Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7




НазваПрыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі "Слова ў тэксце", 7
Дата канвертавання24.11.2012
Памер102.45 Kb.
ТыпДокументы

В. У. Фронкіна. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні


Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні

(Факультатыўныя заняткі “Слова ў тэксце”, 7 клас)

Мэты: паглыбіць ў вучняў паняцце аб прыслоўі як часціне мовы, дапамагчы засвоіць асноўную граматычную прымету – нязменнасць; выпрацоўваць уменні фармуляваць азначэнне прыслоўя, распазнаваць яго ў тэксце, устанаўліваць агульнае граматычнае значэнне, адрозніваць ад іншых часцін мовы, вызначаць сінтаксічную ролю ў сказе, ужываць у вусным і пісьмовым маўленні; практычна пазнаёміць вучняў з разрадамі прыслоўяў; развіваць уменне вучняў дакладна ставіць пытанні ад галоўнага да залежнага слова ў словазлучэннях з прыслоўямі і карыстацца такімі словазлучэннямі ў маўленні; садзейнічаць фарміраванню грамадзянскай пазіцыі асобы.

Тып заняткаў: паўтарэнне і паглыбленне вывучанага матэрыялу

Форма заняткаў: падарожжа з выкарыстаннем мультымедыйнага забеспячэння

Абсталяванне: магнітафон з аўдыязапісам песні «Спадчына»; Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А. Я. Баханькоў, I. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба.— 1-е выд., перапрац. і дап.— Мн.: Нар. асвета, 1990.— 396 с.; карта Беларусі, картка “План вывучэння тэмы”, схема-рухавік па тэме ўрока, картка з заданнямі “Круг над старажытнымі лясамі”; Малажай, Г. М. Беларуская мова : падруч. для 8-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з рус. мовай навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання / Г. М. Малажай, 3. М. Заіка, Н. М. Чалюк. — 2-е выд. — Мінск : НІА, 2005. — 256 с.; Цыбульская, С. I. Школьны курс беларускай мовы ў табліцах і тэстах: падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання і экзамену : у 2 ч. / С. I. Цыбульская. — Ч. I. — Мінск : Сэр-Віт, 2008. — 320 с. — (Дамашні настаўнік).

Эпіграф. Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць…

Алесь Ставер

Ход заняткаў

I. Арганізацыйны момант (ПРЫВІТАННІ)

1. Прывітанні настаўніка і вучняў (слайд №1).

Настаўнік. Добры дзень, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Добры дзень, шаноўныя госці!

Дзеці. Добры дзень добрым людзям! З мірам прымаем, дабра жадаем!

Настаўнік. Я таксама жадаю вам дабра і поспехаў!

2. Стварэнне настрою (слайд № 2).

Гучыць песня “Спадчына”. (Ігар Лучанок – Янка Купала)

  • Што, на думку Я. Купалы, з’яўляецца спадчынай?

II. Лексічная хвілінка (слайд № 3)

  • Растлумачце лексічнае значэнне слова “спадчына” // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы

(слайд № 4)

СПАДЧЫНА 1. Маёмасць, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у чыю-небудзь уласнасць. 2. З’явы культуры побыту, успрынятыя ад мінулых часоў

  • Слова настаўніка. Родная зямля. Спадчына. Мы павінны зберагчы тую спадчыну, якая нам засталася, рабіцьўсё неабходнае для таго, каб наша зямля прыгажэла. Родная зямля – гэта не толькі сама зямля, гэта і яе гістарычнае мінулае, і людзі, якія жывуць на ёй, і мова, на якой размаўляюць. Сёння мы, вывучаючы тэму, будзем узгадваць пэўныя старонкі гісторыі, месцы нашай роднай зямлі.

III. Матывацыйны этап (ВІЗІТ У ТУРАГЕНСВА) (слайд № 5)

  • На сённяшніх занятках мы будзем падарожнічаць. А з чаго звычайна пачынаецца падарожжа? (Гучаць адказы вучняў).

  • Так. Спачатку людзі ідуць у турагенства, каб выбраць маршрут падарожжа, краіну, у якой яны хацелі б пабываць. Як вы мяркуеце, па якой краіне будзем падарожнічаць мы? (Па краіне Беларусь)

Каб даведацца, як жывуць людзі нашай зямлі, якая ў нас прырода, каб адкрыць нешта неспазнанае і таямнічае, мы з вамі адправімся ў падарожжа па роднай зямлі, а нашым экскурсаводам будзе В. Вольскі, аўтар кнігі “Падарожжа па краіне беларусаў” (слайд № 6)

  • Зварот да эпіграфа (слайд № 7)

  • Падчас падарожжа на ўроку мы з вамі будзем паўтараць прыметы адной з вывучаных намі самастойных часцін мовы. Адгадайце загадку

Сваёй я формы не змяняю.

Заўсёды я абазначаю

Прыметы дзеяння і стану,

Як з дзеясловам побач стану,

А як з прыметнікам –

То гэта

Ужо будзе якасці прымета.

  • Агучце тэму сённяшніх заняткаў (слайд № 8)

  • Прапаную вам абмеркаваць план вывучэння тэмы (картка №1). Насупраць кожнага пункта пастаўце (+), калі ведаеце матэрыял, (-) - калі запамятавалі, (?) – калі сумняваецеся

(слайд № 9)

Картка № 1

План вывучэння тэмы “Прыслоўе як часціна мовы.

Групы прыслоўяў па значэнні”

  1. Агульнае значэнне прыслоўяў.

  2. Марфалагічныя прыметы

  3. Сінтаксічная роля

  4. Разрады прыслоўяў паводле значэння

  • Паведамленне мэт заняткаў.

(Вучні робяць высновы і фармулююць мэты заняткаў, настаўнік карэкціруе).

IV. Пазнавальны этап (ДАВАЙЦЕ ЗНАЁМІЦЦА) (слайд № 10)

  1. Выяўленне паяснёных прыслоўямі слоў і пастаноўка да іх пытанняў дзеля вызначэння сэнсу прыслоўяў (практ. 89 – вусна) // Беларуская мова, 8 клас

Настаўнік. Вызначце асноўную думку верша. На якой мове размаўляюць жыхары краіны, па якой мы падарожнічаем? Што вы можаце сказаць пра гэту мову (Якія прыметнікі для яе характарыстыкі вы будзеце выкарыстоўваць)?

(Выдзеленыя словы паясняюць у сказе дзеяслоў-выказнік і абазначаюць прымету дзеяння: указваюць на месца, якасць)

  • На якія пытанні адказваюць выдзеленыя словы?

  • Да якой, з вывучаных часцін мовы, іх можна аднесці? (Гэтыя словы называюцца прыслоўем)

  1. Узнаўленне вучэбнага матэрыялу па тэме

Настаўнік. Наша падарожжа пачынаецца. Я прапаную запусціць рухавік па тэме “Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні”




На дошцы змешчана незапоўненая схема ў выглядзе кола. Да яе прымацаваны лісты паперы, з адваротнага боку лістоў надрукаваны пункты з плана вывучэння тэмы ў пэўнай паслядоўнасці. Па меры разгляду чарговага пункта ліст з надпісам пераварочваецца.




• На якое пытанне нам трэба адказаць, каб прымусіць рухацца кола ведаў? (Якая часціна мовы называееца прыслоўем?)

Прывядзіце прыклады — радкі з літаратурных твораў, дзе ёсць прыслоўі.

2. Рух па коле ведаў паралельна з планам вывучэння тэмы.

Пытанні

  • На якія пытанні адказвае прыслоўе?

  • Якія граматычныя катэгорыі ўласцівы прыслоўям?

  • Якую сінтаксічную ролю выконваюць прыслоўі ў сказе?

  • Якія сэнсавыя разрады прыслоўяў вылучаюць?

  • Што дапамагае вызначыць разрад прыслоўя?

Каб высветліць незразумелыя пытанні і адкарэкціраваць веды вучняў, звяртаемся да схем.


(слайды № 11, 12)

Прыслоўе як часціна мовы

Агульнае значэнне

Прыслоўе - нязменная часціна мовы, якая абазначае

• прымету дзеяння (калі адносіцца да дзеяслова ці дзеепрыслоўя): спыніўся нечакана, хуткка ідучы, падмарозіла ноччу;

• прымету іншай прыметы (калі адносіцца да прыметніка, дзеепрыметніка, прыслоўя): добра вядомы, нядаўна скошаны, вельмі далёка;

• прымету прадмета (калі адносіцца да назоўніка): дом насупраць, дарога дахаты, паездка ўдвух.

Марфалагіч-ныя

прыметы

Не змяняецца.

Прыслоўі на -а, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць вышэйшую (простую і складаную) і найвышэйшую (простую і складаную) ступені параўнання: хутка - хутчэй, больш хутка, найхутчэй, надта хутка, хутчэй за ўсіх.

Сінтаксіч-ная роля

У сказе прыслоўе найчаецей бывае

акалічнасцю: Мякка падаюць сняжынкі.

азначэннем: Чулася гаворка па-фрапцузску.

выказнікам: Школа ўжо блізка.


Разрады прыслоўяў паводле значэння

Значэнне

Пытанні

Прыклады

Месца

дзе? куды? адкуль?

высока, далёка, злева

Часу

калі? як доўга? з якога часу? да якога часу?

аднойчы, летась, ноччу, надоўга, зранку

Прычыны

чаму? з якой прычыны?

згарача, нездарма, паняволі, спрасоння

Мэты

з якой мэтай? для чаго?

знарок, назло, напаказ

Спосабу дзеяння

як? якім чынам?

асцярожна, выразна, моўчкі, нязручна

Меры і ступені

колькі? наколькі? у якой ступені?

багата, дастаткова, крыху, удвая, ледзь-ледзь


V. Практычныя заданні па тэме (ПАДАРОЖЖА) (слайд № 13)

  1. Работа з групай.

Выяўленне прыслоўяў у тэксце, вызначэнне іх сэнсавай ролі (картка з тэкстам № 2)

  • Прачытайце тэкст, знайдзіце ў ім прыслоўі

  • Прачытайце тэкст без прыслоўяў

  • Вызначце сэнсавую ролю прыслоўяў у тэксце?

(Прыслоўі робяць тэкст больш багатым і дакладным, узбагачаюць тэкст, робяць яго па-мастацку выразным)

Картка № 2

КРУГ НАД СТАРАЖЫТНЫМІ ЛЯСАМІ

Ранішні туман развеяўся, і ўнізе ўсё добра відаць.

Што гэта?

Глядзіце, які дзіўны, незвычайны пейзаж!

Няўжо мы на Беларусі?

Так, гэта Беларусь. Але такая, якой яна была дзесяткі тысяч год назад. I характар мясцовасці пад намі мала нагадвае прывычныя абрысы, знаёмыя нам па сучасных картах.

Але прыгледзьцеся добра.

Далёка ўнізе працягнуліся светлымі стужкамі рэкі.

Вы пазнаяце іх?

Вось Дняпро і Прыпяць, Бярэзіна і Сож. А вось і Нёман, і Заходняя Дзвіна. Яны цякуць у тых жа напрамках, што і цяпер. Дняпро нясе свае воды ў Чорнае мора, Нёман і Дзвіна ў Балтыйскае. У параўнанні з Дняпром і Прыпяццю гэта яшчэ зусім маладыя рэкі. Але ўсе яны, і старыя, і маладыя, выглядаюць значна шырэй і магутней за цяперашнія.

У нізінах — неабсяжныя прасторы балот. Святлеюць шматлікія люстры азёр. Не відаць ні дарог, ні гарадоў, ні вёсак, ні статкаў хатняй жывёлы на лугах. Толькі дзікія звяры, ідучы на вадапой, пакінулі сляды на вільготкай зямлі.

Чакайце, а гэта хіба не статак?

Вунь на той палянцы сярод лесу пасуцца нейкія буйныя жывёліны.

Зірніце ўважліва!

Здаецца, яны крыху падобны на кароў? Толькі ж нейкія калматыя. I колер у іх аднолькавы. Усе цёмна-бурыя, каштанавыя.

Спусцімся крыху ніжэй. Трэба ж іх разгледзець як след.

Э, ды гэта ж нашы добрыя знаёмыя! На палянцы паеуцца зубры.

Пазнаяце?

Тут і дарослыя, і маладыя зубры, і падлеткі, і зубрыцы з малымі зубранятамі.

  • Ахарактэрызуйце геаграфічнае становішча Беларусі? (слайд № 14)

  • Якая жывёла лічыцца сімвалам Беларусі? (слайд № 15)

  • Дзе можна пабачыць зубра сёння?

  1. Хвілінка адпачынку (РЭКЛАМНАЯ ПАЎЗА) (слайд № 16)

  • Пазнайце вядомыя мясціны Беларусі (слайды № 17, 18, 19)

  1. Самастойная работа.

Выяўленне словазлучэнняў з прыслоўямі (слайд № 20)

  • Выпішыце з тэксту словазлучэнні з прыслоўямі. Запоўніце табліцу.

    Месца

    Часу

    Прычыны

    Мэты

    Спосабу дзеяння

    Меры

    і ступені

  • Якую часціну мовы звычайна паясняюць прыслоўі?

  • На якія пытанні адказваюць прыслоўі?

  • Якія карціны беларускай прыроды, паўсталі перад вамі, калі вы працавалі з дадзеным тэкстам?

  1. Калектыўная праца. Вызначэнне сінтаксічнай ролі прыслоўяў

  • Прачытайце яшчэ адзін урывак з кнігі В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў” Пра які горад ідзе размова? Па якіх прыметах вы пазналі горад Магілёў? (слайд № 21)

  • Уявіце сябе экскурсаводамі. Па якіх месцах роднага города вы правялі б экскурсійную групу? Аргументуючы свой выбар, карыстайцеся прыслоўямі.

  • Выпішыце з тэксту сказы з прыслоўмі. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўяў

Не былі мы і ў Магілёве, не любаваліся славутым Дняпром з высокіх стром, на якіх раскінуўся горад. Дняпро нібы з'ядноўвае землі трох братніх усходнеславянскіх народаў. Ён бярэ пачатак у рускай зямлі. У сярэдняй плыні Дняпро цячэ па Беларусі, прымаючы воды шматлікіх вялікіх і малых беларускіх рэк — Бярэзіны, Друці, Сожа, Прыпяці, каб у ніжняй плыні шырока разліцца сярод бязмежных стэпаў Украіны і дакаціць свае хвалі аж да Чорнага мора.

Багатая ў Магілёва гісторыя. Не менш багатыя на падзеі і яго сённяшнія дні. Разбураны ў час вайны, ён зноў стаў буйным цэнтрам прамысловасці і культуры нашай рэспублікі.

VI. Кантроль ведаў (МЫТНЫ КАНТРОЛЬ) (слайд № 22)

  • Настаўнік. Наша падарожжа заканчваецца. Нам засталося прайсці мытны кантроль.

Выберыце правільныя сцвярджэнні (слайд № 23)

1. *Прыслоўе – самастойная часціна мовы.

*Прыслоўе – службовая часціна мовы.

*Прыслоўе –асобая форма дзеяслова.

2.*Прыслоўе абазначае прымету дзеяння.

*Прыслоўе абазначае прымету па дзеянню.

*Прыслоўе абазначае прымету прадмета.

*Прыслоўе абазначае прымету іншай прыметы

*Прыслоўе абазначае дадатковае дзеянне

3. *Прыслоўі змяняюцца па склонах

*Прыслоўі не маюць роду і ліку

*Прыслоўі спрагаюцца

* Прыслоўі не скланяюцца і не спрагаюцца

VII. Падвядзенне вынікаў (ЗАНАТУЕМ УБАЧАНАЕ) (слайд № 24)

Настаўнік. Вяртаючыся з падарожжа, мы расказваем, пра што даведаліся, і дзелімся ўражаннямі. Раскажыце, пра што вы даведаліся падчас сённяшняга падарожжа

  • Паведамленне па тэме “Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні” ў навуковым стылі

  • Каментар эпіграфа. Пракаменціруйце эпіграф сённяшніх заняткаў

  • Самаацэнка.

Настаўнік. Дзеці, якую ацэнку сваёй працы вы маглі б даць? Карыстайцеся прыслоўямі. (Выдатна, вельмі добра, добра)

  • Ацэнка працы вучняў настаўнікам.

Сёння на ўроку кожны з вас вельмі добра працаваў. Я адчула, што кожны з вас любіць нашу спадчыну і згодна з вашай ацэнка ведаў.

VIII. Рэфлексія.

  • Каму заняткі спадабаліся, усміхніцеся, каму не спадабаліся, адвярніцеся.

(слайд № 25)



Марфала-гічныя прыметы


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconТэма: Прыслоўе як часціна мовы Мэты
Мэты: узнавіць І паглыбіць веды вучняў пра прыслоўе як часціну мовы,садзейнічаць удасканаленню ўмення распазнаваць прыслоў’і ў тэксце,вызначаючы...

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconБеларуская мова Тэма: Прыслоўе як часціна мовы

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconСамастойная работа па тэме
На якія групы па значэнні падзяляюцца прыслоўі. Прывядзіце прыклады прэдыкатыўных прыслоўяў

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 icon7 клас тэма
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconТэма: "Службовыя часціны мовы" «Злучнік» мэты
Прыназоўнік як часціна мовы”, “Злучнік як часціна мовы”, “Часціца як часціна мовы”

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік
Падагульніць I сiстэматызаваць веды вучняў па тэме “Прыслоўе”; замацаваць уменні вылучаць прыслоўі ў тэксце, утвараць прыслоўі, формы...

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconПытанні па курсу "Беларуская мова: спецыяльная лексіка"
Лексіка. Лексікалогія. Слова як адзінка мовы. Лексічнае І граматычнае значэнні слова

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconУрок засваення новага матэрыялу
Тэма: Прыметнік як часціна мовы. Роля прыметнікаў у мастацкіх І навуковых апісаннях

Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Тэма. Прыслоўе як часціна мовы. Групы прыслоўяў па значэнні Факультатыўныя заняткі \"Слова ў тэксце\", 7 iconУрок лічэбнік як часціна мовы лічэбнік абазначае: лік, колькасць
Увага! Не ўсякае слова, што выражае колькасць, адносіцца да лічэбніка. Лікавае значэнне могуць перадаваць іншыя часціны мовы: назоўнік...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка