Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце?




НазваЦі ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце?
Дата канвертавання24.11.2012
Памер24.42 Kb.
ТыпВопрос
Karn1221kryzhavanki


21 сьнежня 1913 году ў газэце “New York World” была надрукаваная першая крыжаванка. Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? За права называцца радзімай красвордаў, апроч ЗША, змагаюцца Вялікая Брытанія і Паўдзённа-Афрыканская Рэспубліка. Тым ня меней, у Кнізе рэкордаў Гінэса афіцыйная дата нараджэньня першага красворду пазначана як 21 сьнежня 1913 году. Слова “красворд” узьнікла ад спалучэньня двух ангельскіх словаў: “cross” – скрыжаваньне і “word” – слова. Аматары вырашаць задачы-крыжаванкі перакананыя: такая забава трэніруюе памяць і пашырае кругагляд, а асобныя тыпы крыжаванак спрыяюць разьвіцьцю кемлівасьці і асацыятыўнага мысьленьня.


Пра беларускія крыжаванкі і іхных аўтараў Ігар Карней.


Тысячы людзей ва ўсім сьвеце ахвяруюць часам, каб зашыфраваць асобныя словы і складаць зь іх крыжаванкі. Іншыя мільёны ўпарта ламаюць галаву, каб знайсьці ключ да шыфраў і пасьля упісаць патрэбнае слова па вэртыкалі ці гарызанталі.


У чым сакрэт папулярнасьці красвордаў, сканвордаў, рэбусаў ды іншых, вытворных ад іх, галаваломак? Складальнік красвордаў з Ашмяноў Аляксандар Старавыбарны прыдумвае слоўныя задачы ўжо 15 гадоў. Але кажа, што фінансавы вынік тут не першачарговы – ганарараў хапае хіба толькі на цыгарэты.


(Старавыбарны: ) “Найперш, мне гэта падабаецца, мне гэта цікава. Да таго разгадваў красворды, любіў вельмі, а неяк трапілі на вочы ў “Советской Белоруссии” патрабаваньні да таго, як складаць красворд, як афармляць яго і г.д. Ад таго часу ўсё й пайшло. Але, разумееце, хто як паставіў справу. Бо, шчыра кажучы, мужчына ў росквіце сілаў такой справай сур’ёзна займацца ня будзе, правільна? Таму што ёсьць іншыя магчымасьці зарабіць грошы. У асноўным пэнсіянэры гэтымі рэчамі займаюцца: час ёсьць, а моцы ўжо няма, мазгі яшчэ працуюць, а фізычна ўжо ні на што ня здатны. У Беларусі літаральна лічаныя людзі такія апантаныя, але гэта збольшага фанаты, бо на гэтым ніяк не заробіш”.


Спадар Старавыбарны кажа, што на Захадзе існуюць цэлыя фірмы, якія з дапамогай кампутараў прафэсійна займаюцца складаньнем крыжаванак. А вось беларускія складальнікі ў бальшыні сваёй культывуюць дзедаўскі мэтад – папера, аловак, туш.


У Беларусі выходзяць дзесяткі выданьняў, які спэцыялізуюцца на крыжаванках. Аднак на тле такой разнастайнасьці – ад сканвордаў да японскіх малюнкавых -- беларускамоўная крыжаванка – толькі адна.


Рэдактар газэты “Крама Крыжаванак” Сяргей Юхновіч перакананы: беларуская крыжаванка – ня толькі забава, але й спосаб засваеньня мовы.


(Юхновіч: ) “Мы самі, калі робім газэту, размаўляем па-беларуску, выкарыстоўваем гэтую мову, але і для нас вельмі часта здараюцца адкрыцьці. Аказваецца, што па-расейску нейкае слова мы ўжывалі, а ў беларускай мове яно мае свой аналяг, пра якім мы нават ня думалі. Часам шчыра зьдзіўляесься гэтаму, але і вучысься. Бо, на жаль, мы не былі носьбітамі мовы, мы вучыліся самі па-расейску і беларускую мову засвойвалі пазьней”.


(Карней: ) “Якія пэрспэктывы вы акрэсьліваеце менавіта для гэтай справы?”


(Юхновіч: ) “У гэтай справы пэрспэктывы абавязкова ёсьць. Пры адпаведным падыходзе, рэклямнай кампаніі, калі дзяржава ня будзе забараняць беларускую мову, а наадварот, садзейнічаць, людзі будуць цікавіцца гэтым. Бо расейскамоўныя газэты, якія мы таксама выпускаем, маюць сталы попыт. То бок, людзі гэтым цікавяцца, ёсьць аматары, якія кожны тыдзень купляюць газэту, разгадваюць. Я ня бачу ніякіх перашкодаў, каб гэта было на беларускай мове, каб гэта ў дзяржаве стала модна, можна нават так сказаць”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? icon"Комсомольская правда" на старонках газэты распавядае пра тое, як набываць пакупкі ў інтэрнэт-крамах. Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У
Мільёны людзей ва ўсім сьвеце надаюць ім перавагу. У замежных інтэрнэт-крамах І кошты меншыя І асартымэнт тавараў значна шырэйшы....

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconБиблиотека
Ад маці бярэ пачатак жыццё. Яна- выток усяго: І таго, што было, І таго, што будзе. Мама сустракае чалавека у першыя хвіліны жыцця...

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconЗьявіліся спасылкі на відэа фільм Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне". Відэафайлы выклалі ў сеткавы архіў radipshare com. Нехта belbaraxolka зьмяшчае ў
Як міраж, як туман, як вясёлка. Быў чалавек – І няма яго. І ніякіх сьлядоў. А прадстаўнікі ўлады кожны раз гавораць нам пра тое,...

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconАктывістка незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" з 98 -га году
Калі ў 1991 годзе Беларусь займела незалежнасьць, марылася, што вось ён, пачатак новае гісторыі Беларусі, новай сьветлай будучыні…...

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconУсе мы адчуваем крызіс традыцыйнага спосабу навучання. Настаўнікі з розных краін шукаюць новыя метады выкладання, якія б дазвалялі глыбей уцягнуць вучняў у
Актыўная ацэнка дае надзею на добры кірунак зменаў. Асабліва добрыя вынікі яна дае ў працы з вучнямі, якія маюць цяжкасці ў навучанні....

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconШто штурхае людзей на працу ў гарачых кропках?
Нядаўняя трагедыя ў Самалі, калі ў выніку абстрэлу радыкальнымі ісламістамі транспартнага самалёту загінулі адзінаццаць беларускіх...

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconЯўген Валошын, журналіст, бард
Эўраспорт”, але малавядомыя ў Беларусі. Да прыкладу, муай-тай, к але… беларускія байцы – вядомыя ва ўсім сьвеце: Сяргей Ляховіч,...

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconУ званках на Свабоду агляд тэлефанаваньняў за тыдзень!
Джордж Буш ў часе візыту ў былыя камуністычныя краіны Чэхію, Польшчу, Баўгарыю І альбанію правёў паралелі паміж камунізмам І тэрарызмам....

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconCёння І пятнаццаць гадоў назад
Памятаюцца доўгія чэргі людзей па білет у тэатр. 3 вірлівага маскоўскага натоўпу тэлежурналісты спынялі многіх, І на пытанне: “Што...

Ці ведаў тады аўтар, нехта Артур Ўін, што дае пачатак захапленьню мільёнаў людзей ва ўсім сьвеце? iconСёньня жвава абмяркоўваецца сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з журналістамі. Нехта
А яшчэ б добра даляраў гэтак па трыста за зьмену кожнага кола ў Берасьці. Prisrak адзначае: “Мы зразумелі тады яшчэ на плошчы 19-га...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка