Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




НазваКроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня
Дата канвертавання24.11.2012
Памер66.73 Kb.
ТыпДокументы


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net

Выпуск 255


( 16 жніўня 2007 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот.

У працы над выпускам брала ўдзел Лана Руднік.


Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Падзеі:

уверх

Пад апекай сьвятога Губерта


Прэзентацыя трэцяга выпуску краязнаўчага альманаху “Горад Сьвятога Губерта”, прысьвечанага падзеям зьнішчэньня гістарычнай часткі Гародні пад выглядам рэканструкцыі, зладжаная 15 жніўня ў памяшканьні Таварыства Беларускай Школы.

Падчас прэзентацыі выступілі гісторыкі Алесь Смалянчук і Аляксандр Краўцэвіч, краязнаўца Андрэй Вашкевіч ды журналістка Натальля Макушына.

Стваральнікі альманаху зьвярнулі ўвагу, што дзеяньні грамадзтва па захаваньні гістарычнай часткі Гародні прыносяць хаця б нейкі плён, магчыма, гэта стрымлівае пляны ўлады, якая баіцца шуму і розгаласу. Акрамя таго, зьявілася ідэя выданьня своеасаблівага кароткага FAQ, прэзентуючага асноўныя ідэі абаронцаў Гародні, які дапаможа ў “агітацыі”.

Сам альманах мае выгляд тоўсьценькага сшытку з друкам якасьці ня самага дрэннага ксэраксу і дастаткова якаснай каляровай устаўкай.

Сярод аўтараў тэкстаў, акрамя ўзгаданых вышэй выступоўцаў, такія вядомыя ў горадзе гісторыкі і краязнаўцы, як Ігар Лапеха, Алесь Госьцеў, гарадзенец з Кракава Юры Гардзееў, Аляксандр Мілінкевіч.

Аляксей Шота


уверх

Вакансыя для юрыста


Адкрытая вакансыя юрыста ў праекце Эўрапейскага цэнтра абароны правоў чалавека ЭЦАПЧ (European Human Rights Advocacy Centre, EHRAC).

Тэрмін падачы конкурсных заяваў - да 5 верасьня.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/.

уверх



Абвесткі:



Міжнародны трэнінг для школьнікаў


З 16 да 19 верасьня ў Насутаве (Польшча) мае адбыцца польска-беларуска-ўкраінскі трэнінг для моладзі “Твая кар’ера ў тваіх руках”.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы старэйшых клясаў.

У праграме:

- плянаваньне прафэсыйнай кар’еры і рух па рынку працы (метады пошуку працы, напісаньне аплікацыйных дакумэнтаў),

- трэнінг крэатыўнасьці і прадпрымальніцтва,

- метады адаптацыі да міжнароднага рынку працы,

- дасьледваньне магчымасьцяў міжнароднай адукацыі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрас: instytut@irp-fundacja.pl , альбо на тэлефон-факс у Польшчы: 48-81 536 10 95/94.

уверх

Інфармацыйны сэмінар у Вільні


Інфармацыйны сэмінар для сябраў недзяржаўных грамадзкіх арганізацый і студэнтаў ладзіць Міністэрства Замежных Справаў Чэшскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з Міжнародным Вышаградзкім фондам (www.visegradfund.org) і задзіночаньнем “Грамадзянская Беларусь” (www.civicbelarus.eu).

На сэмінары, які мае адбыцца ў Вільні, плянуецца прэзентацыя мэтаў і сутнасьці вышаградзкага супрацоўніцтва, абмеркаваньне магчымасьцяў падтрымкі праектаў Міжнародным Вышаградзкім фондам, а таксама дыскусія па праблемах перспектываў сумесных дзеяньняў.

Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы: www.humanrightshouse.org .

Лана Руднік

уверх

Сэмінар-трэнінг для трэнераў


З 5 па 7 кастрычніка Беларуская асацыяцыя маладых хрысьціянскіх жанчын ладзіць сэмінар-трэнінг у межах праграмы “Ла Страда: Папярэджаньне гандлю людзьмі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Эўропы”.

Мерапрыемства мае адбыцца ў Менску. Ягоная мэта - падрыхтоўка трэнераў, здольных праводзіць прафіляктычную працу сярод моладзі.

Запрашаюцца сябры і валянтэры грамадзкіх аб’яднаньняў, якія маюць досьвед правядзеньня трэнінгаў і доступ да мэтавых групаў.

Усе ўдзельнікі будуць забясьпечаныя метадычнымі распрацоўкамі, друкаванай і відэа прадукцыяй па тэматыцы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся на e-mail: lastrada@infonet.by

Лана Руднік

уверх

Пра міграцыю і інтэграцыю ў Эўропе


Цэнтр міжнародных дасьледваньняў запрашае да ўдзелу ў праекце «Летняя школа – 2007».

Мэта школы – актуалізацыя тэмы міграцыі і інтэграцыі ў агульнаэўрапейскім кантэксьце. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, найперш студэнты і маладыя спецыялісты – эканамісты, палітолягі, сацыяёлягі і культуролягі.

Працоўныя мовы – беларуская і расейская. Выступы на іншых мовах будуць суправаджацца перакладам.

Апошні тэрмін падачы заявак – 19 жніўня.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, зьвярнуўшыся на электронны адрас: info@cfis.by альбо па тэл. (017) 272-20-92, (029) 179-20-92.

Лана Руднік

уверх

Міжнародная экалягічная канферэнцыя


18-20 кастрычніка ў Менску мае адбыцца XV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Экалёгія чалавека ў постчарнобыльскі перыяд”.

Арганізатары канферэнцыі прапануюць да разгляду наступныя пытаньні:

  • праблемы соцыўма ў постчарнобыльскай сітуацыі,

  • праблемы здароўя пацярпелага насельніцтва, біякультурная адаптацыя,

  • інтэгратыўны падыход да забесьпячэньня і аднаўленьня здароўя; стратэгія і тактыка рэабілітацыі чалавека, насельніцтва, рэгіёнаў і ўстойлівае разьвіцьцё,

  • экалягічная адукацыя, фармаваньне здароўя, экалёгія адукацыі, фармаваньне экалягічнай культуры насельніцтва,

  • праблемы біясацыяльнай антрапалёгіі, комплексныя падыходы ў антрапалягічных дасьледваньнях.

У межах канферэнцыі ладзіцца сэмінар “Стратэгія ўстойлівага разьвіцьця ў школе”, педагагічная студыя.

Артыкулы да публікацыі прымаюцца да 20 верасьня.

Рэгістрацыйны ўнёсак – 30 тысяч беларускіх рублёў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па т./ф: (+375 17) 252 11 17; т. 255 68 17; е-mail: cotc@avilink.net .





Не спазьніся!

Візыт у Чэхію для актывістаў НДА і журналістаў


Чэшская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” запрашае беларускіх актывістаў няўрадавых арганізацыяў і журналістаў наведаць Чэхію ў межах 4-5 дзённага адукацыйнага візыту.

Патрабаваньні да кандыдата на паездку:

- Мець дакладную мэту і тэму візыту,

- Мець дакладнае ўяўленьне, якія чэшскія арганізацыі альбо ўстановы жадалі б наведаць.

Ахвотным да ўдзелу неабходна даслаць кароткае рэзюмэ і дэталёвы матывацыйны ліст на адрас: stypendyi@seznam.cz..

Апошні тэрмін прыёму заявак -- да 31 жніўня.

уверх

Навучаньне ад “Гурта”


Рэсурсны цэнтр “Гурт” працягвае набор удзельнікаў на трэнінгі на 2007 год:

-Трэнінг “Эфектыўны мэнэджмэнт праектаў” – Кіеў, 28-29 верасьня.

-Трэнінг “Пасьпяховая PR дзейнасьць арганізацыі” – Кіеў,12-13 кастрычніка.

-Трэнінг “Распрацоўка і кіраваньне валантэрскімі праграмамі” – Кіеў, 26-27 кастрычніка.

-Трэнінг “Фінансавы мэнэджмэнт арганізацыі” – Кіеў, 9-10 лістапада.

Для ўдзелу ў трэнінгах неабходна запоўніць заяўку, разьмешчаную на вэб-пляцоўцы www.gurt.org.ua. Кошт удзелу ў кожным трэнінгу -- 350 грн. (каля 70 у.а.).

Апошні тэрмін падачы заявак на трэнінг “Эфектыўны мэнэджмэнт праектаў” – 17 верасьня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся ў Рэсурсны цэнтр “Гурт”:тэл.: +38 (044) 296 10 52, эл.пошта: Rudyeva@gurt.org.ua, вэб-пляцоўка: www.gurt.org.ua

Паводле рассылкі “ГУРТ” №359

уверх


Спабор эсэ Сусьветнага банку


Міжнародная Фінансавая Карпарацыя Сусьветнага Банку (IFC) і газэта Файнэншал Таймз (FT) абвяшчаюць пра пачатак другога штогадовага спабору Эсэ.

Тэма эсэ -- “Разьвіцьцё прыватнага сэктару: ствараючы рынкі, мяняючы жыцьці” (па-ангельску: "Private Sector Development: Creating Markets, Transforming Lives").

Апошні тэрмін прыёму эсэ: 30 верасьня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на вэб-пляцоўку: www.ifc.org/competition

уверх


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconКроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня
...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconCустаршыня грамадзкага аб’яднаньня "Жаночы незалежны дэмакратычны рух"
Была кіраўніком сэкцыі экскурсаводаў “Менсктурысту”, дырэктарам турагенцыяў “Камкон-тур”

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconДзякуй, сябры!
Дзесяты дзень народзінаў адзначылі на мінулым тыдні сябры грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар”

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconХто жадае калядаваць?
Першая сустрэча ахвотных далучыцца да падрыхтоўкі І ўдзелу ў калядаваньні адбылася 16 сьнежня ў офісе Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconАлесь Лозка Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня Таварыства беларускай школы
Дацэнт Катэдры этналёгіі І фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconАлесь Лозка Старшыня Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня Таварыства беларускай школы
Дацэнт катэдры этналёгіі І фальклярыстыкі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconМаладыя журналісты ў Польшчы
Навучальны візыт у Польшчу групы маладых гарадзенскіх журналістаў зладжаны намаганьнямі Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconВынікі страйку прадпрымальнікаў
Паводле старшыні аргкамітэту грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, у акцыі пратэсту...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconВыйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча
Сёньня ў Менску прэзэнтавалі дыск з сэрыі “Гукавая кніга па-беларуску” з запісамі працаў гісторыка Міколы Ермаловіча. Аўдыёкніга...

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня iconВыйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча
Ермаловіча з сэрыі “Гукавая кніга па-беларуску”. Гэта першае выданьне паэзіі, філязофіі І публіцыстыкі Міколы Ермаловіча. Аўдыёкніга...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка