Алесь Міхалевіч: "Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць"




НазваАлесь Міхалевіч: "Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць"
Дата канвертавання24.11.2012
Памер18.84 Kb.
ТыпДокументы

NEVI0727



Алесь Міхалевіч: “Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць”.


Пра дату 27 ліпеня ў беларускай гісторыі і пра паводзіны цяперашняй улады ў адносінах да прадстаўнікоў апазыцыі гавораць кіраўнік Партыі БНФ Вінцук Вячорка, ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сергей Скрабец і адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Стакевіч.


Вінцук Вячорка:


“Гэта вельмі важная дата зь юрыдычнага гледзішча. Была заканадаўча замацаваная сувэрэннасьць, тады яшчэ БССР. Быў 1990 год, фармальна яшчэ існаваў СССР. І гэта было той юрыдычнай падставай, якая дазволіла 25 жніўня 1991 году ператварыць фармальны сувэрэнітэт у рэальную незалежнасьць”.


Карэспандэнт: “Чаму сёньня і напярэдадні 27 ліпеня. Так сабе паводзяць улады?”


Вячорка: “Відавочна яны хочуць мець манаполію на трактоўку сувэрэнітэту. І гэтую трактоўку мы пабачылі 3 ліпеня ва ўсіх гэтых парадах і шоў у савецкім стылі. Для іх савецкая спадчына, сувэрэнітэт і незалежнасьць спалучальныя, а для нас не. Па-першае, гэта ідэалягічнае супрацьстаяньне, а па-другое яны хочуць гэтымі ірацыянальнымі рэпрэсіямі папярэдзіць перад восеньню ўсіх нас – вось, маўляў што будзе, калі вы асьмеліцеся ладзіць масавыя акцыі”.


Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец:


Скрабец: “Для мяне гэты дзень зьвязаны з тым, што наша краіна ступіла на шлях незалежнасьці. За што змагалася наша інтэлігенцыя. На мой погляд, гэта адбылося менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе”.


Адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратычнага руху Мікола Статкевіч:


Статкевіч: “Сёньня дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. па-другое мы цяпер сьвяткуем 125-годзьдзе з дня нараджэньня ідэоляга беларускай незалежнасьці, нашага песьняра Янкі Купалы. Я думаў, што ў дзень прыняцьця Дэклярацыі якраз было б да месца ўшанаваць памяць нашага нацыянальнага генія і ідэоляга незалежнасьці. А сёньняшняя акцыя

не плянавалася масавай”.


Намесьнік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч:


Міхалевіч: “Гэтая акцыя важная, таму, што ўпершыню ў найноўшай гісторыі Беларусь атрымала сваю незалежнасьць. А паводзіны міліцыі звычайныя. Яны не даюць нічога зрабіць, не даюць ускласьці кветкі. Лукашэнка цяпер хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць. Хаця ўсе ведаюць, што незалежнасьць дамагаўся Беларускі народны фронт. І што менавіта наша партыя, і апазыцыя БНФ у парлямэнце 12-га скліканьня дасягнула гэтай незалежнасьці”.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconАлесь гарун 1887-1920
У дарэвалюцыйнай Расіі быў узако-нены стары стыль. Можна дапусціць, што ў выпісцы, прызначанай для афіцыйнай дзяржаўнай установы,...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconАктывістка незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" з 98 -га году
Калі ў 1991 годзе Беларусь займела незалежнасьць, марылася, што вось ён, пачатак новае гісторыі Беларусі, новай сьветлай будучыні…...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconБеларускія вайскоўцы выкарыстоўваюцца на цывільных працах на грамадзянскіх аб’ектах. У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой
У міністэрстве абароны лічаць, што гэта таксама зьяўляецца баявой падрыхтоўкай. А беларускія праваабаронцы цьвердзяць, што ў войску...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconНя трэба ісьці на фальшывае галасаваньне, гэта наша законнае права. Няхай Лукашэнка І яго рэжым застаюцца самы з сабой. Няхай увесь сьвет пабачыць што "цар" голы, што ўвесь яго "гандаль" беларускай зямлёй, нетрамі, заводамі, маёмасьцю з расейцамі, кітайцамі І прайдзісьветамі незаконны
Паважаныя людзі! Прыгледзьцеся ўважліва да палкоўніка, які прыслужвае пацанёнку Лукашэнкі. Гэта ж трэба так не паважаць сябе!

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconГалоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку
Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: "Чего Вы все в наш Минск поприезжали?" Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: "У адрозьненьне ад Вас, я нарадзіўся...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconГалоўная тэма дня гадавіна Чарнобыльскай катастрофы. Карыстальнік Алесь Міхалевіч сёньня занатаваў ва ўласным дзёньніку
Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: “Чего Вы все в наш Минск поприезжали?” Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: “У адрозьненьне ад Вас, я нарадзіўся...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconЗянон Станiслававiч, у чым вам бачыцца сутнасьць cёньняшняй дамовы, якая падпiсаная ў Крамлi?
Гэта ёсьць акт бяспраўны. Гэта ёсьць акт агрэсii I палiтычнай акупацыi. Вайна ў Чачэнii I палiтычная агрэсiя Расеi ў Беларусi гэта...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconЯнка Купала незалежнасьць
Літва, Україна, Латвія І г д усе яны маюць права на гэта, усіх ІХ можна прызнаць, нават можна І дапамагаць ці то фізічна, ці то маральна,...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconВойшы Мілавіда абмяркоўваюць навіну пра тое, што палітыкі Анатоль Лябедзька І Сяргей Калякін "ледзь не загінулі ў аўтакатастрофе". Палітыкі падкрэсьлілі, што ў
Блогер піша: “Нешта прыгадаўшы, як Лукашэнка й Шэйман былі расстраляныя пад Лёзнам у 94-ым ” Камэнтар: “Ня думаю выбары далёка-далёка...

Алесь Міхалевіч: \"Лукашэнка хоча паказаць, што гэта ён манапаліст на незалежнасьць\" iconСёньня ў менскім клюбе "Стэп" адбыўся Вялікі паганскі фэст "Пятніца. 13-е". Імпрэзай арганізатары імкнуліся паказаць, што 13-ае чысло, пятніца звычайн дзень, у
У фэсьце ўдзельнічалі гурты “Ліцьвін Троль”, “Камаедзіца”, “Сонцаварот”, “Гуда”, “Зьніч, “Тэстамэнт й іншыя. Фундатарам фэсту выступіла...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка