Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




НазваВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
старонка4/8
Дата канвертавання11.01.2013
Памер405.66 Kb.
ТыпВыпускная работа
1   2   3   4   5   6   7   8

2.2 Алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст.: вопыт і магчымасці


Адным з найбольш перспектыўных напрамкаў у галіне захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, якія сталі магчымы з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій, з’яўляецца алічбоўка архіўных і музейных матэрыялаў. Дадзены працэс актыўна адбываецца і ў краінах Усходняй Еўропы, падцвярджэннем чаму сталі пасяджэнні Кансультатыўнай Рады кіраўнікоў дзяржаўных архіўных служб дзяржаў-удзельніц Садружнасці незалежных дзяржаў і 13-ай Агульнай канферэнцыі Еўраазіяцкага рэгіянальнага аддзялення Міжнароднай Рады Архіваў, прайшоўшыя ў 2012 г. Пры гэтым вялікая ўвага надавалася пытанням алічбоўкі архіўных фондаў і міжнароднаму супрацоўніцтву.

Ва Украіне алічбоўка архіўных матэрыялаў, у тым ліку, і тых, якія маюць непасрэднае датычэнне да гісторыі ўкраінскага кацатва, адбываецца, у асноўным, сіламі Дзяржаўнай архіўнай службы. Аднак пры гэтым, як зазначыла ў інтэрв’ю старшыня Дзяржаўнай архіўнай службы Украіны Вольга Гінзбург [11], поўнай алічбоўкі архіўных дакументаў не плануецца, у першую чаргу, з-за працаёмкасці працэса. Садзейнічаць алічбоўцы дакументаў павінна і далучэнне Украіны ў 2012 г. да міжнароднай праграмы ЮНЕСКА “Памяць свету” [12]. Заўважым, што паслугі ў алічбоўцы дакументаў ва Украіне прапаноўваюць і некаторыя прыватныя фірмы, напрыклад, “Электоронныя архівы Украіны – ЭЛАУ”. У Беларусі таксама часткова падвергнуты алічбоўцы корпус крыніц, якія маюць дачыненне да гісторыі казацтва. Тут над алічбоўкай дакументаў працуюць, у першую чаргу, Нацыянальны цэнтр па архівам і справаводству, Нацыянальны архіў і Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь. Значнае месца ў алічбоўцы дакументаў адыгрывае таксама Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі пад кіраўніцтвам вядомага навукоўца, гісторыка і архівіста Вячаслава Насевіча [8, с. 82-92].

Значныя высілкі па алічбоўцы дакументаў робяцца ў Польшчы. Прыгадаем яшчэ раз хаця б Польскую інтэрнэт-бібліятэку – РВІ, што дзейнічае пад патранатам Міністэрства навукі Рэспублікі Польшчы.

Вялікая роля ў алічбоўцы дакументаў належыць сумесным праектам краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы [8, с. 87]. Адным са значных праектаў, пра які мы прыгадвалі вышэй, з’яўляецца “Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай” (http://cdiak.archives.gov.ua/baza_rech_pol/index.html), што выконваецца ў рамках Праграмы ўдзелу ЮНЕСКА, сумеснымі высілкамі архіваў і бібліятэк Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Швецыі, Германіі, Аўстрыі і Ватыкана. Вынікам гэтай працы стакла стварэнне інтэграванага рэестру, які адлюстроўвае змест захаваных архіўных фондаў і рукапісных збораў Рэчы Паспалітай.

Яшчэ адзін масштабны праект “Агульная архіўная спадчына краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, які прадугледжвае стварэнне кампьютэрнай інфармацыйна-даведачнай сісітэмы архіўнай спадчыны, абмен копіямі дакументаў, а таксама іх алічбоўку і распаўсюджванне сярод шырокіх колаў даследчыкаў з дапамогай інтэрнэта. У праекце ўдзельнічаюць Беларусь, Украіна, Польшча, Літва, Расія і іншыя краіны.

Вялікія перспектывы мае і алічбоўка музейных экспанатаў. Гэтая праца праводзіцаа яшчэ, на жаль, адносна невялікай колькасцю музеяў. Але станоўчыя прыклады ўсё ж ёсць, да іх мы можам аднесці, напрыклад, Львоўскі музей гісторыі рэлігіі, пры якім яшчэ з 1984 г. існуе лабараторыя па стварэнню галаграфічных выяваў рэальных гістарычных каштоўнасцей. З дапамогай дадзенай лабараторыі былі створаны галаграфічныя выставы для музеяў Данецка, Хмяльніцка, Чаркасаў, іншых музееў Украіны, а таксама Гродна і Ізраіля. Праца па алічбоўцы экспанатаў праводзіцца таксама ў Львоўскім гістарычным музеі і ншых музеях Украіны.


ГЛАВА 3. ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У КАРТАГРАФІІ, РЭКАНСТРУКЦЫІ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ І НАВУЧАЛЬНЫХ КУРСАХ ПА ГІСТОРЫІ ЎКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА ХVІ – ХVІІІ СТСТ.
1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка