Зварот Сакратарыята Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" з нагоды перайменавання вуліц І праспектаў г. Мінска




НазваЗварот Сакратарыята Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" з нагоды перайменавання вуліц І праспектаў г. Мінска
Дата канвертавання12.01.2013
Памер11.83 Kb.
ТыпДокументы
Зварот

Сакратарыята Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы

імя Францішка Скарыны" з нагоды перайменавання вуліц і праспектаў г. Мінска


Напярэдадні свята Вялікай Перамогі без грамадскага абмеркавання кіраўніцтвам краіны прынятае беспрэцэдэнтнае рашэнне аб перайменаванні галоўных магістраляў беларускай сталіцы. Гэты няўзважаны і паспешлівы крок узрушыў усю Беларусь, закрануў інтарэсы дзесяткаў тысяч жыхароў перайменаваных вуліц, арганізацый і ўстаноў.

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" рашуча выступае за захаванне ў назве галоўнага праспекта сталіцы імя славутага сына беларускага народа, асветніка і першадрукара Францішка Скарыны, 515-я ўгодкі з дня народзінаў якога адзначаюцца сёлета.

Мы звяртаемся да жыхароў перайменаваных вуліц, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, студэнтаў, усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь з заклікам падтрымаць грамадскую ініцыятыву па зборы подпісаў за захаванне назвы галоўнага праспекта Мінска. Прапануем усім беларускім газетам апублікаваць бланк збору подпісаў пад патрабаваннем захаваць без зменаў назвы вуліц беларускай сталіцы. Звяртаемся з просьбай да ўсіх беларускіх інтэрнэт-парталаў змясціць на сваіх старонках адпаведны бланк.

Звяртаемся да Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў прыняць захады па абароне інтарэсаў жыхароў беларускай сталіцы ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам.

Звяртаемся да кіраўніцтва краіны адмяніць рашэнне, якое не карыстаецца падтрымкай пераважнай большасці грамадзян нашай дзяржавы.


Сакратарыят ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" 19.05.2005 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Статут Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны"
Прыняты ў новай рэдакцыі на пасяджэнні Рэспубліканскай Рады 29 студзеня 2006 года

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Мы, жыхары Мінска І грамадзяне Беларусі, патрабуем адмяніць перайменаванне праспектаў І вуліц горада Мінска. Мы патрабуем пакінуць за галоўным праспектам
Францішка Скарыны. Настойваем таксама на тым, каб не прыніжалі памяць выдатнага партызанскага камандзіра, дзяржаўнага дзеяча Беларусі...

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Мінск 2007
Тбм дзейнічае ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, Законам...

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Паведамленне Касір
Грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" унп 100129705

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Паведамленне Касір
Грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" унп 100129705

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Языкознание
Рэалізацыя прынцыпу намінацыі “сувязь тапааб’екта з іншым аб’ектам” у гелонімах Беларусі І зша // Матэрыялы канферэнцыі “Сучасны...

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Трусаў: Мэта думаць на тысячу гадоў наперад
Алег Трусаў – археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філятэліі Беларусі. Кандыдат гістарычных...

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\С т а т у т рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «таварыства беларускай школы»
Змяненні І дапаўненні ў Статут зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2003 года

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Я імёны ў тэрмінах І фразеалагізмах практычны дапаможнік для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей вну гомель уа "гду імя Ф. Скарыны" 2010
В. А. Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы уа “гду імя Ф. Скарыны

Зварот Сакратарыята Грамадскага аб\Практычнае кіраўніцтва для студэнтаў спецыяльнасці 1-21 05 01 "Беларуская філалогія" Гомель гду імя Ф. Скарыны 2012
Рэцэнзенты: З. У. Шведава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай мовы уа “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка