Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак




НазваАлеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак
Дата канвертавання24.11.2012
Памер21.5 Kb.
ТыпДокументы

Hruz1010



Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак


На 10 сутак арышту асудзілі маладзёвага актывіста Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менска. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў і паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім месцы. А пачалася гэтая гісторыя з ўварваньня міліцыі ў кватэру Алеся Атрошчанкава паводле сыгналу пра “падазроны трупны пах”.


Алег Грузьдзіловіч, Менск


Cудзьдзя Тацяна Паўлючук патраціла на гэтую справу болей як дзьве гадзіны вечаровага часу, калі працоўны дзень у дзяржаўных установах ужо скончыўся, акрамя Цэнтральнага суду Менска. Адвакат Вера Страмкоўская ў заключнай прамове казала, што справа Алеся Атрошчанкава паказальная. “Сёньня Эўрапейскі марш дазволілі і я спадзяюся, што ваш прысуд прадэманструе незалежнасьць суду”, -- казала абаронца актывіста. Праз колькі хвілін прысутныя выслухалі прысуд Алесю Атрошчанкаву: 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя Тацяна Паўлючук палічыла, што паказаньні сьведак міліцыянтаў праўдзівыя, а вось сьведчаньні на карысьць актывіста ёсьць дапамогай яму пазьбегнуць адказнасьці.


Пра што сьведчылі міліцыянты з Цэнтральнага райадзелу?


Увечары 9-га кастрычніка ім паведамілі, што з кватэры, якую арандуе Алесь Атрошчанкаў, нібыта “даходзіць трупны пах”. “Мы прыехалі не месца, але трупа не знайшлі. У кватэры ужо працавала аператыўна-сьледчая група. Тады мы павезьлі Атрошчанкава ў райадзел для высьвятленьня асобы, а ён на наш адрас брыдкасловіў”, -- заявіў суду міліцыянт Зьміцер Курыльчук.


Ягоны калега Анатоль Сушчэня таксама казаў пра труп, але меней пераканана: “У пад’ездзе быў нейкі гнілісты пах, магчыма трупны, але ў кватэры ўсё было чыста”. Чаму актывіста павезьлі ў райадзел, хаця ягоная жонка паказвала ўсім дакумэнты, міліцыянт не патлумачыў. Паводле Анатоля Сушэні, затрыманы “паводзіў сябе нагла і размахваў рукамі”.


Жонка Алеся Атрошчанкава Дар’я Корсак бачыла падзеі інакш. Яна сьведчыла, што яе муж не брыдкасловіў, калі яго вывелі з дому, а ў гэты момант на разьвітаньне абняў яе. Праз паўгадзіны ў райадзеле маладой жанчыне сказалі, што яшчэ не прыдумалі, паводле якога артыкулу затрымалі яе мужа. Таксама Дар’я засьведчыла, што сама пацярпела ад аднаго з міліцыянтаў. Стужка 1.


“Я казала, што я жонка і можаце паглядзець мой пашпарт, але ён адмыслова зашчаміў мне нагу жалезнымі дзьвярыма”.


Алесь Атрошчанкаў назваў абвінавачаньні абсурднымі. Актывіст нагадаў, што першы міліцыянт ўварваліся ў ягоную кватэру праз акно. Такія дзеяньні Алесь Атрошчанка патлумачыў выкананьнем загаду “любым коштам перашкодзіць правядзеньню Эўрапейскага маршу”. Стужка 2.


“На тле дыялёгу, які прапануе апазыцыя, такія дзеяньні сьведчаць, што ва ўладзе ёсьць групоўкі, якія сабатуюць ўсе слушныя прапановы і ўлады і апазыцыі”.


Міліцыянты забаранілі сваякам і сябрам Алеся Атрошчанкава перадаць яму цёплыя рэчы і харчы.

Алег Грузьдзіловіч, Менск.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconМенск: папярэднія арышты перад Сацыяльным маршам ад 3 да 15 сутак
Міхаіла Пашкевіча, Мікалая Сергіенкі, Зьмітра Кавалгіна І сяргея Клюева. Яны былі затрыманы сёньня ў Менску падчас распаўсюду інфармацыі...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconСупрацоўнікі міліцыі наведаліся на кватэры некаторых моладзевых актывістаў. У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава
У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава міліцыянты І супрацоўнікі кдб зрабілі ператрус. Яны патрабавалі...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconСёньня ўвечары супрацоўнікі міліцыі наведаліся на кватэры моладзевых актывістаў. У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава
У кватэры актывіста моладзевага дэмакратычнага руху Аляксандра Атрошчанкава міліцыянты І супрацоўнікі кдб правялі ператрус. Яны патрабавалі...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconПалесся Алеся Матылек Вадзянік Лясун Бабка
Матылек Чароўны чырвоны чэрвень! Ляцім са мной, Алеся, да "Дзеда"-валуна. За ім кветкавая паляна падножжа чырвонай горкі! Там ты...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconХраналогія падзей з адлічэннем Аляксандра (Алеся) Крата з бнту
Пад канец гутаркі сп. Голубеў спытаў у намдэкана пра становішча здадзеных на сесіі прадметаў студэнта Крата. У алеся быў адзін нездадзены...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconБард ператварыўся ў шансанье такія высновы рабіла публіка на сёньняшнім канцэрце Алеся Камоцкага. У малой залі канцэртнага комплексу "Менск" адбылася
Дах”. І на дыску, І ў альбоме песьні Алеся Камоцкага гучаць не пад звыклую для бардаўскага жанру акустыстычную гітару, а ў суправаджэньні...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconСёньня ў кавярні Палаца дзяцей І моладзі адбылася прэзэнтацыя новай кнігі паэзіі "48" вядомага беларускага барда І паэта Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны
Алеся Камоцкага. Гэта чарговы сумесны праект з фотамастаком Вадзімам Грудзько – раней яны разам выдалі кнігу «Край». На імпрэзе выступілі...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconУдзельнікі талакі ў Курапатах памянулі Алеся Юршэвіча Ганна Соўсь, Курапаты
Сёньня ва ўрочышчы Курапаты актывісты Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі бнф правялі першую сёлета талаку. У ёй узялі ўдзел некалькі...

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconЗаўтра ў Менскім гарадзкім судзе адбудзецца касацыйны разгляд справы былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Нагадаю, што палітыка асудзілі на пяць
У прыёмнай Менскага гарадзкога суду назвалі адрас, па якім знаходзіцца гэтая ўстанова

Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак iconКанспект занятка
Фарміраваць паняцце суткі, пазнаёміць са словамі, якія абазначаюць паслядоўнасць змены сутак (учора, сёння, заўтра), пабуджаюць дзяцей...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка