Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




НазваВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
старонка3/8
Дата канвертавання11.01.2013
Памер405.66 Kb.
ТыпВыпускная работа
1   2   3   4   5   6   7   8

0.2Методыка даследавання


Аб’ектам даследавання ў дадзенай рабоце з’яўляюцца магчымасці і перспектывы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях украінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. Прадметам даследавання з’яўляюцца інфармацыйныя тэхналогіі ў даследаваннях украінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст.

Пры напісанні дадзенай работы выкарыстоўваліся агульналагічныя, агульнанавуковыя і спецыяльныя гістарычныя метады [10, с. 12]. Сярод агульналагічных метадаў назавем аналіз і сінтэз, індукцыю і дэдукцыю, мадаляванне, абагульненне. Да агульнанавуковых метадаў аднясем параўнанне, абстракцыю, вымярэнне, ідэалізацыю, думкавы эксперымент, сістэмны падыход, увасходжанне ад канкрэтнага да абстрактнага і ад абстрактнага да канкрэтнага, лагічны, гістарычны і інш. метады. Падрабязней спынімся на некаторых з іх. Параўнальны метад выкарыстоўваўся для выяўлення падабенства і розніцы між такімі аб’ектамі, як якасныя характарыстыкі веб-рэсурсаў пашуковых сервісаў і г.д. Тыпалагічны метад выкарыстоўваўся пры вылучэнні тыпаў гістарычных веб-рэсурсаў. Вялікую значнасць пры стварэнні рэферата мела выкарыстанне сістэмнага падыходу, з дапамогай якога была распрацавана структура дадзенай работы, адбылося вылучэнне такіх структурна-лагічных пунктаў і падпунктаў, як аналіз тэматычных веб-рэсурсаў, асвятленне пытанняў алічбоўкі архіўных і музейных матэрыялаў, рэканструкцыя матэрыяльных аб’ектаў украінскага казацтва і г. д.

Звернемся да спецыяльных гістарычных метадаў [10, с. 67]. Гісторыка-генетычны метад выкарыстоўваўся для раскрыцця вытокаў і асвятлення механізмаў станаўлення і развіцця гістарычнай інфарматыкі як навуковай дысцыпліны, а таксама развіцця выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях украінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. З дапамогай гісторыка-тыпалагічнага метада была праведзена сістэматызацыя і ўпарадачэнне аб’ектаў па іх агульным прызнакам, падзел іх сукупнасцяў на якасна вылучаныя тыпы/стадыі [10, с. 71] (напр., вылучэнне стадый гісторыі ўкраінскага казацтва, вылучэнне сацыяльна-палітычных груп унутры казацтва і г.д.). Пры стварэнні рэферата выкарыстоўваўся праблемна-храналагічны прынцып. Пры вымярэнні плошчы і насельніцтва тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак Рэчы Паспалітай, ваенна-палітычных тэрытарыяльных адзінак украінскага казацтва выкарыстоўваўся колькасны і колькасна-параўнальны аналіз.

Глава 2. магчымасці і перспектывы рэсурсаў інтэрнэта і алічбоўкі архіўных і музейных матэрыялаў у ДАСЛЕДАВАННЯХ ПА ГІСТОРЫІ ўКРАІНСКАГА КАЗАЦТВА ХVІ – ХVІІІ СТСТ.

2.1 Гісторыя ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. у веб-рэсурсах


Даўно ўжо з’яўляецца відавочным той факт, што працэсы інфарматызацыі ўсё больш пранікаюць у сферу гуманітарных ведаў: пастаянна павялічваецца колькасць веб-рэсурсаў, пашыраецца аўдыторыя карыстальнікаў. Тыя ж тэндэнцыі ўласцівы і пранікненню ў глабальную сетку гістарычных дысцыплін. Мы не памылімся, калі скажам, што прадстаўленне вынікаў даследванняў, а таксама іншай навуковай і якаснай навукова-папулярнай інфармацыі ў інтэрнэце з’яўляецца адной з важных задач гістарычнай навукі [9, с. 63]. Сярод гістарычных сайтаў, у тым ліку, і па тэматыцы гісторыі ўкраінскага казацтва можна вылучыць шэраг класіфікацыйных груп. Значнае месца тут займаюць электронныя бібліятэкі і архівы гістарычных крыніц. Вывучэнне крыніц з’яўляецца важным аспектам працы любога гісторыка, таму іх выданне мае вялікі пазітыўны сэнс. Яшчэ адной катэгорыяй з’яўляюцца электронныя бібліятэкі і архівы, якія змяшчаюць працы гісторыкаў і іншыя матэрыялы гістарычнай тэматыкі. Нельга забывацца пра тэматычныя сайты, якія прадстаўляюць матэрыялы па гісторыі Украіны, украінскага казацтва, Запарожскай Сечы і г.д. Увагі заслугоўваюць таксама такія віды інтэрнэт-рэсурсаў, як электронна-гістарычныя часопісы і электронныя версіі друкаваных выданняў. І, у рэшце рэшт, вялікую ролю ў даследванні тэматыкі гісторыі ўкраінскага казацтва адыгрываюць сайты навуковых устаноў: ВНУ, навукова-даследчых інстытутаў, архіваў, бібліятэк Украіны і іншых дзяржаў.

Вялізную ролю ў развіцці канцэпцыі сучаснага гістарычнага інтэрнэт-рэсурса адыгрывае зручнасць карыстання сайтаў, своечасовае абнаўленне яго інфармацыі, наяўнасць спасылак на навуковыя даследванні і іншыя веб-рэсурсы, адэкватная структураванасць сайта. І, канешне ж, адно з галоўных патрабаванняў маецца да зместу гістарычнага рэсурса, які павінен абавязкова захоўваць навуковасць усёй інфармацыі, што прадстаўлена на ім. У гэтым святле ўсё больш узрастае важнасць пошуку ў глабальнай сетцы неабходных інфармацыйных матэрыялаў [2, с. 104].

Зазначым, што аўтар праводзіць работу па стварэнню персанальнага сайта http://r-popiel.narod2.ru, на якім збіраецца размясціць архіў матэрыялаў (гістарычных крыніц, даследаванняў, картаў) па гісторыі ўкраінскага казацтва, у цэлым гісторыі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы часоў Сярэднявечча і Ранняга Новага часу, а таксама свае распрацоўкі па дадзенай тэматыцы.


      1. Магчымасці інтэрнэт-пошука

Вельмі важнай задачай для любога навукоўца з’яўляецца развіццё вумення эфектыўнага пошуку неабходнай інфармацыі ў інтэрнэце, што дае магчымасць доступу да велізарнай колькасці гістарычных матэрыялаў рознай тэматычнай, моўнай і дзяржаўнай прыналежнасці.

Пошук у інтэрнэце аблягчаецца пры дапамозе вялікай колькасці пашуковых сервісаў [2, с. 106], якія можна ўмоўна падзяліць на каталогі (даведнікі, рубрыкатары) і пашуковыя машыны. У каталогах пошук вядзецца па тэмам і ключавым славам. Каталог утрымлівае класіфікаваны спіс анатацый, у якім утрымліваюцца гіперссылкі на іншыя веб-рэсурсы, пошук вядзецца з дапамогай паслядоўнага ўдакладнення тэмаў, гэта значыць, перасоўвання па дрэву каталога. Вынікам пошуку з’яўляецца выдача анатаванага спісу адрасоў. Перавагай такіх даведнікаў з’яўляецца аператыўнасць адлюстравання новых рэсурсаў, лагічнасць і паслядоўнасць іерархічнай схемы класіфікацыі, сістэма крыжаваных спасылак. Да недахопаў можна аднесці цяжкасць правядзення складанага пошуку, даведнікі адлюстроўваюць пры гэтым нязначную частку рэскрсаў, фактычна самыя прыкметныя з іх. Да найбольш значных даведнікаў можна аднесці Yahoo! (www.yahoo.com), About (www.about.com), расійскі пашукавік Апорт (www.aport.ru) і інш.

Пашуковая сістэма (машыны) аўтаматычна фарміруюць базы дадзеных з інфармацыяй пра веб-старонкі, а пошук інфармацыі праводзіцца па ключавому слову (фразе) ці па тэматычным каталогам. Вынікі пошуку афармляюцца ў выглядзе спіса знойдзеных дакументаў з указаннем іх загалоўкаў, адрасоў, цытат з іх тэксту і г.д. Перавага пашуковых сістэм заключаецца ў магчымасці дэталізацыі і канкрэтызацыі пошуку, лёгкім пераходзе па спасылцы да першай крыніцы. Найбольш вядомымі пашуковымі сістэмамі з’яўляюцца Google (www.google.com), расійскія Яndex (www.yandex.ru), Rambler (www.rambler.ru), Апорт (www.aport.ru).

З мэтай дэманстрацыі магчымасцяў пашуковых сервісаў інтэрнэта аўтар правёў невялікі эксперымент і задаў найбольш вядомым пашукавікам …запыт “Гісторыя ўкраінскага казацтва” на шасці мовах: украінскай, беларускай, рускай, польскай, англійскай і нямецкай. Колькасныя вынікі запыту прадставім у выглядзе табліцы:


Пашуко-выя сістэмы

Мовы

Усяго

Украінская

Беларуская

Руская

Польская

Англійская

Нямецкая

Google

600 000

4 310

732 000

147 000

1 130 000

81 9000

2 695 210

Яndex

640 000

6 000

9 000 000

11 000

3 000 000

4 000

12 671 000

Yahoo!

116 000

147

207 000

9 760

1 300 000

15 900

1 648 807

Rambler

640 000

9 000

10 000 000

30 000

3 000 000

11 000

13 690

Усяго

1 996 000

19 457

19 939 000

197 760

8 430 000

112 800

30 695 017



Табліца 1. Колькасць адказаў на запыт “Гісторыя ўкраінскага казацтва”

у чатырох пашуковых сістэмах на розных мовах

Гэтыя ж дадзеныя для паляпшэння нагляднасці і адлюстравання суадносін між колькаснымі паказчыкамі па розным мовам прадставім і ў выглядзе кругавой дыяграмы (мал.1), дзе 1 – колькасць адказаў на запыт на ўкраінскай мове; 2 – на беларускай мове; 3 – на рускай мове; 4 – на польскай мове; 5 – на англійскай мове; 6 – на нямецкай мове.





Дыграма 1. Колькасныя паказчыкі адказаў на запыт “Гісторыя ўкраінскага казацтва” на розных мовах


Такім чынам, заўважым, што найбольшая колькасць адказаў (больш за палову ад агульнай колькасці) атрымана на рускай мове, што лёгка тлумачыцца традыцыйна высокай зацікаўленасцю расійскай гісторыяграфіі ўкраінастычнымі даследваннямі, найменнем рускамоўнай гісторыяграфіі ў шэрагу іншых краін (Украіна, Беларусь і інш.), а таксама агульным дастаткова высокім развіццём рускамоўнага сегменту інтэрнэта.

На другім месцы па колькасці адказы на англамоўны запыт, што можна патлумачыць звышразвіццём англамоўнага сегмента інтэрнэта, а таксама зацікаўленасцю англамоўных навукоўцаў рознымі праблемамі сусветнай гісторыі. Аднак відавочна, што такія лічбы англамоўных адазаў усё ж яўна не прапарцыянальныя рэальнаму аб’ёму англамоўных прац па гісторыі ўкраінскага казацтва, што значна саступаюць колькасці даследванняў на ўкраінскай, рускай і беларускай мовах. Такі ж вялікі аб’ём англамоўнай інфармацыі тлумачыцца частковым супадзеннем адказаў у розных пашукавіках, а таксама часта неглыбокім, рэкламным характарам інфармацыі.

На трэцім месцы па колькасці адказаў украінская мова, што можа здавацца некалькі здзіўляльным пры вялікім аб’ёме прац па гісторыі казацтва ў “роднай” украінскай гісторыяграфіі. Гэта можна зразумець пры ўліку існавання часткі ўкраінскай гісторыяграфіі на рускай мове, а таксама меншай развітасцю ўкраінскамоўнага сегмента інтэрнэта ў параўнанні з англа- і рускамоўным.

На чацвёртым месцы па колькасці адказаў польскамоўны запыт, што таксама выглядае некалькі здзіўляльным пры вялікім аб’ёме польскамоўнай гісторыяграфіі казацкага пытання. Менш за ўсё адказаў атрымана па нямецкамоўнаму і беларускамоўнаму запытах, што ў агульным адпавядае не вельмі вялікай колькасці адпаведных даследаванняў на нямецкай, а таксама, на жаль, і на беларускай мове.

У агульным жа колькасць атрыманых адказаў – больш за трыццаць з паловай мільёнаў – здаецца, безумоўна, занадта вялікай, што, як мы зазначалі, тлумачыцца паўтарэннем аднолькавых адказаў, а таксама вельмі часта недастаткова якасным, паверхневым характарам інфрмацыі.

Калі ж прасачыць колькасць адказаў па асобным пашуковым сервісам, то можна ўбачыць, што значна большая колькасць з іх атрымана з дапамогай пашуковых сістэм расійскага паходжання (Яndex, Rambler), што зноў жа зразумела пры вялікай распрацаванасці тэматыкі ў рускамоўнай гісторыяграфіі.

      1. Веб-сайты па гісторыі ўкраінскага казацтва: архівы гістарычных крыніц і даследаванняў

Зараз перойдзем да агляду асноўных веб-рэсурсаў, што асвятляюць тэму гісторыі ўкраінскага казацтва ў ХVІ – ХVІІІ стст. Пачнем з такога важнага віда электронных рэсурсаў, як зборы гістарычных крыніц і даследаванняў.

Сайт “Ізборник. Історія Украіни ІХ – ХVІІІ ст. Першоджерела та інтерпретаціі” (www.litopis.org.ua). Адзін з самых вялікіх і якасных украінскіх гістарычных сайтаў, які прадстаўляе гістарычныя крыніцы (летапісы і старажытную ўкраінскую літаратуру), навуковыя артыкулы па гісторыі, паліталогіі, мова- і літаратуразнаўству, а таксама гістарычныя карты.

Праект “Дакументальная спадчына Рэчы Паспалітай” (http://cdiak.archives.gov.ua/baza_rech_pol/index.html) – архіў гістарычных крыніц па гісторыі РП, які стаў вынікам сумеснай працы архіваў Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі, Швецыі і Ватыкана. Падрабязней пра дадзены практ будзе сказана пазней.

Сайт “Гісторыя Беларусі ІХ – ХVІІІ ст. Першакрыніцы” (http://starbel.narod.ru) – якасны сайт беларускага гісторыка Алега Ліцкевіча. Як вынікае з назвы, прадстаўляе перад усім пісьмовыя і візуальныя крыніцы па гісторыі Беларусі, некаторыя з якіх могуць быць карыснымі і для даследчыка гісторыі Украіны, землі якой таксама ўваходзілі ў склад ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Сайт “Восточная литература. Средневековые исторические источники Востока и Запада” (http://www.vostlit.info/) – адзін з найлепшых у сваім родзе расійскіх сайтаў, які, нягледзячы на назву, прадстаўляе вялікую колькасць еўрапейскіх крыніц Сярэднявечча і Ранняга Новага часу, у тым ліку, па гісторыі Рэчы Паспалітай, а таксама ўспаміны заходніх падарожнікаў, што наведвалі РП.

Сайт “Хронос. Всемирная история в интернете” (http://www.hrono.ru/) – расійскі сайт, на якім выкладзены гістарычныя крыніцы, даследванні, літаратурныя тэксты, сярод якіх можна знайсці і матэрыялы па гісторыі казацтва.

Polska Biblioteka Internetowa (PBI) (http://www.pbi.edu.pl) – адна з самых вялікіх і якасных польскіх інтэрнэт-бібліятэк. На сайце PBI выкладзена вялікая колькасць гістарычных крыніц і даследаванняў, у тым ліку і па гісторыі Украіны, якая доўгі час была часткай Рэчы Паспалітай.

Таксама прыгадаем сайты-форумы “Майдан Казарла” (http://forum.kazarla.ru) і “Наши родные…” (http://rusgenealogy.clan.su/forum), якія хоць і не з’яўляюцца строга навуковымі веб-рэсурсамі, але змяшчаюць публікацыі рэестраў украінскага казацтва – каштоўных гістарычных крыніц, якія, на жаль, усё яшчэ цяжка знайсці ў інтэрнэце.



      1. Веб-рэсурсы па гісторыі ўкраінскага казацтва: сайты навукова-даследчых цэнтраў

Сайт Інстытута гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (http://history.org.ua). Інстытут гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (НАНУ), пры якім дзейнічае Навукова-даследчы інстытут казацтва. На сайце можна атрымаць афіцыйную інфармацыю пра дзейнасць дадзеных устаноў, азнаёміцца з сучаснымі напрамкамі даследаванняў казацтва і новай бібліяграфіяй па тэме, а таксама прагледзець нумары тэматычных часопісаў “Запорозька старовина”, “Січеславьский альманах”, “Чёрноморьска минувщина” і “Козацька спадчина”.

Сайт “Запорзьке козацтво” Запарожскага аддзялення Навукова-даследчага інстытута казацтва Інстытута гісторыі Украіны НАНУ (http://donklass.com). Сайт змяшчае шэраг навуковых публікацый па гісторыі ўкраінскага казацтва. Праўда, вялікія планы па пераўтварэнню рэсурса ў значны інтэрнэт-цэнтр па даследаванню казацтва, што былі заяўлены на сайце яшчэ ў 2005 г., пакуль усё яшчэ не рэалізаваны.

Сайт Інстытута ўкраінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М.С.Грушэўскага НАНУ (http://arheograf.org.ua/) – рэсурс буйной навуковай установы, адным з напрамкаў дзейнасці якой з’яўляецца даследаванне ўкраінскага казацтва. Сярод іншых матэрыялаў на сайце можна знайсці бібліяграфічнае апісанне выдання дакументаў па гісторыі казацтва пад назвай “Архів Коша Запорозької Сечы. Корпус документів. 1734 – 1775”.

Рэпазіторый “Наукова періодика України” на сайте Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнацкага (http://www.nbuv.gov.ua/portal).“Наукова періодика України” – найбуйейшы ўкраінскі рэпазіторый, які быў створаны ў 2008 г. на базе Нацыянальнай бібліятэкі Украіны. Веб-рэсурс утрымлівае каля 2000 найменаванняў электронных версій перыядычных выданняў і інтэрнэт-часопісаў, сярод якіх ёсць і выданні, што ўтрымліваюць даследаванні і па гісторыі ўкраінскага казацтва: “Чорноморська минувшина”, “Україна в Центрально-Східній Європі: Студії з історії ХІV – ХVІІІ стст. ”, “Медієвістика Історія Церкви, науки і культури”, “ Княжа доба: історія і культура”. Але заўважым, што дабаўленне новых нумароў выданняў у рэпазіторый адбываецца, на жаль, не заўсёды своечасова.

Навукова-даследчая лабараторыя гісторыі казацтва гістарычнага факультэта Запарожскага нацыянальнага ўніверсітэта (http://www.znu.edu.ua/ukr/university/departments/history) – сайт аднаго з буйных цэнтраў даследавання казацтва, на якім знаходзіцца афіцыйная інфармацыя ўстановы.

Сайт Харкаўскага навукова-даследчага інстытута казацтва (ХНДІК) (http://mazepa.in.ua/index.php) – рэсурс акадэмічнай недзяржаўнай навуковай установы, што была створана з мэтай даследавання ўкраінскага казацтва. На сайце ХНДІК, акрамя афіцыйнай інфармацыі, можна знайсці шэраг публікацый па гісторыі казацтва.

Сайт праекта “Казацтва ХV – ХХІ стст.” (http://mazepa.in.ua/index.php) – рэсурс буйнога даследчага праекта па гісторыі казацтва, што аб’ядноўвае высілкі навукоўцаў з Украіны, Расіі, Францыі, Бельгіі і Малдовы (Прыднястроўя). На сайце можна знайсці шмат дакументаў, манаграфій, артыкулаў, карт і іншых матэрыялаў па гісторыі казацтва.

Сайт “Запорозька січ” Нацыянальнага запаведніка “Хортіца” (http://www.ostrov-hortica.org.ua). Не толькі прадстаўляе турыстычныя маршруты сучаснай Сечы, але і дае ўяўленне пра вынікі рэстаўрацыі знешняга выгляду казацкай Сечы, пра якую будзе сказана яшчэ пазней.

      1. Веб-рэсурсы па гісторыі ўкраінскага казацтва: тэматычныя сайты

Сайт Украінскага геральдычнага таварыства (http://uht.org.ua/ua), на якім даецца інфармацыя па ўкраінскай геральдыцы, эмблематыцы, вексілалогіі і іншым звязаным з імі дысцыплінам, а таксама ладзяцца спробы аднаўлення гістарычнай украінскай, у тым ліку, казацкай сімволікі.

Сайт Рускага Цэнтра сцягазнаўства і геральдыкі (http://www.vexillographia.ru/ukraine/cosaccos.htm), дзе таксама праводзіцца работа па аднаўленню гістарычных сцягаў шэрагу краін, у тым ліку, і Украіны казацкай эпохі.

Сайт “Запрозька Січ” (http://sich.in.ua/index.php?module=a) – сайт прысвечаны гісторыі, унутранаму ладу, побыту Запарожскай Сечы.

Сайт “Ім’я Івана Мазепи” (http://www.mazepa.name)– рэсурс пра жыццё і дзейнасць гетмана Івана Мазэпы, утрымлівае артыкулы, манаграфіі, бібліяграфічныя звесткі, публіцыстычную і мастацкую літаратуру, відыё- і аўдыёфайлы і іншыя матэрыялы мазэпіяны.

Сайт “Петро Калнишевський та його доба” (http://kalnysh.at.ua) – рэсурс (“віртуальны музей”) прысвечаны апошняму кашавому атаману Запарожскай Сечы П.І. Калнышэўскаму, а таксама гісторыі запарожскага казацтва канца ХVІІ – пачатка ХІХ стст.

Сайт Усеўкраінскага фонда імя П. Калнышэўскага “Петро Іванович Калнишевський” (http://www.kalnyshevsky.org.ua/)яшчэ адзін сайт пра гетмана П. Калнышэўскага і апошнія часы Запарожскай Сечы.

Некаторыя звесткі па гісторыі ўкраінскага казацтва, у тым ліку, і па казацкім сімволіцы і кляйнодам можна знайсці і на некаторых іншых сайтах, напрыклад, на інфармацыйным рэсурсе “Ваш гид по Украине” (http://ru.visitua.info/).
1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка