«Люблю мой край, старонку гэту»




Назва«Люблю мой край, старонку гэту»
Дата канвертавання28.10.2012
Памер159.92 Kb.
ТыпКонкурс

УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ

ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

"ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ

АБЛАСНЫ ПАЛАЦ ТВОРЧАСЦІ

ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ"



Каложскі парк,1, г.Гродна, 230023

УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ГРОДНЕНСКОГО ОБЛИСПОЛКОМА


УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ГРОДНЕНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ

ОБЛАСТНОЙ ДВОРЕЦ ТВОРЧЕСТВА

ДЕТЕЙ И МОЛОДЕЖИ"



Коложский парк,1, г.Гродно, 230023

Факс 74 49 24, тэл. 74 49 23


КОНКУРС СТИХОТВОРЕНИЙ «Нет в мире краше Родины моей»

  • Тема «Люблю мой край, старонку гэту».

В возрастной категории:

10-11 лет

I место – Карпович Дарья, 10 лет, 5 класс, Порозовская СШ, Свислочский р-н.


Зямля пад белымі крыламі

Краін у свеце вельмі многа,

Але другой такой няма.

Блакіт нябес, крыніц журчанне,

У жыце кветка васілька.

Вясной над ёй прыгожа, горда

Лятаюць, кружацца буслы.

Здаецца, штот нясуць іх крылы

Спакой і шчасце ўсей зямлі.

Краіна цудамі багата:

Нясвіжскі замак, пушча, Мір,

Цар-дуб, зубры, азеры, хаты,

Нібыта ў казку трапіў ты.

Цябе сустрэнуць хлебам-соллю.

На стол засцелецца абрус.

Хто ж гаспадар?

Гасцінны, шчодры,

Упарты, вольны беларус

Ён не няшчасны, не забіты,

Як меркавалі ў старыну.

А мудры і таленавіты,

Шануе спадчыну сваю.

Яе магутнасць, сілу, веліч

Услаўлялі ў радках сваіх

Купала, колас, Караткевіч,

Каб мы не забывалі іх..

У нас верылі, і мы павінны

Надзеі продкаў апраўдаць.

Зямлю пад белымі крыламі

Любіць заўжды і зерагаць.


II место – Лысевич Никита, 3 класс, 8 лет, ГУО «Корнадский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразова-тельная школа».


Мая вёска

Вёсачка стаіць на ўзлесачку,

Слаўная мая!

Расцвілі вакол пралесачкі,

Вясна дыхае спаўна.


Клёкат журавоў над дахамі

Не сціхае дапазна.

Бусел смелымі ўзмахамі

Кажа ўсім: вясна прыйшла.


Я іду насустрач сонейку,

Усмешку радасці нясу.

Ганаруся тым, што ў вёсачцы

Побач з пушчаю жыву.


III место – Терешкина Анастасия, 6 класс, ГУО «Гравжишковский УПК ясли-сад-базовая школа» Ошмянского района.


Мая Белая, Белая Русь!

Не магу на цябе наглядзецца.

Да цябе я рукой дакранусь -

І цяплом у душы аддаецца.


І лясы, і палеткі, лугі,

І азёры, нівы і рэкі

Мілы сэрцу, і дарагі

Беларускі мне край навекі.


Спевы птушак і пах грыбоў,

Смак вады, мілагучнасць мовы,

Веліч памятных курганоў,

Сонца промні і водар мядовы.


Будзь прыгожай ты праз гады,

Дабрынёй у свеце адметная.

І красуй, і квітней заўжды,

Беларусь мая – Родина светлая!


Волохина Анастасия, 5 класс, 10 лет, ГУО «Средняя школа №7 г.Сморгони».

Люблю мой край

Люблю мой край, старонку гэту,

Дзе я радзілася, расту –

Дзе на лугі вясной выходзяць рэчкі,

Дзе азярыны свецяцца да дна,

Дзе мёдам пахнуць верасы і грэчка,

Дзе звонкая сасна, нібы струна, -

Тут мой адвечны край.


Люблю мой край, старонку гэту,

Дзе лён цвіце з нябёсамі ў згодзе,

Дзе шчодрыя палеткі і сады,

Дзе замкі баяць, дзе легенды ходзяць,

Дзе новыя ўзрастаюць гарады, -

Тут мой руплівы край


Люблю мой край, старонку гэту,

Дзе хлебам-соллю шчыра сустракаюць,

Як і належыць, дарагіх сяброў,

Дзе жарты, песні доўга не змаўкаюць

У радасці доўгіх вечароў, -

Тут мой гасцінны край.


Люблю мой край, старонку гэту,

Дзе тром бярозкам і ў вясёлым маі

Чацвёртая прыходзіць вечна ў сны,

Дзе памяць неўміручая, жывая

Пра тых байцоў, што не прыйшлі з вайны, -

Тут мой свяшчэнны край.


12-13 лет

I место – Матяс Дмитрий, 12 лет, 7 класс, ГУО «Средняя школа №37 г.Гродно».


Нет в мире краше Родины моей…

Чем выше солнце, тем ему видней:

Нет в мире краше Родины моей.

Чем ниже звезды, тем и им ясней:

Нет лучше Белоруссии моей.

Да, можно убежать за сто морей,

Чтоб отыскать там земли красивей.

Но… вспомню очи матери своей.

В них поле васильков, что за рекой.

Лесов в них наших вековых покой.

И гордость в них за белорусских сыновей.

И смелость наших преданных людей.

Я вспомню руки матери своей.

В них сила, закаленная бедой.

В них ласка, обрученная с тоской.

Забота в них, что в мире нет ценней.

В них теплота родных людей.

Да, можно убежать за сто морей,

Чтоб отыскать там женщину милей.

Но солнце выше, и ему видней:

Нет в мире лучше матери моей.

И так же, сколько б не проплыл морей,

Нет лучше Белоруссии моей!


II место – Кулинич Владислав, 12 лет, 7 класс, ГУО «Корнадский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразовательная школа».


Мой родны кут

Мой родны кут!

Як ягада парэчка,

Звон серабрыстых галасоў.

Мой родны кут!

Празрысты ты, як рэчка,

Здаецца, што не маеш берагоў.


Мой родны кут!

Як ціхі водар мяты,

Калоссе залатых палёў.

Мой родны кут!

Як пах лясной суніцы

і непаўторны твар бароў.


Мой родны кут!

Як колас жытні,

Ты поўны водару вятроў.

Мой родны кут!

Ты смак лясной крыніцы

І след на снезе ад звяроў.


Буячинский Александр, 7 класс, 12 лет, ГУО “Циринский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя школа», Кореличский район.


Мой родны кут

Ты вельмі прыгожы, куточак радзімы,

Дзе я нарадзіўся і зараз жыву.

Тут ветрык ля хаты калыша вяргіні

І яблыкі падаюць гулка ў траву.

Я восеньскім ранкам знаёмай сцяжынкай

Імкліва ў школу з сябрамі іду…

І ведаю: ёсць чым ў жыцці ганарыцца,

Бо я - беларус, у Беларусі жыву.


III место – Личик Ольга, 8 класс, 13 лет, ГУО «Корнадский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразовательная школа».


Корнадзь

А што такое Корнадзь?

Гэта спеў птушыны,

Духмяны пах чабору па вясне,

Зімой на снезе крок лісіны,

Шум траў у балотняй сіняве.


А што такое Корнадзь?

Гэта кусочак свету,

Своеасаблівы слаўны вугалок,

Сыпучы снег , грымоты ўлетку,

А ў валасах блакітны васілёк.


А што такое Корнадзь?

Гэта пах атавы ў лузе,

Апаўшы ліст у восеньскай імгле,

Лятучы вецер у зімняй стузе,

Цалебны водар у ранішняй расе.


А што такое Корнадзь?

Гэта вёска.

Тут людзі розныя жывуць…

Жыццё бурліць, няма спакою,

У турботах дзень так хуценька бяжыць.

Юзефович Александр, 12 лет, 7 класс, СШ №23 г.Гродно.


Я люблю маю Радзіму.

У кожнага яна свая,

Але ведаю я змалку:

Беларусь – любоў мая.


І блакітныя азёры,

І чароўныя лясы –

Гэта ўсё і ёсць край родны.

Ці другі ўяўляеш ты?


Ну, а самі беларусы?

Лепшых у свеце не знайсці.

І гасціннасцю, і хлебам

Вызначаліся заўжды.


Я і брацік, тата з мамай –

Беларуская сям’я.

Не абыдзе хай нас шчасце,

Веру свята ў гэта я!


14-15 лет

I место – Свирида Ярослав, 10 класс, ГУО «Средняя общеобразовательная школа №13 г.Гродно».


КРАІНА МАЙГО ДЗЯЦІНСТВА

Краіна майго дзяцінства,

Цудоўны баларускі край.

Як дасягнуць з табой адзінства?

Як жыць з табой, прашу , парай.


Як сябраваць з тваёй прыродай

Як дакранацца да яе?

І як мне шчыра, з асалодай

Падзяку выказаць табе?


За неба чыстае і поле,

За вёску, горад і калгас.

За лес, рачулку, наваколле.

За наш спакойны, ціхі час?


Была ты полем, лугам, жытам.

Зямлёю, хатай і блакітам,

Была ты шчасцем, дабрабытам,

Для маіх продкаў і дзядоў.


Ты родная матуля-мова,

У душы народа існуеш.

Ты – Коласа, Купалы слова.

І ў нашым сэрцы не памрэш!


Ты даравала ўсе ўмовы

Для станаўлення, развіцця.

Заклала тую ты аснову

Майго дарослага жыцця,


З якой не сорамна мне будзе

Увайсці ў хуткі гэты час,

І выкажуць пашану людзі

За ўсіх дзяцей тваіх, за нас.


За мужнасць і патрыятызм,

Удзячнасць і да працы смагу,

За незвычайны аптымізм

І да старэйшага павагу.


Такі народ твой, Беларусь,

Канешне, я – яго часціна

Я ад цябе не адракуся…

Прымі падзяку ты ад сына.


Атцэцкая Елизавета, 14 лет, 8 класс, ГУО «Средняя школа г.п.Мир», Кореличский район.


Люблю мой край, старонку гэту

Мой родны кут, старонка дарагая,
Ты вечна ў сэрцы будзеш жыць маім,
Люблю цябе, зямля мая святая,

I ганаруся краем я сваім.


На свеце многа ёсць мясцін дзівосных,

А прыгажэй маёй нідзе няма,
Мне не забыць цудоўных, светлых вёснаў,
Чаруюць душу лета i зіма...


Таемны ранак, васількі ў жыце,
Спеў салаўя ў лузе над ракой,
Крынічка ў лесе, бусел у блакіце...
Які прыгожы край любімы мой!


Табе, мой край, хачу я пакланіцца,

Красуй i прыгажэй, зямля мая!

Я буду за цябе заўжды маліцца,

Каб светлай долюшка была твая,


Каб над табой свяціла ярка сонца,

Спявалі птушкі i цвілі сады...
I радавацца буду я бясконца,
Шчаслівай, мабыць, буду я тады.


II место – Кот Дарья, 14 лет, 10 класс, ГУО “Залесский ясли-сад-средняя школа», Сморгонский район.


Як я люблю!

Як я люблю маё Залессе!

Хаджу на луг, на пералессе,

І ўсё мне міла тут, у вёсцы,

Дзе пакланюся кожнай росцы.


Як я люблю маю рачулку,

Куды хаджу я на прагулку!

Мая рачулачка Вілля,

Заўжды з табою буду я!

Як я люблю лагоднасць неба,

Дзе ў жніўні чуецца пах хлеба.

Люблю, люблю я ўсё наўкол,

І ўсё адкрыта мне вакол.


Як я люблю цябе, маё мястэчка!

Тут б’ецца кожнае сардэчка.

Залессе! Вёска! Ты мой лёс!

Я крыкну гэта да нябёс!


Як я люблю сядзець у чоўне

І любавацца ў небе поўняй!

Глядзець на жнівеньскія знічкі,

Што так падобны да сунічкі.


Онисеня Ольга, 15 лет, 10 класс, ГУО «Корнадский учебно-педагогический комплекс детский сад-средняя общеобразовательная школа».


Маёй Радзіме

Мая любімая Айчына!

Ды без цябе жыць немагчыма!

Мая радзімая старонка,

Люблю я шэпат сосен гонкіх.

Твае касцёлы, замкі, вежы,

Птушыны гоман Белавежы.

Люблю блакті тваіх я рэчак,

Чакаю з радасцю сустрэчы

З зямлёй пад белымі крыламі…

А ты жыла…Жыла вякамі…

Прайшла праз войны і пагромы,

Не ведала ніколі стомы.

Табой я вельмі ганаруся

І ад цябе не адракуся.


III место – Шчасная Светлана, 9 класс, ГУО «СШ №3 г.Сморгони».


Мая Радзіма

Здаецца мне: заўсёды тут жыла

І ўсё навокал міла і знаёма!..

Чаромха тая, што вакол цвіла,

І тая рэчка, што цячэ ля дома.

Здаецца мне, заўсёды тут жыла,

З дзяцінства вывучала гэту мову.

І ў якой мяcціне не была,

Здзіўляюся купалаўскаму слову.

Здаецца, што жыву я ў раі,

Дзе бусел ў небе, васількі ў полі.

А як прыгожа ў маім краі!

Што шчасце мне, відаць, даволі.

Здаецца мне, тваёй я стала часткай,

А ты ў маёй душы – святло!

Таму прашу ў Бога я так часта,

Каб гэта шчасце міма не прайшло.

Здаецца мне, ты стала мне матуляй,

Табой я дыхаю, жыву табой!

Я набыла цябе і на душы ўтульна.

Прашу, прызнай мяне сваёй дачкой!..


16-17 лет

I место - Гульник Максим Игоревич, 16 лет, 11 класс, Государственное учреждение образования «Яворская средняя школа» Дятловского района Гродненской области.


ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ, МОЙ КРАЙ

На луг пайду – якое разнатраўе!

Нiбы не луг, а з кветак дываны,

Такiх уражаннняў даўно чакаў я,

Як хлеб надзённы для душы яны.


К сабе гукаюць хараством заўсёды

Адвечныя хваёвыя лясы,

I нават сэрца радуюць балоты.

Палессе – край чароўны, край красы!


А рэчак плынь з празрыстаю вадою!

Нiдзе такiх ўжо зараз не знайсцi,

Калi з красой спаткаешся такою,

То па жыццi прываблiва iсцi.


Прыемна мне i радасна бясконца,

Як пад нагамi родная зямля,

Тут для мяне ласкавей свецiць сонца,

Цудоўней значна пошчак салаўя.


Наўкол патрэбна пiльна азiрнуцца,

Як на Радзiму прыязджаю зноў,

Каб шчасце мець, хачу хутчэй вярнуцца,

Не згасла ў сэрцы да яе любоў.


Стрелковская Мирослава Яновна, ГУО «Гимназия №3 г. Гродно», 16 лет, 11 класс.


БЕЛАРУСЬ

Любимый край, родная Беларусь!

Мой светлый город, тихий плеск волны…

Как в зеркало душой в тебя смотрюсь.

Душа и сердце радостью полны.


Здесь колосится у дороги рожь,

Усыпанная густо васильками,

И мимо спелых зёрен не пройдёшь —

Так хочется коснуться их руками.


Задумчив Неман в медленной волне.

Он песней колыбельной душу тронет.

И так захочется, как в раннем детстве, мне

Лицом уткнуться в мамины ладони.


Мне этих светлых чувств не растерять,

Где б ни была я, что бы я ни делала.

Народ наш, что щедрее не сыскать,

Не зря же росами зовётся белыми.


И синь небес, и трели соловья,

И полных рек осенняя прохлада,

И вдоль дорог седые тополя —

Всё это Родина моя. Другой не надо!


II место - Крупица Дарья Михайловна, 16 лет, 11 класс, Государственное учреждение образования «Яворская средняя школа» Дятловского района Гродненской области.


МАЯ БЕЛАРУСЬ

Хаця Беларусь i далёка ад мора,

У нас ёсць шмат iншай красы,

Чаруе шырокая вельмi прастора:

Цудоўныя нашы лясы.


Лясы прыгажосцю мне радуюць вока,

Як мора, лясы не адны,

Бо позiрк адзначыў: пралеглi далёка,

Як мора, палi збажыны.


Па iх прабягаюць ад ветрыку хвалi,

Як быццам бягуць над вадой,

На сцёблах калоссе яны разгайдалi,

Спявае яно, як прыбой.


А побач зялёнае мора iскрыцца:

Касцоў зачакалiсь лугi,

Сваiмi марамi мой край ганарыцца,

I край мне не трэба другi.


Хаця Беларусь i далёка ад мора,

У нас ёсць рака не адна,

Таму i не бачым нiякага гора,

Такая нам люба яна.


Демьянец Роман Сергеевич, 16 лет, 11 «Б», «Государственное учреждение образования «Средняя школа №7 г. Сморгони».


Край родной

Край родимый, мы твои частицы,

На твоей ладони спят века.

Я на ней, как зёрнышко пшеницы,

На устах я – капля родника.


Ты нас учишь правде вдохновенно,

Твой восход у каждого в судьбе.

Я пишу одну строку, наверно,

Нашей общей книги о тебе.


Много нас, но ты для всех едина,

Встанем грудью, только позови.

Родина! Прими поклон от сына

И его признание в любви!


III место - Гринчук Ольга Юлиановна, 16 лет, 11 класс, ГУО СШ №6 г.Сморгонь.


Бацькаўшчына родная мая

Што для мяне азначае Айчына?

Пытанне не з легкіх… Уявіць немагчыма,

Каб хто-небудзь родны куток не любіў,

З Радзімы прад іншым пагардліва кпіў.

Беларусь мая мае блакітныя вочы,

Што блішчаць таямніча ў маладзіковыя ночы;

Крыштальнай вадзіцай бруяцца рачулкі

І ў цемрадзі лесу адгукаюцца гулка.

Прывабныя, статныя елкі і сосны

Узнялі ў неба свой позірк дзівосны,

І холадам жудасным тых абвявае,

Хто цішшу і спакоем векавым пагарджае.

Радзімай заву яшчэ тую зямельку,

Дзе бавіла час, як была я маленькай.

Аднолькава вабіць малая айчына

І родная светлая зямелька-краіна.

Люблю Беларусь, а куточак радзімы,

Дзе нарадзілася, у сэрцы пакіну.

Малая старонка, мой горад маленькі.

Сярод жа другіх ен найбольш даражэнькі.

Народ беларускі неверагодны:

З кожным народам жыве, быццам з родным.

Палякі нам суседзі, украінцы-брацці,

Татары нам сябры, а рускія – свацці.

Верацярпімыя, добразычлівыя,

Гасцінная, міралюбівыя,

Беларус працавіты, беларусачка смелая,

Недарэмна Айчына ў нас белая-белая.


  • Тема «Философская лирика».

I место – Сидляревич Маргарита, 10 лет, 5 класс, ГУО «Средняя общеобразовательная школа №13 г.Гродно».


Чудо из чудес

В этом мире много чудес.

Хочешь видеть – вокруг посмотри!

В белый пух нарядившийся лес,

И поют огоньки – снегири.

И как будто уснула вода

Под прозрачной корочкой льда.


И сверкающим белым ковром

Кто-то поле укрыл в тишине.

И какой-то художник тайком

Рисовал на озябшем стекле.

А сегодня с утра «звездопад»:

Закружившись, снежинки летят.


Но прекрасней всего на Земле –

Это то, что спустился с Небес

Божий Сын и к тебе, и ко мне!

В бедных яслях родился Христос,

И спасение людям принёс…


II место – Гиль Надежда, 12 лет, 7 класс, ГУО «Гравжишковский УПК ясли-сад-базовая школа» Ошмянского района.


Матулін маналог

Неяк падвечар спытала я маму:

- Што значыць шчасце? Глядзі, без падману!

Мама ўздыхнула, хвілінку маўчала,

А потым вось што мне яна адказала:


- Шчасце – мець любую сэрцу работу,

Шчасце – сямейныя справы-турботы.

Шчасце, дзіця, калі вочы не плачуць,

Калі за дабро дабратою аддзячаць;


Калі пасля снедання посуд гарою,

А мы яго мыем разам з табою,

Калі дзед і бабка з гасцінцамі едуць

Ці мы ў нядзелю іх едзем адведаць.


Бачыць, як дружна вы з братам жывеце,

Хіба ж, не большае шчасце ў свеце?

Шчасце і тое, што з татам мы разам,

Нават калі і пасварымся часам.


Жыць па-суседску, па-брацку, у згодзе…

Бачыць, як сонца з-за бору ўзыходзіць…

Ранак вітаць, любавацца блакітам…

Можа, я ўжо адказала, лісіца?-


Мама спынілася, глянула ў вочы:

-Што, маё сонейка, шчасця ты хочаш?

Помні: яно ўсіх чакае-шукае.

- …???

-Шчасце, дачушка, пакуль ты малая…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«Люблю мой край, старонку гэту» iconПлан асноўных мерапрыемтсваў, праводзімых у клубных установах Дзятлаўскага раёна
Дварэц, святы: “Сёння ў нашай хаце свята” – в. Раготна, “Каб жыла мая вёсачка родная” – в. Буйкі, Сцяткоўшчына (Сачыўлянскі сдк),...

«Люблю мой край, старонку гэту» iconРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»
Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў....

«Люблю мой край, старонку гэту» iconIi конкурс "Люблю мой край"
Задачы: фарміраваць пазнавальны інтарэс да прадметаў І з’яў навакольнага свету І сваёй Радзімы; развіваць інтэлектуальныя здольнасці;...

«Люблю мой край, старонку гэту» iconПрограмма по краеведению Мой край, мой город
Пояснительная записка

«Люблю мой край, старонку гэту» iconСочинение на тему: «Люблю тебя, мой край родной»
Да и я тоже долгое время так думала, но однажды папа привёз мне одну очень интересную и:; необычную фотографию. На ней был изображён...

«Люблю мой край, старонку гэту» iconНіл Гілевіч. Край мой беларускі, край!
В) ад слоў (самаканструкцыя) выходзіць на сказы І выказванні ( сацыяканструкцыя)

«Люблю мой край, старонку гэту» iconЛюблю цябе, мой горад

«Люблю мой край, старонку гэту» iconЛюблю наш край

«Люблю мой край, старонку гэту» iconПенза – город мой родной
Мой город – Пенза. У нашего города есть свой герб, флаг, гимн. Пенза – очень дружелюбный и красивый город. Он окружен лесами, полянами,...

«Люблю мой край, старонку гэту» icon«Мой край родной», «Любимый уголок Кузбасса»

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка