Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль




НазваНідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль
Дата канвертавання24.11.2012
Памер39.84 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 30 кастрыніка


Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны рэгістравацца як СМІ. Гэтая навіна выклікала камэнтары на форуме tut.by
.


Sargon0306: “Усе проста пойдуць у зону com ці ru... Тады ўвесь Байнэт будзе складацца з сайту АГЛ і «СовБелии»...


«А аб'явы на слупах больш за 199 штук таксама павінны асобна рэгістравацца?»


Josef Švejk адказвае: “Не, яны павінны быць надрукаваны толькі на гэрбавым блянку і расклеены ў спэцыяльна выдзеленых месцах. А парушальнікам — штраф. Я прапаноўваў гэта яшчэ ў 1982 годзе».


Иеху: “Нідзе ў сьвеце СМІ наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце».


Капsуль: “Ён сам-та зразумеў, што нагаварыў. Усе дакладна пойдуць з Байнэту».


Блогер Яўген Ліпковіч ва ўласным дзёньніку працягвае змагацца за справядлівасьць. Нагадаю, што ў Менску цяпер немагчыма набыць абястлушчаны кефір, які ўжываецца хворымі на цукроўку. У Ліпковіча пасьля зносінаў з рознымі інстанцыямі нават нарадзіўся афарызм: «Сацыяльна арыентаваная дзяржава — гэта там, дзе вам могуць толькі паспачуваць». Карыстаючыся з паездкі Паўла Якубовіча ў Ізраіль, дзе ён заўтра павінен адказваць на пытаньні чытачоў газэты «Курсор», Яўген Ліпковіч наладзіў флэш-моб у Сеціве, прапануючы дасылаць на мэйл газэты kursor.online@gmail.com тэкст, у якім між іншага гаворыцца: «Паважаны Павал Ізотавіч! У Менску зьнік з продажу абястлушчаны кефір. Менавіта кефір з 0.05% тлушчу. Як высьветлілася, беларуская малочная прамысловасьць адмаўляецца яго вырабляць. Прычым гэта адбываецца прама цяпер... Нам няма да каго зьвярнуцца: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка выбівае для краіны танны газ; Міністэрства сельскай гаспадаркі патрабуе заяўку на кефір, а Гарупраўленьне спажывецкім рынкам Менску сьцьвярждае, што паслала тысячы заявак у Мінсельгаспрад; Дэпартамэнт цэн Мінэканомікі адмаўляецца падымаць кошты на абястлушчаны кефір, спасылаючыся на тое, што ў нас сацыяльная дзяржава і цэны павінны быць нізкія. Але такога кефіру няма ў продажы ў Менску. Паважаны Павал Ізотавіч, уся надзея толькі на вас. Зараз на Вас уважліва глядзяць мільёны людзей са спадзяваньнем і сумненьнямі! Жыве Беларусь!”


Ва ўласным дзёньніку Дарыўса занатаваў: “Сёньня маю маршрутку каля Севастопальскага парку спынілі кантралёры, запатрабавалі ў пасажыраў квіткі, атрымалі ў адказ іх недаўменныя позіркі "якія яшчэ квіткі?", пасьля чаго адабралі ў вадзіцеля пуцявы ліст і паабяцалі яму паўторнае спатканьне з усімі наступствамі на канцавым прыпынку. Так яму і трэба ”.


Алесь Васількоў піша на www.bulletinonline.org"Cайце народных навінаў з усіх куткоў: «Летам зь ініцыятывы мясцовага аддзяленьня Руху "За Свабоду" адбываўся пленэр мастакоў, якія імкнуліся зафіксаваць найбольш каштоўныя ў культурным пляне будынкі і куткі гістарычнай часткі гораду. З-за боязі, што і іх неўзабаве ўлады зьнесуць… І вось гарадзенскі выканкам у адказ на выпад "нячэсных" мастакоў вырашыў наладзіць свой пленэр, які пачаўся 23 кастрычніка і будзе працягвацца да 1 лістапада. За гэты час 17 майстроў пэндзлю павінны прадставіць па дзьве карціны, якія потым застануцца ў Горадні. Хоць за гэтыя 10 дзён можна намаляваць усю гістарычную частку старажытнага гораду. "Нячэсным", каб гэта зрабіць, спатрэбіўся усяго адзін дзень».


На Сайце сямі цудаў Меншчыны адбываецца галасаваньне наведнікаў на вызначэньня найбольш значнага цуда. Усяго выстаўлена звыш 40 помнікаў даўніны, а на сёньняшні дзень найбольшую колькасьць галасоў набралі касьцёл у Будславе — 660 галасоў, Троіцкі касьцёл у Беніцы — 610, касьцёл Узьдзьвіжаньня сьв. Крыжа ў Вілейцы — 584 галасы.


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Зьміцер Падбярэскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconАляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць "заканадаўча вызначыць статус электронных смі". "Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае
Смі”. “Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае вялікае дасягненьне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconАляксандар Лукашэнка заявіў, што неабходна "заканадаўча вызначыць статус электронных смі". "Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае
Смі”. “Анархію ў інтэрнэце трэба спыняць. Ня варта дазваляць, каб гэтае вялікае дасягненьне чалавецтва ператваралася ў інфармацыйную...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconPolskie Radio dla Zagranicy
Хіба што катэгарычным закрыцьцём мяжы. Але гэты варыянт не прымяняецца нідзе ў сьвеце. Кіраўніцтва краін можа толькі ўзьдзейнічаць...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconРэзалюцыя, прынятая ўдзельнікамі канферэнцыі па дэмакратызацыя смі ў Беларусі Варшава, 6 – 7 чэрвеня 2008 г
Смі ў Беларусі, звязаных з распаўсюджваннем І міжнароднай падтрымкай працы незалежных смі, сітуацыяй з вяшчаннем, друкаванымі смі,...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconСьветавы дзень няўхільна памяншаецца штодня, а разам зь ім паступова зьнікаюць усьмешкі з твараў людзей, якія хутаюцца ў шалікі І цёплую вопратку. У смі
У смі становіцца больш артыкулаў пра восеньскую дэпрэсію І парадаў, як яе пераадолець. Ці сапраўды гэткая зьява як дэпрэсія можа...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconБеларуская мова ў інтэрнэце: віртуальная Беларусь ці рэзэрвацыя?
У сёньняшніх начных досьледах мы шукаем адказ на пытаньне: наколькі распаўсюджаная беларуская мова ў інтэрнэце? Тэму працягвае Ігар...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconБеларуская мова ў інтэрнэце: віртуальная Беларусь ці "рэзэрвацыя"?
Сёньня мы завяршаем сэрыю матэрыялаў з дасьледаваньнем беларускага інтэрнэту, якую мы вялі з панядзелка. Сёньня мы шукаем адказ на...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconАндрэй Клімаў ужо больш за месяц асуджаны
Валадарскага. Бліжэйшыя паплечнікі І сябры Андрэя Клімава ня ведалі, што яго судзілі яшчэ напачатку жніўня І пакаралі зьняволеньнем...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconТым летам мурашнік перавысіў першы сук старой яліны. Цяпер ён даходзіў да другога сука. І раптам асыпаўся, аб'ехаў, растрывожаныя мурашкі бегалі ў траве. Нехта
Так асталося ў яго памяці, І пахнуў вечар полем. У маці быў такі голас, якога ён ужо больш нідзе на свеце не пачуе. Апошні раз ён...

Нідзе ў сьвеце смі наогул не ліцэнзуюцца, тем больш у інтэрнэце. Капsуль iconРасклад заняткаў для групы творчых работнікаў смі па тэме "Вобраз беларускай жанчыны ў смі" ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі кадраў
Смі па тэме “Вобраз беларускай жанчыны ў смі” ў Інстытуце журналістыкі бду на факультэце павышэння кваліфікацыі І перападрыхтоўкі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка