Конкурс малых справаў




НазваКонкурс малых справаў
Дата канвертавання12.01.2013
Памер27.49 Kb.
ТыпКонкурс
КОНКУРС МАЛЫХ СПРАВАЎ


Міжнароднае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь”

(Прага, Чэская рэспубліка) абвяшчае конкурс для НДА


Мэта конкурсу: Актывізацыя грамадзтва.


Заяўнікі: арганізацыі-сябры Асамблеі НДА.


Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягваньня новых людзей у грамадзкую дзейнасьць праз правядзеньне грамадзкіх кампаніяў, скіраваных на прыцягненьня ўвагі да мясцовых і нацыянальных праблемаў. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасьці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэньня.


Падтрымлівацца ня будуць:

  • праекты, бюджэт якіх перавышае $3000,

  • выдаткі на ўтрыманьне офісу,

  • праекты, скіраваныя толькі на сяброў арганізацыі, г.зн. праекты, дзейнасьць паводле якіх не прадугледжвае непасрэднай працы з насельніцтвам,

  • праекты, якія ўжо маюць падтрымку зь іншых крыніцаў.


Тэрмін выкананьня праектаў: да 30 красавіка 2010 г.


Форма заяўкі мусіць складацца з наступных частак:

1. Інфармацыйная характарыстыка праекту:

  • назва праекту,

  • назва арганізацыі ці ініцыятывы,

  • кіраўнік праекту,

  • кантакты (адрас, тэлефон, e-mail, skype)

  • тэрмін выкананьня праекту.


2. Рэзюмэ

Утрымлівае зразумелае і кароткае апісаньне сутнасьці заяўкі. Рэзюмэ павінна быць зразумелым, сьціслым, канкрэтным і выразным. Уключае па адным-два сказы, якія адказваюць на пытаньні:

  • якая праблема вырашаецца?

  • хто і якім чынам будзе выконваць праект?

  • для каго і для чаго патрэбны праект?

  • што атрымаецца ў выніку?


3. Інфармацыя пра арганізацыю.

Утрымлівае зьвесткі пра арганізацыю ці ініцыятыву, ад якой падаецца праект: як даўна існуе, колькасьць сябраў, кароткае апісаньне папярэдняй дзейнасьці. Тлумачыць, хто будзе будзе выконваць праект, і якія ў заяўнікаў/выканаўцаў падставы лічыць, што яны здольныя выканаць задачы праекту.


4. Падрабязнае апісаньне праблемы, якая будзе вырашацца, на каго і на якую мясцовасьць разьлічаная дзейнасьць па праекце (ня больш за 1 старонку).


5. Мэты і задачы праекту.


6. Апісаньне дзейнасьці:

  • што будзе зроблена,

  • хто будзе выконваць дзеяньні,

  • як, калі і ў якой пасьлядоўнасьці гэтыя дзеяньні будуць зьдзяйсьняцца,

  • якія рэсурсы будуць прыцягнутыя,

  • якія арганізацыі будуць прыцягнутыя ў якасьці партнэраў па праекце (калі будуць).


7. Чаканыя вынікі

Якія вы чакаеце вынікі. Крытэры, паводле якіх будзе ацэньвацца пасьпяховасьць праекту.


8. Бюджэт.

Падрабязнае апісаньне кожнага артыкула выдаткаў.


Заяўка павінна займаць ня больш за 3 старонкі.


Шаноўныя заяўнікі! Калі ласка, выконвайце патрабаваньні да формы заяўкі і адказвайце на ЎСЕ пазначаныя пытаньні. У адваротным выпадку вы істотна зьніжаеце вартасьць сваёй заяўкі.


Увага! Заяўкі зьбіраюцца праз электронную пошту і толькі ў зашыфраваным з дапамогай PGP (альбо GPG) выглядзе. Інфармацыю наконт карыстаньня PGP вы можаце атрымаць ў № 6-7 часопіса "Асамблея" за 2005 год ці ў "Кансьпіратары Беларускім", апошні даступны ў інтэрнэце на адрасе: http://za-svabodu.org/kanspiratar/1.html


Ключ, якім вам трэба кадаваць лісты ды інструкцыя будуць дасланыя ў адказ на ваш запыт на адрас: belkonkurs2010@gmail.com


Заяўкі прымаюцца да 20 верасьня 2010 году. Пра вынікі разгляду будзе паведамлена ў кастрычніку 2010 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс малых справаў iconКонкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Конкурс малых справаў iconКонкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Конкурс малых справаў iconКонкурс малых справаў 2012 5
...

Конкурс малых справаў iconКонкурс малых справаў 2012 5
...

Конкурс малых справаў iconКонкурс малых праектаў
Тым не меньш, гэта ня ёсць падставай, каб нічога не рабіць. Людзі рабілі справу І ў больш складаных умовах. Самае простае, ускласці...

Конкурс малых справаў iconКонкурс стыпендый на навучанне ў Варшаве 6
Выстава пройдзе ў рамках праекта "Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі" пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў Амбасады зша,...

Конкурс малых справаў iconПаважаныя калегі
Беларускі фонд публічнай палітыкі (bppf) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (biss) абвяшчае спецыяльны конкурс...

Конкурс малых справаў iconПрограмма малых грантов
Программа Малых Грантов (пмг) осуществляется в 2004-2006 гг в Азербайджане, Казахстане, Туркменистане и Российской Федерации через...

Конкурс малых справаў iconНаш карэспандэнт Зьміцер Бартосік вандраваў па начным Менску ў пошуках алькаголю. Як вядома, Менгарвыканкаму на ініцыятыву Міністэрства ўнутраных справаў
Менску ў пошуках алькаголю. Як вядома, Менгарвыканкаму на ініцыятыву Міністэрства ўнутраных справаў забараніў продаж алькагольных...

Конкурс малых справаў iconКонкурс творчых прац абітурыентаў егу 2012 5 Паездка ў Брусэль для экспертаў па вышэйшай адукацыі 6 Праграма для рэдактараў І журналістаў «Будзь на сувязі»
Псіхолаг слонімскай сш№2 Людміла Караленка перамагла ў конкурсе малых грантаў, зладжаным Міжнародным дзіцячым фондам

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка