Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты




НазваУдзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты
Дата канвертавання24.11.2012
Памер24.35 Kb.
ТыпДокументы

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі дзzсяткаў чалавек. Удзельнікі талакі памянулі былога вязьня ГУЛАГу Алеся Юршэвіча, які год таму пасадзіў у Курапатах алею каштанаў у гонар сваіх загіблых сяброў.



У Курапатах сёньня цёпла і сонечна. Некалькі дзесяткаў чалавек прыбіраюць галоўную алею, пляцоўкі ля крыжоў, выносяць сухое гальлё.



Актывіст КХП БНФ, сталы ўдзельнік і ініцыятар талокаў у Курапатах Уладзімер Юхо працуе разам з моладзьдзю.



“Сёньня ў Курапатах першая талака, якую праводзіць Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя. Пасьля зімы тут вельмі шмат працы. Некалькі крыжоў былі паламаныя, мы іх адновім. Сёньня будзем парадкаваць тэрыторыю наверсе ля крыжоў, там у нас кветнік. І ля крыжа “Пакутнікам Беларусі” ўсё прыбярэм. А перад Радаўніцай яшчэ паставім крыжы”.

Сярод сёньняшніх удзельнікаў талакі шмат моладзі. Гавораць Надзея і Максім.

Надзея: “Мы ўжо другі год запар ходзім у Курапаты, дапамагаем тут прыбіраць. Я лічу, што гэта наш абавязак перад Радзімай захоўваць такое сьвятое месца ў чысьціні і парадку”.



Максім: “Прыйшоў дапамагчы людзям прыбіраць урочышча. Асабліва ў мяне рэпрэсаваных з роду не было нікога. Ці я ня ведаю. Таму родавай сувязі з Курапатамі ня маю, але ёсьць гістарычная сувязь зь беларускім народам”.

Сёньня ў Курапатах паміналі нядаўна памерлага вязьня ГУЛАГу Алеся Юршэвіча – актыўнага ўдзельнікаў Саюзу беларускіх патрыётаў — паваеннай падпольнай моладзевай арганізацыі. Ён вырасьціў на сваім падворку ў Мёрах 55 саджанцаў каштанаў і прывёз іх у Курапаты. І летась на талацэ сябры КХП БНФ пасадзілі алею каштанаў у гонар загінулых сяброў Алеся Юршэвіча. Гаворыць Пятро Шашкель, гэтаксама былы вязень ГУЛАГу.



“Памяць у Курапатах засталася ўжо ад нябожчыка, на жаль, які нядаўна адышоў у лепшы сьвет, Алеся Юршэвіча зь Мёраў. Ён год таму за свае ўласныя сродкі наняў аўтобус, прывёз каштаны. Была пасаджаная алея каштанаў. Бог даў, яны ўсе практычна прыняліся. Гэта, відаць, самая найлепшая будзе памяць. Яго мара была ўсё жыцьцё. Мы знайшлі месца і зрабілі алею, якая цягнецца ўздоўж аднаго боку Курапатаў”.


Старшыня Хрысьціянскай злучнасьці “Курапаты” Вацлаў Нямковіч і былы вязень ГУЛАГу Алесь Юршэвіч 29 красавіка 2006 году ў Курапатах

На невялічкіх яшчэ каштанах Алеся Юршэвіча пакуль няма лісьця, але неўзабаве яно зьявіцца, і ўсім, хто праяжджае блізу Курапатаў ля аўтазапраўкі, будзе добра бачная алея Алеся Юршэвіча.

Дарэчы, што да пад’езду да Курапатаў, то сёньня супрацоўнікі ДАІ забаранялі паркаваць машыны ля ўрочышча ад 11 да 16 гадзіны. Яны тлумачылі гэта тым, што ў гэты прамежак часу па кальцавой дарозе павінен праехаць Аляксандар Лукашэнка.

 архіў

 галоўная

 угару

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconЗянон Пазьняк: на Дзяды крыж "Пакутнікам Беларусі" будзе адноўлены
Створаны грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня Крыжа Пакутаў у Курапатах. Сябры аргкамітэту плянуюць да Дзядоў аднавіць зламаны вандаламі...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconЗянон Пазьняк: на Дзяды крыж "Пакутнікам Беларусі" будзе адноўлены
Створаны грамадзкі камітэт дзеля аднаўленьня Крыжа Пакутаў у Курапатах. Сябры аргкамітэту плянуюць да Дзядоў аднавіць зламаны вандаламі...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconЯгор Маёрчык, Курапаты /Ваўкавыскі раён, Гарадзеншчыны
Я знаходжуся ў памяшканьні паштовага адьдзяленьня. Сюды з Італііі час ад часу прыходзяць лісты. На капэрце пазначаны адрасат: “у...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconУ курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году
Арганізатарам выступіў Камітэт ўшанаваньня памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Акцыя праходзіць 29 дня штомесяц з нагоды масавага...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconАмбасадарка зша к. Ст’юарт пра знакамітых амэрыканак І беларусак
Паводле традыцыі ў Злучаных Штатах цягам сакавіка ладзяцца цырымоніі І мерапрыемствы ў гонар тых жанчынаў, якія зрабілі велізарны...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconКрыж па ахвярам рэпрэсій у Лошыцы хочуць зьнесьці?
Акадэміі навук. Калі навуковага абгрунтаваньня існаваньня крыжа ня будзе дадзена,ёсьць верагоднасьць, што гэты мэмарыяльны знак памяці...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconКрыж па ахвярам рэпрэсій у Лошыцы хочуць зьнесьці?
Аддзел ваеннай гісторыі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук. Калі навуковага абгрунтаваньня існаваньня крыжа ня будзе дадзена, ёсьць...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconНацыянальныя паркі зша ў рэзыдэнцыі амэрыканкай амбасадаркі К. Ст’юарт
Амбасадарка зша ў Беларусі Карэн Ст’юарт прэзэнтавала новую калекцыю жывапісу ў сваёй рэзыдэнцыі. Выстава праходзіла ў рамках амэрыканскай...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconАранжавыя гарбузы на менскіх вуліцах
Гэлаўіна. Удзельнікі сьвяткаваньня ў касьцюмах розных пачвараў выйшлі таксама на Кастрычніцкую плошчу І ў некаторых месцах на праспэкце...

Удзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты iconУ сьвеце становіцца ўсё менш месцаў, дзе дазволена размаўляць па мабільным тэлефоне. Нядаўна забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі на спаборніцтвах па
Катэгарычна забаронена карыстацца мабільнай сувязьзю ў самалётах пераважанай большасьці авіякампаніяў. А дзе ў Беларусі не дазваляюць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка