Трэція мінскія паэтычныя чытанні




НазваТрэція мінскія паэтычныя чытанні
Дата канвертавання24.11.2012
Памер36.69 Kb.
ТыпДокументы
Трэція  мінскія  паэтычныя  чытанні

 

          …Не  Ясенін, не  Пушкін, не  Фет—

                                Я  вясновая  красачка  ў  полі.

                                Не  кажыце, што  будзе  паэт,

                                Лепей  дайце  свабоды  і  волі…

       Менавіта  гэтымі  словамі  маладой  паэткі  Ксеніі  Шаржановіч  можна  было  б  пачаць  Трэція  мінскія  чытанні, прысвечаныя  125-годдзю  з  дня  нараджэння  Янкі Купалы  і  Якуба  Коласа.  Імпрэза  адбылася  22 лістапада. Цэнтральная  гарадская   бібліятэка, што  носіць  імя  Янкі  Купалы, у  чарговы  раз  сустрэла  гасцей, сярод  якіх  былі  і   славутыя беларускія  паэты  Міхась  Башлакоў, Мікола  Шабовіч, Вадзім  Спрынчан, Анатоль  Зэкаў, а  таксама  і  маладыя, ужо  вядомыя  майстры  пяра. Менавіта  ім, маладым  парасткам  беларускай  паэзіі, па  словах  вядучага  вечарыны  Міхася  Захаравіча  Башлакова, трэба  будзе  працягваць  традыцыі  вялікіх  песняроў. Самае  галоўнае,  зазаначыў  паэт, што  паслухаць  вершы  прыйшлі  не  толькі  прадстаўнікі  маладога  пакалення, але  і  сталыя  людзі. А  значыць, наша  паэзія  жывая, яе  любяць, ёй  цікавяцца, захапляюцца.

       Усе  прысутныя  неаднойчы  пераканаліся  ў  гэтым. Цудоўная  паэзія  зусім  маладых, але  ўжо  вядомых  паэтаў  Таццяны  Сівец, Надзеі  Шук, Адама  Шостака  і  іншых  не  пакінула  нікога  абыякавым. Тэматыка  іх  вершаў  разнастайная: ад  філасофскага  роздуму  аб  актуальных  на  сённяшні  дзень  і  адначасова “вечных” у  нашым  жыцці  праблемах   да  тонкіх  граняў  лірыкі…Тэма  дзяцінства, узнятая   Таццянай  Прышчэпавай,  блізкая  для  кожнага  з  нас:

                           …Ты  толькі  вярніся, анёл  шэравокі,

                           Бо  мне  не  вярнуцца  туды…

        Рагнед  Малахоўскі, аўтар  паэтычнага  зборніка “Беражніца”, прадставіў  свой  новы  верш “Янка  Купала  на  Нарачы”. Асабліва  шчымліва  гучалі  гэтыя  радкі  менавіта  таму, што  Нарачанскі  край—малая  радзіма  маладога  таленавітага  паэта. Усе  прысутныя  вельмі  прыхільна  ацанілі  яго  творчасць.

      Хуткаплыннасць  нашага  імклівага--асабліва  на  сённяшні  час—жыцця  адлюстравана  ў  паэзіі  Наталлі  Капы:

                                         …Год  праляцеў,

                                        А  мне  здаецца,--дзень…

        Незвычайным  падалося  і  бачанне  гэтай  паэткай  вядомай  байкі  І.А.Крылова “Ворона  и  Лисица”.

        Сярод  тэм, да  якіх  звярталіся  творцы, была  і  ваенная, што  не  характэрна  для  маладой  беларускай  паэзіі. Менавіта  Андрэй  Цяўлоўскі  ўзнімае  гэтую  далікатную  для  пакаленняў, якія  не  ведалі  жахаў  Вялікай  Айчынай  вайны, праблему. Яго  верш “Памяці  дзеда” з’яўляецца  своеасаблівым  рэквіемам  усім  вядомым  і  невядомым  героям  апошняй  страшэннай  вайны. І  ў  гэтым  напаміне  сваім  равеснікам  адчуваецца  асабісты  боль  паэта:

                             …Ён  жыве—не  пытае  веры,

                             І  не  ведае, што  ўваскрос,

                             Нас, бязверных, уласным  целам

                             Прычашчаючы, бы  Хрыстос…

           Самай  актуальнай  тэмай  для маладога   пакалення, вядома, з’яўляецца  каханне. “Я  шчаслівая  тым, што  на  свеце  ёсць  ты…”—такі  своеасаблівы  лейтматыў  творчасці  амаль  любога  лірыка  адлюстравала  ў  сваім  вершы  Вераніка  Мандзік.  І  сапраўды, пошук  сябе  ў  гэтым  няпростым  жыцці, пошук  адзінага  правільнага  шляху  ў  ім  і “простага  чалавечага  шчасця”—пераважна  гэтыя  праблемы і з’яўляюцца “каталізатарамі” натхнення  маладых  творцаў. Такіх, як  напрыклад, Ксенія  Шаржановіч:

                             …Прайшла  вясна, калі, нібыта  ў  сне,

                             Чакалі  непрадбачанага  цуду.

                             І  будзе  восень, толькі  без  мяне,

                             І  я  без  восені, нярадасная, буду,

                             І  будзе  падаць  дзіўны  першы  снег,

                             Не  зведаўшы  халоднага  маўчання,

                             Застыне  час  на  момант  ці  на  век,

                             Каб  затрымаць  апошняе  спатканне.

        Прыгожа-ўзнёслыя  паэтычныя  радкі  былі  пераплецены  дзіўнымі  музычнымі  мелодыямі. У  прыватнасці, знакаміты  раманс  Гурылёва  на  словы  Грэкава “Бог  с  вами, я  вас  больше  не  люблю…” у  выдатным  выкананні  Ганны-Марыі  Добравай  не  пакінуў  абыякавым  ніводнага  слухача. Тым  больш  што  яна  выканала  яшчэ  два  цудоўныя  творы  гэтага  жанру—“Вернись” і “Ты  не  спрашивай”, апошні  з  якіх—цыганскі. Таксама  цудоўным  музычным  дапаўненнем  да  вечара  маладой  беларускай  паэзіі  з’явіліся  песні  аўтара  і  выканаўцы  з  Барысава  Марыны  Помаз. У  гэтым  жа  жанры  выступалі  і  такія  барды, як  Антон  Яўсеенка, Наталля  Пушкарова, Вольга  Юмашава.

         Філасофскі  роздум  маладых  беларусаў аб  сённяшнім  жыцці  можна  было  б  адлюстраваць, перафразуючы  страфу  з  верша  Алеся  Мойскага:

                                    …Адкажы  мне, сонца,

                                    Адкажы  мне, вецер,

                                    Ці  лёгка  мне  жыць  на  свеце?..

             Гэтае  рытарычнае  пытанне  будзе  кожны  раз  знаходзіць  адказ  у  творах  маладых  беларускіх  паэтаў. Хочацца  пажадаць  ім  натхнення, неспатольнай  смагі  да  творчасці  і, безумоўна,  вялікіх  поспехаў. А  таксама  вельмі  хочацца  спадзявацца, што  такія  цудоўныя  вечары, як  сённяшні, будуць  добрай  шматгадовай  традыцыяй.

               25.11.2007 г.                               Дзмітрый  Пятровіч

 

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconМерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю
Правесці ва ўстанове адукацыі паэтычныя чытанні, святы паэзіі, тэматычныя вечарыны, конкурсы, прысвечаныя 100-годдзю з дня нараджэння...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconМэта: паглыбіць веды вучняў пра жыццё І творчасць Уладзіміра Дубоўкі, прасачыць на прыкладзе паэтычных твораў за патрыятычнай адданасцю паэта, выхоўваць любоў да сваёй Радзімы
Паважаныя сябры! Запрашаем на паэтычныя чытанні “А колькі б дзе ні вандраваў”, прысвечаныя творчасці Уладзіміра Дубоўкі. Вы паслухаеце...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconДзеці, сёння ў нас незвычайнае свята. Усе мы запрошаны на сустрэчу з казкай. Давайце з вамі прачытаем вось гэтыя паэтычныя радкі з верша М. Танка, напісаныя на
Настаўнік: Дзеці, сёння ў нас незвычайнае свята. Усе мы запрошаны на сустрэчу з казкай. Давайце з вамі прачытаем вось гэтыя паэтычныя...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconАртыкул 1
Палажэнні гэтага Пагаднення прымяняюцца да аўтамабільных перавозак пасажыраў І грузаў у двухбаковых зносінах паміж Рэспублікай Беларусь...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconCтратэгічнае кірававанне
У адных жаданне рэалізоўваць свае ідэі, прыцягваючы аднадумцаў, у іншых – палепшыць уласную кваліфікацыю, трэція імкнуцца заняць...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconSylabus nazwa przedmiotu
Жывіце доўга”, „Маленькія хітрасці ад прастуды”. Narodowość, kraj – podstawowe słowa I zwroty. Teksty: „Людзі зямлі беларускай”,...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconГэты дадатак дазваляе вам практыкавацца ў вусным разуменні І ў чытанні чыслаў, ад 1 да 999999999, на розных мовах, з магчымасцю лёгкага пераключэння з адной
Гэты дадатак дазваляе вам практыкавацца ў вусным разуменні І ў чытанні чыслаў, ад 1 да 999999999, на розных мовах, з магчымасцю лёгкага...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconБудзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць на максімальны бал
Будзьце ўважлівыя пры чытанні ўмоваў заданняў І прапанаваных для аналізу дакументаў. Толькі пры дакладным выкананні магчыма разлічваць...

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconПраваслаўныя чытанні на 2012 год
Деятельность Русской православной церкви на оккупированной территории в годы Великой Отечественной войны”

Трэція мінскія паэтычныя чытанні iconІнфармацыйнае паведамленне
Даводзім да Вашага ведама, што чытанні адбудуцца 20–21 кастрычніка 2011 года. На абмеркаванне плануецца вынесці наступныя тэмы

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка