Тэма: Правапіс у І ў




НазваТэма: Правапіс у І ў
Дата канвертавання24.11.2012
Памер30.78 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Правапіс у і ў.

Мэты:

- узнавіць і пашырыць веды па правапісе у і ў;

- навучыць адрозніваць складовыя і нескладовыя гукі, вымаўляць іх;

- абгрунтоўваць напісанне, выкарыстоўваць правілы на практыцы;

- выхоўваць любоў да роднага краю, беларускай мовы.


Абсталяванне:

- малюнкі вучняў на тэму «Зіма»;

- карта Беларусі.


Эпіграф:

Я – сірата

Без маёй Беларусі.

Ад роднай мовы,

Ад роднай нацыі

Не адцураюся

Не адракуся!

П.Панчанка.


Ход урока

  1. Апытванне.

На дошцы словы:

Радзіма мая дарагая,

Ты ў шчасці жаданым жыві,

Я сэрцам табе прысягаю

У шчырай сыноўняй любві

- Дзе вы маглі пачуць гэтыя словы?

- Запішам словы, растлумачым правапіс у і ў (у гэты час 2-3 вучні працуюць па картках).

А. Песня «Радзіма мая дарагая» (словы Алеся Бачылы, музыка Уладзіміра Алоўнікава) даўно стала ў нас вядомай і любімай.

Б. Яе мелодыяй беларускае радыё абвяшчае працоўны дзень нашай краіны.


  1. Тлумачэнне.

- Калі ў беларускай мове пішацца й ?

- Калі пішацца ў ?

- Калі пішацца у ?

* Праца з карткамі.

Настаўнік чытае словы, вучні пры вымаўленні слоў з й, у, ў падымаюць адпаведныя карткі.

Рэйка, садоўнік, музей, пірог, будаваць, шоўк, трамвай, поўнач, зрабіў, жаўток, пасадзіў, пушча

.

*Дапісаць сказы.

  1. Верабей лятае, а вуж … (поўзае)

  2. Васілёк сіні, а дзьмухавец … (жоўты)

  3. Жэрдка тонкая, а бервяно … (тоўстае)


*Фізкультхвілінка.


  1. Замацаванне.

Змяніць словы, або ўтварыць новыя, каб в,л перайшлі ў ў: лава, грыва, трава, канава, чыталі, сказалі, шукалі, падпісалі


Развіццё мовы вучняў, вусная гутарка.

  • Як вы разумееце словы эпіграфа да ўрока? (Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на тое, што любоў да радзімы можна выказаць і праз мастацкія творы (разгляд вучнёўскіх малюнкаў на тэму «Зіма»))

  • Паглядзіце на карту, знайдзіце на ёй Беларусь, адкажыце, дзе яа знаходзіцца. (У цэнтры Еўропы.)

  • Каго (або што) нагадваюць вам абрысы нашай краіны на карце? (Зубра – сімвал Беларусі).


*Выбарачная дыктоўка. Выпісаць словы з ў

Лясны волат.

Лес глуха маўчаў. Толькі часам у ельніку чуваць было, як выстукоўваў працавіты дзяцел. Раптап пачуўся цяжкі тупат. На лясную палянку выйшла чарада зуброў. Зубры падышлі да кармушак. Яны ўхапілі трохі корму і заспяшаліся назад у глухі лес.


*Настаўнік можа сказаць пра тое, што сваю любоў да Бацькаўшчыны мы не ўяўляем без любові да таго месца, дзе нарадзіліся, дзе жывём.. Потым адбываецца гутарка на маральна-этычную тэму «Нататка ў газету».

Калі мы пераехалі ў наш прыгожы пяціпавярховы дом, двор быў як лялечны… А цяпер? Адны жалезныя штыры тырчаць на месцы спартыўнага гарадка, ды парыпваюць пад ветрам петлі, на якіх мацаваліся арэлі. Як войска вандалаў прайшло!

Амаль штодня прыходзіцца сустракацца з падобным вандалізмам у розных месцах. Зразумела, што дарослы чалавек не будзе ламаць арэлі, «упрыгожваць» сцены ў пад'ездах рознымі слоўцамі, пакідаць свае «аўтографы» на спінках крэслаў у кінатэатрах, электрычках, тралейбусах… Робяць гэта сённяшнія юныя, не вельмі выхаваныя, якія не ведаюць, куды падзець энергію і чамусьці накіроўваюць яе лішак толькі на разбуральныя справы.

Сумна гэта: падлеткі, якім ужо па сілах зрабіць нешта карыснае, напрыклад, упарадкаваць тыя ж двары, пакінуць памяць аб сваіх юнацкіх гадах, выбіраюць зусім іншае…

Паводле газеты «Раніца»

- Як вы стаціся да пачутага, ці сустракаліся вы з такімі праявамі?


*Вынікі ўрока.

4. Дамашняе заданне. Выбраць пасільнае для сябе заданне: знайсці прыказкі, прымаўкі, вершы; прыдумаць апавяданне, выкарыстаць словы з ў.

На наступным уроку вучні атрымліваюць тэсты па тэме «Правапіс у, ў».


.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Правапіс у І ў iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Тэма: Правапіс у І ў iconУрок беларускай мовы
Тэма: Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у творным І месным склонах адзіночнага ліку

Тэма: Правапіс у І ў iconТэма: Правапіс суфікаў дзеясловаў
...

Тэма: Правапіс у І ў iconФакультатыўны занятак па беларускай мове Клас: 9 Тэма
Выпішыце з тэксту спалучэнні лічэбніка з назоўнікам, вызначце разрад лічэбнікаў. Звярніце ўвагу на правапіс некаторых лічэбнікаў

Тэма: Правапіс у І ў iconЦвёрды" І "рашучы" Ь, ці Правапіс мяккага знака
Полюсныя меркаванні прыдавалі своеасаблівы смак: тэма абрастала палітычнымі матывамі, узбройвала аргументамі як апанентаў адмены...

Тэма: Правапіс у І ў icon105 г на год; 3 г на тыдзень, з ІХ 13 г на пісьмовыя работы
Змяненне дзеясловаў прошлага часу па родах, правапіс канчаткаў. Правапіс не з дзеясловамі

Тэма: Правапіс у І ў iconТэма: Правапіс прыставак Мэты
Мэты: удасканальваць арфаграфічныя ўменні І навыкі па тэме; арганізаваць кантроль засваення тэмы вучнямі; развіваць самастойнасць...

Тэма: Правапіс у І ў iconТаццяна Барткевіч настаўніца беларускай мовы І літаратуры Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Тэма. Змяненне І правапіс складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, а таксама лічэбнікаў нуль,...

Тэма: Правапіс у І ў iconТаццяна Барткевіч настаўніца беларускай мовы І літаратуры Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Тэма. Змяненне І правапіс складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, а таксама лічэбнікаў нуль,...

Тэма: Правапіс у І ў iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары. Патлумачце правапіс слоў. Правапіс падоўжаных І падвоеных зычных
Ма(сс, с)аж, смелас(цц, ц)ю, на(ль,лл)ю, ра(сс,с)ол, тэлегра(мм,м)а, Аксі(нн,н)я, ба(лл,л)ада, трыцца(цц,ц)ю, ю(нн,н)ыя, Фі(лл,л)іп,...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка