"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!




Назва"Начная аблога" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!
Дата канвертавання12.01.2013
Памер16.32 Kb.
ТыпДокументы
Padb0906abloha1


“Начная аблога” вітае сваіх слухачоў 6 верасьня!


Найбольш папулярная спартовая газэта краіны “Прессбол” href=http://“www.pressball.by/showflat.php?Board=articles&Number=2663284&page=&view=&sb=5&o=&fpart=all&vc=1”> на сваім сайце адкрыла кругласуткавую стужку спартовых навінаў з усяго сьвету. І калі ў гэты момант у вас раптам зламаўся тэлевізар, сачыце за спартовымі падзеямі з дапамогай гэтага сайту. А вось на сайт Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі href=http://“www.tvr.by/showflat.php?Board=articles&Number=2663284&page=&view=&sb=5&o=&fpart=all&vc=1”> заглядаць ня варта. Прынамсі, сёньня апоўдні пад рубрыкай “Навіны апошняга дня” можна было азнаёміцца зь інфармацыяй ад 4 верасьня.


Сайт менскай гарадзкой гульні па арыентаваньню href=http://“otryv.runcity.ru/showflat.php?Board=articles&Number=2663284&page=&view=&sb=5&o=&fpart=all&vc=1”> абвяшчае пра новы туры, які адбудзецца 9 верасьня. На старонцы зьмешчана тлумачэньне: “Спаборніцтвы адбываюцца ў гонар штогадовага Сусьветнага дня гарадзкой экалёгіі і свабоды ад асабістага транспарту
World Carfree Day. Адначасова яны прысьвячаюцца памяці гарадзкога тралейбуснага дэпо №1, якое зачыняецца”.


Наведвальнікі беларускага Сеціва пачалі рыхтавацца да сьвята Дня гораду. Мяркуючы па допісах на форуме href=http://“tut.by/showflat.php?Board=articles&Number=2663284&page=&view=&sb=5&o=&fpart=all&vc=1”>tor2000 , мала хто ўспрымае гэты дзень як сапраўднае сьвята. Напрыклад, нехта tor2000 адзначае: “Першыя два-тры гады, як пачалі сьвяткаваць, было цікава, па тым часе — новае, нязвыклае. Потым зрабілася хутчэй традыцыяй, звычкай схадзіць, паглядзець. Але апошнія гадоў дзесяць выгляд электарата, які бухае на прасьпэктах, ужо моцна напружвае. Таму абмяжоўваюся праглядам фэйервэрку з гаўбца. Праўда, у сьвятле набліжэньня мерапрыемстваў да месца жыхарства, давядзецца глядзець ня толькі фэйервэрк”.


На гэтым пакуль усё, але праз некаторы час мы сустрэнемся ізноў. “Начная аблога”, чакайце…

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 21 верасьня
Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 10 верасьня
Я, такі й такі, жыву там І там, стала І г д.". Анкету на месцы запоўніў, здаў штамп у пашпарт тут проста й атрымаў. Адзін зварот....

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 12 верасьня
На сайце блогаў “Жывы Журнал” камэнтуюць выказваньне палітыка Аляксандра Мілінкевіча з нагоды прызначэньня новым расейскім прэ’ерам...

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 20 верасьня
На форумах парталу Tut byкамэнтуюць выказваньні палітоляга Юр’я Шаўцова пра тое, што ў выпадку ўступленьня Ўкраіны ў нато беларусы...

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! icon"Начная аблога" 30 кастрычніка 2006
Малады Фронт” Зьмітром Дашкевічам. Сяржук піша: “Прапаную апублікаваць у сеціве фота судзьдзі І абвінаваўцы ды іхныя біяграфіі. Краіна...

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

\"Начная аблога\" вітае сваіх слухачоў 6 верасьня! iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка