Грамадскае аб'яднанне "Адукацыйны цэнтр "пост" запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў І настаўнікаў прадмета "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" школ




НазваГрамадскае аб'яднанне "Адукацыйны цэнтр "пост" запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў І настаўнікаў прадмета "Чалавек. Грамадства. Дзяржава" школ
Дата канвертавання12.01.2013
Памер21.97 Kb.
ТыпДокументы
Паважаныя педагогі!


Грамадскае аб'яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў і настаўнікаў прадмета “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” школ г.Мінска, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў педагагічных спецыяльнасцяў прыняць удзел у семінары Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў”.


Семінар праводзіцца ў рамках адукацыйнай праграмы “Развіццё грамадзянскай кампетэнтнасці школьніка і настаўніка”. Удзел у семінары уключае магчымасць удзелу ў далейшых мерапрыемствах праграмы (рэалізацыя ўласных адукацыйных мерапрыемстваў, удзел у школе-семінары, вывучэнне досведу рэалізацыі грамадзянскай адукацыі Германіі удзел разам са сваімі вучнямі ў летнім намётавым лагеры, падрыхтоўка матэрыялаў для зборніка “Развіццё грамадзянскіх кампетэнцыяў школьніка і настаўніка” і інш.).


У рамках праграмы мяркуецца арганізацыя і правядзенне ў снежні 2007 г. - студзені 2008 г 4-х тыпавых трохдзённых семінараў Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў”.


Даты правядзення семінараў:

13-15 снежня 2007, 27-29 снежня.2007, 3-5 студзеня 2008, 17-19 студзеня 2008.


Месца правядзення: будзе паведамлена пазней


Неабходнымі ўмовамі ўдзелу ў семінары з'яўляецца наступнае:

  • жаданне прыняць удзел;

  • падача запоўненай заяўкі за 12 дзён да яго правядзення;

  • удзел у семінары ад пачатку да завяршэння;


Асноўная ідэя праграмы:

Магчымасці рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў распрацоўцы і правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, найважнейшым вынікам якіх з’яўляецца фармаванне грамадзянскіх кампетэнцыяў: даследчай, камунікатыўнай, вучэбнай, кампетэнтнасцяў сацыяльнага выбару і сацыяльнага дзеяння.

У якасці магчымых сфер праявы грамадзянскіх кампетэнтнасцяў мяркуецца разгледзець грамадскую, палітычную, прававую дзейнасць, удзел у жыцці школьных і мясцовых супольнасцяў і інш.


Мэты і задачы праграмы:

Мяркуецца, што ўдзел на ўсіх этапах праграмы дазволіць:

- прааналізаваць магчымасці рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу праз развіццё грамадзянскіх кампетэнцыяў;

- разгледзець на пэўных тэмах (праблемах) метады, спосабы, механізмы развіцця грамадзянскіх кампетэнцыяў;

- азнаёміцца з нямецкім досведам адукацыі ў школе;

- ужыць прынцыпы і метады актыўнага навучання для праектавання адукацыйных мерапрыемстваў;

- распрацаваць, рэалізаваць і атрымаць зваротную сувязь на ўласныя адукацыйныя дзеянні і мікра-праекты (урокі, класныя гадзіны і г. д.), накіраваныя на развіццё грамадзянскай кампетэнтнасці старшакласнікаў.


Кантактная інфармацыя:

ОО "Адукацыйны цэнтр "ПОСТ""

Тэл/факс: (017) 298 16 59

Маб.тэл. (8029) 614 52 79, (8029) 504 52 79 (Аля Дзяргай)

e-mail: nastaunik@gmail.com.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Грамадскае аб\Конкурс на найлепшы рукапіс ад Саюза пісьменнікаў 8
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на прэзентацыю брашуры, прысвечанай гісторыі ХХ стагоддзя ва ўспамінах І фотаздымках...

Грамадскае аб\Для актыўных І неабыякавых!
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) запрашае Вас узяць удзел...

Грамадскае аб\Палажэнне аб метадычным аб’яднанні настаўнікаў пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Рымдзюнская сярэдняя школа з беларускай мовай навучання"
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў з’яўляецца структурным падраздзяленнем метадычнай службы ўстановы адукацыі, якое...

Грамадскае аб\План работы прадметнага метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў-дэфектолагаў Кіраўнік ма— Маркевіч М. С. Дуа"ВаверскаяСШ" 2011 год Спіс настаўнікаў, якія ўваходзяць у ма настаўнікаў пачатковых класаў
Баглай Данута Феліксаўна, настаўнік пач класаў, выш адук., выш катэгорыя, стаж 35 гадоў

Грамадскае аб\Мэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Грамадскае аб\Сустрэчы-прэзентацыі
Грамадскае аб`яднанне “Фокус-група” І гродзенскае абласное грамадскае аб`яднанне маладых навукоўцаў “віт” запрашаюць адукатараў І...

Грамадскае аб\Конкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Грамадскае аб\Конкурс малых справаў 2012 7
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Грамадскае аб\Конкурс для маладых пісьменнікаў І перакладчыкаў 6
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Грамадскае аб\Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
Гродне. Як І ў 2007 І 2010 гг., яе арганізатарам з'яўляецца грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка