Палітычная геаграфіялюбавічы




НазваПалітычная геаграфіялюбавічы
Дата канвертавання15.01.2013
Памер57.97 Kb.
ТыпДокументы
палітычная геаграфіялюбавічыЯгор Маёрчык, Любавічы, Жыткавіцкаі раён, ГомельшчынаДля Ганны Дарожкі галоўны вынік 2004-га у тым, што яна засталася жыць на радзіме, а не зьехала ў аўтаномную акругу Комі, што ў Расеі. Цана атрыманай інфармацыі – доўгае распытваньне. Не каб адразу адказваць, паляшучка доўгі час хітрыла, а тое й наагул адмаўлялася гаварыць.(Карэспандэнт: ) “Як год 2004-ты пражылі?”(Дарожка: ) “Нармалёва”.(Карэспандэнт: ) “А што гэта значыць?”(Дарожка: ) “Добра?”(Карэспандэнт: ) “А што гэта значыць?”(Дарожка: ) “Нядрэнна”.(Карэспандэнт: ) “Што на сьвяточным стале будзе?”(Дарожка: ) “Кабана заб’ю”.(Іншая спадарыня: ) “Халоднае будзе…”(Дарожка: ) “…хай яна гаворыць!”(Карэспандэнт: ) “Не. Давайце вы! Яна яшчэ пасьпее”. (Дарожка: ) “А яна ўжо ўцекае!”(Карэспандэнт: ) “Я яе даганю. Вы за гэта не валюйцеся!”(Дарожка: ) “Нам трэба ўжо ісьці худобу даглядаць”.(Карэспандэнт: ) “І худоба не зьбяжыць. Літаральна яшчэ дзьве хвілінкі. (Карэспандэнт: ) “Паўсядзённае жыцьцё ў вёсцы. Праблемы ёсьць ці няма?”(Дарожка: ) “У горадзе лепей. А тут трэба дровы назапашваць. Не набудзеш іх – зімою будзеш у холадзе. Добра, што маладыя маюць свае машыны, ды яны дровы па сялу і возяць. Дасі грошы, яны табе ў двор закінуць, а інакш як хочаш, так і жыві”.(Карэспандэнт: ) “Як Каляды будзеце сьвяткваць?”(Дарожка: ) “Сабярэмся, стол накрыем: дачка, зяць, унукі. Пачастуем адно аднаго. Бутэлечку шампанскага адкаркуем. А сын мой далёка, да яго не патраплю”.(Карэспандэнт: ) “А дзе ваш сын?”(Дарожка: ) “Ён ўжо 18 гадоў у Расеі. Ён і мяне хацеў туды забраць. Але дзед на згадзіўся. Мой дзед сказаў: “Буду паміраць дома на сваёй зямлі! Чаго мы туды паедзем?” Мэдычка Валяньціна Ракавец выйшла на пэнсію. Разам з мужам плянавалі пажыць у сваё задавальненьне. Лёс, праўда, сёлета скарэктаваў іхныя пляны. Спадарныя вымушаная была вярнуцца ў сваю родную вёску. Малую радзіму яна пабачыла не такой, як за часамі маладосьці. Састарэлага насельніцтва менее, а пустых хатаў усё более. (Ракавец: ) “ А якім тут могуць быць персанальныя вынікі ў 65 гадоў?! У мяне дзьве ляжачыя бабы. Адной 92 гады, а яшчэ адна праз хату ляжыць – гэта ейная сястра. Не кінеш іх, вымушаныя даглядаць. Вось праз гэта мы сюды і перабраліся, бо ў кватэры мы такіх хворых не пратрымалі б. Я іх вельмі добра даглядаю, яны ў мяне ў стэрыльным ляжаць. А хто мяне будзе даглядаць?”(Карэспандэнт: ) “Як будзеце Каляды ды Новы год сьвяткаваць?”(Ракавец: ) “Дома будзем. На стол набудзем тое, што ў нашае краме. Гаспадарку мы не трымаем, бо няма на гэта часу. Уласна кажучы, як яе можна трымаць? Калі з пэнсіі – няма ніякай выгады. Каб выкарміць кабанчыка, трэба штомесяц па 3 мяхі камбікорму набываць. А калі станеш набываць, дык ня вельмі далёка і праедзеш”.Калі за вамі калі-небудзь сачылі, вы пагодзіцеся, што доўгачасовае непрыхаванае назіраньне камфорту не дадае. Я хадзіў на Любавічах, а ўсьлед тупаў дзядок. Я размаўляў зь вяскоўцамі, а ён стаяў паводдаль і ўважліва слухаў. У рэшце рэшт ён наблізіўся, нашыя вочы сустрэліся і ў Івана Лобана я наўпрост запытаўся.(Карэспандэнт: ) “А вы хто будзеце?”(Лобан: ) “Жыхар гэтай вёскі”.(Карэспандэнт: ) “І як людзям жывецца ў гэтай вёсцы?”(Лобан: ) “Можна сказаць, што мы жывем у паралельным сьвеце з усімі астатнімі”. (Карэспандэнт: ) “Паглядзіш: вёска як вёска. Чаму ж у паралельным?”(Лобан: ) “Нам газ ня могуць падвесьці. Хуткая сюды ня можа праехаць. У нас паўсюль ідзе добраўпарадкаваньне. Я нават ў Жыткавіцкі райвыканкам зьвяртаўся, каб дапамаглі засыпаць… там у нас такая лужына! А мне далі адказ, маўляў, трэб каб “вобласьць” выдаткавала сродкі. Жывём, паводле выразу “Я водяной, я водяной, никто не водится со мной. Пиявки и лягушки – одни мои подружки”. Праўда , у нас ужо і піяўкі ня водзяцца, бо вада тут атручаная, а яны любяць чыстую. Пасьля мэліярацыі стала значна сушэй. Вунь там, дзе зараз канава ідзе. Некалі рака была. Яна высахла”.(Карэспандэнт: ) “Яшчэ хацеў запытацца пра Новы год. 2004-ты сканчваецца, як яго вёска пражыла? Якія вашыя персанальныя вынікі?”(Лобан: ) “Год я пражыў нармалёва. Але хацелася б нашаму начальству трошкі намяць хвост. Тры гады таму быў у нас іншы старшыня. І палітыка была такая: нямоглыя пэнсіянэры здаюць свае надзелы ў калгас. Той іх апрацоўвае і ім прадае збожжа па сабекошту. Старшыня зьвяніўся. Зямла засталася , у каго і раней была. Новы кіраўнік кажа: а я ў вас нічога не браў! І бабкам так нічога і ня далі”. Дзядзька Васіль працуе ў тутэйшай калектыўнай гаспадарцы. У дадатак падрабляе тым, што возіць дровы нямоглым бабкам. Мае за гэта добрую капейчыну, але ўсё адно наракае на жыцьцё.(Васіль:) “Добрага было вельмі мала. Збольшага ўсё было дрэнна. Наш заробак літаральна ні не водзен адсотак не ўзьняўся. Тры гады лічы на адным месцы атрымаюцца – 76 тысячаў. Машыну дроваў сабе прынцягнуў – 300 тысячаў! Мне на гэта трэба паўгады працаваць”. (Карэспандэнт: ) “Як сьвяты будзеце адзначаць?”(Васіль:) “Выдатна будзем. Нам абяцаюць заробак выдаць”. (Карэспандэнт: ) “Што на стале ў людзей будзе, апроч свайго кабанчыка?”(Васіль:) “Будзе бульба і галубец які. І, стоадсоткава, ва ўсіх будзе самагонка”. (Карэспандэнт: ) “А “дзяржаўная” не ў пашане?”(Васіль:) “У людзей на яе грошая няма”. (Карэспандэнт: ) “На сьвята дзецям ды жонцы нешта падрыхтавалі?”(Васіль:) “Жонцы – кветкі. А дзецям грошай дамо. Каб малодшы сабе кампутара набыў. Ён ў Салігорскім пежкаледжы навучаецца. А старэйшая ў Менску вучыцца. Дык тая запатрабвала, каб я набыў ёй дублёнку. Гэта я ім гарантую”.(Карэспандэнт: ) “А самі які падарунак хочаце?”(Васіль:) “Мяркую ўзяць машыну “Пасат”. Гэта ў студзені будзе”. (Карэспандэнт: ) “Я, натуральна не з падаткавай інспектыцы, але як такое можна набываць пры заробку ў 76 тысячаў?”(Васіль:) “А мы парнічкі трымаем. Каб ня гэтыя парнікі, мы б зусім згінулі. Я з 6-ці сотка парніка бяру прыбытку 4 тысячы даляраў. А наступным годам мяркую рабіць ацяпляльны парнік, і прыбытак будзе 6 тысячаў даляраў”. (Карэспандэнт: ) “Яшчэ якія пляны на наступны год?”(Васіль:) “Хачу дачок у замужжа аддаць. Ны ў мяне дарослыя: адной 21, іншай – 22 гады. Ужо б зяцям і па машыне падарыў бы”.Агуркі і ёсьць галоўным сакрэтам выжываньня ў Любавічах. На мапе Гомельскай вобласьці гэтак званая Тураўская зона Жыткаўскага раёну мяжуе са Столінскім раёнам Берасьцейшчыны. Гэтыя землі вельмі ўрадлівыя на агародніну. За колькі дзесяткаў кілямэтраў знаходзіцца знакамітая вёска Альшаны – месца, дзе перакупнікі з Беларусі ды Расеі затаварваюцца агуркамі. А насельнікі прылеглых і аддаленых вёсак адвозяць туды свой ураджаць машынамі, вазамі і нават на роварах.(Карэспандэнт: ) “Як год пражылі?”(Спадар: ) “Якія тут вынік? Як рабілі, такія і вынікі. Сыну кватэру ў Гомелі набылі, мікрааўтобус набылі, каб агуркі на продаж вазіць. Робім парнікі . Дзякуючы гэтаму і жывём. А калі ў калгас хадзіць на працу. Болей за 30 тысячаў выходзіць ня будзе”. (Карэспандэнт: ) “А чаму калгас парнікі не будуе?” (Спадар: ) “Яны збудавалі два парініка. Але калі чалавек працуе для сябе, ён ведае што і навошта робіць. А калгас і ёсьць калгас. Яны іх пабудавалі, а пасьля раскідалі. Той, хто пасадзіць і даглядае, у таго і будзе, а хто пасадзіць і кіне, такі вынікі і атрымліваецца”. (Карэспандэнт: ) “Як сьвяты будзеце адзначаць? У вашае вёсцы людзі ходзяць калядаваць?”(Спадар: ) “Час ад часу такія ходзяць”.(Карэспандэнт: ) “Да вас бы каляднікі прыйшлі б, чым бы пачаставалі?”(Спадар: ) “Паводле выгляду вызначыў бы: каму грошы, а мужчыну – сто грамаў”.Галоўны вынік году у культурніцкім жыцьці Любавічаў – гэта пагібель і адраджэньне вясковага дому культуры. Яшчэ месяц таму калядныя ды навагоднія імпрэзы заставаліся пад вялікім пытаньнем.Я наведаў клюб. Новую дырэктарку Вольгу Бялку я не засьпеў. Затое пакантактаваў з прыбіральшчыцай Марый Куравец.(Куравец: ) “Быў такі час, калі тут ніхто не працаваў, бо не маглі знайсьці чалавека. На вечар трэба сюды ісьці, а ня кожны сваю жонку і адпусьціць. Але тут знайшлася маладая дзяўчынка. Яны выйшла на працу з 15-га чысла. І клюб ужо пачаў сваю працу. Быў у нас тут мастацкі калектыў і два танцавальных гуртка”. (Карэспандэнт: ) “Чуў, што да ўсіх гэтых зьменаў быў гурток, дзе дзяцей вучылі, як калядаваць, як сьвяточныя песьні сьпяваць...”(Куравец: ) “Было такое. Я вам нават магу фотаздфымкі паказаць, як мы летась хадзілі калядаваць. Мы па хатах хадзілі. Заходзілі і казалі: “Добры вечар у хату! Ці можна вас па сьпяваць, ваш дом павесяліць?” Людзі з усьмешкай згаджаліся і нават танцы ладзілі”.(Карэспандэнт: ) “Ці можна спадзявацца, што і гэта адновіцца?”(Куравец: ) “Натуральна, што адновіцца. (Карэспандэнт: ) “Як год пражылі?”(Куравец: ) “Заробкі вельмі маленькія. Муж у мяне ў калгасе робіць – нейкіх там 50 тысячаў. А ў мяне дзяўчынка, трох годзікаў яшчэ няма. Я выйшла працаваць сюды ў Дом культуры, а на яго аформіла дзіцячую дапамогу. А па-іншаму і немагчыма, бо атрымліваецца, што дзіцячая дапамога большая за заробак”. (Карэспандэнт: ) “Як сьвяты будзеце адзначаць?”(Куравец: ) “Пасьля 12-й гадзіне пойдзем ў клюб. У нас тут будзе баль-маскарад. Дзетак сваіх апранем і самі, ды прыйдзем сюды”.(Карэспандэнт: ) “Кім вы на бале-каскарадзе будзеце?”(Куравец: ) “Я-та нікім, а дочу сваю лісою апрану. Ужо нават касьцюм пашылі. А летась мы былі сьнежкай. Вёска ў нас невялікая, таму амаль што ўсе сюды прыходзяць”.На будучае насельнікі Любавічаў стараюцца не загадываць. Каб пасьля, кажуць, меней было расчараваньняў. Дакладна яны ведаюць толькі адно: за зімою прыйдзе вясна, людзі зноў пасадзяць агуркі і накрыюць парнікі, а з сярэдзіны лета пачнецца сэзон продажу ўраджаю.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфіялюбавічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіялюбавічы iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфіялюбавічы iconТэма "Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка "
Тэма “Вывучэнне гісторыі Беларусі ў 30-я 1 палове 80-х гг.: сацыяльна-палітычная І культурна-рэлігійная праблематыка ”

Палітычная геаграфіялюбавічы iconБеларускі дзяржаўны універсітэт
Палітычная І прававая думка ў Візантыі (V – XV ст ст.). Суадносіны сакральнай І свецкай улады

Палітычная геаграфіялюбавічы icon1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Палітычная І эканамічная гісторыя Беларускіх земляў ў другой палове XVII xviii ст

Палітычная геаграфіялюбавічы iconПалітычная геаграфіядзівін
Берасьцейская вобласьць, Кобрыньскі раён, мястэчка Дзівін. Удзельніцы гульні "Поле Цудаў" Лідзіі."

Палітычная геаграфіялюбавічы iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Палітычная паліцыя ў беларускіх губернях: стварэнне, структура, дзейнасць (1898 – сакавік 1917 гг.)

Палітычная геаграфіялюбавічы iconМіністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь
Ключавыя словы: княжацкая ўлада, веча, арыстакратыя, епіскап, палітычная гісторыя

Палітычная геаграфіялюбавічы iconПалітычная геаграфіяпахаваньне стралы
Прыехаў паглядзень на вашае сьвята."(Спадарыня:) "І гэта добра. У сьвяты ня робім. Цэлы дзень гуляем."

Палітычная геаграфіялюбавічы iconПалітычная геаграфіяальшаны
Кіроўца не пасьпявая прытармазіць на павароце. Машыну выносіць на ходнікі. Яе кружыць. Затым яна тараніць кут дому

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка