Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае




НазваАбмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае
Дата канвертавання31.10.2012
Памер33.42 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 6 ліпеня


На форумах парталуTUT.by
абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. “Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае імкненьнем бачыць Бацькаўшчыну незалежнай, мірнай і магутнай дзяржавай. Сёньняшняя сувэрэнная Беларусь з высокім узроўнем эканамічнага, навуковага й культурнага разьвіцьця ёсьць увасабленьнем мараў вялікага песьняра”, – адзначыў Аляксандар Лукашэнка. Рэакцыі ўдзельнікаў форумаў.


"Ня мог Янка Купала марыць пра сучасны заняпад беларускай культуры, мовы. Проста балюча на сэрцы, як такое пачуеш".


“Якое неверагоднае крывадушша. Хоць калі гэта той, іншы Купала зь ліку тых, што й паэт Быкаў, вершы якога будучы прэзыдэнт вывучаў у школе, дык гэты Купала мог марыць пра цяперашнюю краіну Памяністага й пра Такую Беларусь”.


«Купала ў магіле напэўна перавярнуўся ад такога пэрла сучаснага Мікіты Зноска...»


“Сорамна за краіну, у якой такі твар”.


Воля Дудко на сайце блогаў Позірк піша пра свае ўражаньні ад наведваньня былой савецкай вайсковай базы ў Чэхіі. “Мы заходзім у пад’езд. Вакол цішыня й змрок… На парэпанай сьцяне каля лесьвіцы яшчэ можна разабраць надпіс: “При пожаре звонить 04”. Мы заходзім у пустую кватэру. Яшчэ зусім нядаўна тут жылі людзі, гэта сямнаццаць год таму. Пустыя пакоі з выбітымі вокнамі, са столі зьвісае фарба, са сьценаў – адыйшоўшыя шпалеры, прылепленыя на газэту “Совецкій солдат”, недзе яшчэ можна заўважыць рэшткі мэблі – вось і ўсё што засталося ў іх. У нейкім пакоі знаходзім стос газэтаў і скрыню ад пасылкі з адрасам, запыленую канапу, дзіцячыя кніжкі. Такія сюрэалістычныя малюнкі пасавалі б хіба да якога фільму пра канец сьвету. Нешта падобнае даводзілася чуць пра Чарнобыль. Але гэта ўсяго толькі сёньняшняя рэальнасць былой савецкай базы ў чэскім горадзе Міловіце”.


Блогер macsim_by піша пра другі тур галасаваньня ў барацьбе за Першую прэмію ў беларускім сэгмэнце Жывога Журналу – прэмію Жэжэбай. “Цяпер напружаныя баталіі разгортваюцца ў дзесяцёх намінацыях (палітыка, літаратура, копіпэйст, публіцыстыка, камэнтарар, найлепшы дзёньнік, музыка, фотаблог, суполка, найлепшы крэатыў). Лідэры сярод блогераў выкарыстоўваюць усе магчымыя рэсурсы, каб выйграць прэмію... Пераможца ў кожнай намінацыі атрымлівае ад брэнда “Шпаркі Дамавік” сэртыфікат на суму 50 даляраў на любыя паслугі правайдэра... Намінацыю “Флудэр году” выкупіў “Шпаркі дамавік!” Як вядома, праймарыс у гэтай намінацыі працягваецца. Самы актыўны флудэр будзе ўзнагароджаны ня толькі Жэжэбаем і дыплёмам пераможцы, але й сэртыфікатам на хатні безьлімітны доступ у Інтэрнэт да канца году! Яшчэ ня позна актыўнічаць”.


Блогер rudy_de зьмясьціў у сваім Жывым журнале верш, прысьвечаны кампутарнай клявіятуры:


“мае пальцы песьцяць клаву
яна плоская негрыцянка
па нейкім непаразуменьні
такое славянскае імя
яна дасканала ведае алфавіт
і аказвае мне знакі прыпынку
трымае пад контралам
і часам дазваляе ўставіць
на ўсе выпадкі жыцьця
ў яе ёсьць дэліт і бэкспэйс

мая клава мае свае плюсы, мінусы
і нават сваё роўна

пакуль я зь ёю - я з вамі
мне з вамі цудоўна”.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconДа 130-годдзя з дня нараджзння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Сённяшняе свята мы прысвячаем 130-годдзю з дня нараджэння вялікіх майстроў паэтычнага слова — Янкі Купалы І якуба Коласа

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа
Юбілей народных паэтаў Янкі Купалы І якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне І па-за яе межамі. Янка Купала І якуб Колас –...

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconТворчая спадчына класікаў беларускай літаратуры ў сістэме дзяржаўна-культурных прыарытэтаў XXI стагоддзя: да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба
Сімвалічна, што аб’яўлены Годам кнігі 2012 аб’яднаў некалькі знакавых падзей: юбілеі Якуба Коласа, Янкі Купалы І максіма Танка

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconПлан мерапрыемстваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы І Якуба Коласа
...

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconЯкое сапраўднае прозвiшча Янкі Купалы?
Якое дачыненне да Янкі Купалы маюць наступныя ўласныя назоунікі: "Вайдэлота, Левы, Вінцук з-пад Мінска"?

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconПравядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа ў дзяржаўнай установе адукацыі
Урачыстыя сходы,прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconГалоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі Беларусі, яе народу
Галоўная культурная падзея 2012 года святкаванне 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І якуба Коласа. Усё сваё жыццё яны прысвяцілі...

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconЗацвярджаю дэкан факультэта гісторыі І сацыялогіі
«Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» (далей Палажэнне) распрацавана ў адпаведнасці з Палажэннем аб Студэнцкім навуковым...

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconМіфалагізацыя з’яў прыроды ў паэзіі Янкі Купалы нашаніўскага перыяду
У нашаніўскай паэзіі Янкі Купалы можна выдзеліць у асобную групу міфалагізаваныя вобразы з’яў прыроды, якія звязаны са стыхіямі зямлі,...

Абмяркоўваюць тое, як Аляксандар Лукашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з 125-годзьдзем зь дня нараджэньня Янкі Купалы. Усё жыцьцё Янкі Купалы прасякнутае iconГордасць І слава беларускай літаратуры : да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы І Якуба Коласа : метадычныя рэкамендацыі І бібліяграфічныя матэрыялы ў дапамогу бібліятэкам І таварыствам аматараў кнігі / Дзяржаўная бібліятэка бсср імя У.І. Леніна. – Мінск, 1981. – 77 с
Беларусь адзначае 130-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, знакамітых песняроў беларускага народа, народных паэтаў...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка