Урок беларускай мовы ў 5 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 5 класе
Дата канвертавання24.11.2012
Памер33.8 Kb.
ТыпУрок
Урок беларускай мовы ў 5 класе

Настаўнік:Буйка Т.М.


Тэма: Правапіс у, ў (другі ўрок)

Мэта: удасканальваць навыкі вымаўлення і засваення правапісу у, ў у спрадвечна беларускіх словах і словах іншамоўнага паходжання; выпрацоўваць уменні і навыкі тлумачыць напісанне у, ў з дапамогай вывучанага правіла; пашырыць слоўнікавы запас; абуджаць цікавасць да беларускай мовы, развіваць звязную мову вучняў.

Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова і літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон, эпіграф:

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка.


Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Зачытванне эпіграфа.

- Што трэба рабіць для таго, каб родная мова не згінула, жыла заўсёды?

ІІ. Праверка хатняга задання.

  • Адказ вучня на пытанні аднакласнікаў па тэме мінулага ўрока.

  • Праверка пісьмовага задання.

ІІІ. Паведамленне тэмы, пастаноўка мэты ўрока.

Гук [ў] нескладовы згубіў свой значок (так сталася). Плача, бядуе, бо не ведае, як цяпер вымаўляцца. Спадзяюся, вы дапаможаце яму знайсці той значок.

IV. Праца над тэмай урока

  • Практыкаванне 75 (вусна растлумачце напісанне літар у, ў)

  • Суразмоўніцтва: Параўнайце слова “маляваў” і “соус”. Чаму ў першым слове пасля галоснай пішам ў, а ў другім – у? Пры неабходнасці звярніцеся да падручніка.

  • Чытанне тэксту.(Запісаны на дошцы)

Я на елку палячу, -

Ўсе галінкі палячу:

Дзюба ў мяне доўгая,

Буду стукаць доўга я.

Лінгвістычны каментарый настаўніка.

Помніце!

У вершаваных тэкстах для захавання рытму вялікая літара У можа скарачацца на пісьме(Ў). Малыя літары у, ў таксама могуць не падпарадкоўвацца агульнаму правілу.

V. Фізкультхвілінка.

Музычная. Песня “Хлопчык і дзяўчынка”. Грае музыка, на маніторы паказваюцца рухі, якія дзеці павінны выконваць.


VІ. Замацаванне


1. Спішыце сказы, уставіўшы прапушчаныя літары. Растлумачце правапіс у, ў.

І. 1. Скажа нехта “добрай раніцы” ў адным канцы вуліцы, а ў другім жанч…ны адсоўваюць на вокнах фіранкі, каб зірнуць, хто гэта ўстаў раней за іх. 2. Мы прывыклі ва Уладзівастоку да ўсяго: да яго ч…су, яго звычак, яго асаблівасцей. 3. Траўлер “Ульяна” высыпаў плывуч…й базе 23 бункеры рыбы. 4. Зялёнымі дзю…камі галін цягнуліся ў неба невысокія саксаульнікі. 5. І пах агню, раскладзенага на ўзлеску ці ў полі, і пах свеж…га хлеба, і пах антонавак – усё гэта ад зямлі.

ІІ. 1. Там, на Спартыўнай гавані, у кінатэатры “Хроніка” ўжо некалькі дзён ідзе фільм пра маю краіну. 2. Мы ў красавіку выц…гнулі свой трал, згублены недзе ў кастрычніку каля Алеуцкіх астравоў. 3. Ч…лавечае жыццё, нашы звычаі і ўяўленні, нашы лёгкія ўзлёты і цяжкія падзенні – усё гэта адносна. 4. Рэпетэкскі пясчана-пустынны запаведнік у Каракумах зберагае флору і фаўну пустыні. 5. Саксаул амаль не дае ценю, бо не мае звыклага ліс…я.(выкананне па варыянтах)


Выкарыстаўшы ўзор разважання, растлумачце правапіс мяккага знака ў слове “некалькі”

Узор разважання. Мяккі знак пішацца ў сярэдзіне слова пасля [л’], [н’] і перад цвёрдымі, і перад мяккімі зычнымі.


2.Перакладчыкі.

Запішаце наступныя словы па-беларуску.

Аукцион, на Универсиаде, триумф, аквариум, шлагбаум, в Уручье, радиус, ток-шоу, страус.


3.Слоўнікавы дыктант: Свята ўраджаю, Каля ўніверсітэта, паўночна-ўсходні, каля урны, прэзідыум, шоўк, Лакдау, Каўказ, трыумф, на Украіне.


4.Тэст.

  1. Пасля якіх літар вы не будзеце пісаць ў?

Патрэбнае падкрэсліце: о ; б; р; е.

  1. Якія словы не дзеляцца на склады?

Патрэбнае падкрэсліце: убачу, стаў, лаўка, увага.

  1. У якіх словазлучэннях словы напісаны правільна? Патрэбнае падкрэсліце:


вуліца Ўсходняя;

гляджу ўверх;

пайшоў у лес.


VII. Падвядзенне вынікаў урока.

- Які гук [ў]: зычны ці галосны?

- Калі пішацца літара ў?

- Растлумачце напісанне ў,у у словах Уладзіміра Дубоўкі, якія выкарыстаныя ў якасці эпіграфа.


- Запоўніце “Карту ўліку ведаў”

Ведаю

Сумняваюся

Патрэбна падтрымка











VII Хатняе заданне: § 12, практыкаванне 78.


ІХ. Рэфлексія

Выберы патрэбнае:

Сваёй працай на ўроку я:

- Задаволены;

- Не зусім задаволены;

- Я задаволены, таму што …

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Урок беларускай мовы ў 5 класе iconУрок беларускай мовы ў 7 класе
Назавіце прыслоўі часу, якія вы сустрэлі ў тэксце(раніцай, вечарам); месца (зверху, уніз, справа)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка