Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі "Аршанская бітва-2007"




НазваАрганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі "Аршанская бітва-2007"
Дата канвертавання25.11.2012
Памер18.84 Kb.
ТыпДокументы
Генадзь Шэпелеў


Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні і паэзіі “Аршанская бітва-2007”


Нарадзіўся ў 1966 годзе.


Жанаты, мае трох дачок, - 17, 23 і 29 год.


Жонка – інжэнэр-канструктар.


Адукацыю мае сярэднюю.


Працуе цяпер на чыгунцы памочнікам машыніста.


У працы падабаюцца шматлікія пастаянныя знаёмствы, новыя ўражаньні, назіраньні за людзкімі характарамі, паводзінамі. Адно з пастаянных уражаньняў – рэакцыя людзей на ягоную беларускамоўнасьць.


«Заўсёды станоўчая рэакцыя. Людзі папросту прыемна зьдзіўляюцца. «Ой, як вы прыгожа размаўляеце»... Толькі аднойчы была адмоўная рэакцыя – але тое было вельмі даўно. «Галоўнае, - у пытаньнях мовы – не выхоўваць чалавек. Не пачынаць, калі гаворка зайшла пра беларускасьць ці беларускую мову – даводзіць чалавеку, што ён павінен, мусіць, абавязан. Уласны прыклад, добразычлівасьць і ўзор добрай мовы – лепшы аргумэнт. Калі яшчэ быў малады, я час ад часу наўмысна пераходзіў на беларускую мову, калі трэба было знаёміцца зь некім – гэта гарантавала якасную «самапрэзэнтацыю».


Вельмі любіць дарогу і вандроўкі. За савецкімі часамі аб'езьдзіў Карпаты, Алтай, Карэлію. Займаўся водным турызмам і парашутным турызмам.


Сёлета з жонкай і малодшай дачкой вандраваў па Беларусі, узяўшы за кірунак парады ўлюбёнай газэты «Наша Ніва».


Два яркіх філязофска-назіральных уражаньні ад гэтай вандроўкі:


  1. Вёскі. Імкненьне да прыгожага выяўляецца ў пабытовай культуры кожнай хаткі. Абавязкова перад домам - кветнік. Дзе кветкі, дзе ўпрыгожаньні больш складаныя – фігуркі буслоў, русалка...




  1. Розьніца ў атмасфэры касьцёла ды царквы - паміж стаўленьнем да наведнікаў. Мы шмат езьдзілі і, натуральна, заходзілі і ў касьцёлы і ў цэрквы. У касьцёл заходзіш – усё спакойна, павольна. Да цябе падыдуць – «Што Вы хацелі? Чым дапамагчы»? Адказваем: вось, паглядзець хацелі. Калі ласка, - і глядзі, і хадзі, і фатаграфуй. А вось у царкву гэтак зойдзеш – пачынаецца дрэс-код і астатнія «нельга», - без хусьцінкі жанчынам нельга, у тым таксама нельга... Прыязнасьці мала. Я ўласна праваслаўны – і жонка мая, і дзеці. Я, натуральна, веру. Веру ў нешта вышэйшае – вышэйшы розум, хіба што. Але гэтая вера мусіць ісьці з душы. Ад сябе. А калі гэта ў рамкі фармалізму засоўваецца – гэта дзіўна.


Жыцьцёвае крэда – «жыць у згодзе з самім сабой, са сваёй душой, - каб не было крыўдна і сорамна некалі за сябе».


З беларускіх бардаў любіць Мельнікава, Бартосіка, Шалкевіча, Андруся Латушкіна і шмат каго іншых.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconАндрэй Хадановіч: школа – не школа, але не дзіцячы садок дакладна на сённяшні дзень многія мастацкія творы мы можам прачытаць па-руску. Ці могуць у нашай прасторы беларускія пераклады канкураваць з рускімі, "выбіць сваё месца пад сонцам"?
Чэслава Мілаша «Іншага канца свету не будзе» (2007) І збігнева Герберта «Рапарт з Гораду ў аблозе» (2007). Адзін з укладальнікаў...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconСёлетняя "Бардаўская восень" самая прадстаўнічая за апошнія некалькі гадоў
Бардаўскай восені” выступіла польская тэлевізія для Беларусі “Белсат”, якая мае пачаць вяшчаньне ў сьнежні. Але 26 кастрычніка канал...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconУладзімір Сямёнавіч Караткевіч
Уладзімір Караткевіч апублікаваў у 1951 (аршанская раённая газета «Ленінскі прызыў»). У 1955 верш «Машэка» быў змешчаны ў часопісе...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconАб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі
У адпаведнасці з Палажэннем упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама аб конкурсе дэкламатараў польскай паэзіі ад 12. 09. 2006...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" icon"VoliaMusic" распачаў падрыхтоўку да выданьня кампакт-дыска "Песьні Свабоды-3"
Песьні Свабоды-3”. Гэта трэці музычны альбом, песьні якога папулярызуюцьь тэму Свабоды й Незалежнасьці. Гэтым разам ён прысьвечаны...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconVoliaMusic рыхтуе да выданьня да "Песьні Свабоды-3"
Музычны лэйбл “VoliaMusic” распачаў падрыхтоўку кампакт-дыска “Песьні Свабоды-3”. “Песьні Свабоды-3” будуць мець падназоў “На плошчы...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconБітва пад Воршай (8 верасьня 1514) бітва ў час маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гадоў паміж войскамі вкл І Вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім
Вкл І вялікага княства Маскоўскага на Крапівенскім полі на беразе Дняпра, у 5 км ад Воршы. Бітва скончылася абсалютнай перамогай...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconГрунвальдзкая бітва (15 ліпеня 1410)
Ордэну, І фінансавы цяжар рэпарацыяў спрычыніў нутраныя канфлікты І эканамічны спад на крыжацкіх землях. Грунвальдзкая бітва пераразьмеркавала...

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconЯкі радкі зь якой песьні вы часьцей згадваеце ці напяваеце?
Карэспандэнт: “Ці бывае з Вамі, што Вы цэлы дзень ходзіце І напяваеце словы нейкай песьні?”

Арганізатар штогадовага фэсту беларускай бардаўскай песьні І паэзіі \"Аршанская бітва-2007\" iconА мне б вельмі хацелася, каб людзі раптам адкрылі мора паэзіі ў беларускай гісторыі…
Пры гэтым разбураецца міф пра адвечную, характэрную ўсёй беларускай нацыі пакорлівасць, бясконцую цярплівасць. Караткевіч даследуе...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка