Устав учреждения образования




НазваУстав учреждения образования
старонка1/6
Дата канвертавання24.11.2012
Памер0.64 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6


Зарегистрировано Гомельским

городским исполнительным комитетом 18.09.2009 ЗАЦВЕРДЖАНА

Регистрационный номер 400011099 Загад Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

« 18 »__ 08 _____2009 г. № 902


СТАТУТ



Установы адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт

імя Францыска Скарыны»


УА “ГДУ ім. Ф. Скарыны”


УСТАВ


Учреждения образования


«Гомельский государственный университет

имени Франциска Скорины»


УО «ГГУ им. Ф. Скорины»


Новая рэдакцыя


Гомель, 2009


Змест


Глава 1. Агульныя палажэнні 3


Глава 2. Прадмет, мэты і задачы дзейнасці універсітэта 4


Глава 3. Структура, калектыў універсітэта. Кіраванне універсітэтам 9



Глава 4. Адукацыйны працэс ва універсітэце 12


Глава 5. Навуковая, навукова-тэхнічная і інавацыйная

дзейнасць універсітэта 14


Глава 6. Матэрыяльна-тэхнічная база універсітэта, фінансаванне,

улік, справаздачнасць і кантроль дзейнасці універсітэта 15


Глава 7. Міжнароднае супрацоўніцтва, знешнеэканамічная дзейнасць 16


Дадаткі: 1 - 6 18


ГЛАВА 1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI


1. Дадзены Статут з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» (далей – універсітэт), зацверджанага загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2005 № 423 і зарэгістраванага рашэннем Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ад 19.08.2005 № 611 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 400011099 са змяненнямі і дапаўненнямі, зацверджанымі загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.09.2008 № 702, і зарэгістраванага рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 06.10.2008 № 290р.

2. Афіцыйная назва юрыдычнай асобы:

на рускай мове: учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины»;

на беларускай мове: установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»;

скарочаная:

на рускай мове: УО «ГГУ им. Ф.Скорины”;

на беларускай мове: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”.

3. Універсітэт з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, фінансуемай з рэспубліканскага бюджэту.

4. Універсітэт утвораны па рашэнні аб’яднанага пасяджэння Савета Народных Камісараў і Эканамічнай нарады БССР ад 21 чэрвеня 1930 года як Гомельскі аграпедагагічны інстытут з двухгадавым тэрмінам навучання.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 5 сакавіка 1939 г. Гомельскаму педагагічнаму інстытуту было прысвоена імя В.П.Чкалава.

Пастановай Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі і Савета Міністраў Беларускай ССР № 93 ад 14 сакавіка 1969 г. на базе Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя В.П. Чкалава быў утвораны Гомельскі дзяржаўны універсітэт.

Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР № 349 ад 29 лістапада 1988 г. Гомельскаму дзяржаўнаму універсітэту прысвоена імя Францыска Скарыны.

5. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны ўласнікам кіраваць дзейнасцю і маёмасцю універсітэта, з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Універсітэт ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

7. Універсітэт з'яўляецца юрыдычнай асобай і па сваёй арганізацыйна-прававой форме з’яўляецца вышэйшай навучальнай установай, мае: пячатку, штамп з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі

Беларусь, іншыя бланкі, пячаткі і штампы; самастойны баланс і каштарыс расходаў, рахункі ў банку, у тым ліку і валютныя; бланкі арганізацыйна-распарадчых дакументаў і пісьмаў з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

8. Універсітэт падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9. Універсітэт мае ў аператыўным кіраванні адасобленую частку дзяржаўнай маёмасці, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязацельствах, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе.

10. Універсітэт нясе адказнасць па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную адказнасць па яго абавязацельствах нясе ўласнік маёмасці.

11. Маёмасць, перададзеная універсітэту, з’яўляецца дзяржаўнай маёмасцю (маёмасцю Рэспублікі Беларусь), замацоўваецца за ім на праве аператыўнага кіравання. Універсітэт у дачыненні да замацаванай за ім маёмасці ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з мэтамі сваёй дзейнасці, заданнямі ўласніка і назначэннем маёмасці, права валодання, карыстання і распараджэння ёю.

12. Універсітэт не мае права без згоды ўласніка адчужаць або іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму па каштарысе.

13. Даходы, атрыманыя ад прадугледжанай дадзеным Статутам дзейнасці, і набытая за іх кошт маёмасць паступаюць у аператыўнае кіраванне універсітэта і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Універсітэт не мае права выступаць гарантам, паручыцелем перад банкамі – крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязацельстваў вяртання атрыманых крэдытаў (акрамя крэдытаў, выдадзеных на будаўніцтва жылых памяшканняў у памеры, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

14. Універсітэт можа прымаць удзел ва ўтварэнні дзяржаўных таварыстваў і іншых арганізацый у выпадках і ў парадку, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Ва універсітэце не дапускаюцца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх арганізацый, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая дзейнасць рэлігійных арганізацый.

15. Месца знаходжання універсітэта:

246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104.

16. Універсітэт прадстаўляе Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь справаздачы аб паступленні і выдаткаванні фінансавых і матэрыяльных сродкаў у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

17. Рэарганізацыя і ліквідацыя універсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

18. Змяненні і дапаўненні ў дадзены Статут зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэгіструюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 2. ПРАДМЕТ, МЭТЫ І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ УНІВЕРСІТЭТА


19. Прадметам дзейнасці універсітэта з’яўляецца адукацыйная, навуковая і іншыя віды дзейнасці, не забароненыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

20. Асноўнымі мэтамі дзейнасці універсітэта з’яўляюцца:

задавальненне патрэб асобы ў інтэлектуальным, культурным і маральным развіцці шляхам атрымання вышэйшай адукацыі і адукацыі пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы на аснове бесперапыннага адзінства вучэбнага працэсу і навуковых даследаванняў;

задавальненне патрэб грамадства і дзяржавы ў кваліфікаваных спецыялістах.

21. Мэты дзейнасці універсітэта дасягаюцца шляхам рэалізацыі асноўных задач:

падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з глыбокімі тэарэтычнымі і практычнымі ведамі па спецыяльнасці ў адпаведнасці з запатрабаваннямі асобы, грамадства і дзяржавы на аснове арганічнага спалучэння адукацыйнага працэсу з навуковымі даследаваннямі і вытворчасцю ў сферы высокіх тэхналогій;

правядзенне навуковых даследаванняў і распрацовак, ажыццяўленне інавацыйнай дзейнасці, развіццё адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай і эксперыментальна-вытворчай базы адукацыйнага працэсу, навуковых даследаванняў, праектнай і вытворчай дзейнасці для рашэння найважнейшых задач развіцця народнагаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь;

удасканаленне вучэбнай, навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з профілямі адукацыі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, і прыярытэтнымі кірункамі дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі;

эфектыўнае выкарыстанне навуковага патэнцыялу ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі інжынерных кадраў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, развіццё і асваенне навукаёмістых тэхналогій вытворчага абсталявання і іх ўкараненне ў дзейнасць арганізацый;

распрацоўка новых формаў, метадаў і тэхналогій падрыхтоўкі кадраў, якія забяспечваюць высокую якасць і эфектыўнасць іх дзейнасці ў сферах матэрыяльнай вытворчасці, адукацыі, навукі і кіравання;

распрацоўка і ўкараненне вучэбных планаў і праграм, распрацоўка, падрыхтоўка да выдання і выданне падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў і вучэбна-метадычнай літаратуры для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу;

удзел у стварэнні і развіцці сістэмы бесперапыннай адукацыі;

прафарыентацыйная работа з агульнаадукацыйнымі ўстановамі і ўстановамі, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

выкарыстанне ў інтарэсах універсітэта інтэлектуальнай уласнасці, створанай членамі калектыву універсітэта;

супрацоўніцтва з замежнымі арганізацыямі ў сферы адукацыйнай, навуковай і інавацыйнай дзейнасці;

правядзенне міжнародных, рэгіянальных, рэспубліканскіх і універсітэцкіх канферэнцый, сімпозіумаў, выстаў і іншых мерапрыемстваў;

развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта;

стварэнне для асоб, якія навучаюцца ва універсітэце, неабходных сацыяльна-бытавых умоў;

выхаванне студэнтаў і слухачоў універсітэта на аснове агульначалавечых каштоўнасцей, высокай грамадзянскасці, павагі да нацыянальных традыцый і правоў іншых народаў;

стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, фізічнага выхавання і ўмацавання здароўя ўсіх членаў працоўнага калектыву.

22.  Для вырашэння пастаўленых задач універсітэт:

ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, рэалізуе планы прыёму ва універсітэт на ўсе ступені і формы атрымання вышэйшай адукацыі, распрацоўвае і ўкараняе рэспубліканскія, галіновыя і міжнародныя праграмы ў галіне вышэйшай адукацыі і навукі;

фарміруе планы навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ і арганізуе іх выкананне;

вызначае формы і метады навучання, якія забяспечваюць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі, укараняе ў педагагічную дзейнасць сучасныя тэхналогіі;

ажыццяўляе фундаментальныя, прыкладныя навуковыя і навукова-метадычныя даследаванні, эксперыментальныя распрацоўкі і іншыя навукова-даследчыя, тэхналагічныя, вопытна-канструктарскія работы;

выкарыстоўвае і садзейнічае ўкараненню ў вытворчасць інтэлектуальнай уласнасці, створанай калектывам універсітэта ў выніку выканання яго членамі службовых абавязкаў;

удзельнічае ў вызначэнні прыярытэтных асноўных кірункаў навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь;

ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва па кірунках сваёй дзейнасці;

распрацоўвае і ўдасканальвае вучэбныя планы і вучэбныя праграмы;

удзельнічае ў праграмах двухбаковага і шматбаковага абмену студэнтамі, іншымі асобамі, якія навучаюцца ва універсітэце, прафесарска-выкладчыцкім складам і навуковымі работнікамі;

праводзіць сумесна з міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі па іх заказу навуковыя даследаванні і распрацоўкі, рэалізуе культурныя, сацыяльна арыентаваныя адукацыйныя праекты, у тым ліку ў галіне павышэння кваліфікацыі, а таксама па іншых кірунках дзейнасці універсітэта;

развівае ўласную сацыяльную базу па забеспячэнні спартыўна-аздараўленчай, лячэбна-прафілактычнай і культурна-асветніцкай дзейнасці.

23. Універсітэт мае права ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляць:

прадпрымальніцкую дзейнасць, неабходную для выканання універсітэтам пастаўленым перад ім задач;

набыццё акцый, аблігацый і іншых каштоўных папер;

прыцягненне інвестыцый для развіцця універсітэта, а таксама для ўмацавання яго матэрыяльна-тэхнічнай базы;

ініцыяванне стварэння фондаў, асацыяцый і іншых арганізацый;

прадастаўленне сацыяльных ільгот работнікам універсітэта ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калектыўным дагаворам, і ў межах сродкаў, выдзеленых для гэтых мэт;

выданне вучэбнай, навуковай, даведачнай і метадычнай літаратуры, навукова-тэхнічных часопісаў, малатыражных студэнцкіх газет;

праверку дзейнасці ўсіх падраздзяленняў, якія ўваходзяць у структуру універсітэта.

Універсітэт мае права аказваць наступныя платныя паслугі:

падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй першай і другой ступеняў, навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, акрамя падрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па дадатковай спецыяльнасці, а таксама падрыхтоўку на асобных сертыфікаваных курсах вышэйшай адукацыі звыш вучэбнага плана;

перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, акрамя падрыхтоўкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту;

дадатковае (звыш устаноўленых вучэбнымі планамі гадзін) навучанне па асобных вучэбных дысцыплінах, курсах;

прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі рабочых (служачых), акрамя падрыхтоўкі на бюджэтнай аснове;

падрыхтоўку на падрыхтоўчых курсах, падрыхтоўчых аддзяленнях, факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі для паступлення ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, і вышэйшыя навучальныя ўстановы;

арганізацыю выніковай атэстацыі для асоб, якія не здалі дзяржаўныя экзамены ці не абаранілі дыпломныя праекты ва ўстаноўленыя вучэбнымі планамі тэрміны;

арганізацыю бягучай атэстацыі для асоб, якія не здалі экзамены, залікі, не прайшлі іншыя формы кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці, прадугледжаныя вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі, ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшых навучальных ўстановах, установах адукацыі (падраздзяленнях устаноў адукацыі), якія забяспечваюць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку кадраў.

24. Універсітэт ажыццяўляе:

падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй на першай ступені вышэйшай адукацыі, а таксама магістраў на другой ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях у адпаведнасці з дадаткам 1;

падрыхтоўку для паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову (факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчыя курсы);

падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях у адпаведнасці з дадаткам 2;

перападрыхтоўку кадраў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па спецыяльнасцях у адпаведнасці з дадаткам 3;

павышэнне кваліфікацыі кадраў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па напрамках у адпаведнасці з дадаткам 4;

падрыхтоўку па рабочых прафесіях у адпаведнасці з дадаткам 5.

25. У адпаведнасці з мэтамі і задачамі сваёй дзейнасці універсітэт ажыццяўляе віды эканамічнай дзейнасці, у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь АКРБ 005-2006 ”Віды эканамічнай дзейнасці”, указаныя ў дадатку 6.

Універсітэт ажыццяўляе наступныя ліцэнзуемыя віды дзейнасці:

адукацыйная дзейнасць;

выдавецкая дзейнасць;

дзейнасць, звязаная з прыцягненнем у Рэспубліку Беларусь замежнай працоўнай сілы і працаўладкаваннем грамадзян Рэспублікі Беларусь за мяжой;

дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;

дзейнасць у галіне аўтамабільнага транспарту;

медыцынская дзейнасць;

паліграфічная дзейнасць;

гандаль у розніцу (за выключэннем алкагольных напояў і тытунёвых вырабаў) і грамадскае харчаванне;

турыстычная дзейнасць.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь універсітэт не ажыццяўляе гандаль ў розніцу алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі ў вучэбных карпусах (будынках), дзе ажыццяўляецца вучэбны працэс, у інтэрнатах.

26. Права ажыццяўляць дзейнасць, на якую неабходна атрыманне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), узнікае з даты атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) і на працягу ўказанага ў ёй тэрміну, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

27. Універсітэт з’яўляецца рэдакцыяй шматтыражнай газеты ”Гомельскі універсітэт“, часопісаў ”Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины“ і ”Проблемы физики, математики и техники“.

Рэдакцыі шматтыражнай газеты ,,Гомельскі універсітэт“, часопiсаў ,,Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины“ і ,,Проблемы физики, математики и техники“ ўваходзяць у склад рэдакцыйна-выдавецкага аддзела універсітэта.

У сваёй дзейнасці рэдакцыі шматтыражнай газеты ,,Гомельскі універсітэт“, часопісаў ,,Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины“ і ,,Проблемы физики, математики и техники“ кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ,,Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі“, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама палажэннямі аб іх, зацверджанымi рэктарам універсітэта.

ГЛАВА 3. СТРУКТУРА, КАЛЕКТЫЎ УНІВЕРСІТЭТА.

КІРАВАННЕ УНІВЕРСІТЭТАМ


28. Структура і штаты універсітэта зацвярджаюцца рэктарам універсітэта. Штат універсітэта, які ўтрымліваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, устанаўліваецца ў межах штатнай колькасці работнікаў і фонду аплаты працы, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

29. У склад універсітэта ўваходзяць факультэты, кафедры, іншыя структурныя падраздзяленні, ствараемыя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

30. Структурныя падраздзяленні ствараюцца загадам рэктара універсітэта і дзейнічаюць на падставе палажэнняў аб іх, зацверджаных рэктарам універсітэта.

31. Функцыянаванне універсітэта як адзінага комплексу забяспечваецца ўдзелам яго структурных падраздзяленняў у вучэбна-выхаваўчай, навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.

32. Для ўмацавання сувязей універсітэта з арганізацыямі, пашырэння інвестыцыйнай базы універсітэта, прыцягнення бескарыслівай (спонсарскай) дапамогі, каардынацыі ўзаемадзеяння з іншымі арганізацыямі ва універсітэце на факультэтах і іншых структурных падраздзяленнях рашэннем рэктара ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь могуць стварацца апякунскія саветы.

33. Калектыў універсітэта складаюць навучэнцы і работнікі універсітэта.

34Члены калектыву універсітэта маюць права:

удзельнічаць у вырашэнні задач перспектыўнага развіцця універсітэта;

выбіраць і быць выбранымі ў Савет універсітэта, саветы факультэтаў, інстытутаў, іншыя прадстаўнічыя органы, якія дзейнічаюць ва універсітэце;

карыстацца вучэбна-навуковай, матэрыяльнай, спартыўнай і сацыяльнай базай універсітэта;

ствараць ва універсітэце прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія арганізацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

прымаць удзел у рэалізацыі палажэнняў калектыўнага дагавора;

на бяспечныя ўмовы працы і вучобы.

35Члены калектыву універсітэта абавязаны ведаць і захоўваць:

Правілы ўнутранага працоўнага распарадку універсітэта – работнікі універсітэта;

Правілы ўнутранага распарадку студэнтаў, аспірантаў і слухачоў універсітэта і Правілы ўнутранага распарадку ў інтэрнатах універсітэта – тыя, хто навучаецца ва універсітэце;

патрабаванні, якія забяспечваюць інфармацыйную бяспеку на даручаным участку работы;

нормы і правілы аховы працы, пажарнай бяспекі;

а таксама:

добрасумленна і ў поўным аб’ёме выконваць патрабаванні службовых інструкцый, працоўных дагавораў, кантрактаў, іншых дакументаў;

не дапускаць дзеянняў, якія зневажаюць чалавечую годнасць або перашкаджаюць іншым членам калектыву выконваць ускладзеныя на іх працоўныя абавязкі;

беражліва адносіцца да маёмасці універсітэта.

36. Іншыя правы і абавязкі членаў калектыву універсітэта рэгулююцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі універсітэта.

37. Пасады прафесарска-выкладчыцкага складу і навуковых работнікаў універсітэта замяшчаюцца па конкурсу, пасля праходжання якога з асобамі, абранымі па конкурсу, заключаецца кантракт (працоўны дагавор) у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Прыём асоб на пасады навуковых работнікаў ажыццяўляецца таксама на аснове кантракта без праходжання конкурсу на замяшчэнне пасады навуковага работніка.

38Павышэнне кваліфікацыі кіруючых кадраў універсітэта ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не радзей аднаго разу ў тры гады; работнікаў універсітэта – не радзей аднаго разу ў пяць гадоў; а работнікаў, якія арганізуюць ідэалагічную работу, - не радзей аднаго разу ў год.

39. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю універсітэта ажыццяўляе рэктар універсітэта, які назначаецца на пасаду рэктара і вызваляецца ад пасады ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, на ўмовах кантрактнай формы найму.

Кіраванне універсітэтам ажыццяўляецца ў спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

Рэктар універсітэта дзейнічае ад імя універсітэта і нясе персанальную адказнасць за яго дзейнасць.

Рэктар універсітэта ў межах сваіх паўнамоцтваў у адпаведнасці з дадзеным Статутам, кантрактам і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь:

ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю універсітэта;

з’яўляецца старшынёй Савета універсітэта;

выдае загады, распараджэнні, указанні, абавязковыя для выканання ўсімі членамі калектыву;

назначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў універсітэта, прымяняе да іх меры заахвочвання і, пры неабходнасці, прымяняе да іх меры дысцыплінарных спагнанняў;

заключае кантракты (працоўныя дагаворы) з прарэктарамі, дэканамі, загадчыкамі кафедр, начальнікамі ўпраўленняў, аддзелаў, службаў, а таксама з іншымі работнікамі універсітэта ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

дзейнічае без даверанасці ад імя вышэйшай навучальнай установы, прадстаўляе яе ў дзяржаўных органах, грамадскіх аб’яднаннях і іншых юрыдычных асобах, заключае дагаворы (кантракты);

у сваёй дзейнасці па кіраванні універсітэтам узаемадзейнічае з органамі самакіравання;

распараджаецца маёмасцю, у тым ліку фінансавымі сродкамі універсітэта, адкрывае і закрывае рахункі ў банках;

выдае даверанасці;

садзейнічае інтэграцыі універсітэта ў міжнародную адукацыйную і навуковую супольнасць;

размяркоўвае абавязкі і ўстанаўлівае ступень адказнасці прарэктараў і іншых службовых асоб, выдае даверанасці;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Для рашэння аператыўных пытанняў кіравання універсітэтам пры рэктару ствараецца рэктарат, які з’яўляецца дарадчым органам. Склад рэктарата зацвярджаецца загадам рэктара універсітэта. Парадак дзейнасці рэктарата вызначаецца рэктарам універсітэта.

40. Назначэнне на пасаду і вызваленне ад пасады першага прарэктара, прарэктараў, галоўнага бухгалтара ўзгадняецца з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

41. Вышэйшым калегіяльным органам самакіравання універсітэта з’яўляецца савет універсітэта, які ўзначальвае рэктар універсітэта.

Парадак фарміравання, кампетэнцыі і арганізацыя дзейнасці Савета універсітэта вызначаюцца Палажэннем аб Савеце універсітэта, зацверджаным загадам рэктара універсітэта.

Паседжанні Савета праводзяцца, як правіла, адзін раз на месяц. Для арганізацыі дзейнасці Савета з ліку яго членаў назначаецца вучоны сакратар.

Савет універсітэта мае права:

вызначаць перспектыўныя кірункі развіцця універсітэта;

вылучаць кандыдатуры ў рэзерв на пасаду рэктара універсітэта;

уносіць прапановы аб змяненні і дапаўненні Статута універсітэта;

уносіць прапановы па стварэнні і змяненні структуры універсітэта;

прымаць рашэнні па пытаннях арганізацыі вучэбна-выхаваўчай і навуковай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва;

аналізаваць стан і вызначаць перспектывы развіцця вучэбна-метадычнай і навуковай работы;

разглядаць і рэкамендаваць да зацвярджэння пералік спецыяльнасцей і спецыялізацый, па якіх вядзецца навучанне, праекты вучэбных планаў і вучэбных праграм;

разглядаць і рэкамендаваць да зацвярджэння планы развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, каштарыс даходаў і выдаткаў універсітэта;

абмяркоўваць праекты планаў навукова-даследчых работ;

вылучаць кандыдатуры на прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прэміі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, на абранне ў склад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і агульнага сходу НАН Беларусі, уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі работнікаў універсітэта;

ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прысвойваць ганаровыя званні і прымаць рашэнні аб узнагароджанні нагрудным знакам, заснаванымі ва універсітэце;

хадайнічаць перад Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь аб прысваенні вучоных званняў супрацоўнікам універсітэта з выдачай ім атэстатаў дзяржаўнага ўзору;

праводзіць абранне па конкурсу на замяшчэнне вакантных пасад у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

зацвярджаць тэмы дысертацый на суісканне вучонай ступені кандыдата і доктара навук;

заслухоўваць справаздачы кіруючага складу і іншых службовых асоб па асноўных пытаннях дзейнасці універсітэта;

вырашаць іншыя пытанні ў межах яго паўнамоцтваў.

42. Рашэнні савета універсітэта з’яўляюцца абавязковымі для работнікаў універсітэта і асоб, якія ў ім навучаюцца.

43. Ва універсітэце могуць стварацца навукова-метадычны савет, савет па выхаваўчай рабоце, апякунскі і іншыя саветы, а таксама навукова-тэхнічныя і іншыя камісіі, якія працуюць у адпаведнасці з зацверджанымі Саветам і рэктарам універсітэта рэгламентам і палажэннямі.

44. Кіраўніцтва дзейнасцю кафедры ажыццяўляе загадчык кафедры, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады рэктарам універсітэта. Загадчык кафедры назначаецца на пасаду пасля яго абрання Саветам універсітэта.

45. Кіраўніцтва дзейнасцю факультэта ажыццяўляе дэкан факультэта, які назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады рэктарам універсітэта.

Калегіяльным органам самакіравання факультэта з’яўляецца савет факультэта. Парадак фарміравання, кампетэнцыя і склад савета факультэта вызначаюцца Палажэннем аб савеце факультэта універсітэта, зацвярджаемым рэктарам універсітэта.


ГЛАВА 4. АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ

46. Універсітэт забяспечвае атрыманне адукацыі ў вочнай (дзённай, вячэрняй) і завочнай формах атрымання адукацыі, а таксама па індывідуальных вучэбных планах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Адукацыйны працэс ва універсітэце будуецца на аснове прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі і прызваны забяспечыць патрэбу грамадства і дзяржавы ў кваліфікаваных спецыялістах.

47. Змест падрыхтоўкі спецыялістаў вызначаецца адукацыйнымі стандартамі, вучэбнымі планамі і вучэбнымі праграмамі. Структура і змест падрыхтоўкі спецыялістаў прадугледжвае шматузроўневую сістэму бесперапыннай адукацыі на аснове паслядоўнай пераемнасці, ад падрыхтоўкі да навучання ва універсітэце да павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, уключаючы і падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў.

Павышэнне кваліфікацыі, перападрыхтоўка і навучанне рабочым прафесіям ажыццяўляецца структурным падраздзяленнем універсітэта – Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў -- у адпаведнасці з зацверджаным рэктарам універсітэта Палажэннем аб названым інстытуце.

48 Мовы навучання – беларуская і руская. Па рашэнні Савета універсітэта замежная мова можа быць выкарыстана як мова навучання для пэўнай катэгорыі замежных студэнтаў.

49. Структура і змест падрыхтоўкі спецыялістаў, паслядоўнасць і тэрміны вывучэння вучэбных дысцыплін, колькасць вучэбных гадзін на тыдзень, віды вучэбных заняткаў, формы бягучай і выніковай атэстацыі і іншыя патрабаванні ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі вышэйшай адукацыі вызначаюцца тыпавымі вучэбнымі планамі і вучэбнымі планамі спецыяльнасцей.

50. Правядзенне заняткаў, лабараторных работ, курсавога і дыпломнага праектавання, вучэбных і вытворчых практык, а таксама ацэнка ведаў студэнтаў на экзаменах і заліках ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

51. Рэжым заняткаў навучэнцаў устанаўліваецца ва універсітэце лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

52. Студэнты, якія выканалі ўсе патрабаванні вучэбнага плана, дапускаюцца да здачы дзяржаўных экзаменаў і абароны дыпломнага праекта (работы), па выніках якой вырашаецца пытанне аб прысваенні ім адпаведнай кваліфікацыі і выдачы дыплома аб вышэйшай адукацыі. У дадатку да дыплома ўказваюцца адзнакі па ўсіх дысцыплінах, якія вывучалі студэнты за ўвесь час навучання ва універсітэце (з улікам атрыманых у іншых вышэйшых навучальных установах адзнак студэнтамі, пераведзенымі на вучобу ва універсітэт).

53. Студэнтам, якія паспяхова выканалі планы па другой ступені вышэйшай адукацыі і прайшлі адпаведную атэстацыю, Дзяржаўнымі экзаменацыйнымі камісіямі прысвойваецца акадэмічная ступень магістра і выдаецца дыплом магістра.


54. Навуковая і метадычная дзейнасць універсітэта накіраваны на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу, павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.

55. Асноўнымі накірункамі навуковай і метадычнай дзейнасці з’яўляюцца:

распрацоўка адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў, праграм і іншых арганізацыйна-метадычных дакументаў;

распрацоўка, удасканаленне і ўкараненне новых эфектыўных метадаў і сродкаў навучання;

забеспячэнне адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнай, навукова-тэхнічнай, даведачнай літаратурай, іншай неабходнай дакументацыяй, тэхнічнымі сродкамі навучання;

аказанне дапамогі студэнтам у развіцці інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу, ініцыятывы, арганізацыя навукова-даследчай работы студэнтаў, выяўленне адоранай моладзі;

прапаганда і выкарыстанне найноўшых тэхналогій адукацыі, сродкаў навучання і выхавання.

56. Ідеалагічная і выхаваўчая работа ва ўніверсітэце ажыццаўляецца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і моладзі з ліку навучэнцаў у Рэспублікі Беларусь, іншым нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Агульнае кіраўніцтва сістэмай ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва універсітэце ажыццяўляецца рэктарам.

 Выхаваўчы працэс ажыццяўляецца работнікамі універсітэта з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу, іншымі педагагічнымі работнікамі ў працэссе вучэбных заняткаў, пазавучэбнай дзейнасці, а таксама ў інтэрнатах.

На рэктара ўскладаецца персанальная адказнасць за стан ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва універсітэце.

Каардынацыя ідэалагічнай работы ва ўніверсітэце ажыццяўляецца першым прарэктарам, якога дадзеная функцыя ўскладнена загадам рэктара і службовай інструкцыяй.

Выхаваўчая работа каардынуецца прарэктарам, які адказвае за арганізацыю выхаваўчай работы у адпаведнасці са службовай інструкцыяй.

Каардынацыю і арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы на факультэтах ажыццяўляюць дэканы, а на кафедрах – загадчыкі кафедр.

Непасрэднае кіраўніцтва і арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва універсітэце ажыццяўляе ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю, дзейнасць якога ажыццяўляецца на падставе палажэння аб ўпраўленні выхаваўчай работы з моладдзю, зацверджанага рэктарам

універсітэта, сумесна з метадалагічным саветам па ідэалагічнай


рабоце, каардынацыйным саветам, інфармацыйна-прапагандысцкімі групамі, грамадскімі камісіямі.

57. У склад упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ўваходзяць сацыяльна-педагагічная, псіхалагічная служба, студэнцкі і спартыўны клубы.

На факультэтах і ў інтэрнатах універсітэта ствараюцца органы студэнцкага самакіравання. Прадстаўнікі калегіяльных органаў студэнцкага самакіравання выбіраюцца ў склад савета ўніверсітэта і саветай факультэтаў.

Для арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў студэнцкай групе на падставе пісьмовай прапановы дэкана факультэта, узгодненага з загадчыкам кафедры, з ліку прафессарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта загадам рэктара прызначаюцца куратары студэнцкіх груп.

58. Парадак арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы куратарам студэнцкай групы вызначаецца Інструкцыяй аб арганізацыі дзейнасці куратара студэнцкай групы вышэйшай навучальнай установы. Запіс гэтага парадку вядзецца ў журнале куратара.

Арганізацыя ідэалагічная і выхаваўчай работы са студэнтамі, пражываючымі ў інтэрнатах універсітэта, ажыццяўляецца выхавальнікамі, культарганізатарамі, інструктарамі-метадыстамі па фізічная культуры і спорту.

  1   2   3   4   5   6

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Устав учреждения образования iconУстав муниципального общеобразовательного учреждения
Министерство образования Республики Саха (Якутия) Управление образования Булунского улуса (района)

Устав учреждения образования iconУстав муниципального дошкольного образовательного учреждения детского сада общеразвивающего вида №7 «Сказка»
Руководитель Муниципального учреждения «Отдел образования» администрации городского округа «Город Волжск»

Устав учреждения образования iconУстав муниципального образования город Алейск Алтайского края
Устав муниципального образования города Алейска Алтайского края (далее настоящий Устав в соответствующем падеже), регулирующий организацию...

Устав учреждения образования iconДополнения и изменения
В устав государственного образовательного учреждения среднего профессионального образования

Устав учреждения образования iconУстав муниципального дошкольного образовательного учреждения
Настоящий Устав регулирует деятельность Муниципального дошкольного образовательного учреждения «Центр развития ребенка-детский сад...

Устав учреждения образования iconСтатья Устав Муниципального образования город Лакинск Устав Муниципального образования города Лакинск (далее Устав) принят в соответствии с Конституцией Российской Федерации, Федеральным Законом от 06.
Действуя на основании и в соответствии с Конституцией рф, Федеральными законами, Уставом (Основным законом) Владимирской области...

Устав учреждения образования iconУстав муниципального автономного дошкольного образовательного учреждения
«Светлячок» г. Салаира Кемеровской области. Создание автономного учреждения путем изменения типа существующего муниципального учреждения...

Устав учреждения образования iconУстав государственного бюджетного образовательного учреждения среднего профессионального образования
Государственного бюджетного образовательного учреждения среднего профессионального образования

Устав учреждения образования iconРеспублики Коми «Усинский политехнический техникум»
...

Устав учреждения образования icon1 Устав муниципального общеобразовательного учреждения средней общеобразовательной школы №5 с углубленным изучением отдельных предметов
Устав муниципального общеобразовательного учреждения средней общеобразовательной школы №5 с углубленным изучением отдельных предметов...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка