"Вясковы гонар" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы




Назва"Вясковы гонар" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы
Дата канвертавання11.01.2013
Памер27.21 Kb.
ТыпДокументы
“Вясковы гонар” ачысьцілі ад штампаў і апранулі ў старыя касьцюмы


12 чэрвеня Беларуская опэра прэзэнтавала на сцэне Цэнтральнага дому афіцэраў чарговую прэм'еру – спэктакаль па творы Пьетра Масканьі «Вясковы гонар» (Cavalleria rusticana). Гэтая праца не была прынцыпова новай – опэра фармальна захоўвалася ў рэпэртуары тэатра, але яе ня гралі ўжо дзесяць год. Пра новую пастаноўку апавядае Юлія Шарова.


Вэрысцкую драму “мілоснага чатырохкутніка” ў Беларускай опэры абіралі з прагматычных меркаваньняў – тэатар, які ўжо два сэзоны працуе ў няродных сьценах, ня можа разьлічваць на дарагія й вялікія пастаноўкі. Таму й спыніліся на даўно знаёмай, але крыху забытай аднаактавай опэры. Разважае мастацкі кіраўнік тэатру Маргарыта Ізворска.


Ізворска: “Вясковы гонар” для нас карысны чаму? Бо, па-першае, патрабуе меншых выдаткаў, чым любая іншая пастаноўка. Па-другое, займае цалкам увесь калектыў. І, па-трэцяе, калі мы падбіраем нейкія творы, мы думаем, ці маем мы тую колькасьць выканаўцаў, якія могуць зазьзяць”.


Фота shar0612_noch1 Подпіс: “Дзеля эканоміі сродкаў некаторыя касьцюмы запачычылі зь іншых спэктакляў”


Пастаноўку ажыццьцявілі толькі што запрошаны на пасаду галоўнага дырыгента заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна й швэдзкі рэжысэр з расейскімі каранямі й адукацыяй Аляксандар Нардштрэм. Віктар Пласкіна ў папярэднія гады дырыгаваў у Менску асобнымі спэктаклямі, таму крыху ведаў магчымасьці беларускай трупы. Аляксандар Нардштрэм летась паставіў тут “Джані Скікі” Пуччыні.


Салістка тэатру Ніна Шарубіна, адна з Сантуцц у гэтым спэктаклі, кажа, што ёй падабаюцца новыя падыходы да працы. Яна лічыць іх эўрапейскімі.


Шарубіна: “Матэрыял не мурыжыцца месяц, два, тры, калі ўжо папросту, прабачце, усім млосна ад музыкі. Усе сьпевакі прыйшлі да працы з дырыгентам з вывучаным матэрыялам. Нехта мае нейкія паралельна кантракты, нехта зьяжджае. Прыяжджае – уключаецца зноў у працоўны працэс. Заўсёды ёсьць нейкае сьвежае ўспрыняцьце партыі й праца не зьнясільвае эмацыйна й фізычна”.


Рэжысэр Аляксандар Нардштрэм вырашыў не паддавацца модным у сучаснай опэрнай рэжысуры плыням. Пастаноўшчык кажа, што не хацеў мяняць сэксуальную арыентацыю галоўных герояў, альбо ў пераапранаць хор і міманс у форму АМАПу. Ягоны “Вясковы гонар” цалкам клясычны, ненаватарскі.


Нордштрэм: “Гісторыі гэтыя таму й клясычныя, бо гэта вечныя гісторыі. У гэтым сэнсе яны не наватарскія. Зьмяніўся час, зьмянілася мова тэатральная ў нейкім сэнсе. Але музыка й сам па сабе сюжэт – гэта ўжо цяпер нязьменнае. Гэта ёсьць. І нашая справа прачытаць слушна й сучасна, каб гэта дайшло сёньня”.


Фота shar0612_noch2 Подпіс: “Спэктакаль часам нагадвае фільм Франко Дзэфірэлі”


Дырыгент-пастаноўшчык Віктар Пласкіна лічыць, што над такім спэктаклем вельмі складана працаваць – опэра-гіт абрасла шматлікімі штампамі, ад якіх “Вясковы гонар” даводзіцца ачышчаць.


Пласкіна: “Пра што гэтая опэра? Гэта опэра пра лёс. Кожны з нас мае лёс. Вось гэта опэра пра лёс, пра тое, як складваюцца ўзаемаадносіны адзін з адным і колькі трэба пакутваць, каб неяк выразіць сябе. Таму гэтая опэра жывая й яна будзе жыць вечна”.


Фрагмэнт з опэры “Вясковы гонар” гучыць у выкананьні саліста Беларускай опэры Янаша Нялепы.


аўдыё


Глядзі таксама:

Новы дырыгент Беларускай опэры абяцае перамены

http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/05/6ADD0B5E-D0F0-49C7-8C0F-1F530375E4AA.html

Балет “Легенда пра Ўленшпігеля” сыгралі ў соты раз

http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/04/EBD83C0E-29F4-4845-8CC9-1FABBA5DCF26.html

У Нацыянальнай опэры – прэм’ера “Кававай кантаты” Баха

http://www.svaboda.org/xml/articles/2007/03/7A0D84B4-3C16-43BC-8921-D85690996C35.html

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы icon"Вясковы гонар" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы
Беларуская опэра прэзэнтавала на сцэне Цэнтральнага дому афіцэраў чарговую прэм'еру – спэктакаль паводле твору Пьетра Масканьі «Вясковы...

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы iconСтарыя беларускія кнігі. Дзе яны?
На пергаміне І на паперы, багата аздобленыя І сціплыя, рукапісныя І друкаваныя, старыя кнігі захоўваюць традыцыі І звычаі, нашу мову,...

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы icon3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў
Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў (па аднаму Дзеду на кожнае аддзяленьне,...

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы iconУ таварыстве дружбы прэзэнтавалі кнігі Мальдзіса
Белкнігазбору”, а другая – важкі том у гонар 75-годзьдзя гэтага знанага дасьледчыка гісторыі беларускай культуры. Том у гонар Мальдзіса...

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы iconГонар Беларусi вачыма студэнтаỷ I супрацоỷнiкаỷ унiверсiтэта
Запрашаем Вас прыняць удзел у праекце «Гонар Беларусi вачыма студэнтаỷ I супрацоỷнiкаỷ унiверсiтэта»

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы icon1. Дванаццатая літара беларускага алфавіта, якая мае назву «ка»
Зваць к сабе. Хіліцца к захаду, а з ведама Букрэя ладзіцца дзед Талаш у свой паход к Доўгаму Броду. Колас. Сялом вясковы гарманіст...

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Беларуская праваслаўная царква адхрысьцілася ад плянаў пабудовы ў горадзе Кобрыні храму ў гонар расейскага палкаводца
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Беларуская праваслаўная царква адхрысьцілася ад плянаў пабудовы ў...

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы iconКонкурс па беларускай мове для падставовых школ раённыя элімінацыі
Раніца был Х л дная. Узыходзіла с нца. Маўклів ст ялі старыя бяр зы. У п лях было пуст ч рнелі толькі кусты

\"Вясковы гонар\" ачысьцілі ад штампаў І апранулі ў старыя касьцюмы iconКаму давалі клятву вернасці студэнты сярэднявечных універсітэтаў?
Якая расліна названа ў гонар заснавальніка Гарадзенскай каралеўскай медыцынскай акадэміі?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка