Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»




НазваВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
старонка2/8
Дата канвертавання11.01.2013
Памер405.66 Kb.
ТыпВыпускная работа
1   2   3   4   5   6   7   8

Глава 1. Агляд крыніц і літаратуры. МЕТОДЫКА ДАСЛЕДАВАННЯ

0.1Агляд крыніц і літаратуры


Пры напісанні дадзенага рэферата выкарыстоўваліся матэрыялы шэрагу навуковых работ па прымяненню інфармацыйных тэхналогій у гуманітарных, у тым ліку, гістарычных даследаваннях, а таксама матэрыялы шэрагу веб-рэсурсаў. Пры гэтым зазначым, што спецыяльных даследаванняў па выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст. не існуе. У гэтых умовах аўтар будуе дадзены рэферат на аснове знойдзенай ім інфармацыі па вопыту выкарыстання ІТ у гісторыі ўкраінскага казацтва, а таксама робіць высновы пра далейшыя перспектывы гэтага працэса.

      1. Працы абагульняльнага характару па выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій у гістарычных даследаваннях

Упершыню прафесійныя гісторыкі звярнуліся да камп’ютэрных тэхналогій у 50-ыя гг. ХХ ст., калі ў ЗША узнікла навуковая школа кліаметрыі (квантытатыўнай гісторыі). Але прымяненне ІТ у гістарычнай навуцы тады яшчэ не набыло масавага характара з-за абмежаванасці магчымасцяў камп’ютараў тых часоў і непадтрымання неабходнасці камп’ютэрных даследаванняў значнай часткай гісторыкаў. Новая эпоха ў выкарыстанні ІТ у гістарычнай навуцы пачалася ў часы так званай “мікракамп’ютэрнай рэвалюцыі” 1980-х гг. У 1986 г. найбольш значныя еўрапейскія даследчыкі гісторыі, што падтрымалі выкарыстанне ІТ, аб’ядналіся ў міжнародную асацыяцыю “Гісторыя і камп’ютэр”. Сярод найбольш значных заходніх даследчыкаў у гэтай сферы можна назваць П. Даорна (Нідэрланды), М. Талера (Нарвегія), С. Вільямсана, К. Шурэра (ЗША) [5, с. 72].

У СССР адным з першых даследчыкаў гісторыі з дапамогай камп’ютэрных тэхналогій быў акадэмік І. Кавальчанка, аўтар прац “О применении ЭВМ для обработки историко-статистических данных”, “О моделировании исторических явлений и процессов”, “Исторический источник в свете учения об информации [5, с. 76] і інш.

У 1992 г. у Ужгарадзе (Украіна) адбыўся сумесны семінар заходне- і ўсходнееўрапейскіх даследчыкаў ІТ у гістарычнай навуцы, вынікам чаго стала стварэнне асацыяцыі “Гісторыя і камп’ютэр” і ва Усходняй Еўропе. Зараз асацыяцыя аб’ядноўвае каля 2000 даследчыкаў з Расіі, Беларусі, Украіны, Казахстана і інш. краін. Вялікую ролю ў працы асацыяцыі адыгрывае дзейнасць яе кіраўніка – Л. І. Бародкіна [5, с. 77], аўтара прац “Методы искусственного интеллекта”, “О некоторых аспектах автоматизации текстологического исследования”, “Квантитативная история в системе координат модернизма и постмодернизма” і інш.

Сярод іншых сучасных расійскіх даследчыкаў адзначым працы І.Захаравай (навучальны дапаможнік “Информационные технологии в образовании”), І. Полазнева (“Интернет и историческая наука: возможности и проблемы”) [9, с. 12], а таксама калектыўныя працы “Использование электронных образовательных ресурсов нового поколения в учебном процессе” (выдавецтва Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта) і “Историк, источник и интернет” (“Новая и новейшая история” №2 за 2001 г.) [5, с. 76].

У Беларусі адным з галоўных даследчыкаў у дадзенай галіне з’яўляецца В. Л. Насевіч, дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, аўтар такіх прац, як “Як захаваць лічбавую спадчыну” [8, с. 82-92], “Архіў электронных дакументаў: беларускі вопыт”, “Электронныя дакументы: выклік традыцыйнай архіўнай практыцы”, а таксама “Internet як гістарычная крыніца (да пастаноўкі праблемы)”. Значным цэнтрам у галіне гістарычнай інфарматыкі ў Беларусі з’яўляецца кафедра крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў па адпаведнай спецыялізацыі. Адным з галоўных спецыялістаў па дадзенай тэматыцы тут з’яўляецца А. М. Балыкіна [1, с. 521], аўтар такіх прац, як “Прымяненне праграмнага забеспячэння ў канструктаванні зместу гістарычнай адукацыі”, “Якасныя характарыстыкі электронных навучальных выданняў (на прыкладзе сацыяльна-гуманітарных дысцыплін)” і інш. Сярод іншых супрацоўнікаў гістарычнага факультэта БДУ, што займаюцца дадзенай тэматыкай, назавем прафесара У.Н.Сідарцова [5, с. 23; 10, с. 78], В. Л. Ліпніцкую, А. Э. Папову, А. А. Прыбаровіча.


      1. Рэсурсы інтэрнэта

Пры напісанні рэферата актыўна выкарыстоўваліся матэрыялы шэрагу веб-рэсурсаў. Па-першае, гэта сайты інфармацыйнага характара, на якіх можна даведацца пра асобныя прыклады выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у даследаванні і вывучэнні гісторыі Украіны (у тым ліку, украінскага казацтва), прасачыць апошнія навіны ў дадзенай галіне. Па-другое, гэта спецыялізаваныя сайты, прысвечаныя гісторыі. Менавіта такіх веб-рэсурсаў у дадзеным рэфераце выкарыстоўвалася асабліва шмат. Гэтую групу інтэрнэт-рэсурсаў можна ўмоўна падзяліць [2, с. 32] на электронныя бібліятэкі крыніц і навуковых даследаванняў сайты навукова-даследчых установаў, тэматычныя сайты па гісторыі ўкраінскага казацтва і інш. Падрабязней аналіз дадзеных веб-рэсурсаў будзе разгледжаны ў Другой Главе рэферата, поўны спіс сайтаў па дадзенай тэматыцы гл. у Дадатку Б.
1   2   3   4   5   6   7   8

Падобныя:

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Реферат “Эфектыўнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у аналізе старабеларускіх тэкстаў” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат па тэме: “Тэксталагічны І гістарыяграфічны аналіз ва ўмовах развіцця інфармацыйных тэхналогій” 4

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Прымяненне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні палітычных працэсаў (на прыкладзе гісторыі Польшчы)

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях неалітычных культур Дзвінска-Нёманскага міжрэчча

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаваннях па гісторыі ўкраінскага казацтва ХVІ – ХVІІІ стст

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій пры даследаванні архетыпаў беларускай міфалогіі” 3

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па "Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій на этапе вывучэнны тэарэтычных асноў даследавання анамастычнай метафары 11

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат на тэму “выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у вывучэнні матыўнай прасторы сучаснай беларускай паэзіі” 5

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у даследаванні гісторыі грамадскай думкі Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя

Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій» iconВыпускная работа па " Асновах інфармацыйных тэхналогій"
Рэферат (артыкул) па тэме: “Прымяненне інфармацыйных тэхналогій ў лінгвістычных гендэрных даследаваннях беларуска-рускага І руска-беларускага...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка