Спампаваць 13.49 Kb.
|
Aksa0410ns bg AdamovichНатальля Адамовіч – адзіная дачка, зьбіральніца і захавальніца творчае спадчыны свайго бацькі - пісьменьніка і грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча. Натальля нарадзілася ў 1954 годзе ў горадзе Крычаве. Ад двух месяцаў і да пяці гадоў жыла ў бабулі ў мястэчку Глуша, што на Бабруйшчыне. Калі бацькі атрымалі кватэру ў Менску, тады забралі дачку да сябе. Скончыла філялягічны факультэт БДУ. Ад таго часу працуе ў Літаратурна-мэмарыяльным музэі Якуба Коласа. Цяпер займае пасаду вядучага навуковага супрацоўніка аддзелу фондаў. Гаворыць, што гэтая праца дапамагае ёй выконваць галоўную місію пасьля сьмерці бацькі – зьбіраць, захоўваць і выдаваць ягоную творчую спадчыну. Гэтая справа забірае ўсю яе да астатку, таму ня мае часу ні на якія іншыя захапленьні. Лічыць сябе не публічным чалавекам. Любіць узгадваць розныя асабістыя гісторыі, зьвязаныя з бацькам. Напрыклад, калі ў 1986 годзе яна прыйшла дадому з травеньскае дэманстрацыі і прагулянкі пасьля яе зь сябрамі па горадзе. Бацька забраў яе любімы зялёны швэдрык, у якім яна была ў той дзень, і выкінуў. А яна не зразумела ўсёй небясьпекі таго, што ў гэты вопратцы яна трапіла пад чарнобыльскі дождж. Натальля нават пакрыўдзілася на бацьку. Разуменьне ўсёй небясьпекі чарнобыльскай трагедыі, якую адразу ж адчуў і супраць якое пачаў змагацца Алесь Адамовіч, прыйшло да Натальлі пазьней. Цяпер яна сабрала і выдала асобным томам усю антычарнобыльскую і антыядзерную публіцыстыку Алеся Адамовіча. Кніга называецца "Імя гэтай зоркі – Чарнобыль". |
![]() | ... | ![]() | Сёньня ў Гародні адбудзецца вечарына памяці гарадзенскага пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка |
![]() | Мой Аляксей гэта фільм-інтэрвію Іны Анатольеўны Карпюк, шчымлівы аповед жонкі пісьменьніка І грамадзкага дзеяча Аляксея Карпюка,... | ![]() | Званок на Свабоду: “Наша краіна па трапнаму выразу Алеся Адамовіча так І засталася “камуністычнай вандэяй” |
![]() | Кацю. Ні яна, ні яе бацькі не былі згодныя на гэты шлюб. Аднак не спыніла гэта вельмі настойлівага хлопца, ён вырашыў дабіцца свайго... | ![]() | Магілеўскага аблвыканкама ад 05. 2009 г. №144, а таксама ў мэтах фарміравання светапогляду І духоўных каштоўнасцяў асобы праз даследаванне... |
![]() | Сябры, родныя І блізкія Яўгена Куліка прыйшлі сёньня падвечар на Кальварыйскія могілкі Менску, каб ушанаваць памяць знакамітага мастака... | ![]() | Казка: “У бацькі было дзве дачкі. Вырашыў ён аддаць ІХ замуж. Жаніху вельмі спадабалася малодшая дачка, але па правілах ён павінен... |
![]() | ... | ![]() | Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менска. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў І паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім... |