб-усяму галава\" iconЯнка Брыль Галя Апавяданне
Так І глядзела на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка