Уста в




НазваУста в
старонка1/2
Дата канвертавання24.11.2012
Памер432.33 Kb.
ТыпДокументы
  1   2





установы адукацыі

”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“


БрДУ імя А.С.Пушкіна


(новая рэдакцыя)


У С Т А В



учреждения образования

”Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина“


БрГУ имени А.С.Пушкина


(новая редакция)


Брэст

2009

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ


1. Гэты Статут установы адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“ з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута, які быў зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2005 № 529 і зарэгістраваны рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 27.02.2006 № 11551, са змяненнямі і дапаўненнямі, зацверджанымі загадамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.09.2006 № 564, ад 25.09.2008 № 701, і зарэгістраванымі рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 18.09.2006 № 12486, рашэннем Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста, ад 04.11.2008 № 0569 адпаведна.

2. Установа адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“ ўтворана па загадзе Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.1995 № 320 з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна, рэарганізаванага па распараджэнні Савета Міністраў СССР ад 23.09.1950 № 15414-р. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.05.1999 № 275 Брэсцкаму дзяржаўнаму універсітэту прысвоена імя А.С.Пушкіна.

Установа адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна“ (далей – Універсітэт) рэарганізавана шляхам далучэння да яе установы адукацыі ”Пінскі дзяржаўны педагагічны каледж імя А.С.Пушкіна“ згодна з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.07.2004 № 822.

3. Універсітэт арганізаваны ў форме ўстановы на аснове ўласнасці Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй і фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.

4. Універсітэт з’яўляецца вышэйшай навучальнай установай і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і гэтым Статутам.

5. Універсітэт падпарадкаваны Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Афіцыйная назва Унiверсiтэта на беларускай мове:

поўная: установа адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.С.Пушкіна“;

скарочаная: БрДУ iмя А.С.Пушкіна.

Афіцыйная назва Унiверсiтэта на рускай мове:

поўная: Учреждение образования ”Брестский государственный университет имени А.С.Пушкина“;

скарочаная: БрГУ имени А.С.Пушкина.

7. Месца знаходжання Універсітэта: Рэспубліка Беларусь, 224665, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21.

Універсітэт мае адасобленае структурнае падраздзяленне – Пінскі каледж.

Месца знаходжання Пінскага каледжа Універсітэта: Рэспубліка Беларусь, 225710, Брэсцкая вобласць, г.Пінск, вул. Цэнтральная, 5.

8. Універсітэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабовыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе.

9. Маёмасць, перададзеная Універсітэту, з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю (уласнасцю Рэспублікі Беларусь), яна замацоўваецца за ім на правах аператыўнага кіравання. Універсітэт у адносінах замацаванай за ім маёмасці ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці, заданнямі ўласніка і прызначэннем маёмасці правы валодання, карыстання і распараджэння ім.

10. Універсітэт не мае права адчужаць ці іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю без згоды Міністэрства адукацыі, а ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках – без згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урада Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў кіравання дзяржаўнай маёмасцю.

11. Універсітэт мае самастойны баланс, разліковы бюджэтны і пазабюджэтны рахункі і іншыя рахункі, якія адкрываюцца ў банкаўскіх установах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

12. Універсітэт адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, што знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яго абавязацельствах нясе ўласнік маёмасці.

13. Даходы, атрыманыя ад прадугледжанай гэтым Статутам дзейнасці, і набытая за іх кошт маёмасць паступаюць у аператыўнае кіраванне і выкарыстоўваюцца Універсітэтам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, улічваюцца на асобным балансе, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14. Універсітэт не мае права выступаць гарантам, паручыцелем трэціх асоб – юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці (у тым ліку долі (акцыі), статутныя фонды якіх знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці) і фізічных асоб (у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў) пасля выканання гэтымі асобамі сваіх абавязацельстваў па вяртанні крэдытаў, дадзеных у карыстанне банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, за выключэннем крэдытаў, якія выдаюцца на будаўніцтва жылых памяшканняў, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

15. Універсітэт мае бланкі і пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, іншыя бланкі, пячаткі і штампы, сваю сімволіку, неабходныя для дзейнасці Універсітэта.

16. Дзяржаўны кантроль за забеспячэннем Універсітэтам якасці адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

17. Універсітэт ажыццяўляе справаводства і работу архіва ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

18. Змяненні і дапаўненні ў гэты Статут уносяцца і ўступаюць у сілу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

19. Рэарганізацыя, ліквідацыя і спыненне дзейнасці Універсітэта ажыцяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


2. ПРАДМЕТ, МЭТЫ I ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦI УНIВЕРСIТЭТА


20. Прадметам дзейнасці Універсітэта з’яўляецца адукацыйная і навуковая дзейнасць, якая адпавядае мэтам, вызначаным гэтым Статутам.

21. Асноўнымі мэтамі Універсітэта з'яўляюцца:

задавальненне патрэб асобы ў інтэлектуальным, культурным, фізічным і маральным развіцці шляхам атрымання сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, пасляуніверсітэцкай і дадатковай адукацыі на аснове непарыўнага адзінства адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў;

задавальненне патрэб асобы і дзяржавы ў кваліфікаваных спецыялістах з вышэйшай адукацыяй;

атрыманне новых навуковых ведаў, развіццё гуманістычных традыцый навукі, адукацыі і культуры беларускага народа і народаў сусветнай супольнасці.

22. Мэты дзейнасці Універсітэта дасягаюцца шляхам рэалізацыі асноўных задач, якія ўключаюць:

падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, магістраў, перападрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях, вызначаных гэтым Статутам, а таксама павышэнне кваліфікацыі кадраў і падрыхтоўку для паступлення ва Універсітэт;

падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;

выхаванне студэнтаў, аспірантаў і слухачоў (далей – навучэнцаў), накіраванае на фарміраванне ідэй беларускай дзяржаўнасці, патрыятызму, высокай грамадзянскасці, гуманізму, павагі да нацыянальных традыцый і правоў асобы;

арганізацыю і правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў у сферы прыродазнаўчых, тэхнічных, эканамічных, гуманітарных, грамадскіх, педагагічных навук, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ;

арганізацыю і правядзенне інавацыйнай і вытворчай дзейнасці па актуальных праблемах навукі, тэхнікі і вытворчасці, развіццё матэрыяльнай, тэхнічнай, эксперыментальнай і вытворчай базы адукацыйнага працэсу і навуковых даследаванняў;

супрацоўніцтва з айчыннымі і замежнымі вучэбнымі і навуковымі арганізацыямі;

вядзенне гаспадарчай, вытворчай і прадпрымальніцкай дзейнасці для забеспячэння адукацыйнага працэсу, навуковых даследаванняў і сацыяльна-эканамічнага развіцця Універсітэта.

23. У адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці і Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 ”Віды эканамічнай дзейнасці“ Універсітэт ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці :

Код групоўкі

Від дзейнасці

01


01121

01123

Сельская гаспадарка, паляванне і ажыццяўленне паслуг у гэтай галіне

Вырошчванне гародніны, насення і расады

Вытворчасць прадукцыі гадавальніка

15

15810


Вытворчасць харчовых прадуктаў, уключаючы напоі

Вытворчасць хлеба і хлебабулачных вырабаў; вытворчасць мучных, кандытарскіх вырабаў непрацяглага захоўвання

22


22110

22220

22230

22330

Выдавецкая і паліграфічная дзейнасць, тыражыраванне запісаных носьбітаў інфармацыі

Выданне кніг

Паліграфічная дзейнасць, не уключаная ў іншыя групоўкі

Брашуровачна-пераплётная і аздабляльная дзейнасць

Капіраванне праграмных сродкаў

33201

Вытворчасць сродкаў вымярэнняў і кантрольна-вымяральных прыбораў

45

45420

45440

Будаўніцтва

Сталярныя і цяслярныя работы

Малярныя і шкляльныя работы

51


51310

Аптовы гандаль і гандаль праз агентаў, акрамя гандлю аўтамабілямі і матацыкламі

Аптовы гандаль садавінай і гароднінай

52


52242

52252


52271


52279


52470


52500

Рознічны гандаль, акрамя гандлю аўтамабілямі і матацыкламі; рамонт бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання

Рознічны гандаль кандытарскімі вырабамі

Рознічны гандаль безалкагольнымі напоямі


Рознічны гандаль малочнымі прадуктамі, яйкамі, харчовымі масламі і тлушчамі

Рознічны гандаль іншымі харчовымі прадуктамі ў спецыялізаваных магазінах, не ўключанымі ў іншыя групоўкі

Рознічны гандаль кнігамі, газетамі i пісьмовапапяровымі прыладамі

Рознiчны гандль ужыванымi таварамi ў магазiнах

55

55210


55230

55510

Прадастаўленне паслуг гасцініцамі і рэстаранамі

Прадастаўленне паслуг маладзёжнымі турысцкімі лагерамі і горнымі турысцкімі базамі

Прадастаўленне паслуг іншымі месцамі для пражывання

Прадастаўленне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах

60

60211

60230


60240

Дзейнасць сухапутнага транспарту

Перавозкі аўтобусамі

Дзейнасць іншага сухапутнага пасажырскага транспарту, не падпарадкаванага раскладу

Дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту

63

63301

63302

63303

Дапаможная і дадатковая транспартная дзейнасць

Турагенцкая дзейнасць

Тураператарская дзейнасць

Экскурсійнае абслугоўванне

70

70200

Аперацыі з нерухомай маёмасцю

Здача ўнаймы ўласнай нерухомай маёмасці

71


71330


Арэнда машын і абсталявання без аператара і пракат бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання

Арэнда офісных машын і абсталявання, уключаючы вылічальную тэхніку

72

72100

72210

72220


72300

72400


72500


72600

Дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай

Кансультаванне па апаратных сродках вылічальнай тэхнікі

Выданне праграмнага забеспячэння

Распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне ў гэтай галіне

Апрацоўка дадзеных

Дзейнасць, звязаная з базамі дадзеных


Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт офісных машын і вылічальнай тэхнікі

Іншая дзейнасць, звязаная з вылічальнай тэхнікай

73

73100


73200

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук

Навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук

74

74201

74203

74300

74400

74810

74850

Прадастаўленне іншых паслуг спажыўцам

Дзейнасць ў галіне архітэктуры, інжынерныя паслугі

Тапографа-геадэзічная дзейнасць

Тэхнічныя выпрабаванні і даследаванні

Рэкламная дзейнасць

Дзейнасць у галіне фатаграфіі

Прадастаўленне сакратарскіх паслуг і паслуг па перакладзе

80222

8030

80301

80302

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

Вышэйшая адукацыя

Вышэйшая адукацыя (без пасляуніверсітэцкай)

Пасляуніверсітэцкая адукацыя

80422

80424

Пазашкольнае выхаванне і навучанне

Іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў іншыя групоўкі

85

85120

85140

Ахова здароўя і прадастаўленне сацыяльных паслуг

Урачэбная практыка

Iншая дзейнасць па ахове здороўя чалавека

92

92312

92342

92512

92513

92521

92531

92610

92620

92720

Дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, культуры і спорту

Канцэртная дзейнасць

Дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк і школ танцаў

Дзейнасць бібліятэк

Дзейнасць архіваў

Дзейнасць музеяў

Дзейнасць батанічных садоў і заапаркаў

Дзейнасць спартыўных аб’ектаў

Iншая дзейнасць ў галіне спорту

Iншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, не ўключаная ў іншыя групоўкі

93

93040

Прадастаўленне індывідуальных паслуг

Фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць

24. Універсітэт ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрэбны спецыяльны дазвол (ліцэнзія):

24.1. адукацыйная дзейнасць;

24.2. выдавецкая дзейнасць;

24.3. паліграфічная дзейнасць;

24.4. медыцынская дзейнасць;

24.5. турыстычная дзейнасць;

24.6. дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;

24.7. дзейнасць, звязаная з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі;

24.8. дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

24.9. дзейнасць, звязаная з прыцягненнем у Рэспубліку Беларусь замежнай рабочай сілы і працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой;

24.10. дзейнасць у галіне аўтамабільнага, унутранага воднага, марскога транспарту (выключаючы ўнутрырэспубліканскія перавозкі для ўласных патрэб);

24.11. рознічны гандаль (у тым ліку алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі) і грамадскае харчаванне.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Універсітэту забараняецца ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі.

25. Права ажыццяўляць дзейнасць, на якую неабходна атрыманне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), набываецца Універсітэтам з моманту атрымання такога дазволу (ліцэнзіі) ці ва ўказаны ў ім тэрмін і спыняецца пры заканчэнні тэрміну яго дзеяння, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

26. Універсітэт праходзіць ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную акрэдытацыю і атэстацыю і мае права выдаваць дакументы аб адукацыі дзяржаўнага ўзору.

27. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на дзвюх ступенях вышэйшай адукацыі, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, ажыццяўляе падрыхтоўку для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.

28. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на першай ступені вышэйшай адукацыі па наступных спецыяльнасцях з прысваеннем кваліфікацый:


Код спецыяльнасці, накірунку спецыяльнасці

Назва спецыяльнасці, накірунку спецыяльнасці

Назва кваліфікацыі

1-01 01 01

Дашкольная адукацыя

Педагог

1-01 01 02 

Дашкольная адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць




1-01 01 02-03 

Дашкольная адукацыя. Замежная мова (з указаннем мовы)

Педагог. Выкладчык

1-01 01 02-04 

Дашкольная адукацыя. Фізічная культура

Педагог. Выкладчык

1-01 01 02-06 

Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія

Педагог. Педагог-псіхолаг

1-01 02 01 

Пачатковая адукацыя

Выкладчык

1-01 02 02 

Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць




1-01 02 02-03 

Пачатковая адукацыя. Музычнае мастацтва

Выкладчык

1-01 02 02-05 

Пачатковая адукацыя. Замежная мова (з указаннем мовы)

Выкладчык

1-01 02 02-09 

Пачатковая адукацыя. Сацыяльная педагогіка

Выкладчык. Сацыяльны педагог

1-02 01 01 

Гісторыя

Выкладчык

1-02 01 02

Гісторыя. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 01 02-04 

Гісторыя. Замежная мова

(з указаннем мовы)

Выкладчык

1-02 01 02-05 

Гісторыя. Рэлігіязнаўства

Выкладчык

1-02 01 02-06 

Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны

Выкладчык

1-02 01 02-07

Гісторыя. Сусветная і айчынная культура

Выкладчык

1-02 03 01 

Беларуская мова і літаратура

Выкладчык

1-02 03 02 

Руская мова і літаратура

Выкладчык

1-02 03 03 

Беларуская мова і літаратура. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 03 03-02

Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (з указаннем мовы)

Выкладчык

1-02 03 03-06 

Беларуская мова і літаратура. Гісторыя

Выкладчык

1-02 03 04 

Руская мова і літаратура. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 03 04-02 

Руская мова і літаратура. Замежная мова (з указаннем мовы)

Выкладчык

1-02 03 06 

Замежныя мовы (з указаннем моў)




1-02 03 06-01

Англійская мова. Нямецкая мова

Выкладчык

1-02 03 06-02 

Нямецкая мова. Англійская мова

Выкладчык

1-02 04 01 

Біялогія

Выкладчык

1-02 04 02 

Геаграфія

Выкладчык

1-02 04 04 

Біялогія. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 04 04-01

Біялогія. Хімія

Выкладчык

1-02 04 05

Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 04 05-01

Геаграфія. Біялогія

Выкладчык

1-02 04 05-03

Геаграфія. Эканоміка

Выкладчык

1-02 04 06 

Хімія. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 04 06-01

Хімія. Біялогія

Выкладчык

1-02 05 01 

Матэматыка

Выкладчык

1-02 05 03

Матэматыка. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 05 03-02

Матэматыка. Інфарматыка

Выкладчык

1-02 05 04 

Фізіка. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 05 04-01

Фізіка. Матэматыка

Выкладчык

1-02 05 04-02

Фізіка. Інфарматыка

Выкладчык

1-02 05 05 

Інфарматыка. Дадатковая спецыяльнасць




1-02 05 05-01

Інфарматыка. Замежная мова

(з указаннем мовы)

Выкладчык

1-03 01 06 

Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Дадатковая спецыяльнасць




1-03 01 06-01 

Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія рамёствы

Выкладчык. Педагог-мастак

1-03 02 01 

Фізічная культура

Выкладчык

1-03 02 01 02

Трэнерская работа па відзе спорту (з указаннем віду спорту)

Выкладчык. Трэнер па відзе спорту (з указаннем віду спорту)

1-03 02 01 03 

Арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму

Выкладчык. Метадыст. Педагог-арганізатар фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму

1-03 02 01 04 

Фізічная рэабілітацыя

Выкладчык. Інструктар-метадыст па фізічнай рэабілітацыі

1-03 02 01 05

Лячэбная фізічная культура

Выкладчык. Інструктар-метадыст па лячэбнай фізічнай культуры

1-03 04 03

Практычная псіхалогія

Педагог-псіхолаг

1-21 05 01

Беларуская філалогія

Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры

1-21 05 01

Беларуская філалогія

(па напрамках)




1-21 05 01-01

Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)

Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры. Літаратурна-рэдакцыйны супарцоўнік

1-21 05 01-02

Беларуская філалогія (камп’ютарнае забеспячэнне)

Філолаг. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры.

Спецыяліст па камп’ютарнай філалогіі

1-21 05 02

Руская філалогія

Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры

1-21 05 02

Руская філалогія (па напрамках)




1-21 05 02-01

Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)

Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры. Літаратурна-рэдакцыйны супарцоўнік

1-21 05 02-02

Руская філалогія (камп’ютарнае забеспячэнне)


Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры.

Спецыяліст па камп’ютарнай філалогіі.

1-21 06 01

Сучасныя замежныя мовы (па напрамках)




1-21 06 01-01

Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)

Лінгвіст. Выкладчык дзвюх замежных моў (з указаннем моў)

1-21 06 01-01 07

Беларуская мова і літаратура

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры

1-23 01 04 

Псіхалогія

Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі

1-23 01 08

Журналістыка




1-23 01 08-01

Журналістыка (друкаваныя СМI)

Журналіст

1-24 01 02 

Правазнаўства

Юрыст

1-26 01 03 

Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка

Эканаміст-менеджэр

1-26 02 01

Бізнес-адміністраванне

Менеджэр-эканаміст

1-31 01 01

Біялогія (па напрамках)




1-31 01 01-02

Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)

Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі

1-31 02 01 

Геаграфія (па напрамках)




1-31 02 01-02 

Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)

Географ. Выкладчык геаграфіі

1-31 03 01

Матэматыка (па напрамках)




1-31 03 01-02 

Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)

Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі

1-31 03 03 

Прыкладная матэматыка
(па напрамках)




1-31 03 03-01 

Прыкладная матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)

Матэматык-праграміст

1-31 03 06 

Эканамічная кібернетыка (па напрамках)




1-31 03 06-01 

Эканамічная кібернетыка (матэматычныя метады ў эканоміцы)

Матэматык-эканаміст

1-31 03 06-01

Эканамічная кібернетыка (матэматычныя метады і камп’ютарнае мадэлiраванне ў эканоміцы)

Матэматык-эканаміст

1-31 04 01 

Фізіка (па напрамках)




1-31 04 01-03 

Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)

Фізік. Выкладчык фізікі і інфарматыкі

1-33 01 01

Біяэкалогія

Бiёлаг-эколаг. Выкладчык біялогіі і экалогіі

1-49 01 02

Тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны

Iнжынер-тэхнолаг

1-86 01 01

Сацыяльная работа (па напрамках)




1-86 01 01-01

Сацыяльная работа (сацыяльна-педагагічная дзейнасць)

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце

1-86 01 01-02

Сацыяльная работа (сацыя-медыка-псіхалагічная дзейнасць)

Спецыяліст па сацыяльнай рабоце. Псіхолаг

1-89 01 01

Турызм i гасцiннасць

Спецыяліст ў галіне турызму і гасціннасці

29. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў скарочаныя тэрміны атрымання адукацыі па наступных спецыяльнасцях з прысваеннем кваліфікацый:

Код спецыяльнасці, накірунку спецыяльнасці

Назва спецыяльнасці, накірунку спецыяльнасці

Назва кваліфікацыі

1-01 01 01 

Дашкольная адукацыя (з тэрмінам навучання 3,5 гадоў)

Педагог

1-01 02 01 

Пачатковая адукацыя (з тэрмінам навучання 3,5 гадоў)

Выкладчык

1-24 01 02 

Правазнаўства (з тэрмінам навучання 4 гады) са спецыялiзацыямi

Юрыст

30. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў на другой ступені вышэйшай адукацыі па наступных спецыяльнасцях з прысваеннем ступеней:

Код спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі

Назва спецыяльнасці другой ступені вышэйшай адукацыі

Ступень

1-08 80 02

Тэорыя і методыка навучання і выхавання (па галінах і ўзроўнях адукацыі)

Магістр педагагічных навук

1-08 80 04

Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры

Магістр педагагічных навук

1-08 80 06

Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі

Магістр педагагічных навук

1-21 80 10

Літаратуразнаўства

Магістр філалагічных навук

1-21 80 11

Мовазнаўства

Магістр філалагічных навук

1-21 80 16

Айчынная гісторыя

Магістр гістрычных навук

1-23 80 03

Псіхалогія

Магістр (па галинах навук)

1-24 80 01

Юрыспрудэнцыя

Магістр юрыдычных навук

1-25 80 04

Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Магістр эканамічных навук

1-31 80 01

Біялогія

Магістр біялагічных навук

1-31 80 02

Геаграфія

Магістр геаграфічных навук

1-31 80 03

Матэматыка

Магістр фізіка-матэматычных навук

1-31 80 05

Фізіка

Магістр фізіка-матэматычных навук

1-31 80 06

Хімія

Магістр хімічных навук

31. Структурнае падраздзяленне Універсітэта Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў установы адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна“ ажыццяўляе:

перападрыхтоўку кадраў з вышэйшай адукацыяй па наступных спецыяльнасцях з прысваеннем кваліфікацый:

Код спецыяльнасці

Назва спецыяльнасці

Назва кваліфікацыі

1-01 03 71

Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне развіцця дзіцяці на даму

Выкладчык-выхавальнік

1-02 03 71 

Замежная мова (з указаннем мовы)

Выкладчык замежнай мовы (з указаннем мовы)

1-03 03 75

Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне дзяцей ранняга ўзросту групы рызыкі

Настаўнік-дэфектолаг

1-03 03 76

Iнтэграванае навучанне і выхаванне ў дашкольнай адукацыі

Настаўнік-дэфектолаг

1-03 04 72

Практычная псіхалогія

Педагог-псіхолаг

1-08 01 71

Педагагічная дзейнасць спецыялістаў

Выкладчык (з указаннем дысцыпліны, якая адпавядае кваліфікацыі вышэйшай адукацыі)

1-21 06 74 

Сучасная замежная мова
(з указаннем віда прафесійнай дзейнасці)

Перакладчык-рэферэнт (з указаннем мовы)

1-23 01 71

Псіхалогія

Псіхолаг. Выкладчык псіхалогіі

1-24 01 71

Правазнаўства

Юрыст

1-25 01 81

Эканоміка ў турысцкай галіне

Эканаміст у галіне турызму

1-26 01 72

Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне

Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання

1-26 02 74

Дзелавое адміністраванне

Менеджэр-эканаміст

1-89 02 72

Тураператарская i турагенцкая дзейнасць

Менеджэр па фармiрованню i продажу турысцкага прадукта

1-89 02 73

Лiнгвiстычнае забеспячэнне турысцкага прадукта

Гiд-перакладчык
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Уста в iconУста в
Муниципального казённого специального (коррекционного) образовательного учреждения для обучающихся

Уста в iconУста в города
Нижнетагильской городской Думы от 24. 11. 2005 №80, с изменениями от 01. 08. 2006 №119, от 20. 12. 2007 №64

Уста в iconКнига взята с сайта
Славлю, (Тантру) именуемую "Бхута дамара" Уста Неба, Огромнотелую, Сияющую словно Огонь пралайи, Нерушимую, Изменяющую

Уста в iconНаш хутор носит название Меклета. Из уст в уста передаётся красивая легенда о необычном названии маленькой степной речушки, которая поит своими водами сельских
Наш хутор носит название Меклета. Из уст в уста передаётся красивая легенда о необычном названии маленькой степной речушки, которая...

Уста в iconПер. В. В. Вересаева с муз, геликонских богинь, мы песню свою начинаем
Хором согласно звучащим. Без устали сладкие звуки Льют их уста. И смеются палаты родителя Зевса

Уста в iconУста в муниципального бюджетного общеобразовательного учреждения
Муниципальное бюджетное общеобразовательное учреждение «Основная общеобразовательная школа №9 города Кандалакша Мурманской области»...

Уста в iconУста в муниципального бюджетного учреждения талицкой средней общеобразовательной школы
...

Уста в iconТема: строителство, строителен контрол
Един куп имоти на цени много под пазарните си е ку­пил през последните някол­ко години бившият шеф на Софийски градски съд (сгс)...

Уста в iconУста в
На основании постановления администрации Балахнинского муниципального района от 30. 04. 2010г №62 «Об изменении типа муниципального...

Уста в iconУста в
Главы Новомалыклинского района от 27 марта 2001 года за №132 «О регистрации Устава» в целях осуществления образовательного процесса...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка