Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная»




НазваПаэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная»
Дата канвертавання24.11.2012
Памер30.54 Kb.
ТыпДокументы

Творчы Дом – www.tvordom.com – Насьця Манцэвiч

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная»


У кнiгарнi «Цэнтральная» 16 снежня ў рамках калядных распродажаў адбылася паэтычная прома-акцыя. Выступiлi са сваiмi (i не толькi) вершамi Андрэй Хадановiч, Вiктар Жыбуль i Вера Бурлак, яна ж Джэцi. Першым чынам, паэты замовiлi слова за тых, хто прыйсцi не змог, прачытаўшы iх вершы. Сярод непрыйшоўшых, але не забытых, былi Арцем Кавалеускi, Алесь Аркуш, Усевалад Гарачка.

Праз колькi часу аўтары сказалi, што хопiць хавацца за спiны непрысутных i пачалi чытаць «сябе». Першым быў Вiктар Жыбуль з кнiгай «Даяфрагма». Ен прачытаў верш пра нязлоулены мячык, падзенне якога «абумоўлена вядомым законам Ньютана», яшчэ некалькi вершаў… i напрыканцы пасмяшыў прысутных цыклам невялiчкiх замалевак пра кантралераў i «зайцоў».

Пераняла «эстафету» Вера Бурлак, якая прэзентавала кнiгу «За здаровы лад жыцця». Амаль кожны верш у кнiзе суправаджаецца дзiцячымi малюнками аўтара. Паэтка зазначыла, што маляваць у дзяцiнстве вельмi любiла, але на жаль, цi, можа, на шчасце цяпер больш не малюе, а пiша вершы…

Андрэй Хадановiч акрамя Алеся Аркуша таксама чытаў i свае творы з кнiгi «Лiсты з-пад кодры».

Паслухаць паэтаў прыйшло чалавек трыццаць, месца было не вельмi шмат, але нiхто нiкому не замiнаў: стаялi, слухалi вершы, пляскалi ў далонi пасля спадабаўшыхся твораў, смяялiся з удалых жартаў i размаўялi па-беларуску. Пасля такiх мерапрыемстваў добра разумееш словы Валянцiна Акудовiча пра тое, што пакуль «Тэкст у Беларусi - больш чым Тэкст». Нягледзячы на велiчыню мастацкай каштоўнасцi ўсiх прачытаных учора твораў, падобныя акцыi заўседы будуць удалымi, таму што яны спрыяюць развiццю беларускай мовы, культуры i свядомасцi.


Некаторыя з прачытаных вершаў:


Вiктар Жыбуль


***

Падае мячык нязлоўлены

на дол, туманом ахутаны.

Падзенне яго абумоўлена

вядомым законам Ньютана.


А потым, ударам падкiнуты,

ён зноў падлятае весела,

i зноў б’ецца лбом аб глiну так,

як член дэструктыўнай канфесii.


Хоць сам нарадзiўся няўмекам ён –

без розуму, рук i сэрца,

ды зноў яго клiча некуды

таемная сiла iнэрцыi.


Вера Бурлак


Руку да нагi


Прывязалi мне руку да нагi,

Але вельмi добрыя людзi.

Не каб нехта благi!

А ад добрых – няхай ужо будзе!

Злачынныя каханкi


Мы кахалiся,

а ў небе счарнелым

пруцянелi хмары,

i птушкi здраньцьвелыя

абсыпалiся на зямлю

зь сiнiмi вуснамi;

мы ня бiлiся,

мы абдымалiся,

а навокал усё распадалася

на заходныя складнiкi,

i ўсе пацыфiсты навокал

раўлi i злавалiся;

мы не змагалiся –

мы цалавалiся,

а суседзi грукалi ў сьцены

шарамi чыгуннымi чорнымi

i крышылi на нас

збудаваньнi Хрушчова i Брэжнева.

МЫ АДНО ЦАЛАВАЛIСЯ,

але ўсiм здавалася,

што мы робiм нешта горшае –

недазволенае i грэшнае;

МЫ АДНО АБДЫМАЛIСЯ,

але ўсе так абуралiся,

быццам мы плявалi

на магiлы тых, хто iм мiлы;

МЫ АДНО КАХАЛIСЯ,

але нас прысудзiлi да расстрэлу.

Напэўна за тое,

што нас было трое.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconКрычаўская цэнтральная раённая бібліятэка Аддзел абслугоўвання І інфармацыі Янка Купала І Якуб Колас наш гонар І слава
Крычаўская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання І інфармацыі; [складальнік В. В. Маскалева; рэдактар Г. В. Чыстапьян;...

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» icon380 год з дня атрымання Магдэбурскага права І герба
Каляндар знамянальных І памятных дат [Тэкст] / Крычаўская цэнтральная бібліятэка, аддзел бібліятэчнага маркетынга, [складальнік А....

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconПлан работы з 17 па 22 снежня
Шэйка Т. М., кл кір.). Тыдзень прававых ведаў (работа па плану). (Савіцкая І. Ю.). Піянерская акцыя "Цуды на Каляды". ыско Л. Дз.)....

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь...

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconПрома-група вю прадстаўляе
Гледачы змогуць ацаніць выступы ўдзельніц па 8 намінацыях, а пераможцы будуць вызначаныя з дапамогай аўтарытэтнага жаночага журы....

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconУказатель сказочных сюжетов по системе Аарне / Н. П. Андре­ев. Л., 1929
...

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconОтчет о работе группы "Вусная паэтычная творчасць Берасцейшчыны: сістэма лакальных варыянтаў (у агульнаславянскім кантэксце)"
Снио работает при кафедре белорусского литературоведения в учебной фольклорно-краеведческой лаборатории

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconСа слаўнага Полацка родам
Н. Ю. Бярозкіна, кандыдат гістарычных навук (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа ан беларусі)

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» icon22 верасня штогод у Рэспубліцы Беларусь, як І па ўсёй Еўропе, праводзіцца міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая накіравана на прыцягненне ўвагі
Рэспубліцы Беларусь, як І па ўсёй Еўропе, праводзіцца міжнародная акцыя «Дзень без аўтамабіля», якая накіравана на прыцягненне ўвагі...

Паэтычная прома-акцыя ў кнiгарнi «Цэнтральная» iconПытанні да заліку па геаметрыі (3 семестр)
Прыватныя віды рухаў першага роду: паралельны перанос; паварот; цэнтральная сіметрыя

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка