Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы




НазваМенск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы
Дата канвертавання16.01.2013
Памер16.78 Kb.
ТыпДокументы
Менск. Горад СОНца” ў Парыжы ды Бруселі

Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую і бельгійскую сталіцы


Раман Артура Клінава “Менск. Горад СОНца” працягвае сваё пераможнае шэсце па Еўропе. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтара адбудуцца 7 лістапада ў Парыжы і 12 лістапада ў Бруселі з ініцыятывы і па спрыянні “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і асацыяцыі Belprojet (Парыж).


Артур Клінаў – вядомы беларускі мастак, фатограф і пісьменнік, выдавец часопіса “pARTisan”. Яго новы раман – гэта арыгінальнае філасофскае пераасэнсаванне беларускай сталіцы. Паводле Артура Клінава, Менск – гэта мара, якая зрабілася рэальнасцю, прывідны Горад Сонца ў Краіне Шчасця, брама ў краіну Утопію, якая так і не была пабудавана.


У 2006 г. выдавецтва “Логвінаў” выдала фотаальбом Артура Клінава “Горад СОНца”. Кнігай зацікавілася нямецкае выдавецтва “Suhrkamp”. У выніку, фотапраект перарос у раман, які быў выдадзены на нямецкай мове ў 2006. І вось, пасля паспяховага прарыву ў нямецкамоўную літаратурную прастору, “Менск. Горад СОНца” робіць першыя крокі да англа- і франкамоўнага чытача. Упершыню публіцы будуць прадстаўлены ангельскі і французскі пераклады абраных раздзелаў кнігі.


Для даведкі: па-беларуску раману неўзабаве мае з’явіцца ў рамках серыі “Кнігарня “Наша Ніва”.

Парыж


Прэзентацыя рамана “Менск. Горад СОНца” ў Парыжы распачне месяц беларускай культуры ў французскай сталіцы. Чытанні з удзелам Артура Клінава і адкрыццё фотавыставы аўтара адбудуцца 7 лістапада ў 19:00. Месца правядзення – культурны цэнтр Maison d’Europe et d’Orient, размешчаны па адрасе 3 passage Hennel, 75012 Paris. Дадатковую інфармацыю пра месяц беларускай культуры ў Парыжы можна атрымаць па адрасе belprojet.asso@gmail.com

Брусель


У Бруселі Артур Клінаў прэзентуе выбраныя раздзелы сваёй кнігі ў перакладзе на англійскую мову. Таксама будзе дэманстравацца слайд-шоў фотаздымкаў аўтара. Імпрэза адбудзецца 12 лістапада ў 19:00. Месца правядзення – Hanse-Office (прадстаўніцтва Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштайн у ЕС). Адрас: Avenue Palmerston 20 B-1000 Brussels. Зарэгістравацца да ўдзелу і атрымаць дадатковую інфармацыю пра імпрэзу можна праз сеціўную пошту info@democraticbelarus.eu


Праект ажыццяўляецца пры дапамозе:

The Office for a Democratic Belarus http://www.democraticbelarus.eu/

Belprojet http://www.adeef.org/belprojet/

The Hanse-Office http://www.hanse-office.de/

Perspectives Bielorussiennes http://www.perspectivesbielo.org/

Maison d’Europe et d’Orient http://sildav.ifrance.com/


З павагай,

“Офіс за дэмакратычную Беларусь”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconАртур Клінаў нарадзіўся 5 верасьня 1965 году ў Менску
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер акадэмія), але, як ён сам гаворыць, ніводнага дня не працаваў...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconМатэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Якое сонца? Яно свеціць усім І ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconПамятка для туриста при поездке во Французскую Полинезию
Граждане РФ для поездки по Французскую Полинезию должны иметь визу, выданную консульством Франции. Полинезийская виза не является...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconЭсэ дождж
Калі ў Стакгольме падае дождж, у Вісьбю сьвеціць сонца, ганарацца на Готляндзе. Ён нібы паўднёвы курорт для паўночнай сталіцы, да...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconЧакаць Езуса І жыць вечнымі вартасцямі
Езус сказаў сваім вучням: у тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, І месяц не дасць святла свайго. 25 І зоркі будуць падаць з...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы icon"Гарадзенец прызямліўся ў Менску" так называецца праграма, якую актор Гарадзенскага драматычнага тэатру І выканаўца ўласных песьняў Віктар Шалкевіч
Віктар Шалкевіч прэзэнтаваў у малой канцэртнай “Менск”. Новы альбом названы паводле аналёгіі з раманам Уладзімер Караткевіча “Хрыстос...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconТэма: Антонімы Мэты
Аднаго разу паспрачаліся Сонца І месяц. Сонца кажа – лісты на дрэвах зялёныя, а Месяц кажа – яны срэбраныя. Месяц кажа – людзі на...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconАддзел культуры глыбоцкага райвыканкама
На сцэне залы вісіць плакат “Люблю цябе, мой родны горад!”, аформлена фотавыстава кніг пра горад Глыбокае. У гульні удзельнічаюць...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconЕ диная Россия робіць перадвыбарчую агітацыю ў Беларусі?
У розных месцах беларускай сталіцы каля аўтобусу з лягатыпам партыі “Единая Россия” натоўп людзей, апранутых у форму колераў расейскага...

Менск. Горад сонца ў Парыжы ды Бруселі Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую І бельгійскую сталіцы iconМенск у кампаніі дарагіх гарадоў сьвету?
Масква другі год запар аказалася лідэрам дасьледаваньня “Самы дарагі горад сьвету” у разьдзеле “Агляд кошту жыцьця”. Сьледам ідуць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка