Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць?




НазваАле ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць?
Дата канвертавання15.01.2013
Памер14.88 Kb.
ТыпВопрос
Удзень на вуліцах гораду міліцыі - процьма. А вось уначы яе значна меней. І хадзіць па начных вуліцах адной, кажуць, небясьпечна. Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? Толькі дзе?


Служба даведкі рады не дала – маўляў, усё, што ёсьць – гэта інфармацыя пра ахоўныя сыгналізацыі. Але ж ніхто ў інфармацыйнай базе не пазначаў паслугу асабістай аховы.


Можа, служба сэк'юріці ў начным клюбе нешта падкажа? Гэткая лёгіка займела плён – мой суразмоўца працуе ахоўнікам у начных клюбах ужо 5 гадоў. Мае разрад у усходніх адзінаборствах. Выглядае вельмі надзейным. Падаецца, у ягоным суправаджэньні нястрашна ў самую цёмную ноч. І досьвед працы асабістым целаахоўнікам Михаил меў. Бізнэсовец, у якога былі нейкія непрымнасьці, непакоіўся пра жонку і сына. Зьвярнуліся да яго праз знаёмых – бізнэсовец не жадаў зьвяртацца ў адмысловыя службы.


(Ахоўнік: ) «Ён папрасіў мяне папросту суправаджаць ягоную жонку. Яна не працуе, мае сына, які ходзіць у пачатковую школу. Мае абавязкі былі наступныя: зранку я заязджаў да іх, сядаў у іхную машыну, і мы адвозілі сына ў школу, потым ехалі па ейных справах, забіралі сына са школы, адвозілі дадому. Я папросту суправаджаў яе паўсюль – да сябровак, па крамах...»


(Карэспандэнтка: ) «І колькі Вам заплацілі за гэтыя 2 тыдні працы?»


(Ахоўнік: ) «Гэта камерцыйная тайна...»


(Карэспандэнтка: ) «Але гэта, прыкладам, болей ці меней за 600 даляраў?»


(Ахоўнік: ) «Болей... Але гэта вельмі небясьпечная праца...»


Паслугі аховы фізычных асобаў можна знайсьці і ў Дэпартамэнце аховы МУС.


(Дзяжурны: ) «Целаахоўніка? Ну, так мы займаемся аховай фізычных асобаў... Колькі каштуе – цяжка сказаць. Мы працуем паводле дамоўленасьці. Пэўнай строга вызначанай стаўкі няма. Штораз гэта вызначаецца індывідуальна – паводле дамоўленасьці з кожным кліентам асобна...»


Выглядае, што ў кожным разе асабістая ахова – паслуга нятанная. Мусіць, больш надзейна для дзяўчат-аматарак начных вандровак, запісацца на курсы самаабароны. Ці не выходзіць на начныя вуліцы без суправаджэньня кавалераў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconПавал Рубец пэнсіянер зь вёскі Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага
Новадзевяткавічы, Слонімскага раёну Гарадзеншчыны. Ён кажа, што апошнім часам ровар заваёўвае пазыцыі асноўнага транспартнага сродку...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconГероямі не нараджаюцца, імі становяцца
Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты,...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconВойны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў
Беларусі адгрымелі апошнія залпы. Але І зараз зямля час ад часу агаляе свае раны. Памяць ёсць сумленне ў адносінах да мінулага. Чалавеку...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconДоообры вечар! Час ад часу падаецца, што Галівуд татальна звар’яцеў І здольны рабіць адзінае экранізацыі кампутарных гульняў. Але сапраўдныя кінаманы не
Вось І гэтым разам нам у рукі трапіла выкшталцоная жахаўка «Вампірка». Аўтары стужкі адшукалі цікавы ход: галоўная гераіня ў выкананьні...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconДоообры вечар! Час ад часу даводзіцца чуць, што кіно хутка памрэ. Бо хутка яго заменяць кампутарныя гульні. Але нават калі кінэматограф не мае будучыні у
Капур праз дзевяць гадоў вяртаецца да сваёй улюбёнай тэмы – гісторыі славутай каралеўны Елізаветы Першай. У свой час стужка Капура...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconІнстытут сямейна прававых адносін складаўся на працягу працяглага часу, яшчэ да ўзнікнення права існавалі правілы ўступы ў шлюб, звычаі па правядзенні
Шматлікія нормы сямейных адносін хоць І не захаваліся ў першапачатковым выглядзе, але яны І ў цяперашні час адлюстроўваюць у асноўным...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? icon26. Дзеяслоў. Катэгорыя ладу І часу, асобы, роду І ліку
Акрамя асноўных значэнняў формы часу могуць ужывацца ў іншых значэннях: 1 цяперашні час: а у значэнні прошлага: І часта ў добрую...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconКавалёва Р. М. (Мінск, Беларусь) паміж фальклорам І літаратурай: дыскурс самадзейнай творчасці савецкага часу
Мы спынімся толькі на характарыстыцы дыскурса самадзейнай слоўна-песеннай творчасці савецкага часу, але паспрабуем паказаць тыпалагічныя...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconАналіз роботи нвк за 2011-2012 н р. та пріоритетні напрями розвитку закладу
«сучасна школа», але найзагальніше з них є таке: школа, яка відповідає запитам часу. У ХХІ столітті запитам часу відповідає школа,...

Але ж час ад часу прыходзіцца. Можа, целаахоўніка наняць? iconПублічныя лекцыі "urbi et orbi" павал баркоўскі
Але чаго мы насамрэч прагнем, калі звяртаемся да іншага з падобным запытам? Каб далі рады нашым матывам, абставінам, нутраному свету,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка