3 клас Матэматыка Тэма




Назва3 клас Матэматыка Тэма
Дата канвертавання24.11.2012
Памер44.72 Kb.
ТыпДокументы
Н.П. Мельнічук

настаўнік пачатковых класаў


3 клас

Матэматыка

Тэма: Табліцы множання ліку 10 і на лік 10

Мэта: вучыць складаць табліцы множання ліку 10 і на лік 10;

паўтарыць і замацаваць таблічныя выпадкі множання і дзялення;

удасканальваць навык вуснага мыслення;

садзейнічаць павышэнню пазнаваўчай актыўнасці вучняў,

развіццю лагічнага мыслення, увагі, умення будаваць выказванні

з выкарыстаннем матэматычнай тэрміналогіі;

выхоўваць цікавасць да ўрокаў матэматыкі

Абсталяванне: ЭСН “Школьный наставник”, карткі з заданнямі для

індывідуальнай і групавой работы; падручнік, сшытак,

ручка, аловак, лінейка, камп’ютар, прэзентацыя “Табліцы

множання ліку 10 і на 10”

Ход урока

I. Арганізацыйны момант, псіхалагічны настрой на ўрок

Праверым гатоўнасць да ўрока. Гаспадар на ўроку – падручнік, яго памочнікі – сшытак, ручка, лінейка, аловак. Ва ўсіх яны ёсць? А зараз паглядзіце на свайго суседа, усміхніцеся і пажадайце поспехаў у працы.

Мне вельмі прыемна бачыць усмешкі на вашых тварах, і я лічу, што гэты ўрок прынясе ўсім нам радасць і поспех.

Дзеці, а вы любіце казкі? Вось сёння, на ўроку матэматыкі, мы адправімся ў падарожжа па казцы. Якой? (слайды 1-2) Якія гномы і Беласнежка? (добрыя, працавітыя, вясёлыя, дапамагаюць адзін аднаму)

II. Актуалізацыя ведаў

Гном “Правярайка” прапануе праверыць дамашняе заданне. Згодны?

1. Выкананне тэста на камп’ютары “Табліца множання на 8 і 9” (3 вучні)

2. Франтальная праверка дамашняга задання: (слайд 3)

99 – 32 : 4 = 91 15 : 3 + 27 : 9 = 8

7 ∙ (22 – 14) = 56 (48 – 24) + 6 ∙ 7 = 66

81 : 9 + 45 = 54 3 ∙ 9 + 64 : 8 = 35

- Зачытайце лікавы выраз у адказе якога 9 дзесяткаў і 1 адзінка.

- Назавіце лік, які мае 66 адзінак, зачытайце лікавы выраз з такім адказам.

- Зачытайце лікавы выраз з адказам 35.

- Назавіце лік, які мае 5 адзінак другога разраду і 4 адзінкі першага разраду, зачытайце лікавы выраз з такім адказам.

- Зачытайце лікавы выраз, адказ якога адпавядае здабытку лікаў 7 і 8.

- Зачытайце лікавы выраз з адказам 8.

III. Вусны лік

Гном “Грамацей” хоча даведацца, ці ўмееце вы лічыць вусна?

(слайды 4-6)

1. Палічыць дзесяткамі ад 10 да 100.

- Палічыць дзесяткамі ад 100 да 0.

- Першы множнік 1, другі – 10. Чаму роўны здабытак?

- Чаму роўна дзель лікаў 40 і 4?

- Колькі сантыметраў у 1 дм?

А колькі дыцыметраў у 1 м?

2. Рашыце задачы:

- У магазін прывезлі некалькі кілаграмаў сліў. Да абеда прадалі 4 кг і засталося яшчэ 6 кілаграмаў. Колькі кілаграмаў сліў прывезлі ў магазін?

- У Мішы 5 яблыкаў, а ў Светы ў 2 разы больш. Колькі яблыкаў у Светы?

- У навагоднім падарунку было 20 шакаладных цукерак, а карамелек – у 2 разы менш. Колькі карамелек было ў навагоднім падарунку?

IV. Аб’яўленне тэмы і задач урока

Тэма нашага ўрока будзе звязана з лікам, які многа разоў паўтараецца ў адказах, - “Табліца множання ліку 10 і на лік 10”. (слайд 7)

Сфармуліраваць задачы нашага ўрока вам дапамогуць словы:

Скласці

Прымяніць

Замацаваць

Развіваць

Вучні, выкарыстоўваючы табліцу, разам з настаўнікам фармуліруюць задачы ўрока: (слайд 8)

- скласці табліцу множання ліку 10 і на лік 10;

- прымяніць атрыманыя веды пры выкананні заданняў на ўроку;

- замацаваць уменні рашаць задачы, ураўненні і лікавыя выразы;

- развіваць лагічнае мысленне, увагу і памяць

- Чаму людзі ставяць перад сабой задачы?

(Без пастаўленых задач цяжка дабіцца добрых вынікаў)

- Прыступаем да выканання пастаўленых задач

V. Азнаямленне з новым матэрыялам

Задача: скласці табліцу множання ліку 10 і на лік 10

Гном “Знайка” хоча дапамагчы вам скласці тадліцу множання ліку 10 і на лік 10 і прапануе наступнае заданне:

- Выконваем заданне №1 на старонцы 100 (вусна) (слайд 9)

На дошку вывешваецца табліца множання ліку 10 і на лік 10.

- Ці можна не вучыць гэту табліцу?

Апераджальнае пытанне:

- А хто з вас можа 5 памножыць на 100?

На 1000?

Фізкультхвілінка

Гном “Непаседа” падрыхтаваў вам фізкультхвілінку: (слайды 10-13)

Матылёк лятаў, кружыўся

І за дзень зусім стаміўся.

Выбірае месца,

Дзе б яму прысесці.

VI. Замацаванне вывучанага

Задача: прымяніць атрыманыя веды пры выкананні заданняў на ўроку.

а) Рашэнне задачы (умова запісана на індывідуальных картках)

Гном “Загадайка” прапануе вам наступную задачу:

У магазін прывезлі 100 кг яблыкаў. Іх прадавалі 10 дзён па 5 кг штодзень. Колькі кілаграмаў яблыкаў засталося прадаць? (слайд 14)

- Што абазначаюць лікі ў задачы?

- Ці можам мы адразу адказаць на пытанне задачы?

- Што нам патрэбна ведаць, каб адказаць на пытанне задачы?

- Што мы ўжо ведаем?

- Што можна знайсці?

- Як мы гэта можам зрабіць?

- Якім дзеяннем?

(Адзін вучань запісвае рашэнне задачы на дошцы)

Задача: развіваць лагічнае мысленне, увагу і памяць; замацаваць

уменні рашаць задачы, ураўненні і лікавыя выразы.

б) Рашэнне ўраўненняў (№10, стар. 101)

Гном “Прафесар” хоча, каб вы дапамаглі яму рашыць ўраўненні. Дапаможам яму?

1 вучань ля дошкі:

Паўтараецца правіла знаходжання невядомага кампанента.

в) Знаходжанне значэнняў выразаў (№6, стар. 101) (слайды 15-18)

(групавая работа)

Гном “Чысцюля” будзе назіраць, як вы ўмееце правільна і прыгожа пісаць.

г) Самастойная работа ў парах (№8, стар. 101)

узаемаправерка

VII. Дамашняе заданне вам ад Беласнежкі (слайд 19)

№9, стар. 101

VIII. Падвядзенне вынікаў

-Запішыце толькі адказы:

3 ∙ 10; 10 ∙ 5; 1 ∙ 10; 7 ∙ 10; 6 ∙ 100.

Праверка.

- Дзеці, ці выканалі мы пастаўленыя задачы?

- Хто лічыць, што дадзены ўрок прайшоў з карысцю?

Выстаўленне адзнак

Усе казачныя героі і я таксама ўдзячны вам за працу. (слайд 20)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

3 клас Матэматыка Тэма iconМатэматыка 6 клас Тэма
Прыклады фігур, якія маюць адну вось сіметрыі (слайд 7). Вучні атрымліваюць такія фігуры І знаходзяць ІХ вось.(дадатак 1)

3 клас Матэматыка Тэма iconМатэматыка 2 клас Тэма
Развіваць навык кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў працэсе самаадз-накі выкананага задання з дапамогай маршрутнага ліста І каляровых...

3 клас Матэматыка Тэма iconМатэматыка 1 клас Настаўнік: Рожка Аліна Іванаўна Тэма
Якое сонца? Яно свеціць усім І ўсіх сагравае. Давайце створым сонца ў сабе. Закрыйце вочы, рукі пакладзіце на стол ці на калені далонямі...

3 клас Матэматыка Тэма iconШкола: дуа
Абсталяванне: падручнік Матэматыка: 6 клас (А. П. Кузняцова), мадэлі кругоў, вяроўкі, лінейка, цыркуль

3 клас Матэматыка Тэма iconМатэматыка 7 клас ( 1 чвэрць)
Назавіце падзел матэматыкі, у якім вывучаюцца ўласцівасці розных прасторавых геаметрычных тэл

3 клас Матэматыка Тэма iconПрадмет: Матэматыка Клас
Мэты: арганізаваць дзейнасць вучняў па знаёмству з прыёмам вуснага складання двухзначных лікаў

3 клас Матэматыка Тэма iconМатэматыка 7 клас (25 пытанняў 3 чвэрць)
Калі мнагачлен запісалі як здабытак двух мнагачленаў, то гэта дзеянне называюць

3 клас Матэматыка Тэма iconМатэматыка 6 клас Настаўнік Дрэма Ж.І. Заліковыя пытанні за 4-ую чвэрць
Вядома, што Х і у – процілеглыя лікі, прычым Х – дадатны лік. Выпішыце праўдзівыя роўнасці

3 клас Матэматыка Тэма icon" прыродныя умовы зямной паверхні". Тэма насельніцтва зямлі ( 3 г.) Тэма палітычная карта свету ( 2г.) 8 Клас
Вызначэнне геаграфічных каардынат па картах І нанясенне геаграфічных аб’ектаў па зададзенных каардынатах на контурную карту ”

3 клас Матэматыка Тэма iconКлас: 5 Тэма

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка