Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў




НазваУрок абагульнення І сістэматызацыі ведаў
Дата канвертавання24.11.2012
Памер75.35 Kb.
ТыпУрок

Мазалевіч С. К. Валеўская сад-сярэдняя школа

Тэма: Умела агранены алмаз становіцца дыяментам.

Камп'ютарныя прэзентацыі.


Мэта ўрока

1. Фарміраванне ўменняў і навыкаў, якія носяць у сучасных ўмовах агульнанавуковы і агульнаінтэлектуальны характар.

2. Развіццё ў вучняў тэарэтычнага, творчага мыслення, а таксама фарміраванне аперацыйнага мыслення, накіраванага на выбар аптымальных рашэнняў, развіццё навыкаў і ўменняў прымяненння сучасных камп'ютэрных тэхналогій.

3. Навучыць вучняў прымяняць сучаснае праграмнае забеспячэнне.


Задачы ўрока:

1. Арганізаваць дзейнасць вучняў па абагульненні спосабаў работы з элементамі праграмы PowerPoint, стварэнню і афармленню камп'ютарных прэзентацый.

2. Спрыяць развіццю творчых здольнасцяў вучняў, фарміраванню разумовых аперацый (аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне).

3. Стварыць умовы для развіцця цікавасці да прадмета, выхаванні патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага малой Радзімы.


Абсталяванне ўрока:

1. Камп'ютары з АС WindowsXP.

2. Мультымедыйны праектар

3. Інтарактыўная дошка

4. Праграмнае забеспячэнне MS Office: PowerPoint 2003.

5. Тэсты ў ПМК "Знак".

6. Лісты для самаацэнкі.

7. Тэксты і фотаздымкі.


Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў.


План урока:

1. Арганізацыйны момант і мэтавызначэнне (3 мін.).

2. Актуалізацыя апорных ведаў (12 мін.).

3. Здароўезберагаючы элемент (2 мін.).

4. Абарона праектаў (22 мін.).

5. Падвядзенне вынікаў (2 мін.).

6. Рэфлексія (2 мін.).

7. Дамашняе заданне (2 мін.).


ХОД УРОКА


I. Арганізацыйны момант і мэтавызначэнне

- Для таго, каб на працягу ўсяго занятка захаваць працаздольнасць, нам патрэбны добры настрой.

- Па якіх прыкметах можна вызначыць, што чалавек знаходзіцца ў добрым настроі? (Жартуе, усміхаецца, спявае...)

- Давайце заплюшчым вочы і падумаем пра што-небудзь добрае. А зараз пакладзіце руку да сэрца, усміхніцеся, адкрыйце вочы і падарыце ўсмешку і добры настрой таму, хто сядзіць побач з вамі. Малайчыны! Няма нічога лепш, чым чалавек, які ўсміхаецца. А зараз за працу! Наперад да ведаў!

Паглядзіце, на тэму сённяшняга ўрока "Умела агранены алмаз становіцца дыяментам" - яна абраная не выпадкова.

На папярэдніх уроках мы вельмі шмат казалі аб магчымасцях і прымяненні праграмы MS Office PowerPoint 2003, вучыліся ствараць, адкрываць, рэдагаваць, захоўваць, афармляць і паказваць камп'ютарныя прэзентацыі.

- Як вы думаеце, чаму менавіта такую назву я абраў для нашага ўрока?

(Адказы вучняў).

Абагульніўшы адказы вучняў, настаўнік тлумачыць:

-Абагульніць спосабы работы з элементамі праграмы PowerPoint, стварыць, аформіць і прадэманстраваць камп’ютарныя прэзентацыі, развіць творчыя здольнасці вучняў, навыкі і ўменні прымянення сучасных камп’ютарных тэхналогій.

- Таму, што мы з вамі з загадзя падрыхтаваных матэрыялаў - гэта будуць нашы алмазы, шляхам іх агранкі і апрацоўкі паспрабуем атрымаць дыямент – ілюстраваны альбом, старонкі якога - прэзентацыі, прысвечаныя Году роднай зямлі.

Нашы работы будзем ствараць пад дэвізам:

П – пазнавальна, паспяхова

І – ініцыятыўна, індывідуальна

С- самастойна, самасвядома

К – кампетэнтна, карысна

(Першыя літары дэвізу папярэдне прымацаваныя да дошкі, вучні спрабуюць расшыфраваць абрэвіятуру П І С К, а затым на дошцы з'яўляюцца тлумачальныя словы.)


II. Актуалізацыя апорных ведаў.

Зараз мы гатовыя пачаць агранку нашых невялікіх алмазаў. Спачатку праверым тэарэтычныя веды па камп'ютарных прэзентацыях. Для гэтага вам трэба выканаць тэст у праграмна-метадычным комплексе "Знак". (Дадатак 1) Настаўнік папярэджвае, што час на работу абмежаваны. Выкананне тэсту ацэньвае камп'ютар, вучні ўносяць вынік у ліст самаацэнкі. (Дадатак 2)

А цяпер успомнім асноўныя аперацыі па стварэнню і афармленню камп'ютарных прэзентацый у праграме PowerPoint. Перад вамі карткі з заданнямі, вы выходзіце па чарзе да камп'ютара і, выцягнуўшы заданне, без падрыхтоўкі паказваеце і распавядаеце як яго выканаць.

Заданні:

1) Як захаваць падрыхтаваную прэзентацыю?

2) Як загрузіць праграму па стварэнню прэзентацый?

3) Як аніміраваць асобныя аб'екты на слайдзе?

4) Як падрыхтаваную прэзентацыю вывесці на паперу?

5) Як ажыццявіць гукавое суправаджэнне прэзентацыі на зададзеную колькасць слайдаў?

6) Якім чынам задаецца парадак змены слайдаў у прэзентацыі?

(Усе дзеянні вучняў праектуюцца на экран, з дапамогай мультымедыйнага праектара, што дазваляе ўсяму класу сачыць за выкананнем задання і пры неабходнасці аказаць дапамогу або выправіць памылкі)


III. Здароўезберагаючы элемент урока.

Зараз мы працягнем агранку нашых невялікіх алмазаў. Настроіцца на гэтую нялёгкую работу нам дапаможа простае практыкаванне. Існуе шмат розных спосабаў настроіцца на работу. Я прапаноўваю вам адзін з іх.

- Сядзьце ямчэй на крэсле, закіньце нагу на калена, прытрымайце яе рукамі, заплюшчыце вочы. Гэта пастава бесканечнасці. Засяродзьцеся над знакам бесканечнасці - выцягнутая гарызантальная васьмёрка. Яна знаходзіцца над вашым цемечкам, плаўна вагаецца над вашай галавой. Вы яе яскрава прадставілі. Паспрабуйце ўтрымаць выяву гэтага малюнка на працягу некалькіх секунд. (Паўза - маўчанне на працягу 5 секунд). Дзякуй! Адкрыйце вочы. Калі чалавек сутыкаецца з бесканечнасцю, ён міжволі задумваецца аб сваім здароўі.

Камп'ютар для нас - гэтая не толькі забаўка, але і прылада для сур'ёзнай працы. Таму мы павінны памятаць і выконваць правілы паводзін і тэхнікі бяспекі пры рабоце з ЭВМ.


IV. Абарона праектаў.

У пачатку ўрока мы вызначылі, што ў выніку агранкі ў нас павінен атрымацца дыямент - ілюстраваны альбом, старонкі якога - прэзентацыі, прысвечаныя Году роднай зямлі. Кожны з вас выбраў тэму сваёй работы – мы іх назвалі індывідуальнымі праектнымі заданнямі. Вы самі вызначылі іх тэматыку, форму і змест. Ну, а зараз давайце паглядзім, што ў нас атрымалася.

Работы праецыруюцца на экран. Аднакласнікі аналізуюць работы адзін аднаго на прадмет эстэтычнасці афармлення, адпаведнасці асноўным патрабаванням да работы, выстаўляюць адзнаку кожнай работы, якая заносіцца ў ліст самаацэнкі.


V. Падвядзенне вынікаў.

Падвядзём вынікі нашай работы. Мы праглядзелі шэсць розных праектаў. Шэсць вельмі цікавых прэзентацый. Хочацца адзначыць, што ніхто з вучняў не аднёсся да працы раўнадушна, і калі ў кагосьці не ўсё атрымалася - не засмучайцеся! Дарогу здужае ідучы! Поспехаў вам!


VI. Выстаўленне адзнак за ўрок.

Настаўнік. Вы добра працавалі. Знайдзіце сярэдняе арыфметычнае адзнак, стаячых у лістку самаацэнкі, гэта і ёсць ваша адзнака за ўрок.


VII. Рэфлексія.

Выкарыстаўшы розныя магчымасці праграмы PowerPoint, мы здзейснілі агранку алмаза і атрымалі свой першы дыямент. А зараз у канцы ўроку хочацца, каб вы выказалі сваё стаўленне да нашага сённяшняга ўрока, адказаўшы на пытанні:

- Як вы думаеце, ці паспяхова прайшоў наш урок?

- Як адчувалі сябе на ўроку?

- Ці былі ў вас цяжкасці на ўроку?

- Успомніце самы цяжкі этап урока?

- Якія праблемы засталіся нявырашанымі?

- Як дакладна ацэньваеце сваю дзейнасць на ўроку?


VIII. Дамашняе заданне.

Падрыхтаваць прэзентацыю па тэме "Вялікія людзі Навагрудчыны". Работу прадстаўце ў электронным выглядзе.


- Малайчыны! У самым пачатку занятка мы падарылі адзін аднаму ўсмешкі. Вы добра папрацавалі. Я папрашу вас паціснуць адзін аднаму рукі і падзякаваць за працу.


Дадатак 1


Тэст у ПМК “Знак”


Камп’ютарная прэзентацыя


1. Праграма PowerPoіnt распрацавана для АС Windows і прызначана для стварэння


Варыянты:

1) тэкстаў; 2) табліцаў; 3) малюнкаў; 4) прэзентацый; 5) фільмаў


2. Для стварэння прэзентацый распрацавана і прызначана праграма


Варыянты:

1) Microsoft Office Word ; 2) Microsoft Office PowerPoint; 3) Microsoft Office Access; 4) Microsoft Office Excel; 5) Microsoft Office FrontPage


3. Значок для праграмы Microsoft PowerPoint мае выгляд


Варыянты:

1) ; 2) ; 3) ; 4) ; 5)


4. Камп'ютарныя прэзентацыі бываюць


Варыянты:

1) лінейныя; 2) з разгалінаваннямі; 3) цыклічныя; 4) інтэрактыўныя;

5) інфарміраваныя


5.Пад прэзентацыяй у праграме PowerPoint разумеецца паслядоўнасць ..., аб'яднаных адной тэматыкай


Варыянты:

1) малюнкаў; 2) тэкстаў; 3) слайдаў; 4) табліцаў; 5) фільмаў


6. Як называецца дадзены элемент акна?





Варыянты:

1) радок меню; 2) панель Стандартная; 3) панель Фарматавання;

4) панель Рысавання; 5) радок стану


7. Як называецца дадзены элемент акна?





Варыянты:

1) радок меню; 2) панель Стандартная; 3) панель Фарматавання;

4) панель Рысавання; 5) радок стану


8. Пры дапамозе якой панелі можна выканаць надпіс фігурным тэкстам?


Варыянты:

1) панель Стандартная; 2) панель Рысавання; 3) панель Фарматавання


9. Парадак змены слайдаў у прэзентацыі задаецца


Варыянты:

1) па пстрычцы мышы; 2) па нажаці клавіш клавіятуры;

3) праз інтэрвал часу; 4) па шчупаковаму жаданню; 5) праз мадэм


10. Усе слайды прэзентацыі захоўваюцца ў адным файле з расшырэннем


Варыянты:

1) doc; 2) txt; 3) xls; 4) ppt; 5) jpeg


11. Запішыце назву акна, якое змяшчае імя прэзентацыі

Адказ: радок загалоўка (Адказ запісаць на беларускай мове)

Сінонім: Радок загалоўка

Сінонім: Радок Загалоўка


12. Запішыце назву акна, якое змяшчае каманды работы з асноўным акном PowerPoint і слайдамі прэзентацыі

Адказ: радок меню (Адказ запісаць на беларускай мове)

Сінонім: радок Меню

Сінонім: Радок Меню


13. Прэзентацыя -


Варыянты:

1)паказ 2)прадстаўленне чаго-небудзь новага

3)якія выконваюцца дакладчыкам 4)з выкарыстаннем усіх магчымых

5)тэхнічных і праграмных сродкаў


14.Пастаўце ў адпаведнасць.


Варыянты:

1)Вобласць рабочага слайда

2)Вобласць задач

3)Вобласць прагляду слайдаў


Адпаведнасць:


1)дазваляе размяшчаць на слайдзе неабходную інфармацыю і рэдагаваць яе

2)прымяняецца для выканання розных аперацый (настройкі анімацыі, разметкі слайдаў)

3)прызначана для прагляду слайдаў у мініяцюры або ў форме структуры


Дадатак 2


Табліца самаацэнкі

вучня(аніцы) 7 класа


__________________________________





Тэст у ПМК «Знак»

Актуалізацыя ведаў

Праекты

Сярэдні бал

Адзнака за ўрок

Адзнака






















Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconПлан правядзення тыдня дакладных навук
Урок – абагульнення І сістэматызацыі ведаў па тэме “Складанне І адыманне дзесятковых дробаў”

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconУрок абагульнення І сістэматызацыі ведаў
...

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconУрок абагульнення І сістэматызацыі матэрыялу
Мэта: паўтарыць, абагуліць І прывесці ў пэўную сістэму вывучаны матэрыял раздзела

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconПлан работы на май час прав
К. Стан арганізацыі паўтарэння І забеспячэння сістэматызацыі ведаў. Выкананне вучэбных праграм. (Ждановіч І. В.)

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconЎ 7 класе Вычыкава Алена Мікалаеўна настаўнік фізікі 1 кваліфікацыйнай катэгорыі
Ход урока абагульняючага паўтарэння І сістэматызацыі ведаў па тэме “Узаемадзеянне цел. Сіла”

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconПлан работы на май час прав
К. Стан арганізацыі паўтарэння І забеспячэння сістэматызацыі ведаў. Выкананне вучэбных праграм. Адказная – Ждановіч І. В., намеснік...

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconАддзел адукацыі брагінскага райвыканкама
Мэты: стварыць умовы для падагульнення І сістэматызацыі атрыманых ведаў, удасканальваць ўменні па правядзенні сінтаксічнага разбору...

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconУрок-абагульнення па тэме "Тып членістаногія"
Мэта: актывізаваць мысліцельную дзейнасць, выявіць узровень завсваення пройдзенай тэмы с мэтай далейшай карэкціроўкі

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconВусны часопіс "Песняры беларускай зямлі"
Мерапрыемства праводзіцца з мэтай абагульнення ведаў вучняў аб жыцці І творчасці Якуба Коласа І янкі Купалы, усведамлення дзецьмі...

Урок абагульнення І сістэматызацыі ведаў iconМэта: садзейнічаць паўтарэнню І сістэматызацыі ведаў вучняў аб правапісе літару, ў, асаблівасцей ІХ ужывання ў мове
Удасканальваць уменне працаваць з апорнымі схемамі; пашыраць слоўнікавы запас вучняў, выхоўваць любоў да роднага краю, уменне бачыць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка