Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




НазваВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
старонка5/8
Дата канвертавання11.01.2013
Памер405.66 Kb.
ТыпВыпускная работа
1   2   3   4   5   6   7   8

3.1 Выкарыстанне ІТ у картаграфіі казацкіх тэрытарыяльных ваенна-палітычных утварэнняў ХVІ – ХVІІІ стст.


Адной з крайне важных спецыяльных гістарычных дысцыплін з’яўляецца гістарычная геаграфія і як вытворная ад яе – гістарычная картаграфія. Гістарычныя карты, неабходныя для працы любога гісторыка, ствараюцца вельмі даўно, але сучаснасць дае магчымасць стварэння карт з дапамогай інфармацыйных тэхналогій. Перайшоўшы ад малявання карт “ад рукі” да працы ў адпаведных камп’ютэрных праграмах, спецыялісты не толькі аблегчылі гэтым сваю працу, але і атрымалі магчымасць стварэння больш разнастайных і дакладных карт [9, с. 41]. На дапамогу спецыялісту ў гэтым сэнсе прыходзіць цэлы шэраг камп’ютэрных праграм ад больш простых Microsoft Map, QuickMap і DG for Windows да складаных геаграфічных інфармацыйных сітсэм MapInfo, gvSIG і інш.

Пры даследаванні гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. актуальным з’яўляецца пытанне пра вызначэнне і картаграфічнае адлюстраванне межаў Запарожскай Сечы, яе цэнтраў у розныя часы (Хорціцкая Сеч, Нікіцінская Сеч, Чартамлыкская Сеч і інш.), асобных куранёў і інш. казацкіх ваенна-палітычных тэрытарыяльных утварэнняў. Непасрэднае датачэнне да тэмы гісторыі ўкраінскага казацтва мае і развіццё картаграфіі Рэчы Паспалітай: падзел яе на ваяводствы і паветы, адлюстраванне баявых дзеянняў падчас войнаў і казацка-сялянскіх паўстанняў і г.д.

Сучаснай буйной украінскай навукова-даследчай арганізацыяй, што займаецца і пытаннямі гістарычнай картаграфіі з’яўляецца Дзяржаўнае навукова-вырабнічая прадпрыемства “Картаграфія”. Сярод іншых напрамкаў яго дзейнасці – стварэнне навуковых і навучальных гістарычных карт Украіны. Сярод аўтарытэтных украінскіх навукоўцаў, што займаюцца гістарычнай геаграфіяй назавем М.Котляра, Ф.Застаўнага. Актыўна развіваецца гістарычная картаграфіія Рэчы Паспалітай і ў Польшчы. Тут трэба ўспомніць працы сучасных даследчыкаў Ю.Янчака, Ё.Шыманьскага, Я.Катлярчыка.

Картаграфія Рэчы Паспалітай і Украіны Ранняга Новага часу мае сваё развіццйё і ў Беларусі. Тут у першую чаргу прыгадаем В.М.Цемушава, С.М.Цемушава, В.Л.Насевіча. Вялікая колькасць гістарычных карт, што адлюстроўваюць між іншым і гісторыю Украіны ХVІ – ХVІІІ стст., створана Віктарам Цемушавым і выкладзена на яго спецыялізаваным сайце “Гісторыя. Гістарычная геаграфія” (http://www.hist-geo.net/index.php). Пры гэтым трэба заўважыць, што, на наш погляд, гістарычная геаграфія не дасягнула яшчэ ні ў Беларусі, ні ва Украіне сапраўды моцнага развіцця, так што гістарычная картаграфія і надалей будзе з’яўляцца крайне актуальной галіной даследавання.




Мал 1. Рэч Паспалітая ў канцы ХVІ – сярэдзіне ХVІІІ ст. Карта В.М.Цемушава.

Сярод іншага на карце паказаны і ход казацка-сялянскай вайны 1648 – 1657 гг.


3.2 Аднаўленне і мадэляванне з дапамогай ІТ аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст.


Аднаўленне першапачатковага выгляду аб’ектаў матэрыяльнай культуры з’яўляецца актуальным напрамкам гістарычнага даследавання і мае відавочную навукова-практычную накіраванасць. Аднаўленне знешняга выгляду Запарожскай Сечы, яе ўмацаванняў, храмаў, рэчаў побыту і іншых гістарычных аб’ектаў садзейнічае не толькі развіццю гістарычнай навукі, але і стварэнню турыстычнай інфраструктуры. Інфармацыйныя тэхналогіі адыгрываюць вялікую ролю ў аднаўленні і мадэляванні гістарычных аб’ектаў: архітэктуры, вопраткі, рэчаў побыту, прыладаў працы, страчаных твораў мастацтва [7, с. 54]. Прыкладам гэтаму можа быць ужо прыгаданы намі Нацыянальны запаведнік “Хортіца”, дзе была праведзена вялікая работа па аднаўленню і рэканструкцыі знешняга выгляду Запарожскай Сечы. На месцы колішняй Запарожскай Сечы былі пабудаваны адпаведныя старажытным умацаванні, жылыя і гаспадарчыя пабудовы, царква, створаны музей запарожскага казацтва. Немалую ролю пры даследаванні гісторыі і аднаўленні знешняга выгляду Запарожскай Сечы адыгралі і інфармацыйныя тэхналогіі.

Актыўна развіваецца і рэканструкцыя знешняя выгляду і вопраткі людзей старадаўніх часоў. Сярод прыкладаў назавем рэканструкцыю знешняга выгляду гетмана Войска Запарожскага ХVІІ ст. Рэканструкцыя была праведзена на аснове копіі партрэта гетмана Івана Выгоўскага (? – 1664) невядотага аўтара ХVІІІ ст. і прадстаўлена ўкраінскім даследчыкам Аляксеем Сакыркам у яго кнізе “Конопська битва 1659. Тріумф в час Руїни” (2008 г.). Серыю рэканструкцый адзежы, узбраенняў і амуніцыі ўкраінскіх ваяроў розных часоў прадстаўляе ўкраінскі часопіс “Тиждень” (http://tyzhden.ua/).





Мал 2. Знешні выгляд гетмана Івана Выгоўскага. Рэканструкцыя з кнігі А. Сакыркі


Яшчэ адно пытанне навуковага даследавання, непасрэдна звязанае з гістарычнай рэканструкцыяй, уяўляе сабой аднаўленне гістарычнай сімволікі, у дадзеным выпадку – сімволікі ўкраінскага казацтва. Важным тут з’яўляецца не толькі даследаванне захаваных узораў сімволікі (напр., сцягаў), але і аднаўленне знешняга выгляду таго, што не захавалася. У гэтай сувязі таксама значнымі з’яўляюцца пытанні пра вытокі і ўплывы казацкай сімволікі, яе сувязі з сімволікай Рэчы Паспалітай і іншых суседніх краін, а таксама з сімволікай сучаснай Украіны. Вялікая праца праводзіцца ў гэтым рэчышчы Украінскім геральдычным таварыствам, якое прадстаўляе афіцыйны рэестр і даследаванні па гісторыі украінскай геральдыцы, вексілалогіі, эмблематыцы, сфрагістыцы, генеалогіі. Вялікую ўвагу гістарычным сімвалам Украіны надае і ўкраінскі ўрад [11]. Так, у 2009 г. па загаду прэм’ер-міністра Украіны Ю. Цімашэнкі была праведзена рэстаўрацыя сцяга Войска Запарожскага, а на падставе яго – рэканструкцыя герба Войска Запарожскага (мал. 3). Рэканструкцыяй гістарычнай сімволікі Украіны займаецца сектар геральдыкі Упраўлення дзяржаўных узнагарод і геральдыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны. Спецыялістам па рэканструкцыі гістарычнай сімволікі з’яўляецца загадчык гэтай структуры Юрый Саўчук, на ліку якога і аднаўленне сцяга Багдана Хмяльніцкага (мал. 4).

Яшчэ адзін цэнтр, што займаецца даследаваннем, у тым ліку, і казацкай сімволікі – Рускі Цэнтр сцягазнаўства і геральдыкі. На яго сайце (http://www.vexillographia.ru/ukraine/cosaccos.htm) можна знайсці і рэканструкцыі казацкіх сцягаў.






Мал. 3. Герб войска Запарожскага.

Рэканструкцыя 2009 г. па загаду ўрада Украіны

Мал. 4. Рэканструкцыя сцяга

Багдана Хмяльніцкага


1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка