Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту




НазваМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Дата канвертавання24.11.2012
Памер18.64 Kb.
ТыпДокументы
Kali1102-nocz


Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту


75-гадовы жыхар Менску Уладзімір Сьвярдлоў некалькі дзён таму ўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцьці помніка ахвярам Галакосту на месцы былога санаторыя “Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік спраектаваў і аплаціў ён сам у памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей, расстраляных нацыстамі ў красавіку 1942 году. Уладзімеру Сьвярдлову аднаму ўдалося выратавацца з той групы дзяцей. Са спадаром Сьвярдловым размаўляў Валер Каліноўскі.


Уладзімер Сьвярдлоў не ведае паходжаньня свайго прозьвішча, хаця ўпэўнены, што не мае ніякага дачыненьня да вядомага дзеяча расейскай рэвалюцыі. Родную мову – ідзіш – спадар Сьвярлоў так і не засвоіў, бо ягоныя бацькі былі камуністамі, якія лічылі што ў СССР яна непэрспэктыўная. Затое спадар Сьвярдлоў добра вывучыў беларускую мову – у хаце бабы Алесі на Магілёўшчыне. Пасьля таго страшнага выпадку, калі ён уцёк з калоны дзяцей, якую вялі на растрэл, баба Алеся -- Аляксандра Звонак -- знайшла зьнямоглага хлопчыка ў лесе. Пра бабу Алесю ў спадара Сьвярдлова вельмі цёплыя згадкі:

(Сьвярдлоў: ) “На такіх людзях зямля трымаецца. Я ніколі не бачыў, каб яна калі нікалі зазлілася. Не... Мы ўсё жыцьцё зь ёю падтрымлівалі сувязь, з яе дачкой і ўнучкай”.


Баба Алеся выратавала Валодзю Сьвярдлова ў 1942 годзе і хавала ўсю вайну, нягледзячы на небясьпеку – нацысты забівалі тых, хто хаваў габрэяў.

Па вайне Уладзімер Сьвярдлоў знайшоў і сваю сям’ю. Два браты яго і сястра пазьней эмігравалі: хто ў Маскву, хто ў ЗША, хто ў Ізраіль. Уладзімер Сьвярдлоў застаўся:


(Сьвярдлоў: ) “Ведаеце, я ўжо зьбіраўся. Але вось пра гэта падумаў... Вельмі я пасьля вайны, пасьля ўсяго, што перажыў, вельмі я беларускі народ палюбіў, не захацеў я адсюль ехаць”.


Акрамя таго спадар Сьвярлоў адчуваў абавязак перад тымі дзецьмі, якія загінулі на Магілёўшчыне. Штогод езьдзіў на іх брацкую магілу. Апошнім часам пачаў заўважаць, што сьцпілы бэтонны помнік на ёй руйнуецца. Два гады таму спадар Сьвярдлоў папрасіў ва ўладаў дазволу зрабіць новы помнік на гэтай магіле – паводле ўласнага праекту і за ўласны кошт. На гэтую справу ён выдаткаваў і сваю пэнсію, і зьберажэньні.


(Сьвярдлоў: )“З таго моманту, як я ўцёк з той калёны, а потым даведаўся, што тых дзяцей нікуды не перавялі, а расстралялі, мне хацелася штосьці там зрабіць... Бо ўсё ўжо пачало там зарастаць, часам цяжка было знайсьці гэтую магілу... Мне цяпер на душы лягчэй. Я ім аддаў нейкую даніну, гэтым дзеткам. Можа, я іх энэргіяй жыву цяпер. Мне вельмі хацелася, і я зрабіў гэта, хай яшчэ іншыя людзі паставяць, бо ёсьць такія, хто мае жаданьне такое ж зрабіць. А такіх магіл у Беларусі ой як шмат”.


Пад час мінулай вайны ў Беларусі загінула больш за 600 тысяч габрэяў. Дагэтуль не ўсе месцы пахаваньня нявінных ахвяр ушананваныя.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconМенскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту
Крынкі” Асіповіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Гэты помнік ён спраектаваў І зрабіў на свае грошы ў памяць пра 84 габрэйскіх дзяцей,...

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconБрацкая магіла ва ўрочышчы гайкі
Збочыўшы з дарогі Нясвіж-Сноў у накірунку в. Еськавічы, на ўзлеску вы пабачыце помнік ахвярам фашызму

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconПомнік беларускаму алфавіту, ці "кур’ёзная" літара
Смі, фіксуецца яна І ў “Вікіпедыі”. Былі І такія думкі: маўляў, перад тым, як паставіць помнік літары, трэба пахаваць яе. Не ўнікаючы...

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconНа 82-м годзе жыцьця ў Каліфорніі памёр адзін з найбуйнейшых рэжысэраў сучаснасьці Робэрт Олтмэн. За 60 гадоў працы ў кіно ён паставіў 86 фільмаў. Сярод самых
Каліфорніі памёр адзін з найбуйнейшых рэжысэраў сучаснасьці Робэрт Олтмэн. За 60 гадоў працы ў кіно ён паставіў 86 фільмаў. Сярод...

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconПавал Яблонскі 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў увіхацца па ёй ужо
Яблонскі – 80-гадовы пэнсіянэр. Жыве ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Гарадзеншчыны. Яшчэ трымае немалую гаспадарку, але сілаў...

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconАляксей Таргашын пэнсіянэр зь вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Як І ўсе вяскоўцы, мае прысядзібную гаспадарку. У тым ліку й соткі зямлі. Кожны
Аляксей Таргашын – пэнсіянэр зь вёскі Булаўкі Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Як І ўсе вяскоўцы, мае прысядзібную гаспадарку. У...

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconПэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі сьцягнутыя з хутароў. Сам
Пэнсіянэр Аляксей Гецман жыве ў вёсцы Сяльцы Калінкавіцкага раёну Гомельшчыны. Гэтае паселішча складаецца з хатаў, якія некалі былі...

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconЗа рэканструкцыяй у цэнтры Горадні наглядае менскі архэоляг Аляксандар Мядзьведзеў

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconЗа рэканструкцыяй у цэнтры Горадні наглядае менскі архэоляг Аляксандар Мядзьведзеў

Менскі пэнсіянэр паставіў помнік ахвярам Галакосту iconСкульптурная майстэрня. У шкляным эркеры на подыюме вялікая мадэль помніка. Помнік прыгожая, стройная, "шляхетная" постаць капітана Нута-марахода. Побач
У шкляным эркеры на подыюме — вялікая мадэль помніка. Помнік — прыгожая, стройная, “шляхетная” постаць капітана Нута-марахода. Побач...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка