Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства?




НазваШто за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства?
Дата канвертавання24.11.2012
Памер28.48 Kb.
ТыпВопрос

Karn0928specnaz



У Беларусі бадай што кожнае сілавое ведамства мае сваю спэцпадразьдзяленьне для выкананьня складаных задачаў. Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? Дасьледваньне Ігара Карнея.


Камітэт дзяржбясьпекі мае групу “Альфа”, МУС – падразьдзяленьне “Алмаз” і Полк міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (былы АМАП), Дзяржкамітэт памежных войскаў – групу “АСАМ” (расшыфроўваецца як Асобнае злучэньне актыўных мерапрыемстваў), Унутраныя войскі – “СОБР” (Спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня). Свае спэцпадразьдзяленьні ёсьць ў Міністэрства абароны: брыгада спэцпрызначэньня, якая базуецца ў Мар’інай Горцы, мабільныя брыгады Віцебскай дывізіі КГБ (былыя Паветрана-дэсантныя войскі) і сапёрна-піратэхнічная група, дысьлякаваная на вуліцы Маякоўскага ў Менску. Да спэцыяльных падразьдзяленьняў можна аднесьці Галоўную ўправу дзяржаўнай аховы і Службу бясьпекі прэзыдэнта.


Спэцназаўцы падпарадкоўваюцца выключна старшыні КДБ, кіраўніку МУС і начальніку Управы выведкі Мінабароны. Асобна стаяць службы Ўнутранай бясьпекі прэзыдэнта і Дзяржаўнага Савету бясьпекі. Мабільныя аддзелы складаюцца пераважна з афіцэраў-спэцназаўцаў, якія выконваюць асабістыя даручэньні прэзыдэнта і дзяржсакратара. Пра здольнасьці такіх людзей расказвае маёр дэсантных войскаў Аляксей Мохаў, які тройчы быў у камандзіроўцы ў Аўганістане, а за часамі незалежнай Беларусі служыў у структурах Савету бясьпекі.


(Мохаў: ) “Шмат давялося вытрываць. Асабліва ў другі мой заход у Аўганістан часта даводзілася выручаць пяхоту, выручаць аўганцаў тых жа самых, мясцовых... Відаць, дэсантны дух ўсё ж дае неабходную падрыхтоўку, загартоўвае. А падрыхтоўка і дух маральны дае перавагу ў баях”.


Пазалетась Аляксандар Лукашэнка адкрыў новую базу “Алмазу” у Валоўшчыне пад Менскам. Менавіта гэтае месца ад таго часу ёсьць базавым цэнтрам падрыхтоўкі ўсіх асноўных спэцпадразьдзяленьняў.


Згодна з законам “Аб барацьбе з тэрарызмам”, спэцпадразьдзяленьні сыстэмы забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі створаныя для “ажыцьцяўленьня комплексу апэратыўных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджаньне тэрарыстычных і экстрымісцкіх праяваў на тэрыторыі Беларусі”.


Ёсьць зьвесткі, што беларускія спэцпадразьядзленьні загартоўваюцца ня толькі ў Беларусі. Так, адзін з кіраўнікоў чачэнскага парлямэнту ў выгнаньні Турпал-Алі Каімаў, які зараз жыве ў Нарвэгіі, сьцьвярджае: цягам двух чачэнскіх войнаў беларускія спэцназаўцы служылі ў расейскіх спэцпадразьдзяленьнях.


(Каімаў: ) “Так, я зараз маю такую інфармацыю…”.


(Карней: ) “Чаму менавіта беларусы? Яны што – падрыхтаваныя да такіх спэцапэрацый?”.


(Каімаў: ) “Расейскае Галоўнае ўпраўленьне выведкі заўсёды спэцыялізавалася на дывэрсыйных апэрацыях. Відавочна, у такіх сумесных акцыях яны абменьваліся досьведам зьнішчэньня мірных грамадзянаў Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Што імі яшчэ далей рушыла – я ня ведаю”.


(Карней: ) “І можна казаць пра канкрэтныя прозьвішчы?”.


(Каімаў: ) “Так, ёсьць некаторых асобаў прозьвішчы, таму можна ў пэрспэктыве гаварыць прадметна”.


(Карней: ) “Мабыць, некаторыя зь іх ужо асуджаныя. Той жа спэцназавец Ігнатовіч, у тым ліку і ў зьвязку са справай Дзьмітрыя Завадзкага, сядзіць…”.


(Каімаў: ) “Ведаеце, Ігнатовіч – гэта толькі адна асоба. А вакол Ігнатовіча было як мінімум некалькі такіх пэрсонаў, якія займаліся забойствамі мірных грамадзянаў”.


Падчас прэзыдэнцкай кампаніі Камітэт дзяржбясьпекі абвясьціў, што свае спэцпадразьдзяленьні ёсьць… і ў апазыцыі. Старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка заявіў, што на тэрыторыі Грузіі рыхтуюцца баевікі для “беларускай рэвалюцыі”; нават паказалі апэрытаўныя здымкі з прызнаньнем ананімнага беларускага “баевіка”.


(“Баявік”: ) “Знаходзіўся я на тэрыторыі Грузіі, дзе праходзіў навучаньне ў тэрарыстычным цэнтры. У асноўным, на 90%, вучылі рукапашнаму бою; таксама была хімічная абарона і выбуховая тэхніка: прынцып працы, дзеяньне, устаноўка “расьцяжак”, устаноўка “хлапушак” (сігнальных мінаў)”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconЗадача: надоі іпрывагі павялічыць
Начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько паставіў перад аграрыямі задачы, якія трэба выканаць неадкладна, каб пазбегнуць зніжэння тэмпаў...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconМетадам цэнтральнай І восевай сіметрыі
Задачы на пабудову – гэта задачы, у якіх з дапамогай цыркуля І лінейкі патрабуецца выканаць некаторыя пабудаванні І пабудаваць адзначаную...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconКонкурс па беларускай мове
Сардэчна вітаем Цябе на раённым этапе Прадметнага конкурсу па беларускай мове. Перад табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconНачная праца небясьпечная для здароўя
«верагодных» канцэрагенных фактараў. Паводле навуковых досьледаў, у жанчын, якія працуюць у начную змену, рызыка захворваньняў на...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconАсвета І навука Задачы ўрока
Перад намі стаіць задача (зачытвае адзін вучань) : “Вызначыць, якія вынаходствы І творы ўраджэнцаў беларускай зямлі ўзбагацілі сусветную...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconРаённы этап Прадметнага Конкурсу па беларускай мове для вучняў гімназіі ў навучальным годзе 2004/2005 Шаноўны гімназіст!
Вітаем Цябе ў другім этапе конкурсу. Перад Табой заданні, якія Ты павінен выканаць на працягу 90 хвілін. Уважліва чытай І самае важнае...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconПаводле статыстыкі Міністэрства юстыцыі Беларусі, за апошнія пяць гадоў у паўтары разы падвысілася колькасьць людзей, якія ня хочуць заводзіць сем’і І жывуць ў
Як кажуць спэцыялісты, прыблізна кожны дзесяты “саюз” не рэгіструецца. У 2006 годзе па-за шлюбам нарадзіліся 22 тысячы дзяцей, што...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconМы знаходзімся на крытычным этапе ў гісторыі Зямлі, калі чалавецтва павінна абраць сваю будучыню. Так як свет становіцца ўсё больш І больш узаемазалежным І
У гэтым імкненні асабліва важна тое, што мы, людзі Зямлі, абвяшчаем нашу адказнасць адзін перад адным, перад вялікай супольнасцю...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconТрадыцыйная культура ў беларускіх смі І адукацыі
Шматлікія даследаванні ў розных краінах паказваюць, што дзеці, якія шмат часу праводзяць перад тэлевізарам, дрэнна вучацца, губляюць...

Што за задачы ставяцца перад байцамі, якія, паводле ўнутраных статутаў, мусяць выканаць любыя загады начальства? iconЯк ставяцца ў беларускім грамадзтве да віч-інфікаваных?
Вадзім Чарнышоў цьвердзіць, што за калючым дротам віч-інфікаваныя ня толькі не ўціскаюцца, а нават маюць пэўныя прывілеі. Носьбіт...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка