Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і?




НазваХто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і?
Дата канвертавання13.01.2013
Памер23.07 Kb.
ТыпВопрос

Hlod1120noch


Хто і ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і?


Сярод сэктантаў, якія па-ранейшаму знаходзяцца ў добраахвотным зьняволеньні ў пячоры на тэрыторыі Пензенскай вобласьці Расеі, ёсьць і жыхары Беларусі. Што іх магло прывесьці сюды? Адказы на гэтае пытаньне шукаў наш карэспандэнт Уладзімер Глод.


Чаму менавіта беларусы апынуліся ў добраахвотным зьняволеньні? Мой суразмоўца – філёзаф Алесь Анціпенка -- так адказвае на гэта пытаньне:


“Поўдзень нашай краіны, а менавіта, рэгіён Палесься вызначаецца ростам розных пратэстанцкіх цэркваў і іх прыхільнікаў. Гэта такі памежны рэгіён, дзе беларуская ідэнтычнасьць заўсёды была дастаткова размытай. Ну, скажам, рэгіён Паўдзённага Берасьця, дзе існуе размытая беларуска-украінская мэнтальнасьць. У такіх рэгіёнах, дзе адсутнічае вельмі ясная сыстэма каардынатаў самавызначэньня, мажлівы розныя навацыі. У тым ліку, і рэлігійныя.


Гэта, як мне падаецца, агульная прычына. А яшчэ трэба глянуць на гісторыю розных царкоўных уплываў, якія мелі месца ў гэтым рэгіёне. І мажліва частка адказу будзе ляжаць і там”.


Карэспандэнт: “А чаму пустэльнікі не маглі задаволіць сябе дзяржаўнай ідэалёгіяй?”


“Паміж дзяржаўнай ідэалёгіяй і рэлігійнай верай – папросту прорва. Любая дзяржаўная ідэалёгія ў якасьці моцных аргумэнтаў на карысьць веры ў яе заўсёды выкарыстоўвае страх і рэпрэсіі. І ў гэтым ёсьць найвялікшае адрозьненьне ад рэлігійнай веры, дзе чалавек мусіць быць свабодным. І дзе ён ёсьць папросту ўнікальная адзінка, унікальнае стварэньне Божае.


Ня можа рэлігійнага чалавека хоць якім спосабам задаволіць дзяржаўная ідэалёгія. Нават звычайная палітычная ідэалёгія”.


Карэспандэнт: Спадар Анціпенка, у некаторых камэнтарах сьцьвярджаецца, што беларускія сэктанты апынуліся ў Пензенскай вобласьці найперш з-за падабенства мэнталітэту. Я ведаю, што вы дасьледуеце прыроду беларускага мэнталітэту. Ён, сапраўды, падобны на расейскі?


“Расейцы і беларусы – гэта “браты-ворагі”. І гэта мы бачым сёньня на прыкладах газавых, нафтавых ды іншых канфліктаў. Гэта праяўляецца на такім, так бы мовіць, павярхоўным узроўні.


А глыбока мы – абсалютна розныя народы. І паводле мэнтальнасьці, і паводле гісторыі, і паводле культуры, нейкіх звычак жыцьця і г.д.”.


Вядучаму.

А вось з гэтай нагоды меркаваньне настаяцеля прыходу Храма Сабора беларускіх сьвятых Аляксандар Верамейчык. Думку, што самае простае тлумачэньне знаходжаньня беларусаў у пячоры – гэта нібыта падабенства мэнталітэту з расейскім -- сьвятар абвяргае:


“Расейцы ўсё ж адрозьніваюцца ад нас – і мэнталітэтам, і думкамі. Трэба глядзець на рэлігійныя справы.


Ёсьць такі курс у праваслаўі, які распаўсюджваецца манахамі. Ён вельмі жорсткі. Гэта і пра Антыхрыста, які павінны прыйсьці ў свой час. І таму шмат людзей хочуць неяк уратавацца. А як уратавацца? Вельмі цяжка спаўняць запаветы Бога. Лягчэй за ўсё схавацца, залезьці дзесьці пад глебу. Можа, яшчэ неяк выратоўвацца”.


Уладзімер Глод, Менск


Расея: сэктанты зь Беларусі застаюцца ў падзем’і. 19.11.2007.

http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/11/75F84A42-EA88-458A-8015-7D7E5056E73E.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconХто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і?
Пензенскай вобласьці Расеі, ёсьць каля дзясятка жыхароў Беларусі. Што ІХ магло прывесьці сюды? Чаму менавіта беларусы апынуліся ў...

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама
Хочацца ўбачыць тых, хто сёння з выдатным настроем прыйшоў у школу пасля выхадных дзён…, а ў каго дрэнны настрой

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconХто каго "зацюкаў", або цэзар у масцы гамлета
Трагічная развязка не здымае аптымістычнага гучання твора. Драматург не толькі выкрывае, асуджае, паказвае трагічны канец такіх,...

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconЖыць ды жыць бы яму
Міколы Заруднага, сказаныя на пахаванні Андрэя Макаёнка: «Мы яшчэ напоўніцу не ўсвядомілі, каго не збераглі для сусветнага тэатральнага...

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconСкажыце, хто каго гадуе. Дзе трэба, пастаўце назоўнік у патрэбную форму
Папугай, баран, рыба, крумкач, курыца, жаба, авечка, кот, леў, сабака, пчала, каза, варона, птушаня, вужака, конь, канарэйка, хрушч,...

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconКаго ж найперш варта засьцерагацца сёньня міліцыі ці прадстаўнікоў крымінальнага сьвету?
Страх казённых дамоў ды іхных жыхароў – стэрэатыпны для чалавечай падсьвядомасьці. Каго ж найперш варта засьцерагацца сёньня – міліцыі...

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconХто валодае тэлевізійнымі лятарэямі, І хто на ІХ зарабляе?
Сёньня мы працягнем размову пра лятарэйны бізнэс у Беларусі, пачатую напярэдадні

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconПаглыбленне паняцця пра разважанне. Напiсанне нататкi каго можна назваць сапраудным сябрам
План-канспект урока па беларускай мове у 8 класе на тэму: «паглыбленне паняцця пра разважанне. Напiсанне нататкi «каго можна назваць...

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconНiзiн, азераў наскiх, Край лясоў, Маўклiвых сосен-струн. Край паэм, Адвечных песень-казак, Дарагая сэрцу Беларусь… Хто ж гадаў, як наплывалi хмары, Хто ж гадаў, хто думаў, а цi снiў, Што краiна соннага надхмар`я Расцвiце ў чырванi зарнiц
Радзiма– бо тут мы нарадзiлiся, бо яна нам самая родная з усiх краiн на цэлым свеце

Хто І ад каго хаваецца ў пэнзенскім падзем’і? iconЛюбіць сваю родную мову, хто неабыякавы да яе лёсу, хто хоча граматна
У 2011/2012 навучальным годзе мы прапануем наступныя факультатывы па беларускай мове

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка