Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




НазваВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
старонка6/8
Дата канвертавання11.01.2013
Памер405.66 Kb.
ТыпВыпускная работа
1   2   3   4   5   6   7   8

3.3 Выкарыстанне ІТ у навучальных курсах па гісторыі Украіны ХVІ – ХVІІІ стст.


Усё больш звыклым становіцца выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій і ў навучальным працэсе [2, с. 14]. Хоць дадзенае пытанне не адносіцца непасрэдна да навуковага гістарычнага даследавання, разгледзім усё ж некаторыя яго прыклады.

Пачнем з відэёматэрыялаў, якія могуць выкарыстоўвацца ў розных відах даследаванняў: рэканструкцыі матэрыяльнай культуры, картаграфіі і інш., але галоўная іх функцыя – усё ж інфармацыйная, таму спынімся на іх у дадзеным пункце работы. Па гісторыі ўкраінскага казацтва створаны цэлы шэраг інфармацыйных (у т.л., навучальных) фільмаў. Добрым прыкладам з’яўляецца двухсерыйны фільм “Козаки”, падрыхтаваны тэлеканалам ”Інтер” у рамках цыкла “Україна. Історія українських земель”, які быў прысвечаны 15-ай гадавіне незалежнасці Украіны ў 2006 г. Фільм утрымлівае элементы картаграфіі і рэканструкцыі матэрыяльнай культуры казацтва.

ІТ даўно ўжо прымяняюцца ў навучальных курсах па гісторыі: ад выкарыстання мультымедыйных прэзентацый да распрацоўкі інтэрактыўных навучальных курсаў. Добрым прыкладам апошняга часу ў гэтым сэнсе стала распрацоўка інтэрактыўнага навучальнага курса “Коріння” настаўніцы гісторыі і геаграфіі Кіеўскага Тэхналагічнага ліцэя Ірыны Фрыдман [13]. У 2012 г. гэты праект заняў другое месца на Еўрапейскім форуме Microsoft “Партнёрства ў адукацыі” у Лісабоне. Дадзены навучальны курс створаны на аснове некалькіх навучальных прадметаў: гісторыі Украіны, сусветнай гісторыі, замежнай літаратуры і інфармацыйных тэхналогій. Курс уключае вывучэнне прадметаў па электронным сшыткам, стварэнне відыёфільмаў, прэзентацыю праектаў, наведванне гістарычных мясцін. Плануецца стварэнне новага рабочага электроннага сшытка, які ахопіць таксама вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі і Літвы. Таксама ў Кіеўскім Тэхналагічным ліцэі праводзіцца праца па стварэнню адукацыйнага партала на платформе SharePoint.

Назавем таксама некаторыя інтэрнэт-рэсурсы, што прадстаўляюць навучальныя матэрыялы пра гісторыі Украіны, у тым ліку, па гісторыі ўкраінскага казацтва. Сярод іх сайт “Творча скарбничка вчителя історії” (http://holodnyak-anna.at.ua/index), на якім можна знайсці матэрыялы для настаўніка гісторыі, інфармацыю па гісторыі Украіны, прэзентацыі па гісторыі Украіны і сусветнай гісторыі, а таксама гістарычныя фільмы. Падобны па сваім канцэпцыі і зместу і сайт настаўніка гісторыі з Данецка М. Курбатава “ННК Историк. UA. Навучальныя дапаможнікі, электронныя кнігі і прэзентацыі па гісторыі Украіны таксама размешчаны на сайтах “Электронные книги” выдавецкай групы “Основа” (http://e-kniga.in.ua), сайце http://tolessons.ru/, файлаабменніку http://www.twirpx.com/ і іншых рэсурсах.

Таксама ў якасці развіваючага электроннага матэрыяла па гісторыі ўкраінскага казацтва прыгадаем серыю камп’ютарных гульняў “Казакі” (пачынаецца серыя даволі вядомай гульнёй “Казакі: Еўрапейскія войны”, усяго яна ўключае 5 гульняў), што была распрацавана ўкраінскай кампаніяй “GSC Game World” і выпускалася расійскай кампаніяй “Руссобит-М” і германскай “cdv Software Entertainment AG” у 2001 – 2006 гг. Навуковым ці нават навукова-папулярным дапаможнікам гэтую гульню назваць, канешне, нельга, але пасадзейнічаць прыцягненню ўвагі дастаткова шырокага кола неспецыялістаў (у п. ч. школьнікаў і моладзі) да гісторыі казацтва яна можа.


Заключэнне


Пры агульным узрастанні ступені пранікнення інфармацыйных тэхналогій у сферу гістарычных навук дасдедаванні па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. не з’яўляюцца выключэннем. Інфармацыйныя тэхналогіі тут знаходзяць сваё прымяненне ў цэлым шэрагу напрамкаў даследавання, кожны з якіх мае вялікія перспектывы развіцця. Па-першае, гэта алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў па гісторыі Рэчы Паспалітай і іншых краін, якія непасрэдна закранаюць і гісторыю ўкраінскага казацтва. Работа па дадзенаму напрамку праводзіцца фактычна ва ўсіх краінах усходнееўрапейскага рэгіёну, прыгадаем хаця б міждзяржаўныя праекты “Дыпламатычная спадчына Рэчы Паспалітай” і “Агульная архіўная спадчына краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”. Актуальнай з’яўляецца і алічбоўка музейных экспанатаў, якая, на жаль, у агульным праводзіцца не так актыўна.

Вялікія магчымасці і перпектывы выкарыстання ІТ мае ў сферы рэканструкцыі, аднаўлення і мадалявання [7, с. 37] аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўкраінскага казацтва: архітэктуры, вопраткі, рэчаў побыту і г.д. Актуальным для сучаснай Украіны з’яўляецца і аднаўленне колішняй казацкай сімволікі, а таксама даследаванне яе ўплываў на дзяржаўную сімволіку сучаснай Украіны.

Адным з найгалоўнейшых напрамкаў выкарыстання ІТ у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст., па мяркаванню аўтара, з’яўляецца развіццё гістарычнай картаграфіі, у тым ліку, картаграфіі Украіны і Рэчы Паспалітай. Гэта тым больш важна, калі ўлічыць, што даследаванне дакладных межаў ваенна-палітычных тэрытарыяльных утварэнняў украінскага казацтва, а таксама дакладнага месцазнаходжання колішніх цэнтраў Запарожскай Сечы яшчэ мае шмат “белых плямаў” і чакае свайго даследчыка.

Вялікія перспектывы ў даследаванні ўкраінскага казацтва, як і гісторыі ў цэлым, маюць рэсурсы інтэрнэта [9, с. 16]. Сярод вялікай колькасці сайтаў па гісторыі Украіны і ўкраінскага казацтва трэба вылучыць тыя, якія адпавядаюць прынцыпам навуковага падыходу і маюць навуковае і інфармацыйнае значэнне. Дадзеныя рэсурсы можна ўмоўна падзяліць на некалькі груп. У першую чаргу, успомнім, канешне ж, якасныя інтэрнэт-бібліятэкі гістарычных крыніц і навуковых даследаванняў. Сярод іншых груп вылучым тэматычныя сайты па гісторыі ўкраінскага казацтва і гісторыі Украіны ў цэлым, электронныя версіі перыядычных выданняў. Важным з’яўляецца і развіццё інтэрнэт-рэсурсаў навукова-даследчых установаў па гісторыі ўкраінскага казацтва. Сваё бачанне канцэпцыі развіцця гістарычнага сайта і патрабаванняў да зместу такога інтэрнэт-рэсурса аўтар выклаў у артыкулах “Гістарычны сайт: канцэпцыя і перспектывы развіцця”, “Опыт использования электронных методических ресурсов. Сайт “Конгресс конференций “Информационные технологии в образовании”, “Интернет-среда работы историка” (у сааўт.). Яшчэ адным вынікам работы аўтара ў дадженым рэчышчы стала сварэнне персанальнага сайта http://r-popiel.narod2.ru/, на якім будзе размешчаны архіў матэрыялаў (гістарычных крыніц, даследаванняў, картаў) па гісторыі ўкраінскага казацтва, гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, а таксама ўласныя артыкулы.

Пры гэтым зазначым, што выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. у агульным яшчэ не набыло дастаткова моцнага развіцця. Хоць выкарыстанне ІТ мае зараз поспехі ў многіх напрамках даследавання гісторыі ўкраінскага казацтва, у шмат якіх з іх прымяненне інфармацыйных тэхналогій мае яшчэ дастаткова паверхневы характар. Гэта абумоўлівае перспектыўнасць выкарыстання ІТ практычна ва ўсіх аспектах даследаванняў па гісторыі ўкраінскага казацтва: алічбоўцы архіўных і музейных матэрыялаў, гістарычнай картаграфіі, развіцці турыстычнай сферы.

Яшчэ адным перпектыўным напрамкам выкарыстання ІТ, па меркаванню аўтара, з’яўляецца стварэнне электронных баз дадзеных на падставе рэестраў украінскага казацтва, якія б уключалі ў сябе інфармацыю па персанальнаму і колькаснаму складу казацтва, звесткі па гаспадарчаму і ваенна-тэхнічнаму забеспячэнню, як па ўсяму рэестраваму войску, так і па асобным кураням. Такая работа, наколькі вядома аўтару, у цяперашні момант амаль што не праводзіцца.

Важным з’яўляецца і пашырэнне выкарыстання ІТ у навучальных курсах па гісторыі Украіны. Гэта тым больш важна, таму што зараз у інтэрнэце і іншых СМІ з’яўляецца, на жаль, усё больш неякаснай і нават абсалютна фантастычнай інфармацыі па гістарычным дысцыплінам. У дадзеным святле стварэнне якаснага матэрыялу навуковага і навукова-папулярнага характара набывае ўсё большае значэнне. Гэта яшчэ раз падкрэслівае актуальнасць тэматыкі рэферата.


1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка