Удзельнікаў форумаў парталу




НазваУдзельнікаў форумаў парталу
Дата канвертавання12.01.2013
Памер31.33 Kb.
ТыпДокументы
Аблога 14 лютага


Юлія Шарова, Менск


Удзельнікаў форумаў парталу TUT.by
сёньня зацікавіла інфармацыя агенцтва БелаПАН пра тое, як актывісты БРСМ у Віцебскай вобласьці сьвяткавалі Дзень закаханых. Удзельнікі акцыі “За каханую Беларусь!” Найбольшую колькасьць “валянцінак” напісалі кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку й тэнісісту Максіму Мірнаму. Папулярнасьцю карысталіся таксама сьпявачкі Алеся, Ксенія Сітнік, Іна Афанасьева, ураджэнка Віцебску Ларыса Грыбалёва, тэлевядоўца Сяргей Кухто, спартовец Вадзім Дзевятоўскі. Вось што пра гэта думаюць наведвальнікі парталу:


“Ці можна было зганьбіць такое сьветлае сьвята? Як выяўляецца, можна…”


“Я думаў, гэта анэкдот – пра каханьне да Радзімы… Я нешта прапусьціў? Таварыш сьвяты Валянцін прапагандаваў каханьне да Радзімы?”


“Дарэчы, ад 2 лютага ўказам Савету міністраў дзеяньне лічыльнікаў за ваду ў міжацяпляльны сэзон скасоўваецца. Уся разьліковая частка будзе па лічыльніку ЖЭСу. Учора ў “Бухгалтерском журнале” чытаў. Дык гэта разумець як падарунак саўміна закаханым, ці падрыхтоўка да выкананьня дырэктывы №3?”


Нехта Aliaksei вырашыў абмеркаваць у суполцы Жывога журналуminsk_by сёньняшнія тэленавіны: “Увечары на блакітных экранах, адразу пасьля справаздачы пра разгон Маладога фронту на плошчы Свабоды… Прадстаўнікі Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі правялі 14 лютага ў Менску акцыю абмену бела-чырвона-белых значкаў на значкі зь дзяржаўнай сымболікай”. Камэнтары чальцоў суполкі:


“Значкі – гэта лухта. Ім трэба было зладзіць пэрформанс, дзе маладыя актывісты апазыцыі моляць даць ім другі шанец і прагаласаваць за Лукашэнку”.


“Ну як можна зьмешваць палітыку з такім сьвятам. І да чаго тут значкі?”


“Нашто БРСМ бел-чырвона-белыя значкі?”


Аўтары сайту Беларуская жаба зьмясьцілі адсканаваную дамову фізычнай асобы зь “Беларусбанкам” на абслугоўваньне крэдытнай карткі. У адным з пунктаў дамовы падазначаныя форс-мажорныя абставіны: “Бакі не нясуць адказнасьць за страты, нанесеныя іншым бокам неналежным выкананьнем абавязаньняў па гэтай дамове, калі такое неналежнае выкананьне абавязаньняў было выклікана ўзьдзеяньнем неадольнай сілы (збоі ў працы сыстэмаў телекамунікацыяў, рашэньні дзяржаўных ворганаў Рэспублікі Беларусь, паводкі, пажар, землятрус ды іншыя стыхійныя бедзтвы)”.


Lionelia у сваім блогу апавядае гісторыю адной валянцінкі. “У школе, дзе я вучылася, таксама працавала пошта на Дзень Сьвятога Валэнтайна. Аднойчы… мы з аднаклясьніцамі вырашылі зрабіць падарунак нашым хлопцам-аднаклясьнікам, даслаўшы ім ананімныя валянцінкі. Ды яшчэ і так, каб яны ніколі-ніколі не здагадаліся, што гэта былі мы… Дастаўся мне мой аднаклясьнік Алег. Я, як вялікі канспіратар, прадумала кожную дробязь… Напрыканцы я напісала "Love". І вось тут, як у найлепшых дэтэктывах Агаты Крысьці, я зрабіла мега-момант: літару "L" я напісала як сапраўдны каліч, што вывучае французскую мову, але вырашыла напісаць па-англійску такое прыемнае слова… а ў нашай школе было дзьве мовы: ангельская й французкая… шчыры гонар быў за Алега, бо такую высокамастацкую валянцінку больш ніхто не атрымаў. І па сёньняшні дзень я ўпэўненая, што гэты мой аднаклясьнік нават і аддалена не думаў, што аўтар – я. Дый не прызнаюся я яму ніколі, бо мэта той валянцінкі была ўпэўніць хлопца, што нехта яго ў гэтым сьвеце кахае. І як жа гэта прыемна, калі цябе кахаюць”.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Удзельнікаў форумаў парталу iconУдзельнікаў форумаў парталу
Удзельнікаў форумаў парталу tut by хвалюе прычына, па якой фэст “Дажынкі” перанесьлі на няпэўны тэрмін. Вось некаторыя развагі

Удзельнікаў форумаў парталу iconЗвбойства былога прэм’ер-міністра Бэназір Бхута, якая стала ахвярай тэракту. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў: я заўсёды баялася за гэтую адчайную жанчыну. Ніякая
Бэназір Бхута, якая стала ахвярай тэракту. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў: "Я заўсёды баялася за гэтую адчайную жанчыну. Ніякая ўлада...

Удзельнікаў форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў "Нашай Ніве", у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных праграмах па
Наведнікі форумаў парталу tut by актыўна абмяркоўваць публікацыю Лявона Баршчэўскага ў “Нашай Ніве”, у якой ён згадаў, што ў новавыдадзеных...

Удзельнікаў форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Журналісты мусяць заплаціць
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Журналісты...

Удзельнікаў форумаў парталу iconНаведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты "Новы час". Як вядома, 19 сьнежня Мікалай
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць позву Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы час”. Як...

Удзельнікаў форумаў парталу iconУдзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

Удзельнікаў форумаў парталу iconБеларусі ўзяць тайм-аўт у дачыненьнях. Рэакцыі ўдзельнікаў: Калі ж ён перастане прамовы штурхаць І пачне працаваць?
На форумах парталу tut by сёньня абмяркоўваюць выказваньні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік краіны прапанаваў Расеі й Беларусі ўзяць...

Удзельнікаў форумаў парталу iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Удзельнікаў форумаў уразіла навіна пра тое, што прыняты законапраект "Аб вышэйшай адукацыі" захоўвае сыстэму разьмеркаваньня

Удзельнікаў форумаў парталу iconУдзельнікі форумаў парталу
Агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што адзін з затрыманых расейскі грамадзянін. Камэнтары: "Зноў чарцей ловяць? Ці гэта пасьля артыкульчыку...

Удзельнікаў форумаў парталу iconУдзельнікі форумаў парталу
Вечны супакой яму Няхай залічацца яму справы добрыя Няхай даруюць яму ягоныя грахі наўмысныя й ненаўмысныя

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка