У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю




НазваУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Дата канвертавання13.01.2013
Памер27.31 Kb.
ТыпДокументы
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю.


“Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту”, -- артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу TUT.by Як вядома, сума крэдыту, які просіць беларускі бок, узрасла з 1,5 мільёна да 2 мільёнаў даляраў. Расея ж настойвае на тым, каб Беларусь зьмяніла бюджэтную палітыку – гэты крэдыт павінен стаць апошнім. Меркаваньні ўдзельнікаў форумаў.


“Сума, якую просяць, узрасла з 1,5 да 2 мільёнаў даляраў... Выглядае на тое, што нам стала яшчэ лепей”.


“Дажылі. Ужо пабіраемся, а нам ужо нос выціраюць і вучаць жыць. Пакуль толькі Расея, але хутка, відаць, пабірацца пойдзем па сьвеце”.


“Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту... Шаноўныя слухачы! Толькі што вы праслухалі самую галоўную песьню заключнага галя-канцэрту пад кодавай назвай “За Незалежную Беларусь!”


“Але, дзецюкі... Інфляцыя не за гарамі”.


На форумах сайту парталу Гомельскага абкаму БРСМ гутараць пра тое, што сёлета, як выяўляецца, Беларусь плаціць за расейскі газ па 55 даляраў за тысячу кубамэтраў. Такая лічба прагучэла ў часе сустрэчы прэм’ер-міністраў Беларусі й Расеі ў пятніцу. Абмяркоўваюць і мэтазгоднасьць атрыманьня расейскага крэдыту.


“Ну дык у чым праблема? Чаго панікуем? Калі прэзыдэнт сказаў, значыць так і ёсьць. Улічыце, што Беларусь з постсавецкіх краінаў мае найменшую вонкавую завінавачанасьць. А крэдыты бяруць усе краіны, ня толькі постсавецкія, і крэдыты немаленькія”.


“Што ж нам такім чэсным ніхто не пазычае? Расея й тая пад заклад крэдыту акцыі “Белтрансгазу” патрабуе”.


“Прадаліся Расеі. Я хачу, каб мы былі самастойныя без Расеі й ЗША, але былі зь імі у сяброўскіх адносінах, а ня так як зараз – падлізваньне”.


Нехта Андрэй Грышын на сайце казахстанскай інтэрнэт-газэце Zona.kz дзеліцца ўражаньнямі ад Беларускага сацыяльнага форуму, які амаль падпольна праходзіў днямі ў санаторы “Пралеска” пад Менскам. Аўтар артыкулу быў адным з замежных гасьцей, запрошаных на форум. “Каля сотні маладых людзей, якія рэпрэзэнтавалі вельмі стракаты зрэз беларускага грамадзтва – анархісты, эколягі, праваабаронцы, панкі, сэксменшасьці... ды іншыя тры дні спрабавалі хаця б папросту прымаць адзін аднаго такімі, як яны ёсьць. Арганізатары беларускага форуму, каб занадта не палітызаваць імпрэзу й не пераводзіць яе ў плоскасьць адкрытай канфрантацыі зь дзяржавай, паказалі на дзьверы афіцыйнай апазыцыі і палітычным рухам, што, магчыма, і паўплывала на тое, што дзяржава даволі млява спрабавала перашкодзіць сходу. Дробныя кепствы ў выглядзе адмовы ў залі й візытаў міліцыянтаў наўрад ці могуць лічыцца сур’ёзным процідзеяньнем. Разам з тым, як мы ўжо казалі, арганізатары форуму вырашылі падстрахавацца: таму ўкаранілі некаторыя ноў-хаў, напрыклад афіцыйнае рэпрэзэнтаваньне імпрэзы зьездам турыстаў і прэс-рэліз, разасланы мэдыям постфактум, калі ўжо ўсё скончылася”.


У Жывым Журнале гомельскага літаратара Сяргея Балахонава зьмешчаная спасылка на апытаньне “Хто зь беларускіх вядомых асобаў мог бы стаць тварам краіны?” Сярод кандыдатураў – Максім Мірны, Каця Пытлева, Лявон Вольскі, Дзьмітры Калдун, Саша і Сірожа, Вікторыя Махота, Ларыса Грыбалёва й мітрапаліт Філярэт.


У беларускім сеціве блукала Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Уведзеныя новыя патрабаваньні да рэклямы піва й цыгарэтаў. Удзельнікі форуму камэнтуюць

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску толькі пра Менск І ягоных жыхароў
У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне. У гэтым выпуску – толькі пра Менск І ягоных жыхароў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Мілінкевіча, які не зьбіраецца вылучаць сваю кандыдатуру на пасаду аднаго з сустаршыняў дэмакратычнай кааліцыі

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Да гісторыі пра "хакерскую" атаку на сайты "Трэцяга шляху". А пачытайце камэнтары АнтыПартызана да артыкула на сайце kozylin com

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Аляксандра Сурыкава пра тое, што Расея не выключае разьмяшчэньня ў Беларусі адзернай зброі. Меркаваньні ўдзельнікаў

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусі прадыктавалі ўмовы для атрыманьня расейскага крэдыту, -артыкул пад такім загалоўкам абмяркоўваюць на форумах парталу

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Зноў вітаю вас у оф-лайне
Вось адна з гісторыяў пра злосную сьвякруху, якую апавяла адна з удзельніцаў форуму

У беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста перасёк...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка