Спампаваць 247.28 Kb.
|
Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов Республики Беларусь 6 декабря 1999 г. N 8/1939 Зацверджаны Мiнiстэрствам культуры i друку Рэспублiкi Беларусь 22 снежня 1995 г. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЎСТАНОЎ КЛУБНАГА ТЫПУ, НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫХ ЦЭНТРАЎ I IНШЫХ КУЛЬТУРНА-АСВЕТНЫХ УСТАНОЎ Абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi; раённых метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культурна-асветнай работы; гарадскiх метадычных цэнтраў народнай творчасцi i культасветработы; раённых i гарадскiх дамоў, палацаў культуры; раённых, гарадскiх цэнтраў рамёстваў, народнага мастацтва; цэнтральных дамоў культуры, цэнтраў нацыянальных культур, сельскiх дамоў культуры; цэнтраў, дамоў, клубаў фальклору, народнай творчасцi, народнага мастацтва; сельскага клуба; клубаў-бiблiятэк, бiблiятэк-клубаў, клубаў-музеяў, дамоў сацыяльных паслуг, дамоў вольнага часу i iнш.; раённых музеяў; груп цэнтралiзаванага гаспадарчага абслугоўвання ўстаноў культуры пры аддзеле культуры райвыканкама; цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм. АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ЎВЯДЗЕННЯ ПАСАД СПЕЦЫЯЛIСТАЎ I IНШАГА ПЕРСАНАЛУ ВА ЎСТАНОВАХ КЛУБНАГА ТЫПУ, НАВУКОВА-МЕТАДЫЧНЫХ ЦЭНТРАХ I IНШЫХ КУЛЬТУРНА-АСВЕТНЫХ УСТАНОВАХ 1. Пасада кiраўнiка гуртка, студыi, аб'яднання, калектыву ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожны гурток, студыю, аб'яднанне, калектыў. 2. Пасада аператара ўводзiцца ў штат навукова-метадычных цэнтраў пры наяўнасцi капiравальна-множальнай тэхнiкi. 3. Пасада прыбiральшчыка ўстанавлiваецца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 500 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы. Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца 1 адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi - пры плошчы ўборкi менш 250 кв.м. 4. Пасада гардэробшчыка ўстанавлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 100 кручкоў у гардэробе. 5. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанавлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год. 6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў. 7. Пасады рабочых па абслугоўванню i бягучаму рамонту памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш вызначнай нормы - 0,5 адзiнкi, 1 адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш вызначнай нормы - 0,5 адзiнкi. Пасада вадзiцеля ўводзiцца пры наяўнасцi аўтатранспартнага сродку (аўтамабiля, аўтобуса). 8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЦЭНТРАЛЬНЫХ ДАМОЎ КУЛЬТУРЫ, ЦЭНТРАЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУР, СЕЛЬСКIХ ДАМОЎ КУЛЬТУРЫ
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ РАЁННЫХ МЕТАДЫЧНЫХ ЦЭНТРАЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI I КУЛЬТУРНА-АСВЕТНАЙ РАБОТЫ
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ РАЁННЫХ I ГАРАДСКIХ ДАМОЎ, ПАЛАЦАЎ КУЛЬТУРЫ
Заўвага. Намеснiк дырэктара i загадчык аддзела, кладаўшчык уводзяцца ў клубных установах, якiя аднесены да I i II групы па аплаце працы. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ РАЁННЫХ МУЗЕЯЎ
Заўвагi. 1. Пасада музейнага наглядчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнкi на 2 залы, пры наяўнасцi асобнага ўваходу ў залу - 1 адзiнка на залу. 2. Пасада загадчыка фiлiяла ўводзiцца толькi пры яго наяўнасцi. 3. Пасада прыбiральшчыцы ўстанаўлiваецца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 500 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 500 кв.м уводзiцца 0,5 адзiнкi прыбiральшчыцы. Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца 1 адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 250 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi - пры плошчы ўборкi менш 250 кв.м. 4. Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 100 кручкоў у гардэробе. 5. Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку 1 адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год. 6. Пасада дворнiка ўводзiцца па нормах прыбiраемай плошчы, якiя ўстанаўлiваюцца выканкамамi мясцовых Саветаў дэпутатаў. 7. Пасады рабочых па абслугоўванню i бягучаму рамонту памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi i адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш вызначанай нормы - 0,5 адзiнкi. 8. Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты музеяў з дазволу органаў кiравання, якiя непасрэдна выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманнi, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых. ТЫПАВЫ ШТАТНЫ РАСКЛАД АБЛАСНОГА МЕТАДЫЧНАГА ЦЭНТРА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI
Заўвагi. 1. Пры наяўнасцi дзеючых пры метадычных цэнтрах мастацкiх калектываў, якiя з'яўляюцца базавымi творчымi лабараторыямi, уводзiцца адпаведная адзiнка кiраўнiка калектыву. 2. Пасады абслугоўваючага персаналу ўводзяцца ў адпаведнасцi з агульнымi ўмовамi для ўстаноў клубнага тыпу i навукова-метадычных цэнтраў. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ РАЁННЫХ, ГАРАДСКIХ ЦЭНТРАЎ РАМЁСТВАЎ, НАРОДНАГА МАСТАЦТВА
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЦЕНТРАЎ, ДАМОЎ, КЛУБАЎ ФАЛЬКЛОРУ, НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI, НАРОДНАГА МАСТАЦТВА
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ГАРАДСКIХ МЕТАДЫЧНЫХ ЦЭНТРАЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦI I КУЛЬТАСВЕТРАБОТЫ
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ СЕЛЬСКАГА КЛУБА
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ КЛУБАЎ-БIБЛIЯТЭК, БIБЛIЯТЭК-КЛУБАЎ, КЛУБАЎ-МУЗЕЯЎ, ДАМОЎ САЦЫЯЛЬНЫХ ПАСЛУГ, ДАМОЎ ВОЛЬНАГА ЧАСУ I IНШ.
Заўвага. Назва клуб-бiблiятэка або бiблiятэка-клуб i iнш. зацвярджаюцца ў залежнасцi ад наяўнасцi адпаведных памяшканняў, аб'ёму i профiлю работы, кнiжных фондаў i г.д. ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ГРУП ЦЭНТРАЛIЗАВАНАГА ГАСПАДАРЧАГА АБСЛУГОЎВАННЯ ЎСТАНОЎ КУЛЬТУРЫ ПРЫ РАЙАДДЗЕЛЕ КУЛЬТУРЫ <*> ------------------------------- <*> Создается по решению местных Советов.
ТЫПАВЫЯ ШТАТЫ ЦЭНТРАЛIЗАВАНЫХ БIБЛIЯТЭЧНЫХ СIСТЭМ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ I ДРУКУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Заўвагi. 1) Дырэктар цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы з'яўляецца адначасова кiраўнiком цэнтральнай бiблiятэкi. 2) Пасада iнспектара па кадрах уводзiцца пры наяўнасцi не менш за 80 адзiнак па штатнаму раскладу. 3) У аддзеле абслугоўвання i iнфармацыi цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў звыш 4200 i 60 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавым штатамi, дадаткова ўводзяцца адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары (бiблiёграфы), вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары (бiблiёграфы) з разлiку адна адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач; 0,5 адзiнкi на кожныя наступныя 350 чытачоў i 5 тыс. кнiгавыдач. У iнфармацыйна-бiблiяграфiчным сектары цэнтральнай бiблiятэкi пры колькасцi чытачоў у сiстэме звыш 45 тыс. i 800 тыс. кнiгавыдач у год апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца адна адзiнка бiблiёграфа на кожныя 20 тыс. чытачоў сiстэмы. 4) У цэнтральных бiблiятэках i бiблiятэках-фiлiялах могуць стварацца спецыялiзаваныя аддзелы (сектары): абслугоўвання вучняў старэйшых, малодшых класаў, мастацтва, нотна-музычныя, юнацкiя; абанементы, чытальныя залы або сектары кнiг па замежных мовах; фанатэкi i г.д. Аддзелы (сектары) ствараюцца ў межах колькасцi адзiнак бiблiятэчных работнiкаў, якiя вызначаны ў адпаведнасцi з п.3. 5) У аддзеле камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду цэнтральнай бiблiятэкi, апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзяцца штатныя адзiнкi бiблiятэчных работнiкаў: галоўныя бiблiятэкары, вядучыя бiблiятэкары, бiблiятэкары. Пры гэтым агульная колькасць штатных адзiнак устанавлiваецца з разлiку 1 адзiнка на 6 тыс. экз. паступленняў i выбыцця бiблiятэчнага фонду (кнiг, часопiсаў, газет, аўдыёвiзуальных матэрыялаў). 6) У гарадскiх i гарпасялковых фiлiялах агульная колькасць бiблiятэчных работнiкаў (акрамя загадчыка фiлiяла) вызначаецца з разлiку адна штатная адзiнка на кожныя 700 чытачоў i 10 тыс. кнiгавыдач у год, дзiцячых фiлiялах - 600 чытачоў i 9 тыс. кнiгавыдач у год, у сельскiх фiлiялах - на кожныя 450 чытачоў i 6 тыс. кнiгавыдач у год. 7) У аддзеле бiблiятэчнай рэкламы i маркетынгу апрача адзiнак, якiя прадугледжаны тыпавымi штатамi, дадаткова ўводзiцца пасада метадыста з разлiку адна адзiнка на кожныя 15 бiблiятэк у раённай ЦБС i 10 бiблiятэк у гарадской ЦБС. 8) Пасада загадчыка гарпасялковай i сельскай бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў звыш 700 i 10 тыс. кнiгавыдач. 9) Пасада загадчыка гарадской бiблiятэкi-фiлiяла ўводзiцца пры колькасцi чытачоў звыш 2 тыс. i 30 тыс. кнiгавыдач. 10) Нарматывы нагрузкi па колькасцi чытачоў i кнiгавыдач для загадчыкаў аддзелаў абслугоўвання i iнфармацыi, камплектавання, апрацоўкi i арганiзацыi адзiнага фонду ўстанавлiваюцца ў памеры 50% ад норм, якiя прадугледжаны для бiблiятэчных работнiкаў адпаведных аддзелаў. На iншыя кiруючыя пасады ўказаныя нарматывы не распаўсюджваюцца. 11) Для цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм з колькасцю чытачоў звыш 95 тыс. у год i 1,520 тыс. кнiгавыдач структура i штаты вызначаюцца ў iндывiдуальным парадку па ўзгадненню з адпаведнымi органамi кiравання. 12) Пасада прыбiральшчыка ўводзiцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 300 кв.м плошчы, якая падлягае ўборцы. Пры агульнай плошчы ўборкi да 300 кв.м колькасць прыбiральшчыкаў вызначаецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 150 кв.м, менш за 150 кв.м - уводзiцца 0,25 адзiнкi прыбiральшчыцы. Пры наяўнасцi пячнога ацяплення ўводзiцца адна адзiнка прыбiральшчыцы на кожныя 150 кв.м плошчы ўборкi i 0,5 адзiнкi пры плошчы ўборкi менш за 150 кв.м. 13) Пасада гардэробшчыка ўстанаўлiваецца з разлiку 0,5 адзiнкi на кожныя 80 нумароў у гардэробе. 14) Пасада дворнiка ўводзiцца ў адпаведнасцi з нормамi плошчы, што прыбiраецца. Нормы ўстанаўлiваюцца выканкамамi органаў мясцовай улады. 15) Пры наяўнасцi абагравальных катлоў на ацяпляльны сезон устанаўлiваюцца пасады качагараў з разлiку адна адзiнка ў змену. З агульнай колькасцi качагараў 1 пасада ўстанаўлiваецца на круглы год. 16) Пасады рабочых па абслугоўванню i бягучаму рамонту памяшканняў, збудаванняў i абсталявання ўводзяцца з разлiку 1 адзiнка на кожныя 1500 кв.м плошчы, абсталяванай вадаправодам i каналiзацыяй, пры плошчы менш за вызначную норму - 0,5 адзiнкi, адна адзiнка на кожныя 350 асвятляльных кропак, а пры наяўнасцi электракропак менш за вызначную норму - 0,5 адзiнкi. 17) Зыходзячы з канкрэтных умоў i аб'ёмаў работы ў штаты ўстаноў з дазволу органоў кiравання, якiя выдаткоўваюць сродкi на iх утрыманне, могуць быць уведзены iншыя пасады спецыялiстаў i рабочых. |
![]() | О внесении изменения в постановление министерства здравоохранения республики беларусь от 20 февраля 2009 Г. N 20 | ![]() | В целях создания благоприятных условий для развития туризма в Республике Беларусь |
![]() | Утвердить прилагаемую Программу развития картофелеводства на 2006 2010 годы (далее Программа) | ![]() | О внесении изменений и дополнения в постановление министерства здравоохранения республики беларусь от 28 мая 2003 Г. N 26 |
![]() | В целях создания условий для повышения энергетической безопасности Республики Беларусь постановляю | ![]() | Концепцию развития инфраструктуры автодорожных пунктов пропуска на Государственной границе Республики Беларусь до 2015 года |
![]() | Утвердить прилагаемую Программу развития логистической системы Республики Беларусь на период до 2015 года (далее Программа) | ![]() | Утвердить прилагаемую Программу развития масложировой отрасли Республики Беларусь на 2007 2010 годы (далее Программа) |
![]() | ... | ![]() | ... |