Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі




НазваМэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі
Дата канвертавання12.01.2013
Памер152.52 Kb.
ТыпДокументы
Шануй бацькоў сваіх…”

(сустрэча-дыялог)


Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што іх любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі патрэбны бацькам; узбагачаць духоўны свет асобы, маральную культуру моладзі; стымуляваць цікавасць да творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў, накіроўваць самастойнае чытанне, прапаноўваючы навучэнцам кнігі і творы маральна-этычнага, гуманістычнага зместу.

Форма: сустрэча-дыялог.

Тэхналогія: інфармацыйна-камп’ютарная.

Абсталяванне: тэматычная выстава кніг, запісы песень па тэме, прэзентацыя.

Эпіграфы:

  1. Любоў і павага да бацькоў без усякага сумнення ёсць пачуццё святое (Вісарыён Бялінскі).

  2. Старасць не можа быць шчасцем. Старасць можа быць або спакоем, або бядой. Спакоем яна становіцца тады, калі яе паважаюць. Бядой яе робяць забыццё і адзінота (Васіль Сухамлінскі).

  3. Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае (Беларуская прыказка).



*Гучыць песя “Дорогие мои старики”

c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0422.jpg c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0421.jpg

Библиятэкар: . Вельмі ўсхваляваў мяне аднойчы артыкул у газеце «Звязда» «На той свет — з крыўдай на сваіх родных адпраўляюцца з дамоў-інтэрнатаў рэспублікі тысячы састарэлых і інвалідаў». Ва ўстановы падобнага тыпу гора-дочкі і сыны прывозяць сваіх бацькоў паміраць. У час прыёму «навабранцы» заяўляюць, што іхнія дзеці жывуць далёка-далёка на Сахаліне ці ў Самаркандзе і за імі, нямоглымі, даглядаць не могуць. Тыя ж, хто даставіў іх у домінтэрнат, прадстаўляючыся суседзямі або далёкімі продкамі-родзічамі, пакідаюць ці нумар тэлефона, ці свой адрас. Так, на ўсякі выпадак, кажуць, бо жыццё чалавека — не бязмежнае, і прыйдзе час, калі з ім трэба будзе развітацца назаўжды... Сапраўды, гэты час прыходзіць. Але на пахаванне нябожчыка не прыязджаюць або прыязджаюць, але не забіраюць роднага чалавека, каб пахаваць яго па-хрысціянску ў родных мясцінах. Затое жыва цікавяцца, а колькі засталося грошай на ашчаднай кніжцы. I высвятляецца, што гэта самыя блізкія людзі — дачка ці сын, якія жывуць у Беларусі. Сяргей Грахоўскі ў аповесці «А маці не спіць» піша: «Якая багатая, шчодрая, клапатлівая і спагадлівая наша дзяржава: колькі яна выгадавала і гадуе дзяцей пры жывых бацьках! Яна чула і ласкава даглядала старасць бацькоў і мацярок пры жывых дзецях!»

Вось, магчыма, прычына таго, што тэма нашай сустрэчы — «Шануй бацькоў сваіх...». А асноўным матэрыялам для гутаркі-дыялога няхай стануць творы Сяргея Грахоўскага «А маці не спіць» і Аляксея Карпюка «Карані».

*Выступленні вучняў з паведамленнямі

(загадзя ім былі прапанаваны індывідуальныя заданні).

Бібліятэкар:

Праблема адносін бацькоў і дзяцей у беларускай літаратуры прысутнічае даўно. Давайце ўзновім у памяці творы, што вывучаліся намі на гэтую тэму.

c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0429.jpg

1 чытальнік:

Мы вывучалі апавяданне Уладзіміра Караткевіча «Нямоглы бацька». У ім апавядаецца пра нялюдскі, жорсткі закон, які быццам існаваў у старажытнасці: нямоглых бацькоў адводзілі ў лес, дзе тыя гінулі: «Жылі сілай, а розум забывалі. Жылі карысцю. Знішчалі "ўчора" і таму не мелі права на заўтра», — піша

У. Караткевіч. Але галоўны герой, Пятро, парушае гэта правіла, гэты закон. Ён завёз бацьку ў лес, але ноччу забраў зноў дамоў. I стары нямоглы бацька пасля сваімі парадамі выратаваў вёску ад голаду, ад Велікана. Калі людзі даведаліся, каму абавязаны сваім жыццём, яны адобрылі ўчынак Пятра. У творы ўзвышаецца гэты вобраз сына, які ні перад вяскоўцамі, ні перад законам не здрадзіў бацьку. Апавяданне заканчваецца словамі: «Шануйце дабрыню, хай сабе слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насіце на руках бацькоў». Вось па якім законе раіць жыць нам вядомы пісьменнік.

c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0431.jpg

2 чытальнік:

Не пакінула нікога з нас абыякавым апавяданне Змітрака Бядулі «На Каляды к сыну». Нямоглая маці ідзе ў горад да свайго багатага, вучонага сына з надзеяй, што ён прытуліць, паспагадае, суцешыць. Сын жа выправаджвае маці са свайго дома як надакучлівую жабрачку, а праз лёкая перадае грошы. У яго на нейкі момант загаварыла «сумленне», гэтымі грашыма ён хацеў згладзіць сваю віну, адкупіцца ад здрадніцтва. Перад намі — крывадушны, чэрствы сын.

c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0434.jpg

3 чытальнік:

Праблема адчужэння дзяцей ад бацькоўскага дому, ад родных вытокаў і каранёў, страты адказнасці за жыццё, адзінокае, самотнае, пакінутых маці глыбока раскрыта ў апавяданні Віктара Карамазава «Дзяльба кабанчыка». У ім пададзены ўсяго адзін эпізод: на свежаніну да адзінокай маці прыехалі дзеці. Дочкі ў гасцях перш за ўсё дбаюць пра сябе, пра тое, што можна прыхапіць з сабой. Яны абыякавыя і чэрствыя. I магчыма, каб не было ў маці сына, то дажываць свой век ёй прыйшлося б у доме састарэлых. Сцяпан — адзіны чалавек, якога можна назваць чалавекам сярод астатніх дзяцей. Ён не прымае жорсткасці, абыякавасці да жывых і мёртвых. Сцяпан вяртаецца дадому, яму хочацца суцешыць маці, сказаць тое, чаго не паспеў сказаць бацьку. Гэтыя словы гучаць як своеасаблівае папярэджанне нам, жывым. Бацькі адзіныя, незаменныя на гэтым свеце. Каб не было позна!

1 чытальнік: ( выконвае верш Р. Барадуліна «Наведвайце бацъкоў» ).

Наведвайце бацькоў,

пакуль яны жывыя,

Пакуль дымяцца коміны —

нагрэйцеся ў бацькоў.

Калі адчай вякоў

гайнёй ваўкоў завые,

Не трэба анікому ён,

сум ля сляпых слупкоў.

Пішыце ім часцей,

спакоем ахінайце,

Як ахіналі некалі

яны ўсе вашы сны.

Без бацькавых надзей,

без ціхай ласкі маці,

Куды б ані заехалі,

вы будзеце адны.

Вы маладыя ўсе,

пакуль бацькі старыя

Жывуць няўмольным к лопатам,

каб вам лягчэй было.

А на глухой страсе,

якую вецер крые,

Бацян забытым клёкатам

нясе ў гняздо цяпло.

Бацькі глядзяць на свет

шпакоўнямі пустымі,

Адкуль у вырай вымкнулі

вясёлыя шпачкі.

А крылаў лёткі след

трывогай жалю стыне,

I выбягаюць дымкія

сцяжынкі нацянькі,

Спяшайцеся паспець

душою разгавецца,

Пакуль, спагады просячы,

на выстылым галлі

Трымціць лісток ледзь-ледзь

бяссонніцай на вейцы,

Пакуль завеі ў роспачы

шляхоў не замялі.


*Дэманстрацыя прэзентацыі (см. дадатак)


Бібліятэкар:

На жаль, адносіны паміж дзецьмі і бацькамі ў сучасным жыцці нярэдка слабеюць, разбураюцца эгаізмам, абыякавасцю, душэўнай чэрствасцю дарослых дзяцей, што пакінулі сваіх бацькоў, забыліся на іх. Давайце прачытаем эпіграфы да ўрока. Як гэтыя думкі раскрываюцца ў прачытаных вамі самастойна творах?


(Выказванні і развагі вучняў.


c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0436.jpg

Бібліятэкар:

      1. Лёс адзінокіх маці — тэма аповесці С. Грахоўскага «А маці не спіць». Чаму ж раптам яна стала адзінокай? Чаму ёй не спіцца?

(Колькі ўсяго было ў доўгім і горкім жыцці Аўдоцці: бацькоў саслалі ў Сібір у час калектывізацыі, яна, будучы замужам, засталася адна, у час Вялікай Айчыннай вайны страціла свякруху і дваіх дзетак. Пасля вайны нарадзілася яе ўцеха Паўлік, але шчасце было кароткім: ад раку памірае муж. Аўдоцця недасыпала, гадавала Паўліка, радавалася, калі пачаў ён дапамагаць, спадзявалася, што сын прырасце да зямлі, да бацькавай хаты, матчынай ласкі, марыла з сынам, нявесткай, унукамі дажыць веку ў сваёй хаце. Апынуўшыся ў доме састарэлых, яна зноў думае толькі пра яго, свайго Паўліка. У яе адзін клопат, трывога адна: дзе там яе сыночак, як яе адзінае дзіцятка? Маці не спіць. Такі, магчыма, матчын лёс.)

      1. Як жа так здарылася, што Аўдоцця апынулася ў доме састарэлых людзей?

(Паўлік спачатку шкадаваў маці. Але калі маці штось адрывала ад сябе і давала яму, ён не пярэчыў. Ён прывык «дай», «дай». Хоць бы раз сказаў: «На, мама». Ніколі. Калі ж паехаў з вёскі, то спачатку адрокся ад роднай матчынай мовы, пасля страціў душу, адмовіўшыся ад імя бацькі. Яму «нядобра» быць Анікеевічам, стаў Анатольевічам. Сама Аўдоцця добра ведае, што без душы і сумлення чалавека няма. Паўлік рабіўся ўсё больш чужы. Таму і не дзіва, што, узяўшы грошы за бычка і свінню, ён не запрасіў маці на вяселле, бо яна быццам не ўмее сябе паводзіць, адпа- ведна трымацца, не модна апранаецца. Толькі на чацвёрты год заявіўся Паўлік з жонкай на пабыўку, прымусіў маці прадаць хату, а саму забраў у горад, выдзеліўшы раскладушку.

Калі тая захварэла, адвёз у бальніцу і забыў (як рабіў ужо не раз), пакінуў, не ўспомніў, калі пераязджаў на новае месца жыхарства. Пакінуў маці без сродкаў існавання, без кута, без сынавай падтрымкі. Якую ж трэба мець душу?! Шкада Аўдоццю, якая ўсім ахвяравала дзеля дабрабыту свайго сына. А ён жорсткі, чэрствы, абыякавы да лёсу маці. Гэта пра такіх, як ён, гаворыць С. Грахоўскі: «А чалавек без маці — сірата сіратою, пустадомак бязродны».)

      1. Ці згодны вы з гэтым выказваннем? Што б вы сказалі Паўліку, каб яго сустрэлі?

(Адказы вучняў.)

      1. Якая ж асноўная рыса характару маці?

(Самаахвярнасць.

      1. Якія яшчэ творы аб самаахвярнасці маці вы ведаеце ці чыталі?

(Аб самаахвярнасці маці, яе гатоўнасці ў любы момант засланіць сваіх дзяцей ад бяды і небяспекі ў беларускай літаратуры створана нямала твораў, і адзін з іх — верш Аркадзя Куляшова «Маці», у якім расказваецца пра пакуты чакання сына з вайны. Каб сын хутчэй вярнуўся, маці пасеяла зярняткі на «шчасце». Але яны ўпалі на камень і не ўзышлі. Дарэмна чакае маці:

Не ўзыдуць зярняты,

Бо ўпалі на камень шчарбаты.

Не першая ты

Каля камня заходзішся з жалю,

Не раз на ім сеялі, але ні разу не жалі.

I маці тройчы пракляла камень. Ад яе слёз «стаў камень зямлёю, сама ж яна каменем стала». Толькі тады ўзышлі зярняты, а сын вярнуўся дахаты. Вось якая вялікая моц матчынай любові і вернасці. Кожны з нас ведае старадаўнюю прытчу пра юнака, які ў ахвяру хцівай каханцы прынёс матчына сэрца. Ён бег з ім у руках, спатыкнуўся аб камень і застагнаў. «Ой, табе ж баліць, сынок! Ідзі цішэй, дзіцятка», — прашаптала чулае матчына сэрца. Так, маці гатова ў любы момант ратаваць сваіх дзяцей ад бяды. Кожная драпінка дзіцяці болем адгукаецца ў матчыным сэрцы.)

      1. У аповесці «А маці не спіць» С. Грахоўскі піша: «Пільна трымайся свайго селішча, кораню свайго пільнуйся. Чалавека без сваёй зямлі гоніць вецер, як сухую траву на полі». Ці згодны вы з гэтым выказваннем? Свой адказ аргументуйце.

(Мы добра ведаем, што дрэва без кораня расці не зможа, так і чалавек. Калі не пільнуецца свайго кораня, сваёй зямлі, свайго селішча, страчвае сваю годнасць, сваю моц, сваё імя. Яго, як тую травіну, можна назваць перакаці-полем, бязродным сынам. Душа счарсцвее, згубіць сваю святасць. Пісьменнік пераконвае нас трымацца свайго, роднага, каб не стаць бязроднымі сынамі.)

      1. Як ставіўся да каранёў, да свайго мінулага галоўны герой аповесці «А маці не спіць»?

(Галоўны герой з пагардай ставіцца да сваёй маці, да вёскі, да мовы, да мінулага. Яго не задавальняе прозвішча, імя па бацьку, якое ён атрымаў у спадчыну, а болыш цікавяць матэрыяльныя набыткі, якімі ён не грэбуе. З'ехаўшы з дому, адарваўшыся ад каранёў, ад маці-зямлі, герой страціў адказнасць за жыццё матулі, якая самотна дажывае свой век у доме для адзінокіх састарэлых людзей.)

      1. Чаму А. Карпюк назваў свой раман пра адносіны бацькоў і дзяцей «Карані»?

(У пралогу рамана «Карані» створаны сімвалічны вобраз збуялага поля: бацвінне перарастае меру, не атрымлівае вільгаці ад каранёў і ўрэшде жоўкне, гіне. Нешта падобнае адбываецца з сынамі Лаўрэна Маркевіча, якія пераехалі з вёскі ў горад, адарваліся ад родных каранёў не набыўшы элементарнай культуры, страцілі натуральнае разумение пачуццяў і душэўнага стану ўласнага бацькі-ўдаўца. Яны кіруюцца сваім чыста меркантыльным інтарэсам, калі вымушаюць бацьку прадаць хату і пераехаць у горад. Аўтар паказвае, як паступова паглыбляецца адчужэнне паміж пакаленнямі, як узмацняецца канфлікт, які завяршаецца драмай. Адарвацца ад родных каранёў — значыць страціць душу, а без душы існаванне немагчыма.)

      1. Які лёс напаткаў галоўнага героя рамана Лаўрэна?

(У рамане «Карані» дзеці, кіруючыся нібыта добрымі намерамі, з наседжанага месца, гнязда, з роднай вёскі перавозяць свайго бацьку Лаўрэна на сталае жыхарства ў горад. Нялёгка прыжываецца ён у нязвыклай абстаноўцы, узнікаюць канфлікты: не тое сказаў, не так зрабіў. Прыгнечвае бяздзейнасць. Лаўрэн пакідае горад і накіроўваецца ў родную вёску, дзе ён нарадзіўся, выгадаваў дзяцей, пахаваў жонку, карыстаўся павагай, быў патрэбным. Гэта паездка скончылася трагічна: Лаўрэн замёрз.)

      1. Чаму Лаўрэна цягнула ў родныя мясціны?

(Там былі яго карані, якія не хацелі адпускаць Лаўрэна.)

      1. Я к сустрэлі вяскоўцы сыноў Лаўрэна?

(Яны асудзілі іх паводзіны. Адзін зямляк назваў іх бацьказабойцамі. Ён кідае ім папрок і такім, як яны, хто бацькоў адрывае ад зямлі і садзіць на асфальце, дзе яны не хочуць пускаць карані.)

      1. А вы як ацэньваеце ўчынак сыноў?

(Адказы вучняў.)

      1. Давайце перачытаем канцоўку рамана. Чаму апавядальніку гэтай сумнай гісторыі хочацца аж закрычаць?

(Апавядальніку вельмі хочацца закрычаць, бо на свеце робіцца штосьді невытлумачальнае: чамусьці, каб сталі дзеці на ногі, каб да іх прыйшла жыццёвая мудрасць, бацькам трэба «касцьмі легчы», ахвяраваць сабой. Пісьменніка хвалюе праблема абыякавасці і раўнадушша дарослых дзяцей да сваіх састарэлых бацькоў, незапатрабаванасць іх жыццёвай мудрасці, вопыту.)

14 Якія пачуцці і развагі выклікалі ў вас прачытаныя творьі? (Адказы вучняў.)


*Гучыць песня “Трэба дома бываць часцей” (сл. Р. Барадуліна)


Бібліятэкар: Адносіны да бацькоў — галоўны крытэрый чалавечнасці. Па тым, ці прыслухоўваюцца маладыя да бацькоўскай думкі, ці паважліва яны ставяцца да бацькоў, мяркуюць пра іх выхаванасць. Здаўна ў нашым народзе лічылі: «Бацька і маці ад Бога ў хаце, хто іх зневажае, дабра не знае». Гэтая ж мудрасць замацавана і ў Бібліі — старажытнай кнізе, у якой сфармуляваны этычныя прынцыпы жыцця: «Шануй бацьку свайго і маці сваю...». I яшчэ мудрыя людзі казалі: «Дзіця да маці, як краска да сонца», «Хто бацьку шануе, той і дзецям добрую долю гатуе», «Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае».

Творы беларускіх пісьменнікаў завастраюць праблемы адносін бацькоў і дзяцей, неўладкаванай адзінокай старасці пры жывых дзецях, адказнасці старэйшага пака- лення за лёс маладзейшага. Апрача разгледжаных, трэба назваць аповесці Івана Шамякіна «Крывінка» і «Пошукі прытулку», Валянціна Блакіта «Вырай», Алеся Асіпенкі «Рэха даўніх падзей», Таісы Бондар «Марыя», Міхася Зарэмбы «Пятля», п'есу Уладзіміра Сауліча «Сабака з залатым зубам». Тэма дзяцей-сірот узнята пісьменнікам Уладзімірам Ліпскім у дзённіку «Бацькі і дзеці». У творах сучасных беларускіх пісьменнікаў трактоўка праблемы бацькоў і дзяцей даецца з выразных маральна-этычных і гуманістычных пазіцый.

А сённяшнюю нашу сустрэчу хаделася б закончыць на паэтычнай хвалі:


c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0440.jpg


Магутны Божа! Барані маіх бацькоў!

I ад хвароб, і ад нядолі беражы!

Вазьмі ў мяне маю пяшчоту і любоў —

I маім любым, дарагім дапамажы!

Ты захавай іх — кожны дзень і кожны крок,

Сваім дыханием ратавальным абдымі!

Бацькі — святое... Блаславі іх шчодра, Бог,

Каб мы маглі шчэ адчуваць сябе дзяцьмі!

Вялікі Божа! Шчыра дзякую Табе —

За маці й бацьку — за святло вачэй маіх!

Таццяна Дзям'янава


*Агляд літаратуры (гучыць песня “Родительский дом”)


c:\documents and settings\администратор.comp\мои документы\103dicam\dsci0416.jpg


Спіс літаратуры


Барадулін, Р. Белая яблыня перуна: вершы/ Р. Барадулін. – Мн.: Маст. літ., 1989. – 223с.


Граховский, С. Зона молчания: повести, рассказы/ С. Граховский. – М.: Сов. пи- сатель, 1991. – 348с.


Карамазаў, В. Дзяльба кабанчыка: выбр./ В. Карамазаў. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 560 с.


Карпюк, А. Выбраныя творы у 2-х т. Т. 2 Карані: раман, апавяданні/ А. Карпюк. – Мн.: Маст. літ., 1991. – 508 с.


Караткевіч, У. Збор твораў у 8 т. Т. 2: аповесці, апавяданні, казкі/ У. Караткевіч. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 511 с.


Ліпскі, У. Мама (малітва сына)/ У. Ліпскі. – Мн.: ЛМФ “Нёман”, 1999. – 288 с.: іл.


Лукша, В.А. І родны дом, і цэлы свет: паэзія/ В.А. Лукша. – Мн.: Маст. літ.,

2006. – 254 с.


Шавель, Л.Ф. Шануй бацькоў сваіх…/ Л.Ф. Шавель// Бел. мова і літ. – 2012. –

№3. – с. 54-58.


Шамякін, І.П. У роднай сям’і: аповесці, апавяданні/ І.П. Шамякін. – Мн.: Юнацтва, 1986. – 491 с.


Дадатак


f:\фото старость\6.jpeg f:\фото старость\21.jpeg f:\фото старость\23.jpeg


f:\фото старость\24.jpeg f:\фото старость\33.jpeg f:\фото старость\45.jpeg


f:\фото старость\default.jpeg f:\фото старость\i.jpeg f:\фото старость\ап.jpeg


f:\фото старость\б.jpeg f:\фото старость\бююю.jpeg f:\фото старость\в.jpeg


f:\фото старость\ва.jpeg f:\фото старость\ву.jpeg f:\фото старость\дд.jpeg


f:\фото старость\ипе.jpeg f:\фото старость\ирк.jpeg f:\фото старость\ирп.jpeg


f:\фото старость\й.jpeg f:\фото старость\мм.jpeg f:\фото старость\ммм.jpeg

f:\фото старость\му.jpeg f:\фото старость\н.jpeg f:\фото старость\ра.jpeg


f:\фото старость\рр.jpeg f:\фото старость\с.jpeg f:\фото старость\сссс.jpeg

f:\фото старость\сссссс.jpeg f:\фото старость\цууу.jpeg f:\фото старость\ыч1.jpeg

f:\фото старость\ыы.jpeg f:\фото старость\ьб.jpeg f:\фото старость\ыывв.jpeg


f:\фото старость\я.jpeg f:\фото старость\яке.jpeg f:\фото старость\яяя.jpeg

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconЛітаратурна-музычная кампазіцыя
Мэты: пашырыць веды вучняў пра гісторыка-культурную спадчыну Беаларусі І яе сучасныя дасягненні;фарміраваць пачуццё нацыянальнай...

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconБеларуская літаратура 5 клас Тэма: У. Караткевіч "Нямоглы бацька"
Мэты: дапамагчы засвоіць ідэйны змест твора; развіваць вуснае маўленне; выхоўваць пачуццё павагі да бацькоў

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconУрок-майстэрня па беларускай літаратуры ў 7 класе
Мэты: праз думкі І разважанні падвесці вучняў да разумення ідэі твора, фарміраваць уменне бачыць сувязь апісанняў прыроды з настроем...

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconУрок- падарожжа па тэме
К. Каліны, прааналізаваць змест казкі, вучыць выдзяляць галоўнае, выказваць свае думкі; выпрацоўваць навыкі правільнага, беглага,...

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconПлан работы біблятэкі на 2011/2012 навучальны год Асноўныя задачы
Усімі сіламі садзейнічаць навучальна-выхаваўчаму прцэсу школы. Выхоўваць у навучэнцаў цікавасць да кнігі, садзейнічаць развіццю ІХ...

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconЯ – грамадзя нін Беларусі Мэты
Мэты: выхоўваць у дзецях пачуцці любові да сваёй Радзімы, павагі да яе гісторыі, гонару за дасягненні сучаснай Беларусі

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconЯкуб Колас. «Думкі ў дарозе» (або Змітрок Бядуля. «Шчасце не ў золаце»)
Якуба Коласа «Думкі ў дарозе» або Змітрака Бядулі «Шчасце не ў золаце» І выявіць яго нершаснае ўспрыманне; на прыкладзе твора Якуба...

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconЯ. Маўр "Багіра"
Мэты: удасканальваць уменні асэнсаванага чытання празаічнага твора, характарызаваць літаратурнага героя з улікам аўтарскай пазіцыі;...

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconПадарожжа па родным краі
Выхоўваць жаданне вывучаць гісторыю роднага краю, любоў І гордасць за сваіх знакамітых землякоў

Мэты: выхоўваць у навучэнцаў пачуццё павагі да сваіх бацькоў, садзейнічаць фармі- раванню думкі-пераканання, што ІХ любоў, чуласць, дапамога, клопат вельмі iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка