Праграма ўступнага іспыту па прадмету "Педагогіка" для абітурыентаў па спцыяльнасці




НазваПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Педагогіка" для абітурыентаў па спцыяльнасці
Дата канвертавання11.01.2013
Памер48.87 Kb.
ТыпДокументы
ПРАГРАМА

ўступнага іспыту па прадмету “Педагогіка”

для абітурыентаў па спцыяльнасці

    1. 01 02 “Дашкольная адукацыя (АЗН), скарочаны тэрмін навучання”



ПРАГРАМА


Раздзел 1. Агульныя асновы педагогікі


  1. Педагог – прафесійны выхавальнік, настаўнік, выкладчык. Гісторыя прафесіі, прычыны яе з’яўлення.

  2. Педагогіка як навука. Дашкольная педагогіка як галіна ўзроставай педагогікі. Прадмет дашкольнай педагогікі. Задачы і сучасныя праблемы дашкольнай педагогікі.

  3. Паняцце навукова-педагагічнага даследвання, яго арганізацыя і этапы. Тэарэтычныя і эмпірычныя метады педагагічнага даследавання. Выбар метадаў даследавання.

  4. Сучасная сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь, яе прынцыпы, структурныя кампаненты.

  5. Месца і роля дашкольнай адукацыі ў сістэме бесперапынная адукацыі. Віды, тыпы і профілі сучасных дашкольных адукацыйных устаноў (дзіцячы сад з паглыбленай, аздараўленчай і кампенсуючай накіраванасцю; школа-дзіцячы сад; цэнтр развіцця; прыватны дзіцячы сад і інш.).

  6. Навуковыя падыходы да сутнасці працэсу развіцця асобы. Асноўныя накірункі і сферы развіцця асобы.

  7. Сучасная сацыяльна-педагагічная сітуацыя і мэта выхавання. Гуманізацыя мэты выхавання.

  8. Задачы выхавання, іх класіфікацыя па баках выхавання, па вядучых лініях (сферах) развіцця дзіцяці.


Раздзел 2. Канцэпцыі і праграмы выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту


  1. Паняцце канцэпцыі выхавання. Асноўныя канцэпцыі (свабоднае, аўтарытарнае, дэмакратычнае выхаванне) і праграмнасць выхавання.

  2. Роля праграмы ў развіцці і сацыялізацыі асобы дзіцяці, у стварэнні нацыянальнага дзіцячага сада.

  3. Развіцце канцэпцый выхавання дашкольнікаў і гісторыя стварэння і ўдасканалення праграмы. Сучасныя праграмы як адлюстраванне вядучай канцэпцыі дашкольнай адукацыі.

  4. Базісная праграма выхавання і навучання дзяцей у дашкольнай установе “Пралеска”. Прынцыпы яе пабудовы і структуры.

  5. Праграма сямейнага выхавання. Метадычнае забяспячэнне праграмы

Раздзел 3. Заканамернасці развіцця і выхавання дзіцяці ранняга ўзросту.


  1. Маленства і ранняе дзяцінства (другі і трэці гады жяця) як перыяд фарміравання ў дзіцяці ўсіх уласцівых чалавеку псіхічных працэсаў, зараджэння яго самасвядомасці, усведамлення сваей індывідуальнасці.

  2. Асаблівасці дзяцей ранняга ўзросту: інтэнсіўнасць фізічнага і псіхічнага развіцця, яго скачкападобнасць і нераўнамернасць, павышеная ранімасць, няўстойлівасць эмацыянальнага стану, пластычнасць функцый мозга і псіхікі, легкая навучальнасць, легкая ўзбуджальнасць і стамляльнасць нярвовай сістэмы.

  3. Сутнасць працэсу адаптацыі.

  4. Ступені адаптацыі.

  5. Узаемадзеянне дашкольнай установы з бацькамі ў перыяд адаптацыі дзіцяці.

  6. Далучэнне дзіцяці да здаровага ладу жыцця. Рэжым дня, яго значэнне.

  7. Роля самастойнай дзейнасці дзяцей ранняга ўзросту ў станаўленні іх асобы і выхаванні сацыяльных паводзін.

  8. Асаблівасці арганізацыі і методыкі правядзення заняткаў з дзецьмі першага, другога і трэцяга гадоў жыцця.

  9. Індывідуальныя і групавыя заняткі.

  10. Віды кантролю за развіццем дзіцяці ранняга ўзросту.


Раздзел 4. Заканамернасці развіцця і выхавання асобы дашкольніка ў дзейнасці.


  1. Дашкольнае дзяцінства як унікальны перыяд жыцця, яго значэнне ў развіцці і сацыялізацыі асобы.

  2. Задачы і ўмовы выхавання здаровага дзіцяці.

  3. Гульня як феномен культуры і асноўны від дзейнасці дашкольніка.

  4. Разнастайнасць дзіцячых гульняў.

  5. Сучасная класіфікацыя гульняў.

  6. Сюжэтна-ролевыя гульні, іх сваеасаблівасць. Структура сюжэтна-ролевай гульні, яе асноўныя кампаненты.

  7. Рэжысерская гульня як разнавіднасць творчай гульні.

  8. Тэатралізованыя гульні, іх сваеасаблівасць і педагагічная каштоўнасць. Віды тэатралізованных гульняў, іх класіфікацыя.

  9. Дыдактычныя гульні, іх сваеасаблівасць. Структура дыдактычных гульняў.

  10. Цацка, яе выхаваўча-адукацыйная каштоўнасць.

  11. Сваеасаблівасць працоўнай дзейнасці дашкольнікаў.

  12. Віды працы дзяцей рознага ўзросту: самаабслугоўванне, гаспадарчабытавая праца, праца ў прыродзе, ручная і мастацкая праца, іх змест і педагагічная каштоўнасць.

  13. Формы арганізацыі працоўнай дзейнасці дзяцей.

14.Перадумовы эканамічнага выхавання дашкольнікаў.

15. Сутнасць сенсорнага выхавання, яго псіхолага-педагагічныя асновы, задачы і змест.

  1. Дыдактычныя прынцыпы, іх псіхолага-педагагічнае абгрунтаванне, спецыфіка выкарыстання ў дашкольнай адукацыі.

  2. Наглядныя метады і прыемы навучання, іх значэнне і псіхалагічнае абгрунтаванне.

  3. Значэнне і псіхалагічнае абгрунтаванне гульневых метадаў і прыемаў навучання. Выкарыстанне дыдактычных камп’ютэрных, інтэлектуальных гульняў у працэсе навучання.

  4. Роля практычных і праблемна-пошукавых метадаў у навучанні, іх псіхалагічнае абгрунтаванне. Эксперыментаванне, даследаванне, мадэліраванне як метады навучання.

  5. Месца слоўнх метадаў і прыемаў у навучанні, іх псіхалагічнае абгрунтаванне.

  6. Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці дзяцей: гульневая; практычна-пазнавальная; працоўная дзейнасць; індывідуальныя зносіны; заняткі і інш. Суадносіны індывідуальных, групавых і франтальных форм навучання.

  7. Заняткі як форма арганізацыі навучання. Тыпы і структура заняткаў.


Раздзел 5. Фарміраванне асобы і сацыяльных паводзін дзіцяці.


  1. Праблемы гуманізацыі грамадства і дашкольнага выхавання. Спецыфіка праяўлення ў дзяцей гуманізма ў дашкольным узросте.

  2. Фарміраванне валявых якасцей асобы дзіцяці.

  3. Сутнасць поларолевага выхавання. Сістэма поларолевага выхавання ў ДАУ.

  4. Актуальнасць праблемы фарміравання асноў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці ў дашкольнікаў.

  5. Шляхі, сродкі і метады выхавання ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў

грамадзянскасці.

  1. Прававое выхаванне дашкольнікаў як кампанент грамадзянскага выхавання.


Раздзел 6. Дзіця і сістэма бесперапыннай адукацыі. Пераемнасць сям’і, дзіцячага сада і школы.


  1. Віды сувязі паміж сям’ей і дашкольнай установай.

  2. Формы ўзаемадзеяння дзіцячага сада і сям’і. Пошук новых форм супрацоўніцтва.

  3. Сутнасць пераемнасці ў рабоце дзіцячага сада і школы.

  4. Паняцце гатоўнасці да навучання ў школе.

  5. Цяжкасці ў адаптацыі дзяцей да школы. Прычыны ўзнікнення цяжкасцей, іх прагназіраванне, прафілактыка і карэкцыя.

  6. Арганізацыя жыцця і адукацыйна-выхаваўчай работы ў падрыхтоўчым класе школы, яе змест, формы і метады. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі ў пачатковай школе.


Раздзел 7. Асновы арганізацыі і кіравання педагагічным працэсам у дашкольнай установе.


  1. Сутнасць і функцыі планавання педагагічнага працэсу ў дашкольнай установе.

  2. Віды планавання.

  3. Формы планавання.

  4. Дэмакратызацыя і гуманізацыя кіравання дашкольнай установай.



Праграма састаўлена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “Педагогіка” для педагагічных каледжаў і педагагічных вучылішчаў па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” (Мінск, 2003 г.) дацэнтам кафедры дашкольнай і пачатковай адукацыі Амасовіч Н.В., кандыдатам педагагічных навук.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconПраграма ўступнага іспыту па прадмету "Творчасць (профіль — "журналістыка")" для абітурыентаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта
Творчасць” праводзіцца ў два этапы. Кожны з этапаў іспыту ацэньваецца паасобку па дзесяцібальнай шкале

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconПраграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці
Мэтай уступнага іспыту з’яўляецца якасны адбор абiтурыентаў у адпаведнасцi з дадзенай спецыяльнасцю

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconТэма сачынення №0 для ўступнага іспыту па дысцыпліне "Творчасць"
Творчасць” (другі этап – субяседаванне) для абітурыентаў спецыяльнасці 1-23 01 08-01 “Журналістыка (друкаваныя смі)”, спецыялізацыя...

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconПраграмы
Праграма іспыту прызначана для абітурыентаў, якія маюць спецыяльную музычную адукацыю

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconПраграма ўступнага іспыту па спецыяльнасці 1–21 80 11 "мовазнаўства" (беларуская мова) для паступлення ў магістратуру
Зацверджана на пасяджэнні вучонага савета (метадычнай камісіі) філалагічнага факультэта

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconМэты І задачы ўступнага іспыту ў уа брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць
Журналістыка” (друкаваныя смі), спецыялізацыя 1-23 01 08-01 01 (перыядычны друк) у 2010 годзе

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconЭкзаменацыйны білет №0 для ўступнага іспыту па беларускай літаратуры
Станаўленне новай беларускай літаратуры І яго асноўныя фактары (цікавасць да фальклору, народнага побыту, гістарычнага мінулага)....

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconЗакон Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" аб задачах адукацыі І выхавання. Асабісты І сацыяльны аспекты мэты выхавання
«Педагогіка» для абітурыентаў па спецыяльнасці 1-01 02 01 «Пачатковая адукацыя (азн), скарочаны тэрмін навучання»

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconБеларуская літаратура – 2010 праграма для абітурыентаў ліцэя бду
Ф. Скарына. Жыццё І творчасць. Прадмова да ўсёй Бібліі, да кніг “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф”

Праграма ўступнага іспыту па прадмету \"Педагогіка\" для абітурыентаў па спцыяльнасці iconПа прадмету "Беларуская мова (прафесійная лексіка)"
Метадычныя рэкамендацыі па вывучэнню вучэбнага прадмету І выкананню дамашніх кантрольных работ для навучэнцаў завочнай формы навучання...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка