Конкурс малых праектаў




НазваКонкурс малых праектаў
Дата канвертавання12.01.2013
Памер22.08 Kb.
ТыпКонкурс
Для падачы на першы разгляд мала часу - да 20.01.2008.

BELREG2008 КОНКУРС МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ

Вітаем, сябры!

Умовы, у якіх зараз даводзіцца рэалізовываць свае задумкі і праяўляць
грамадзянскую пазыцыю ў Беларусі, мякка кажучы, не самые спрыяльныя.
Дзяржава імкнецца пазбыцца любой актыўнасці па-за сваімі структурамі і
дзейнічае па прынцыпу — лепей няхай нічога не адбываецца, чым пасля
разбірацца з наступствамі таго ці іншага мерапрыемства. Больш таго,
улада імкнецца выціснуць актыўных людзей за межы легальнай, законнай
дзейнасці.

Тым не меньш, гэта ня ёсць падставай, каб нічога не рабіць. Людзі
рабілі справу і ў больш складаных умовах. Самае простае, ускласці ўсю
адказнасць на рэжым, Але памятайце, такія рэжымы самі не
развальваюцца. Калі Вы ўсёж такі хочаце зменаў і хочаце жыць у
свабоднай краіне — не маўчыце. Рабіце тое, што вам падабаецца, не
зважаючы на гэтую сыстэму.

Вы любіце кіно? Наладзце сумесныя прагляды і абмеркаванне добрых
фільмаў са сваімі суседзямі. Надакучыла «культурная праграма»
беларускага тэлебачання? Выключце яго і наладзце вечарынку са сваімі
сябрамі. Памятайце, сённяшняя ўлада імкнецца зрабіць усё, каб людзі
былі раз'яднаныя. Каб не ўтвараліся нейкія супольнасці. Ёй прасцей,
«разабрацца» з кожным з нас паасобку. Так давайце не будзем даваць ёй
на гэта ніякага шанцу!

Нашая праграма падтрымкі малых праектаў скіраваная на тое, каб
дапамагчы рэалізаваць Вашыя задумкі. Мы можам аказаць падтрымку ў
правядзенні канкрэтнай акцыі, мерапрыемства, друку інфармацыйных
матэрыялаў і інш. Не саромейцеся і звяртайцеся да нас. Пастараемся
быць максымальна аб'ектыўнымі і карэктнымі пры разглядзе паступіўшых
заявак.

Умовы конкурса.

Прэтэндэтамі на атрыманне падтрымкі ў межах нашага конкурса могуць быць:
• Моладзевыя групы і ініцыятывы.
• Грамадзкія арганізацыі.
• Асобныя грамадзяне.

Памер аказываемай дапамогі — 500 - 3000 EURO.
Тэрмін падачы заявак: 20.01.2008
Абвяшчэнне вынікаў конкурсу да 15.02.2008.
Час на рэалізацыю праектаў з: 1.03.2008 па 1.09.2008

Другі тэрмін падачы заяваў: 1.03.2008
Абвяшчэнне вынікаў: 30.03.2008
Час на рэалізацыю праектаў: з 15.04.2008 a 1.09.2008

Кожны, хто падасць заяўку, атрымае адказ – пазытыўны альбо негатыўны.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць ЗАЯЎКУ і адаслаць на наш
адрас: belreg2008@gmail.com

У выпадку ўхвалення Вашай прапановы, мы аператыўна звяжамся з Вамі
праз нашых партнёраў у Беларусі і патлумачым, што неабходна зрабіць
далей. Пасля рэалізацыі праграмы, Вам неабходна будзе зрабіць справаздачу.
Як бачыце, нічога складанага.
________________________________________
Нашы каардынаты:
Эл. пошта: belreg2008@gmail.com

Тыя, хто вырашаць пісаць, BELREG2008 E-mail: belreg2008@gmail.com
Конкурс малых праектаў

**************


ЗАЯЎКА НА УДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ

1. Што канкрэтна Вы хочаце зрабіць?

2. Чаму гэта неабходна зрабіць на вашую думку?

3. Што зменіцца пасля правядзення мерапрыемства?

4. Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана і хто будзе
ўдзельнічаць ў мерапрыемстве?

5. Калі будзе адбывацца мерапрыемства? (Пры магчымасьці падавайце
канкрэтныя даты правядзення мерапрыемства)

6. Колькі і нашто патрэбныя рэсурсы? Падрыхтуйце падрабязны бюджэт з
падзелам на катэгорыі выдаткаў у эўра!
Катэгорыя выдаткаў Апісанне колькасць кошт
Напрыклад. (тэлефон/сувязь, ..... кашулькі, фарбы, друкаваныя
матэрыялы, паездкі, харчаванне і т.д..

7. З кім вы супрацоўнічае і хто можа Вас парэкамендаваць?

8. Кантакт з Вамі (тэлефон, электронная пошта, skype):

9. Заўвагі / дадатковая інфармацыя:

Дадатковыя пытаньні скіроўвайце, калі ласка, на пазначаны мэйл.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Конкурс малых праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў на 2008/2009 год
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйных праектаў І ініцыятываў педагогаў, адукатараў, бацькоў з лістапада 2008 па верасень 2009...

Конкурс малых праектаў iconRaZam us®. Конкурс малых праектаў заяўка на удзел у праграме raZam us ®
Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана І хто будзе ўдзельнічаць ў мерапрыемствах?

Конкурс малых праектаў iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў ідэя конкурса
Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў “МЫ2012” мае на мэце аўтарскае асэнсаванне І прэзэнтацыю уласнай культурнай ідэнтычнасці...

Конкурс малых праектаў iconКонкурс адукацыйных праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І грамадскай дзейнасці педагогаў І адукатараў

Конкурс малых праектаў iconКонкурс інфармацыйна адукацыйных летніх праектаў
Конкурс накіраваны на падтрымку адукацыйнай І інфармацыйнай дзейнасці педагогаў І адукатараў у летні перыяд

Конкурс малых праектаў iconКонкурс экалагічных праекта
Рэспубліканскі конкурс экалагічных праектаў ”Родная зямля Беларусь“, у межах рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі

Конкурс малых праектаў iconЧэская няўрадавая арганізацыя "Чалавек у нядолі" абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме
Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме

Конкурс малых праектаў iconМЫ2012 Беларуска-польскі конкурс графічных праектаў умовы конкурса
Конкурс з’яўляецца аўтарскім праектам Аб’яднання Творцаў Ужытковай Графікі (Stowarzyszenia Twórców Grafiki Użytkowej (stgu) І беларускага...

Конкурс малых праектаў iconКонкурс студэнцкіх праектаў
Тэрміны рэалізацыі праекта (праект мусіць быць рэалізаваны цягам кастрычніка – лістапада 2012 г.)

Конкурс малых праектаў iconКонкурс студэнцкіх праектаў
Тэрміны рэалізацыі праекта (праект мусіць быць рэалізаваны цягам сакавіка – траўня 2013 г.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка