На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся "нефармалы". Па ўсёй Беларусі раптам




НазваНа мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся "нефармалы". Па ўсёй Беларусі раптам
Дата канвертавання24.11.2012
Памер12.78 Kb.
ТыпДокументы
Pank0219bg-Talaka


На мяжы савецкіх застойных часоў і перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся “нефармалы”. Па ўсёй Беларусі раптам самі сабою ўзьніклі клюбы па ахове гістарычнай спадчыны. У Віцебску – “Узгор’е”, у Горадні - “Паходня”, у Воршы -- “Повязь”... Першы такі клюб пачаў дзейнічаць увосень 1985 году ў Менску -- “Талака”.


Менская “Талака” сабрала шмат цікавай і таленавітай моладзі: будучы палітык Вінцук Вячорка, журналісты Ігар Гермянчук, Алесь Суша, Ірына Лазоўская, банкір Натальля Шаўко ды іншыя. Лідэрам Талакі стаў гісторык Сяргей Вітушка.


У 1986 годзе нефармальнае моладзевае гісторыка-культурнае аб'яднаньне Талака было створанае таксама ў Гомлі. Заснавальнікамі лічацца Сяргей Дубавец, Барыс Сачанка, сям'я мастакоў Цімохавых ды інш.


Асноўнай сфэрай дзейнасьці Талакі стала духоўнае адраджэньне Беларусі, аднаўленьне яе нацыянальнай мовы і культуры, прапаганда гэтых ведаў сярод насельніцтва.


Лічыцца, што талакоўцы ўвялі моду на сьвяткаваньне Купальля. Дзякуючы ім быў створаны праект рэгенэрацыі Верхняга гораду ў Менску, адноўлены дом Ваньковіча, закладзены музэй народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.


Сярод яркіх акцыяў талакоўцаў – акцыя ў абарону Цэнтральнага (Кастрычніцкага) пляца і гістарычнага гарадзкога сквэру з помнікам першаму менскаму вадаправоду - хлопчыку зь лебедзем. Паводле праектаў, сквэр мусіў быць зьнішчаны і выпраставаны ад былога будынку ЦК (цяпер прэзыдэнтура) да Палацу рэспублікі. Дзякуючы кампаніі, што распачалі талакоўцы, сквэр з помнікам удалося захаваць.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам iconНа мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся "нефармалы". Па ўсёй Беларусі раптам
Па ўсёй Беларусі раптам самі сабою ўзьніклі клюбы па ахове гістарычнай спадчыны. У віцебску – “Узгор’е”, у Горадні “Паходня”, у Воршы...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам iconАд савецкіх часоў у беларускіх гарадах захаваліся дзяржаўныя сталовыя. Хто харчуецца у сталоўках?
Хто харчуецца у сталоўках? Якое там мэню? Ці зьмяніліся сталоўкі з савецкіх часоў. Наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі наведаў сталоўку...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам iconАгароджа з гарызалльтальных жэрдак вакол сядзіб, абарогаў, пчальнікоў, уздоўж выгану І г д. дзеля застярогі ад буйной жывёлы. З даўніх часоў пашырана па ўсёй
Агароджа з гарызалльтальных жэрдак вакол сядзіб, абарогаў, пчальнікоў, уздоўж выгану І г д дзеля застярогі ад буйной жывёлы. З даўніх...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам icon1 траўня ў Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй, якая называецца
Капыльскі раёне Меншчыны зьліквідавалі гаспадарку, якая ад савецкіх часоў захоўвала назоў "1 мая". Гаспадарку далучылі да суседняй,...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам iconПамятка ўнутранай бясьпекі (вытрымкі зь інструктыўнага дакумэнту для супрацоўнікаў мус)". "
Прымаючы да ўвагі рост актыўнасьці праяваў экстрэмізму ў моладзевым асяродку, патрабуецца карэнная рэарганізацыя формаў І мэтадаў...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам iconПамятка ўнутранай бясьпекі (вытрымкі зь інструктыўнага дакумэнту для супрацоўнікаў мус)". "
Прымаючы да ўвагі рост актыўнасьці праяваў экстрэмізму ў моладзевым асяродку, патрабуецца карэнная рэарганізацыя формаў І метадаў...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам iconПалітыка перабудовы. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай І эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг
Пытанне 55. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцяў у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам icon27 верасьня 1991 году Пленум ЦК лксмб падвёў рысу пад 70-гадовай дзейнасьцю камсамолу ў Беларусі І фактычна заявіў аб немагчымасьці існаваньня арганізацыі ў
Цк лксмб падвёў рысу пад 70-гадовай дзейнасьцю камсамолу ў Беларусі І фактычна заявіў аб немагчымасьці існаваньня арганізацыі ў ранейшым...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам icon…Як кажуць, сьмешна І грэшна, але калі б ня пэўныя, "эўропа-беларускія" умовы жыцьця ў нас, гэты б інтэлігэнтны самавучка І стыхійны змагар са Злом, "адзін у
Беларусі, па-міліцэйску паслугоўвае усёй “адукацыйнай” сыстэме ахалопліваньня нас, выконваючы старыя, з часоў Чынгіс-хана, татара-(цяпер)-маскальскія...

На мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся \"нефармалы\". Па ўсёй Беларусі раптам iconЕ. К. Агеенкова Першая разнавiднасць класiчны пг. Ен aпicaн яшчэ ў лiтаратуры мiнулага стагоддя I часта сустракаецца у народных легендах. Адбываецца ен такiм чынам. Hi з таго, нi з сяго па дому раптам пачынаюць лят
Агеенкава К. Пг часта з'яуляецца ноччу I нечакана /Звязда. –1991.№205 (24 кастрычнiка). –С. 3

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка