Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма




НазваФакультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма
Дата канвертавання15.01.2013
Памер36.45 Kb.
ТыпДокументы
Факультатыўны занятак па беларускай мове

Клас: 9

Тэма: Ужыванне склонавых формаў колькасных, парадкавых, зборных,

дробавых лічэбнікаў

Мэта: сістэматызаваць веды вучняў аб скланенні колькасных парадкавых,

зборных, дробавых лічэбнікаў; удасканальваць уменне правільна

ўжываць у маўленні склонавыя формы лічэбнікаў; садзейнічаць

выхаванню культуры маўлення, цікавасці да вучэбнай дзейнасці.

Ход урока

І. Стварэнне эмацыянальнага настрою

- прывітанне;

- паведамленне тэмы і мэты ўрока.

ІІ. Праца па тэме ўрока

  1. Паўтарэнне матэрыялу пра разрады лічэбнікаў

Выпішыце з тэксту спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, вызначце разрад лічэбнікаў. Звярніце ўвагу на правапіс некаторых лічэбнікаў

Нарач – саме вялікае з 10 000 азёраў, якімі прырода ўзнагародзіла Беларусь. Яго плошча без малога 80 км2, а даўжыня берагавой лініі – 41 км. Найбольшая глыбіня возера амаль 25, а сярэдняя – каля 9 м. Берагі Нарачы нізкія, пясчаныя ці пясчана-галечныя. Толькі на паўднёвым усходзе месцамі бераг забалочаны, тарфяны. Калі ўгледзецца ў форму возера, яно нагадвае сэрца. Ці не сэрца гэта русалкі – самаж назва возера мае балцкую аснову і перакладаецца як “русалка”?..

У Нарач упадаюць 17 ручаёў, а выцякае з возера адна рэчка – таксама Нарач, прыток Віліі. У паўночна – ўсходняй частцы возера знаходзіцца рамантычны востраў плошчай больш за 6 га, аб’яўлены помнікам прыроды. У летнюю пару, у ліпені – жніўні, вада праграваецца да 19 градусаў. Купальны сезон працягваецца каля 100 дзён у годзе.

2. Арфаграфічная хвілінка

Памятай! Дзевяць- дзявяты, дзесяць – дзясяты, сем – сямнаццаты, восем – васямнаццаць, васьмідзясяты, пяцьдзясят, пяцідзясяты, шэсцьдзясят

3.Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу з апопрай на прыклады.

а) адзін вучань, адна дзяўчынка, адно дзіця;

б) Н. два( абодва) вучні; дзве( абедзве) вучаніцы;

Р. двум( абодвум) вучням; дзвюм (абедзвюм) вучаніцам;

Т. двума( абодвума) вучнямі; дзвюма( абедзвюма) вучаніцамі; тры-ма;

чатыр-ма.

в) паўтары (тоны) і паўтара ( гектара)

г) састаўныя колькасныя лічэбнікі

Н. сто сорак сем

Р. ста сарака сямі і г. д.


д) зборныя лічэбнікі двое, трое і інш.

Н. двое, трое – мае, твае

Р. дваіх, траіх – маіх, траіх і г. д.

е) Парадкавыя лічэбнікі

Н. пяты - чырвоны

Р. пятага – чырвонага і г. д;

Н. трыццаць другі, дзвесце дваццаць чацвёрты

Р. трыццаць другога, дзвесце дваццаць чацвёртага і г. д.

ё) Дробавыя лічэбнікі

Н. адна трэцяя

Р. адной трэцяй і г. д.

3. Замацаванне

а) Запішыце лічбы словамі і праскланяйце вусна наступныя спалучэнні.

231 вучань, 645 кілаграмаў 1842 кіламетры, 317 – я старонка, 0,7 літра

б) Спішыце сказы, устаўляючы прапушчаныя літары і замяняючы лічбы словамі.

1. У гістарычн..м слоўнік.. беларускай мовы Іван Іванавіч Насовіч даў тлумачэн..е 13 000 слоў. 2. У “Зборнік.. беларускіх прыказак”, выдадзн..м у 1867 годзе, І.І.Насовіч зм..сціў каля 3 500 прыказак, прымавак і блі..кіх да іх прыгаворак, праклёнаў, ск..рагаворак. 3. Асноўнае месца ў навуковай спа..чыне І.І. Насовіча за..мае выдадзены ў 1870 годзе “Слоўнік беларускай мовы”, над якім дасле..чык працаваў 16 гадоў.

в) Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя кампаненты – лічэбнікі ў патрэбнай склонавай форме, запішыце. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.

а) іграць .. скрыпку 1) да поўнай знямогі, стомы (рабіць,

працаваць)

б) за .. пячаткамі 2) быць недаступным, прыхаваным

в) да .. поту 3) тое, што можа скончыцца добра і

дрэнна

г) палка з .. канцамі 4) выканаць адначасова дзве розныя

справы, дасягнуць дзвюх розных мэт

д) .. стрэламі забіць .. зайцаў 5) займаць галоўнае становішча ў чым –

небудзь

е) у .. сценах (сядзець, жыць) 6) не маючы ні з кім зносін, у адзіноце

г) Перакладзіце тэкст на беларускую мову, запішыце, замяняючы лічбы словамі.

Хоккей с шайбой

В хоккее с шайбой на льду играют 2 команды, в каждой до 22 игроков, в том числе 2 вратаря. Непосредственно на площадке играют не более 6 и не менее 4 игроков в команде. Время игры – 3 периода по 20 минут. Площадка для игры длиной 61 м, шириной 30 м по периметру обнесена бортами высотой от 1 м до 1,22 м. Инвентарь: клюшка длиной до 134, 5 см с крюком до 37,5 см и


шайба – плоский диск из твёрдой резины толщиной 25,4 мм, диаметром 76,2 мм.

д) Адкажыце на пытанні “Спартыўнай вікарыны”

1. З якой колькасці ігракоў складаецца адна футбольная каманда? (11)

2. Колькі падыходаў (спроб) даецца на выкананне кожнага практыкавання ў цяжкай атлетыцы? (3)

3. Колькі шароў патрэбна для ігры ў більярд? ( 3 або 16)

4. Колькі таймаў уключае баскетбольны матч? (4 таймы па 10 мінут

чыстага часу)

5. У якім відзе спаборніцтваў у 2004 годзе Юлія Несцярэнка стала

алімпійскай чэмпіёнкай? ( у бегу на 100 метраў)

6. Якая даўжыня дыстанцыі марафонскага бегу? ( 42 км 195 м)

ІІІ. Вынік урока



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconФакультатыўны занятак па беларускай мове ў 10 класе
Тэма: Складаназлучаныя сказы. Цяжкія выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconФакультатыўны занятак 4 клас Тэма: Музыка ў народных абрадах І святах (Каляды). Мэта
Сёння мы з вамі пазнаёмімся з музыкай беларускага народа, якая гучала як раз перад Новым годам

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconФакультатыўны занятак
Тэма: Задачы на ўстанаўленне ўзаемаадназначнай адпаведнасці паміж мноствамі, якія складаюцца з двух-трох элементаў

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconФакультатыўны занятак
Паглыбіць веды вучняў аб прыстаўных галосных гуках як спецыфічнай асаблівасці гукавой сістэмы беларускай мовы

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconФакультатыўны занятак "Матэматычная вясёлка" Тэма
Мэта: фарміраваць уяўленне пра лабірынты, матэматычныя гульні;садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення, памяці, уяўлення; ствараць...

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconПлан-канспект урока па беларускай мове Клас: 11 Настаўнік: Кісель В. А. Тэма : Двукроп’е ў бяззлучнікавых складаных сказах (бсс)
Бсс, ІХ будову, сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі, ролю ў тэксце, умовы пастаноўкі двукроп’я ў бсс

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconФакультатыўныя заняткі па беларускай мове ў 6 класе Тэма
Ствараць умовы для павышэння матывацыі да вывучэння прадмета, цікавасці да беларускай мовы

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconАлімпіяда па беларускай мове І літаратуры 8 клас

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconПраверкі алімпіядных работ па беларускай мове І літаратуры, 5 клас

Факультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма iconКаляндарна-тэматычнае планаванне па беларускай мове 9 клас
Навучанне правілам бяспечных паводзін на ўроках беларускай мовы. Беларуская мова ў сям’і славянскіх моў І моў народаў свету

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка