Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012




НазваАлесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012
Дата канвертавання24.11.2012
Памер60.71 Kb.
ТыпДокументы
Алесь Лагвінец

Эўрапейская беларуская мара і рэчаіснасьць.

Варшава, 4 красавіка 2012


Шаноўнае Спадарства!


Для мяне найвялікшы гонар быць сёньня тут і атрымаць узнагароду імя Вялікага Ліцьвіна, канцлера і вялікага гетмана Льва Сапегі, які нарадзіўся роўна 455 год таму.


Я вельмі ўдзячны тым, хто ініцыяваў гэтую ўзнагароду, а таксама шаноўнай Радзе і Прэзыдэнту РП, пад патранатам якога яна прысуджаецца.


Ведаю, што першапачатковым ляўрэатам Узнагароды быў абраны вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі. І для мяне за асаблівы гонар быць у шэрагу былых і будучага ляўрэату Ўзнагароды. Алесь Бяляцкі, які ў выніку вельмі несправядлівага прысуду зараз за кратамі. Ведаем за што: за сваю грамадзянскую пазыцыю і дапамогу іншым, за інфармаваньне людзей добрай волі пра стан справаў у Беларусі і мабілізацыю ў імя салідарнасьці з ахвярамі сёньняшняга аўтарытарнага рэжыму.


Алесь — навачасны герой Беларусі. Нават за кратамі ён не губляе бадзёрасьці духу і аптымізму. У сваёй нядаўная паштоўцы, якую ён мне напісаў 18 сакавіка, Спадар Алесь кажа пра цёплае сонца і адчуваньне надыходу вясны. Веру разам зь ім, што адліга, а потым і вясна прыйдуць у Беларусь і ня толькі як зьмена пораў году.


Мара пра лепшую Беларусь і вера ў яе рухалі многімі выбітнымі асобамі маёй краіны.

Што такое беларуская мара? Еўрапейская мара Беларусі—заняць свой пачэсны пасад між народамі, як казаў Янка Купала.

Падымайся зь нізін, сакаліна сям'я,

Над крыжамі бацькоў, над нягодамі;

Занімай, Беларусь маладая мая,

Свой пачэсны пасад між народамі!

Маладая Беларусь” (1913)


Для мяне, беларуса, народжанага 415 год пасьля Льва Сапегі, які меў шанец ня толькі вучыцца, але й выкладаць ў еўрапейскіх універсітэтах, сёньня, у 2012 годзе беларуская мара азначае адраджэньне Беларусі, нацыянальнае і культурнае, праз вяртаньне ці, дакладней, улучэньне Беларусі ў эўрапейскія інтэграцыйныя ўзаемадачыньнені як самастойнай, дынамічнай і квітнеючай краіны, якая шануе правы і свабоды сваіх грамадзянаў, а таксама будуе прыязныя адносіны з усімі суседзямі. Складнікі маёй беларускай мары – гэта нацыянальнае адраджэньне беларусаў і іхнае мовы, устойлівае эканамічнае разьвіцьцё, дынамічная і самадастатковая грамадзянская супольнасьць, адказная і эфэктыўная дзяржаўная служба, а таксама нацыянальная згода ды кансэнсус адносна эўрапейскага шляху разьвіцьця.


Ведаю, што такая мара мае трывалы гістарычны грунт. Беларусы жылі рытмамі аб’яднанай Еўропы, можна нават сказаць, мы самі ў нечым былі аб’яднанай Еўропай у часы першай Рэчы Паспалітай. Нягледзячы на сёньняшнюю аўтарытарную няволю, беларусы ведалі, што такое свабода і ўмелі змагацца за яе.


Леў Сапега ў Звароце да ўсіх саслоўяў Вялікага Княства Літоўскага з нагоды прыняцьця Статуту 1588 пісаў:

Бачылі тое ўсіх стагоддзяў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду. А няволя так павінна быць агідная, што не толькі скарбамі, але і смерцю яе ад сябе адганяць абавязаны.”


Я перакананы, што беларусы пакуль што не могуць здзейсніць сваю эўрапейскую мару, бо ня ўсе ўсведамляюць сваіх і яе каранёў. Слабая гістарычная памяць, размытая саматоеснасьць, брак асэртыўнасьці або сьцьвярджальнасьці беларусаў пры адстойваньні сваёй як нацыянальнай, так і чалавечай годнасьці вельмі часта згадваюцца як адна з галоўных перашкодаў на шляху да дэмакратыі. Але ж беларусам ёсьць чым ганарыцца.


Польска-амэрыканскі гісторык Анджэй Суліма Камінскі вельмі добра напісаў:

Беларусы, у адрозненне ад многіх іншых нацыяў свету, маюць вельмі багатыя традыцыі самакіравання і грамадзянскай супольнасці. Пазіраючы на сваіх далёкіх продкаў, яны маюць падставы для гонару. Сёння яны ведаюць пра іх мала, але гэта ўжо іншая рэч, якую ня так і цяжка паправіць… Ніхто за іх гэтага не зробіць, а без гэтага высілку любая мадэрнізацыя а-ля Бальцаровіч ці Майдан будуць трымацца на вельмі хісткіх падставах”.


Пераадолець такі стан рэчаў можна і трэба: праз пашырэньне ведаў і адукацыю, а таксама інтэнсыфікацыю сувязяў з аб’яднанай Эўропай. Беларусь усё яшчэ знаходзіцца на стадыі “арганічнай працы” нацыябудаўніцтва. Гэтая праца адбываецца ў ня самых горшых варунках. Ці ня ўпершыню ў гісторыі незалежная Беларусь можа разьлічваць на значную колькасьць сяброў у сьвеце, а прадстаўнікі нацыянальнай эліты масава не зьнішчаюцца або асымілююцца.


Калі параўнаць 20 год польскай незалежнасьці пасьля яе аднаўленьня і страты (1919-1939) і 20 год беларускай беларускай незалежнасьці (1991-2011), то маем не такія кепскія шансы, каб сваю мару спраўдзіць. Падмурак незалежнасьці закладзены. Мы не акупаваныя, ды і наўрад ці можна казаць сёньня пра пагрозу вайсковай акупацыі. Нягледзячы на шматлікія разбуральныя для грамадзтва і нацыі дзеяньні, пэрсаналісцкі аўтарытарны рэжым у нечым спараджае эфэкт “лядоўні”, замарозіўшы пэўныя працэсы, але ўсё ж ня зьнішчыўшы іх. Цягласьць нацыянальнай і дзяржаўніцкай традыцыі захоўваецца ня толькі праз фрагмэнтарную сацыялізацыю новых пакаленьняў унутры краіны, але й праз захаваньне ўраду ў выгнаньні, Рады БНР, якая мае прызнаны маральны аўтарытэт.


Нашая сіла духу мае быць мацнейшая за грошы. Да таго ж мы можам знайсці добрых хаўруснікаў. Праз Варшаву і Вільню ляжыць наш галоўны шлях да аб’яднанае Эўропы. Але ня толькі праз гэтыя два гарады. Берлін, Прага, Парыж, Брусэль таксама сёньня могуць быць наўпрост даступнымі для беларусаў, як гэта было ў часы Скарыны і Сапегі. Тое, што міністр замежных справаў даволі скептычнае да эўрапейскае мары беларусаў Францыі назваў у 2008 г. Лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча “Un grand européen” “Эўрапейцам зь вялікае літары” адназначна можна разглядаць як пэўны прарыў.


Для мяне відавочна, што ня можа так быць, каб належалі да аб’яднанай Эўропы толькі 2, а не 4 народы, што выйшлі з першай Рэчы Паспалітай. Роля і адказнасьць двух першых у стасоўна двух другіх шмат у чым вызначальныя. Польшча, кіруючыся дактрынай Ежы Гедройця, ўжо зрабіла і робіць шмат чаго для Беларусі і Ўкраіны. Мы, беларусы, глыбока ўдзячныя за салідарнасьць, падтрымку і дапамогу. Мэдыйныя праекты – Белсат, Радыё Рацыя, праграма Каліноўскага, падтрымка беларускай мовы і культуры, прамоцыя Беларусі на Захадзе – ўсё гэта высока цэніцца і адназначна ёсьць зарукай прыязных і шчыльных дачыненьняў паміж нашымі народамі, як толькі зьменіцца сытуацыя за Бугам.


Што ж нам, беларусам, замінае сёньня быць мацнейшымі і стварыць крытычную масу дзеля пераменаў, каб наблізіць нашу мару?

  • Асабістыя амбіцыі палітыкаў і вузкапартыйныя інтарэсы, калі кожны бачыць сябе вялікім гетманам ці вялікім князем.

  • Брак разумення натуральных партнёраў з Захаду і як следства няздольнасьць паўплываць на іх палітыку, якая мае быць скіраванай на падтрымку беларусаў у Беларусі, на адраджэньне мовы, культуры і на больш шчыльныя кантакты з людзьмі, якія не працуюць на рэжым.

  • Іншая геапалітычная арыентацыя, а часам нават блізкарукасьць, маладушша ці нават хцівасьць некаторых, што, на жаль, таксама мае свае прэцэдэнты ў гісторыі, калі злоўжывалі liberum veto дзеля ласкі ці гаманца ад чужынцаў, найчасьцей – у выпадку Беларусі – з Усходу.


А што з Усходам? Ці там могуць пагадзіцца з эўрапейскім выбарам Беларусі?


У вядомага беларускага філёзафа і гісторыка Ўладзіміра Конана я знайшоў выказваньне Льва Сапегі пра свае ўражаньні ад цара, якога ён хацеў бачыць на чале мёртванароджанай канфэдэрацыі Рэчы Паспалітай і Масковіі:

Вялікі князь малы ростам, гаворыць ціха і надта марудна. Розуму ў яго, здаецца, небагата, а іншыя кажуць – зусім няма”.


Не праводзячы тут аніякіх паралеляў, хачу толькі падкрэсьліць, што праект Эўразійскага саюзу не можа быць параўнаным з ідэяй эўрапейскай інтэграцыі. У Эўразійскім саюзе Беларусь чакае новая форма нэакаляніяльнай залежнасьці і звужэньне шансаў на мадэрнізацыю і ўстойлівае разьвіцьцё, ня кажучы ўжо пра нацыянальны заняпад і асыміляцыю. Мы вельмі не хочам, каб эўрапейская цывілізацыйная мяжа спынілася на Бугу. Мы хочам, каб яна была за Дняпром і рушыла далей. Таксама ведаю дакладна: Эўропы праз Маскву ў Менску ня стане больш.


Так, вандроўкі ў Маскву і прагматычныя адносіны патрэбныя і неабходныя. Але яны дазволяць пазьбягаць васалітэту і будуць даваць плён, толькі тады, калі Беларусь прадстаўляе моцная каманда, якая мае трывалую легітымнасьць і кіруецца доўгатэрміновымі нацыянальнымі інтарэсамі.


Падсумоўваючы, працытую Аляксандра Цьвікевіча, аднаго зь лідэраў БНР, які вельмі трапна сказаў, што толькі воля народу, выражаная ў актыўным чыне, ёсьць гарантыяй незалежнага існаваньня Беларусі. Як палітык, што абыйшоў тысячы кватэраў маіх выбарцаў, ведаю, што патэнцыял для гэтага ёсьць і мы праз сваю працу здольныя яго развіць і пашырыць.


І на заканчэньне: Дзякуй вялікі яшчэ раз за сам факт існавання такой узнагароды, за падтрымку метанавіта тых беларусаў, што шануюць і пашыраюць супольныя гістарычныя і дэмакратычныя традыцыі, тых беларусаў, якія шчыра вераць у эўрапейскую беларускую мару і шчыруюць дзеля ёйнага здзяйсненьня.


За Вашу і нашу Свабоду!

Nich żyje Polska!

Жыве Беларусь!




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 icon23 красавіка 2003 чацьвер
Рэчы Паспалітай (польская І беларуская), інтэграцыйныя гульні, польскія І беларускія сьпевы І танцы

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 09 красавіка па 14 красавіка 2012 года
Павышэнне якасці спецыяльнай адукацыі як галоўны фактар павышэння якасці жыцця дзяцей з апфр (наведванне І аналіз урокаў, карэкцыйных...

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconЯзыкознание
Беларуская анамастыка. Гісторыя І сучаснасць. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.). – Мінск:...

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconАвтобусныетур ы ( январь, 2012 – апрель, 2012)
Брест-Варшава-Берлин-Трир-Люксембург-Париж (3дня)-Амстердам-Копенгаген-Стокгольм-Хельсинки-с-пб

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconАб выкладанні вучэбных прадметаў \"Беларуская мова\" І \" Беларуская літаратура\" ў 2012/2013 навучальным годзе
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconІнфармацыйны ліст
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі 17 — 18 красавіка 2013 г праводзяць XXII міжнародныя...

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconДа ўвагі аспірантаў, магістрантаў І студэнтаў
Згодна з планам навуковай І творчай работы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на 2012 год 16 — 17 красавіка 2012 г у межах XXI...

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconНовый год в Кении: сафари (Масаи Мара, Накуру) и отдых на побережье Индийского океана
Ростов Стамбул Найроби Масаи Мара Накуру Малинди Найроби Стамбул Ростов

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconАб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай І сэрэдняй спецыяльнай адукацыі у 2011/2012 навучальным годзе
Ь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб выкладанні вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2011/2012...

Алесь Лагвінец Эўрапейская беларуская мара І рэчаіснасьць. Варшава, 4 красавіка 2012 iconБеларуская мова. Прафесійная лексіка дапаможнік па курсе
Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Дапаможнік па курсе «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» для студэнтаў экалагічнага профілю...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка