Лідэр прадпрымальнікаў: "Гэта яшчэ не перамовы"




НазваЛідэр прадпрымальнікаў: "Гэта яшчэ не перамовы"
Дата канвертавання13.01.2013
Памер22.28 Kb.
ТыпДокументы

Hlod1226noch


Лідэр прадпрымальнікаў: “Гэта яшчэ не перамовы”

Тры гадзіны цягнулася сёньня сустрэча прадстаўнікоў беларускіх прадпрымальнікаў з адказнымі супрацоўнікамі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Яе вёў старшыня камісіі ў справах прамысловасьці, паліўна-энэргетычнага комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтва Палаты прадстаўнікоў Анатоль Паўловіч. На сустрэчы прысутнічаў і наш менскі карэспандэнт Уладзімер Глод.


Старшыня аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў выказаў патрабаваньні сваіх аднадумцаў. Праграма-мінімум – увесьці мараторы на пункт 1-1 прэзыдэнцкага ўказу, які забараняе ім ад 1 студзеня 2008 году мець наёмных працаўнікоў. Праграма-максымум – прыняцьце ў першай палове наступнага году закона аб малым і сярэднім бізнэсе, Ён патлумачыў, чаму сёньняшняе мерапрыемства нельга назваць перамовамі:

“І хацелася, каб мы ўсё ж да нечага прыйшлі. І сёньня ў нас менавіта сустрэча, а не перамовы. Перамовы будуць тады, калі будзе накладзены маратор на пункт першы Ўказу №760. Таму я сказаў усё. І мы пра гэта павінны заявіць, сказаць. А ваша справа – думаць”.

Прадстаўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі ды іншых спрабавалі супакоіць прадпрымальнікаў. Прынамсі, дырэктар дэпартамэнту прадпрымальніцтва Мінэканомікі Аляксандар Ліхачэўскі сказаў, што ўрад займаецца праблемамі малога і сярэдняга бізнэсу. Ён заўважыў, што пэўныя зрухі тут, мабыць, будуць.

А Анатоль Паўловіч заклікаў прадпрымальнікаў пісьмова выкласьці свае скаргі:

“Таму што трэба ж рухацца далей. Калі ў вас ёсьць пэўная незадаволенасьць з нейкага сёньняшняга пытаньня, давайце яго, як кажуць, даціскаць. Тое, што вы сёньня казалі, выкладзіце зразумела і дакладна. Дакумэнт – ва ўрад, а копію – у парлямэнт. Каб можна было сумесна адсачыць яго лёс. Каб мы бачылі, што ў нас ідзе нейкі рух. Каб тое, што гавораць дзяржаўныя органы кіраваньня і тое, што вы разумееце, каб неяк набліжаць”.

Леў Марголін – сябра аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” пасьля завяршэньня сустрэчы адзначыў, што “адным словам яе вынікі ацаніць цяжка”:

“З аднаго боку, мы і не чакалі, што тут будуць прынятыя рашэньні, якія задаволяць два бакі. А з другога, прадпрымальнікі, як ня ведалі, што ім рабіць ад 1 студзеня, так і ня ведаюць зараз. Што рабіць тым, у каго ёсьць наёмныя работнікі? Ці звальняць іх? Ці ісьці ў адпачынак? І чакаць, што цягам месяцу можа ўсё-такі будуць прынятыя захады наконт маратору на пункт 1-1 Указу № 760?

Я думаю, што такія сустрэчы карысныя. Трэба ўсё ж даводзіць да прадстаўнікоў ураду і парлямэнту тое, як выглядаюць наступствы іх рашэньняў у рэгіёнах”.

Уладзімер Глод, Менск

Для адводкі: Сустрэча з кіраўніком дэпутацкай камісіі плянавалася яшчэ на 19 сьнежня. Але ў час аднадзённага страйку прадпрымальнікаў 11 сьнежня міліцыя затрымала іх лідэраў, якія затым былі асуджаныя на розныя тэрміны арышту. Прынамсі, Віктар Гарбачоў адседзеў 15 сутак.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду”...

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" icon"Свабода гэта ": вынікі конкурсу
У журы сярод іншых увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт І мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр...

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconГэта была яшчэ раніца ранняя раніца калі толькі пачынае брацца на дзень калі яшчэ сонца недзе далёка за лясамі
Прыволле, сонны, падданы, рассцілаỳся, глядзецца, апранецца, падарожжа, асенні, ванна, Ганна, суддзя

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconКонкурсна-гульнёвай праграмай
Лета! Цудоўная пара. Гэта час, калі можна добра адпачыць. А для тых, хто любіць чытаць, гэта яшчэ І час чытаць добрыя кнігі

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconУ калоскім парку Горадні на прыватным надзеле зямлі ўжо некалькі дзён разьбіраюць надбудаваную над гаражом прыбудову. Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што
Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што прыбудова ўзьведзеная яшчэ за савецкімі часамі незаконная. 80-ці гадовы гаспадар, Генрых Юхневіч...

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconЯк Вы прыйшлі да перакладчыцкай дзейнасці?
Гэта былі касцельныя кнігі Ці некім звезеныя туды яшчэ за польскім часам. І я адтуль накраў. А можа, гэта ніякі не крадзёж, бо кнігі...

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Куртка на галаве непаўналетняга напачатку 21-га стагодзьдзя… Трэба яшчэ доказаў пра псыхічнае здароўе нашай міліцыі, якая выразна...

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconА. Лябедзьку зьбілі пасьля мітынгу прадпрымальнікаў
Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку зьбілі падчас затрыманьня лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктара Калея...

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconАбмяркоўваюць выказваньні эканаміста Леаніда Заікі наконт таго, што беларуская дэлегацыя дарма лятала ў Маскву на перамовы. Спадар Заіка даў інфармацыйнай
Леаніда Заікі наконт таго, што беларуская дэлегацыя дарма лятала ў Маскву на перамовы. Спадар Заіка даў інфармацыйнай агенцыі Белапан....

Лідэр прадпрымальнікаў: \"Гэта яшчэ не перамовы\" iconЖыў сабе калісьці адзін вялікі кароль, найвялікшы ва ўсёй акрузе. Гэта быў час, калі людзі ведалі яшчэ, дзе знаходзіцца брама Неба
Кароль ужо меў усё, што толькі можна было мець. Але ён жадаў здабыць яшчэ адну, найважнейшую рэч: хацеў знайсці ключы, якімі адмыкаюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка