Урок распрацавала І правяла




НазваУрок распрацавала І правяла
Дата канвертавання24.11.2012
Памер57.11 Kb.
ТыпУрок
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Установа адукацыі “Дзяржаўная агульнаадукацыйная

сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”


ПАДАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ


ВЫВУЧАНАГА ПА ТЭМЕ “ПРЫНАЗОЎНІК”


8 КЛАС


Урок распрацавала і правяла

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

1 катэгорыі

Мамчыц Т.К.


Нясвіж, 2010


Мэта:

-падагульніць вывучанае па тэме “Прыназоўнік”,замацаваць веды так,каб засталіся ў памяці надоўга;

-развіваць культуру маўлення,пазнаваўчую актыўнасць,творчыя здольнасці вучняў;

-садзейнічаць выхаванню ў вучняў імкнення да здаровага ладу жыцця.

Здароўезберагаючая задача:

-стварыць на ўроку сітуацыю поспеху,задавальнення і радасці.


Тып урока:падагульненне і сістэматызацыя ведаў.


Педагагічныя тэхналогіі,формы работы:элементы тэхналогіі групавой работы,праца ў парах,кантроль ведаў.


Абсталяванне:эмблема здаровага ладу жыцця,ілюстрацыя з часопіса “Здаровы лад жыцця”,табліца эмацыянальнага настрою,карткі з назвамі груп “Перамога”,”Поспех”,“Удача”,крыжаванка,каляровыя лісты паперы з сузор’ямі зорнага неба,заданні для груп,тэставыя заданні.


Дэвіз:

Мы ўмеем думаць,

Мы ўмеем разважаць.

Што карысна для здароўя,

Тое будзем выбіраць.


1.Арганізацыйны момант.

Вітанне з вучнямі:

Дзень добры і сядайце,калі ласка,

Прыйшла сустрэч доўгачаканая пара.

Вас запрашаю на ўрок,нібыта ў казку,

Жадаю шчасця,поспехаў,дабра.


2.Эмацыянальны настрой класа.

На дошцы прымацавана табліца”Вызначэнне самаадчування,настрою,актыўнасці”. Перад пачаткам урока дзеці прымацоўваюць лісточкі жоўтага колеру на пэўнае месца ў табліцы з указаннем колькасці балаў па кожным параметры.


3.Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Падагульняльны ўрок па тэме”Прыназоўнік” прысвячаем здароваму ладу жыцця. Работа будзе арганізавана ў трох групах:”Перамога”,”Поспех”,”Удача”.Назвы маюць пэўную сімвалічнасць, і мы жадаем вам перамогі,поспеху і ўдачы.

На дошцы запісаны задачы ўрока.Вучні знаёмяцца з імі.

Перад вамі эмблема здаровага ладу жыцця:шасціпялёсткавая кветка.Кожны пялёстак сімвалізуе аспект здароўя:фізічны,эмацыянальны,інтэлектуальны,сацыяльны,асобасны і духоўны.Усё,што адбываецца з адным аспектам,абавязкова ўплывае на іншыя часткі цэлага.У здароўя ёсць ворагі.Якія?(адказы вучняў:алкаголь,курэнне,наркотыкі,таксічныя рэчывы,СНІД,стрэс і іншыя).

Вынік. Самае каштоўнае ў чалавека-гэта жыццё.

Самае каштоўнае ў жыцці-здароўе.

Беражыце сваё здароўе і здароўе тых,хто вас акружае.


4.Праверка дамашняга задання.

Складанне сінквейна на тэму”Здароўе”

Здароўе.

Моцнае,надзейнае.

Радуе,абнадзейвае,дае жыццё.

Самая вялікая каштоўнасць-здароўе.

Жыццё.


5.Актуалізацыя ведаў па вузлавых пытаннях вывучанага.

а )Разгадванне крыжаванкі па пытаннях:

-На чым з’яўляецца жоўты налёт пасля курэння?(На зубах)

-Як называюць адным словам алкаголь,тытунь,наркотык?(Яд)

-Як называюць моцны яд табачнага дыму?(Нікацін)

-Якую хваробу могуць выклікаць алкаголь,нікацін,наркотыкі?(Рак)

-Што апаноўвае чалавека,калі наркотыкі прымяняюцца ў бальніцах пры аперацыях?(Сон)

-Як называецца курэнне ,калі кураць вакол цябе,а не ты?(Пасіўнае)

-Што вельмі хутка пашкоджваюць у падлеткаў алкаголь,курэнне,наркотыкі?(Нервы)


Яшчэ раз прачытайце заданні крыжаванкі.Падкрэсліце прыназоўнікі разам са словамі,з якімі звязаны.Клас выпісвае ,адзін вучань ля дошкі падкрэслівае.


6.Тэарэтычнае абагульненне вучнямі.

Работа ў групах.У чароўным куфэрку пытанні ад нашых гасцей.

1група.

-Прыназоўнік-гэта …(прадоўжыце)

-Прыназоўнік паказвае на … і служыць для …(дапоўніце)

2 група.

-Ці з’яўляецца прыназоўнік членам сказа?

-Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюць на … .Растлумачце.

3 група.

-Па будове прыназоўнікі падзяляюць на … .Прывядзіце прыклады.

-Як правільна называюць слоўнік прыназоўнікаў?


Работа ў парах.Праца з падручнікам(старонка 119)

-Пагартайце падручнік і задайце свайму суседу справа пытанне па тэме “Прыназоўнік”,якое для вас незразумелае або цяжкае.


7.Выкананне практычных заданняў.

Работа ў групах.

1 група.Уставіць прапушчаныя літары,растлумачыць іх напісанне.

2 група.Расставіць знакі прыпынку,растлумачыць іх пастаноўку.

3 група. Знайсці ў тэксце прыназоўнікі разам са словамі,з якімі звязаны.

Вызначыць іх паходжанне і будову.


Група вучняў ля дошкі(па аднаму прадстаўніку ад кожнай групы)

Творчае заданне.Ёсць апорныя словазлучэнні і спалучэнні слоў,з дапамогай якіх неабходна скласці невялікі тэкст на тэму”У здаровым целе-здаровы дух”,выкарыстаць малюнак.

Апорныя словы:сонечны дзень,зіхатлівы снег,лыжны паход,зачароўвацца прыгажосцю,зарад бадзёрасці,у здаровым целе-здаровы дух.


ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА(ПАД МУЗЫКУ)


1. 1-4-заплюшчыць вочы,мышцы вачэй не напружваць;1-6-шырока расплюшчыць вочы,паглядзець удалячынь.(4-5разоў)

2. 1-4-паглядзець на кончык носа;1-6-паглядзець удалячынь.(4-5разоў)

3.1-6-не паварочваючы галавы,выконваць павольныя кругавыя рухі вачыма:уверх-управа-ўніз-улева;уверх-улева-ўніз-управа,затым паглядзець удалячынь.(4-5разоў)

Той рукой паварушу,

А ўжо гэтай памахаю.

Свайму сябру я скажу:

“Во такі настрой я маю!”


8.Кантрольны этап урока

Выкананне тэставых заданняў(2 варыянты) па тэме “Прыназоўнік”


Слова настаўніка.

2008 год аб’яўлены Годам здароўя.Але ці толькі тады мы павінны думаць пра здароўе,калі аб гэтым гавораць афіцыйна.Вядома,не.Увесь час мы памятаем пра галоўнае:здароўе-гэта наша жыццё.Вялікая ўвага надзяляецца клопату пра наша здароўе з боку дзяржавы і ўрада РБ.Беларускі народ імкнецца да здаровага ладу жыцця.Нас парадавалі і дасягненні беларускіх спартсменаў на алімпійскіх гульнях у Пекіне,якія праходзілі летам гэтага года.Горад Нясвіж-адзін з экалагічна чыстых гарадоў РБ.Вада “Элітная”,якая выпускаецца ў нашым горадзе,прызнана самай чыстай у Еўропе.Толькі за гэты год у нашым раёне адкрыты фізкультурна-аздараўленчы комплекс”Замкавы”,дзе кожны з нас можа паклапаціцца пра сваё здароўе.Накірунак нашай чацвёртай школы-экалагічны Экалогія-гэта чысціня і парадак,клопат пра здароўе.Клапаціцеся пра сваё здароўе!


9.Дамашняе заданне.

Перад вамі кніга”Мудрыя дарадцы”,дзе сабраны прыказкі і прымаўкі на розныя тэмы,у тым ліку і пра здароўе.І нашы продкі ,і сучаснікі клапаціліся і клапоцяцца пра сваё здароўе.І вы помніце пра тыя высновы ,аб якіх мы гаварылі на пачатку ўрока.

Напісаць міні-сачыненне па прыказцы пад агульнай назвай”Мы выбіраем здароўе” з ужываннем прыназоўнікаў.


1група.

Прыказка”Вядома ісціна адна,што залог здароўя-чысціня”.


2група.

Прыказка”Лякарства тады хвораму дапамагае,калі рэжым ён строга

выконвае”.


3група.

Прыказка”Захоўваць спакой заўсёды старайся,каб з-за пустога менш раздражняўся”.


10.Выстаўленне адзнак,іх каменціраванне.


11.Рэфлексія.

Мы звяртаемся з вамі да малюнка з адлюстраваннем умоўнага неба. У залежнасці ад надвор’я яно бывае розным:то цёмным,хмарным,навальнічным,то светлым,сонечным,блакітным. На нябеснай карце,што замацавана перад вамі на дошцы,вы будзеце ствараць свае сузор’і. Для гэтага вазьміце,калі ласка,зорачкі і прымацуйце ў раёне будучага сузор’я,назва якога найлепш адлюстроўвае вашы адчуванні,настрой і актыўнасць напрыканцы ўрока.

Вучні выходзяць да дошкі і замацоўваюць зоркі. Увыніку ўтвараюцца контуры “сузор’яў. Настаўнік прапаноўвае вучням паглядзець на ўтвораныя “сузор’і”.

Прамавугольнікі чырвонага колеру размесцяць вучні ў адпаведным месцы:

Тэму зразумеў(ла):

Тэму зразумеў(ла) часткова:

Тэму не зразумеў(ла):


12. Вынікі ўрока.


Настаўнік.

Здароўе-гэта бясцэнны дар чалавека, які даецца толькі раз у жыцці. Беражыце яго! Дзякуем усім за ўрок!

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Жыццё І творчасць К. Чорнага. Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя стварэння. Пафас. Праблематыка

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Жыццё І творчасць К. Чорнага. Раман “Пошукі будучыні”. Гісторыя стварэння. Пафас. Праблематыка

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Мэта І задачы ўрока: вызначыць,у чым заключаюцца грамадзянскія І палітычныя правы чалавека

Урок распрацавала І правяла iconУрок распрацавала І правяла
Самастойная часціна мовы, якая адказвае на пытанні які? чый? І абазначае прымету прадмета называецца…

Урок распрацавала І правяла iconУрок беларускай літаратуры ў 7 класе "Гімн вясне"
Распрацавала Алена Васільеўна Пасюта, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце дуа “Гімназія г. Шчучына”, настаўнік беларускай...

Урок распрацавала І правяла iconАповесць "Жураўліны крык", Васіль Быкаў Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна Мэта І задачы ўрока
Падрыхтавала І правяла настаўнік вышэйшай катэгорыі гімназіі №56 Панякова Іріна Іванаўна

Урок распрацавала І правяла iconУрок теми%
Ева Лисинан “Мускав кушак сене чапа кёлартём???” калав тёрёх ирттермелли урок план. (1-м ш урок)

Урок распрацавала І правяла iconУрок второй. Новизна Урок третий. Привычное еще не лучшее
Урок восемнадцатый. Когда судьба вас прополощет, как грязное белье (Избавление от комплекса неудачника)

Урок распрацавала І правяла iconУрок тринадцатый. Кооперация Урок четырнадцатый. Неудача Урок пятнадцатый. Терпимость Урок шестнадцатый. Золотое Правило думай и богатей мысль это рычаг Человек, который «придумал»
Урок настойчивости ценой в пять­десят центов Необыкновенная власть ребенка Все, что нужно, — это одна глубокая идея «Не­возможный»...

Урок распрацавала І правяла iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка